Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шляхам жыцьця

Купала Янка

Шрифт:

Палац

Стогнуць пад мурам халодным таполі; Крыліцца ў ветках начніца; Моляцца совы па днеўным прывольлі; Вецер калыша званіцай. Сьцелюцца мжакі асеньняй валокны; Вечар нялюдзен, трывожан; Шыбамі звоняць палацавы вокны, Ценямі мур упрыгожан! Высакі, бледны адвечныя сьцены, Мары-слупы чарадою; Важны дзядзінец, трава па калена; Сад з агародай жывою. Дымна замглелі, як блудныя вогні, Ў вёсцы далёкай лучыны… Весела, ярка ў палацы сягоньня, Хвіляй-мінутай — гадзіна. Шыбы зардзелі блысканьнем няўхватным, Кружацца пары, мігаюць; Душы
да славы ўсябратняй ня здатны,
Вокліка суму ня знаюць.
Бел, як астрог сярод пусткавай пашы, Думку палац неспакое: Штось да яго парывае і страша; Зводны, аздобай пакоі. Неўглядзь за поўнач насьпела часіна, Сон на пакоі паў ройма… Досьвета ў вёсцы далёкай лучыны Далей мігцяцца па-свойму.

Тае сьнег…

Тае сьнег, таюць сковы зімы ледзяністыя, Сонца з ласкай ажыўчай гуляе ў прывольлі! Хутка жаўранак песьняй сваёй галасістаю Прывітае аратых на полі. Узьніме чорную скібу саха працавітая, Ляжа ўсходнае зерне у пахаць сырую, Закалосіцца поле, сьлязой, потам зьлітае, Зашуміць сваю думу старую. Гаспадар той суважна свой шнур па-сьвяточнаму Абыходзіці будзе, красой любавацца, Прыслухоўвацца к шэлесту нівы няўрочнаму І маліцца к сваёй зямлі-матцы. Сьмела гляне на сьвет і на долю зьмянлівую Як дагэтуль, яму не дадуцца ўжо ў знакі Тыя сілы з усходу і захаду мсьцівыя, Што даймаюць цяпер, як вужакі.

Паводка

Крэпкі, магутны аковы зімовыя — Льдзяныя брылы на захад і ўсход. Бліснула сонца, сонца вясновае — Топіцца гурбіна, топіцца лёд! З грохатам, зь лёскатам крыга за крыгаю Прэцца, нясецца ў нязнаную даль; Хваля за хваляю коціцца, мігае, Ломіць прашкоды, як молатам сталь. Дарма запорыну людзі бяздольныя Выбегуць ставіці сіле такой: Скрыша паводка ўсясільная, вольная, Скрыша і пойдзе сваёй пуціной! Эх ты, разводзьдзейка! Эх ты, бурлівае! Ты аднаўляеш, купаеш зямлю; Вынесі ж, вынесі хваляй жычліваю К лепшаму шчасьцю людскую сям'ю!

З песень аб вясьне

I зелень, і кветкі, і песьні, I неба вясёлая яснасьць… Ні цьмы той, ні сьнегавай плесьні, — Дзе глянеш — адна, братка, шчаснасьць! Сьвет цэлы зіяе каберцам, Шум нейкі ад пушчаў нясецца, З грудзей як ня выскача сэрца, Душа кудысь рвецца… ўсё рвецца… Прачнуліся нівы і хаты: Ўся ў полі людская сямейка, За сошкай шнуруе араты, Ля статка іграе жалейка; Зь сяўнёю сявец пахаджае, На скібіны валіцца зерне; Знаць, сіла ў сяўца немалая… Захоча — і сьвет пераверне! Гэй, гэй, хлебаробе мазольны, Пан сошкі, і коскі, і поля! Кінь выгляд сьлязьлівы, нявольны; Ў тваіх руках слава і доля!

Сёмуха

Нарэшце па віхрах, па сьцюжы Заглянуў вясеньні прасьвет; Ці чуеш, ці бачыш, мой дружа, Як іншы, як лепшы стаў сьвет? Пі бачыш, як неба міргае, Як траўкай сьмяецца зямля? Ці чуеш, што кум-лес нам бае? Уцям, колькі ў рэчцы жыцьця. А глянь ты на вёску на нашу, На брацьцяў забытых у ей, Я знаю, як доля іх страша I колькі ім зводзіць надзей. Во Сёмуху выйшлі спаткалі, Надзелі сьвяточны убор, Зялёнай галінкай уткалі Сьвятлічку, і ганак, і двор. I цешацца людзі, як дзеці; Сягоньня труд скінуўся з рук, Хоць заўтра на белым на сьвеце Ах, колькі чакае іх мук!..

З летніх малюнкаў

Коціцца, ўецца
далінкай крыніца,
Б’ецца, плюскоча ў каменьнях вадзіца, Далей плыве і плюскоча. Белымі грудкамі лёгшы на траўцы, Хоча дзяўчынка к вадзіцы дастацца, Губкамі чэрпнуці хоча. Вольха лісткамі ёй шыю ласкоча, Плюскатам рэчка сьмяецца у вочы, Сонейка ўсіх абнімае. Сонейка, рэчка, вольха, дзяўчына Думцы ўсьміхаюцца соладка, дзіўна, Думка іх шчыра вітае…

Летняя раса

Як брыльянты, расьсявае Ночка летняя расіцу, Туманамі спавівае Луг зялёны над крыніцай. А як раніца настане, Бліскі сонца загуляюць, — Рос прыходзіць адцьвітаньне, Гуманы у рэчцы таюць. Як брыльянты, гінуць росы На зялёнай сенажаці; Сонца косы, нашы косы Не даюць паўдня ім знаці!

Лета

Эх ты, лета гарачае, бурнае! Ажыўляеш ты поле і луг. Люба, думкі пакінуўшы хмурныя, На сьвет выйсьці ды глянуць вакруг. Шум стаіць над лясістай дуброваю, Быццам рада аб нечым ідзе; Рэчка, ў прысадзь схаваўшысь альховую, Бурліць; рыбка плюскоча ў вадзе. Ў збожжа ўсякае ніва прыбралася — Хараства там якога няма! — Як зялёны дыван, распласталася; Шопат нейкі плыве ад жытца. Колас з коласам гутарку дзіўную Завялі, бы на хмары злуюць; Песьні жаваранкаў пераліўныя Замаркоціцца, спаць не даюць. А лагі, а гумнішчы, аселіцы? Вось абняў, прытуліўся, ляжы… Хто з вас, хто не любіці асьмеліцца Ўлетку сьвет ад мяжы да мяжы?.. Дай жа, лета, мне веру магучую, Што калісь сваю долю знайду, Дай мне песьні пець сілу жывучую, Дай працівіцца крыўдзе і злу!

Сьпека

Прыскам пылае і жарам, Жарам дрыжыць, зіхаціць, Як бы сьвет вечным пажарам Хоча абняць і спаліць. Звугліла высі-загоны, Звугліла долы-лагі, Завалакла лес зялёны Ў чорныя дыму кругі. Сьцежкі заслала агніцай — Белым пякучым пяском, Выссала рэчкі-крыніцы, Ў дно іх зірнула агнём. Саванам бледна-замглёным Сьвету душу спавіла, Потам крывава-чырвоным Вочы зямлі заліла. Крык-жальба вырвецца з губаў К сонцу з плакучых грудзей, — Сонца зіяе загубай, Сонца сьмяецца, як зьмей.

Заклятая кветка

Чуць толькі Купальскае сьвята Набліжыцца з ночкай сваей, Як папараць-кветкай заклятай Чаруе няшчасных людзей… З надзеяй, і верай, і сілай Зусюль, куды б дзе ні зірнуць, Праз высі, даліны, магілы Па кветку бягуць і бягуць! …Сава пяе песьню разлукі, Лапоча крыламі кажан, — Мільённыя цягнуцца рукі, Дзе дрэмле купальскі курган. Тых радасьцю вочы сьмяюцца, Тым зрэнкі крывёй заліло; Піхаюцца, корчацца, б'юцца, Мяшаецца праўда і зло. Пачнуцца галінкі хіліцца, Шасьцяць верасы пад нагой. Туж-туж ужо кветку схапіці! Сьцікаецца гэты і той — Тыц — стой!.. Глядзяць зорніцы-сьведкі, Пявун адгукнуўся ў сяле — Ні ночкі Купальскай, ні кветкі! Усё затаілася ў мгле… Залыпалі блудныя вочы, Мільёны уздохаў ляціць. Сава не заціхне — рагоча, Крыламі кажан шапаціць… Сьлед костачкі сьцелюць — услалі, Здаецца, ўжо час аддыхнуць, Надойдзе ж хай толькі Купальле, — Мільёны па кветку бягуць!..
Поделиться:
Популярные книги

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Контракт на материнство

Вильде Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт на материнство

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Измена. Наследник для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Наследник для дракона

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX