Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:

– I гэта генiй, - уздыхнула Ганна.

– А што?
– спытаўся Кiн.

– Верыць у прываротнае зелле...

– Чаму ж не? I ў дваццатым стагоддзi вераць.

– Iду, - сказаў блазан, - толькi ты да немцаў не збяжы.

– Заб'ю. Ты даўно гэтага заслугоўваеш.

– Заб'еш, ды не сёння. Сёння я яшчэ патрэбны. Толькi дарма ты епiскапа беражэш. Ён табе дзякуй не скажа.

Блазан падхапiў бутэлечку i лоўка ўскараскаўся наверх. Мажэй вярнуўся да печы, памяшаў там качаргою, доўга маўчаў. Раман прайшоўся

па пакоi.

– Не, - сказаў ён сам сабе.
– Усё не так. Як я змарыўся ад глупства чалавечага.

Хлопец прысеў каля сцяны на кукiшкi. Раман вярнуўся назад да стала.

– Можа, паглядзець за блазнам?
– спыталася Ганна.

– Мне цяпер важней Раман, - сказаў Кiн.

– Падыдзi сюды, Глузд, - сказаў Раман, аглядаючыся.

Хлопец лёгка ўстаў, зрабiў крок i тут жа азiрнуўся.

Раман рэзка ўзняў галаву, паглядзеў туды ж. Ускочыў з-за стала. Мажэя ў пакоi не было. Раман тут жа кiнуўся за печку. Там былi нiзкiя масiўныя дзверы. Яны былi прачыненыя.
– Глузд, куды глядзеў? Мажэй збег!

– Куды збег?
– не зразумеў хлопец.

– Ён жа з гаршком збег. Ён жа епiскапа забiць хоча!
– Раман штурхнуў дзверы, зазiрнуў усярэдзiну, ляпнуў сабе па баку, дзе вiсеў кароткi меч, выхапiў яго з ножнаў i знiк у праёме.

Хлопец застаўся звонку, заглянуў у ход, i Ганна ўбачыла, што яго спiна расце, запаўняе экран. Стала цёмна - шар працяў хлопца, пранёсся ў цемры, i яна здавалася бясконцай, як здаецца бясконцым чыгуначны тунель, а потым наступiў бэзавы дажджлiвы вечар. Яны былi на метраў сто ад крапаснога вала ў нiзiне, парослай хмызняком. Памiж нiзiнай i крэпасцю паволi ехалi верхам два нямецкiя ратнiкi, паглядваючы на гарадскую сцяну. На вуглавой вежы пагойдвалiся шлемы стражнiкаў.

Раптам у схiле нiзiны ўтварылася чорная дзiрка - адкiнулiся ўбок дзверы, укрытыя звонку дзёрнам. У дзвярах стаяў Раман. Ён уважлiва агледзеўся. Дождж памацнеў i мутнаю сеткаю засланяў яго твар. Нiкога не ўбачыўшы, Раман адступiў, зачынiўшы за сабою дзверы. Перад вачыма быў парослы хмызняком схiл. I нiякiх слядоў ад дзвярэй.

Кiн вярнуў шар у падвал, на iмгненне абагнаўшы Рамана.

Хлопец, якi так i стаяў у дзвярах падземнага хода, адляцеў убок - Раман адштурхнуў яго, кiнуўся да стала. Хлопец падышоў, спынiўся ззаду. Раман iрвануў да сябе лiст пергаменту i хутка пачаў пiсаць.

– Стукаюць, - сказаў Кiн.
– Ганна, чуеш?

У дзверы стукалi.

Раман згарнуў лiст у трубку, падаў хлопцу.

Ганна зрабiла намаганне, каб вярнуцца ў дваццатае стагоддзе.

– Зачынi дзверы, - хуткiм шэптам сказаў Кiн.
– I хоць памры, каб нiхто сюды не ўвайшоў. Мы не можам перапынiць працу. Праз паўгадзiны я адыходжу ў мiнулае.

– Ёсць, капiтан, - сказала Ганна таксама шэптам. Каля дзвярэй яна аглянулася. Кiн сачыў за шарам, Жуль - за прыборамi. Яны спадзявалiся на

Ганну. Хлопец Глузд узяў трубку пергаменту, слухаў, што гаварыў яму Раман.

За дзвярыма стаяў дзед Генадзь. Гэтага Ганна i баялася.

– Ты чаго замыкаешся?
– сказаў ён.
– Па тэлевiзары французскi фiльм паказваюць пра сярэдневяковае жыццё. Я па цябе.

– Ой, у мяне галава балiць!
– сказала Ганна.
– Зусiм не магу з хаты выйсцi. Легла ўжо.

– Як легла, - здзiвiўся Генадзь.
– Паветра ў нас свежае, ад яго i балiць. Хочаш, гарчычнiкi пастаўлю?

– Ды я ж не прастудзiлася. У мяне галава балiць, стамiлася.

– А можа, па чарачцы?
– спытаўся дзед Генадзь.

Ганна не магла ўпусцiць дзеда ў сенi, дзе на падлозе былi вiдаць сляды Жулевай працы.

– Не, дзякуй, не хочацца.

– Ну тады я пайшоў, - сказаў дзед, не робячы нi кроку.
– А то французскi фiльм пачынаецца. А гэтыя не вярталiся? Рэстаўратары?

– Не, яны ўжо на станцыю паехалi.

– А "газiка" такi спачатку не было, а потым узяўся. Дзiва. Тут хiба "газiк" пройдзе?

– Яны з пагорка прыехалi.

– Я i кажу, што не праедзе. Але людзi прыемныя,

адукаваныя. Вывучаюць нашае мiнулае.

– Я пайду лягу. Можна?

– Iдзi, вядома, хiба я трымаю, а то фiльм пачынаецца. Калi хочаш, то прыходзь, я глядзець буду.

Нарэшце дзед пайшоў. Ганна не стала чакаць, пакуль ён мiне веснiчкi, кiнулася назад у халодную святлiцу. За час яе адсутнасцi сцэна ў шары памянялася. Яна ўяўляла сабой верхнi паверх церама, у кутнiм пакоi была толькi польская князёўна Магда. Ганна не адразу ўбачыла, што на падлозе, склаўшы накрыж ногi, сядзiць блазан.

– Я чула шум, - сказала Магда.
– Пачаўся прыступ?

– А што iм рабiць? Прыйшлi на абед, значыць, лыжку падавай. А калi талерка пустая ды яны галодныя...

– Ты дзе навучыўся польскай мове, дурань?

– Жыццё прымусiла. Сёння тут, а заўтра там, - ухмыльнуўся блазан.

– Гэта праўда, што твой гаспадар спалiў ордэнскую вежу?

– Ён i дзесяць вежаў спалiць можа. Было б што палiць.

– Ён чарадзей?

– А што вам, бабам, да чарадзеяў? Дзе горача - туды пальчыкi цягнеце. Апечацеся.

– Скрозь агонь, - сказала князёўна. Яна раптам падышла да блазна, села побач з iм на дыван. I Ганна зразумела, што князёўна вельмi маладая, ёй гадоў васемнаццаць.

– Я ў Смаленск ехаць не хацела, - сказала яна.
– У мяне дома кацяня засталося.

– Чорнае?
– спытаўся блазан.

– Шэрае, такое пушыстае. I ласкавае. А потым нас леты захапiлi. Пана Тадэвуша забiлi. Чаму яны на нас напалi?

– Баярын кажа, што iх немцы паслалi.

– Мой бацька лiст епiскапу пiсаў. Мы ж не ў дзiкiх мясцiнах жывём. А ў Смаленску сцены моцныя?

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Дикая фиалка заброшенных земель

Рейнер Виктория
1. Попаданки рулят!
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка заброшенных земель

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Квантовый воин: сознание будущего

Кехо Джон
Религия и эзотерика:
эзотерика
6.89
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего

Неудержимый. Книга VI

Боярский Андрей
6. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VI

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Демон

Парсиев Дмитрий
2. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Демон