Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхам жыцьця

Купала Янка

Шрифт:

На Купальле

На Купальле на сьвятое Рві, матуля, зельле тое, Што ў нас папараць завецца! I шчасьлівым быць здаецца! Як нарвеш яго даволі Ў цёмным лесе, ў чыстым полі Палажы за абразамі, Пасьвянці сваймі сьлязамі. Двойчы, тройчы — а крапліста — Зьлі сьлязою брыльяньцістай I чакай зь яго прыплоду Ад усходу да заходу… Як узыдуць зь зельля кветкі, — Будуць шчасьце меці дзеткі, Будзеш, маці, меці ў хаце Долю, згоду і багацьце!..

Жніво

Насьпелая постаць шчасьлівых пасеваў За вёскай, на сонным лясоў рубяжы,
Зсівелы ўжо колас схінула к мяжы
У сумным шэптанні: «дзе, жнеі мае, вы?»
I жнеі зыйшліся. — На-права, на-лева, Кладучы ў снапы каласы-старажы, Зашасталі глуха сярпы, як нажы, Пад жніўные вечна-старые напевы. Спагадная-нудная песьня плыве, Губляючы ў пушчы свае пералівы, У шэлестах белаго коласа нівы. Плыве гэта песьняка мне і заве, I ў сэрцы звініць, як каса у траве: «Ты так-жэ, брат, сееш… а дзе тваё жніво?»

Адцьвітаньне

Не шасьцяць каласы, Звон ня валіцца з касы, Не кладуцца ў стог пласты, Толькі сыплюцца лісты На яловыя кусты, На сухія верасы. Не іскрыцца небазбор, Не цьвіце трава-чабор, Не цыгліць птушыны стан, Толькі поўзае туман, Вецер б'е ў нямы курган, — Шапаціць імглісты бор. Змога вольная снуе, Вочы ўставіўшы свае, То галубне, то пужне. Сэрца б'ецца у паўсьне, Думка сэрцу аб вясьне Здрадны голас падае.

На склоне лета

Пусьцее поле, моўкне птушка, Скідае жоўты лісьць бяроза, Нямее песьня-весялушка, Ліюцца зь неба каплі-сьлёзы. У полі глуха вецер сьвішча I ў комін з шумам далятае. Ня то жыцьцё, не пажарышча, Ня то пагібельнасьць якая! А ў сэрцы, сэрцы неспакойным, Жаль так і ўеўся з пусткай гэтай; Снуюцца думы роем ройным. О, як ты страшны мне, склон лета! Была вясна, і ўсё на сьвеце Жыло, цьвіло — і вось ня стала… Няма вясны, заплач па леце; Нуда ва ўсім запанавала. Такая ж доля наша, людзі: Жыві ды пекайся ўсёй сілай; Праходзяць годы, чахнуць грудзі, Бач, і дапекаўся магілы.

З асенніх напеваў

I

Кончыцца лета гарачае, Кончыцца воля-раздольле; Кветкамі лог не харошыцца, Збожжам ня хваліцца поле. Косы ня сьвішчуць сталёвыя У соннай траве сенажацяў, Серп на вайну ня йдзе з коласам, Песень, і тых не чуваці. Сонна адна-адзінокаю Груша стаіць над мяжою, — Лісьце скідае пажоўклае, Сыпе асеньняй нудою. Неба штодзень пахмурнейшае, Сонца штодзень на ім меней, Птушак заціхла чырыканьне, Нейкае ўкруг зьнемажэньне. Вецер заводзіць у коміне, Быццам жыцьцё сваё ганіць; Думы старыя, халодныя Сэрца пужаюць, як зданьні. Так і ўцякаў бы ад гэтага Там гэт'! За горы, за рэкі, Каб чалавек ды мог скрыціся Ад сваёй долі навекі.

II

Сьцелюцца цэлы дзень росы, Вечны цень сьпіць на зямлі, Бледныя сонцавы косы Выглянуць рэдка калі. Здаля даносяцца шумы, Ў коміне шумы пяюць; Ціснуцца буднія думы, Сноў забыцьця не даюць. Нейкая зводная сіла З выглядам вечна старым Вабіць здалёку магілай, Крыжам міргае сваім.

III

Змоўклі лісьцястыя шэлесты, Гальлі худыя тырчаць, Мёртвыя дзе-нідзе верасты Зеленяй зводнай блішчаць. Цягнуцца дрэвы расхутаны К небу з балотных
нізін, —
Корань, у жвіры заплутаны, Не адпускае галін.
Рогат зьвярыны пакоціцца Дзікім жаданьнем бяз слоў, — Пушча замрэ, закалоціцца, К воблакам цягнецца зноў.

IV

З гальных ліп і бяроз Лісты валяцца, Між павалаў і лоз Рассыпаюцца. Шапацяць, шалясьцяць Залацістыя, Веткі ў неба глядзяць Пусталістыя. Дачакаўшы вясны, Зноў ажыўляцца; Не паўстануць лісты, Што асыплюцца.

V

Неба поўна сівых хмараў, Сьвет палошча дождж сьцюдзёны Чорнай кучай на папары Чахнуць каўкі і вароны. Сонца ўжо ніхто ня бача, Вецер вые, завывае; Восень стогне, восень плача, Думы сумам спавівае. Ў маёй хаце у пахілай — I няцёпла, і нявідна, Выглядае, як магіла, Выглядае неяк крыўдна. I ў душы, хоць плач, як нудна, Гэтак цёмна, як і ў хаце; Ой, як нудна! Сказаць трудна… Галасіў бы, слаў пракляцьці. Галасіў бы, як галосе Вецер гэты, восень гэта, Каб аж рэха разьляглося, Гэт, на цэлае паўсьвета! Каб ляцела, не сьціхала Па шырокаму па полю, I ўсім чыста апявала Маю горкую нядолю.

VI

Дзе ты схавалася, яснае сонца, Ясныя летнія дні дзе падзеліся? — Сьцюжа гуляе па роднай старонцы, Зімнія песьні расьпеліся. Стогнуць мяцеліцы грозныя ў полі, Ціснуцца думы пра шчасьце былое, Сэрца лядзеніцца з жалю, зь нядолі — Беднае сэрца людское. Беднае, беднае… Колькі мучэньня Быт чалавечы табе пасылае!.. Ох, каб не сэрца, было бы сьлёз меней, — Шчасьліў, хто сэрца ня мае.

VII

Ў думах нявесела, Сэрца сьціскаецца; Цёмная, золкая Восень збліжаецца. Неба пакрылася Мглою, туманамі, Галкі узносяцца Па-над курганамі. Поле шырокае Пусткай абселася, Дуброва шумная Зь лісьцяў разьдзелася. Імжыць сьцюдзёністы Дождж над зямелькаю, Сьвет пакрываючы Жаласьцю нейкаю. Людзі у курныя Хаткі пакрыліся, — Радасьць мінулася, Песьні забыліся. Бабка старэнькая, Зможана мукамі, Казкі даўнейшыя Шэпча з унукамі. Віхар у коміне Жудка заносіцца, То як бы жаліцца, То ў хату просіцца. Ў думах нявесела, Сэрца сьціскаецца; Цёмная, золкая Восень збліжаецца.

Восень

Вось і па леце… Няма яснай гожасьці; Восень запела пагудку сваю; Нудна, жаль нейкі адцьвіўшай прыгожасьці, Гіне ахвота к пацехам, к жыцьцю. Вока не пасьвіцца зеленяй, коласам, Сэрцу раздольля, прывольля няма; Вецер заводзіць нябожчыцкім голасам, Вые, рагоча, як ведзьма сама. Лісьце струпеўшае з дрэў асыпаецца, Веткі шкілетамі сталі бязь іх, Воўчыя зрэнкі між пнёў палыскаюцца, Птушчын і лопат, і шчэбет заціх. Неба адзелася цёмнымі хмарамі, Сыпе сьцюдзёнай слатою, дажджом; Жоравы, гусі лятуць над папарамі… Цёмна, пагібельна, сьлёзна кругом. Штосьці трывожнае, зло-непрыхільнае Сунецца з гэтай мярцьвячай глушы… Восень панурая, восень магільная! Страшна ты чуткаму сэрцу, душы.
Поделиться:
Популярные книги

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Контракт на материнство

Вильде Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт на материнство

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Измена. Наследник для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Наследник для дракона

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX