Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:
У святлiцы Раман шпурнуў плашч у рукi прыгожаму чарнаброваму хлопцу, якi падбег да яго.
– Ты чаго чакаеш?
– спытаўся ён у блазна. Блазан паставiў на падлогу мiску, узяўся за клямку ў падлозе, пацягнуў на сябе века люка, адчынiўся лаз у падвал. Раман спусцiўся першы. За iм блазан i чарнабровы хлопец.
Сутарэнне было прасторнае, асвятлялася з акенцаў пад самаю столлю. На палiчках стаялi запаленыя каганцы з тлушчам. Агеньчыкi адлюстроўвалiся ад рэтортаў, слаёў з мутнага, грубага шкла, ад глiняных мiсак, медных
– Студзi патроху, - сказаў Раман, зазiрнуўшы ў печ.
Блазан зiрнуў у печ з-пад локця чарадзея i сказаў:
– Даўно пара студзiць.
– Ведаем, - сказаў мужчына. У яго былi доўгiя вусы, чорныя, блiзка пасаджаныя вочы. Рэдкiя валасы спадалi на лоб, i ён увесь час адгортваў iх за вушы.
– Хутка ордэн на штурм пойдзе, - сказаў Раман.
– Астудзiць не паспеем, - адказаў той.
– А шкада.
– Студзi, - сказаў Раман.
– Невядома, як лёс паверне. У мяне няма сiлы каторы раз усё збiраць i будаваць.
– А ты, дзядзечка, епiскапу ў ногi пакланiся, - сказаў блазан.
– Абяцай лёс даведацца, золата здабыць. Ён i пашкадуе.
– Нiкчэмнасць i ўбоства думкi, - сказаў Раман.
– Па-мойму, што ўбоства думкi, што яе празмернасць - усё бязглуздзiца, розумам чынiць - розуму не трэба, - сказаў блазан. Падышоў да доўгага стала, пералiў з адной шклянкi ў другую - пайшоў едкi дым.
Раман адмахнуўся, зморшчыўся. Жылiсты мужчына адступiў да печы.
– Ты што, - абурыўся Ранан.
– Атравiць нас хочаш?
– А можа, так i трэба? Ты дзяўчыну пакахаў, а табе не дазволена, я шклянку пералiў, а мне не дазволена, князь епiскапу пярэчыць, а яму не дазволена. Вось бы вас усiх i адправiць на той свет?
– Маўчы, дурань, - сказаў Раман стомлена, - лепш бы прываротнага зелля накапаў, чым лайдачыць.
– Не, - крыкнуў блазан, падбягаючы да стала i задзiраючы галаву, каб зблiзку паглядзець на Рамана.
– Не разумею цябе, дзядзечка, i разумны ты ў нас, i слаўны на ўсю Эўропу - навошта табе князёўна? Наша справа - берагчы горад, золата здабываць, месца знаць.
– Маўчы, смерд, - сказаў Раман.
– Маё месца сярод каралёў i князёў. I паводле роду, i па ўладзе, i па розуме!
Хлопец глядзеў на Рамана.
– Зробленае, перадуманае не магу кiнуць. Ува мне вялiкiя тайны жывуць недагавораныя, недакончаныя.
– Раман шырокiм жэстам абвёў сутарэнне.
– Значыць, так, - сказаў блазан, падскочыўшы, пасмейваючыся i размахваючы бутэлечкай, бессаромны i нахабны, - значыць, ты ад дзяўчыны адмаўляешся, дзядзечка, дзеля гэтых бутэлечак? Будзем дома сядзець, чарапкi берагчы. Пакуль ландмайстар з мячом не прыйдзе.
– Але як усё зберагчы, - прашаптаў Раман, абапёршыся кулаком на стол. Скажы, як выратаваць? Як адцягнуць
– Не атрымаецца, дзядзечка. Адзiн асёл хацеў з дзвюх кармушак жэрцi, як элiны казалi, ды з голаду здох, не прыдумаў, з якой пачаць.
Раман дастаў з палiчкi бутэлечку.
– Ты ўсё памятаеш?
– Калi дзяўчыне даць выпiць тры каплi, на край свету пойдзе. Дай сам адап'ю. Рамана палюблю, ногi яму цалаваць буду, замуж за яго пайду...
Хлопец зарагатаў i тут жа збянтэжыўся пад Раманавым позiркам.
– Хопiць, чортава насенне!
– выбухнуў чарадзей.
– Забыўся, што я цябе з гнiлой ямы выкупiў?
– Памятаю, дзядзечка, - сказаў блазан.
– Ой як памятаю!
– Усё-такi ён падобны на малпу, - сказала Ганна.
– На злосную малпу. У iм ёсць штосьцi здраднiцкае.
– Баярын!
– сказаў жылiсты мужчына.
– А што з вогненным гаршком рабiць?
– Гэта цяпер не патрэбна, Мажэй, - адказаў Раман.
– Ты казаў, што мяне пашлеш, - вымавiў Мажэй.
– Божыя дваране ўвесь мой род выразалi. Не магу забыць. Ты абяцаў.
– Божа!
– Раман сеў на лаву, стукнуўся локцямi аб стальнiцу, абхапiў галаву рукамi.
– Глупства гэта ўсё, нiкчэмнасць!
– Шаноўны, - сказаў Мажэй з тупой настойлiвасцю, - ты абяцаў мне. Я пайду i заб'ю епiскапа.
– Няўжо не разумееш, - амаль крычаў Раман, - нiчым мы горад не выратуем! Не спалохаюцца яны, не адступяць, iх у пяць разоў больш, у iх сiла, ордэн. Эўропа, Магдэбург, папа... Конрад Мазавецкi iм войска дасць, дацкi кароль чакае не дачакаецца. Вы ж цёмныя, вам здаецца, што ўвесь свет вакол нашага гарадка сышоўся! Я i вежу палiць не хацеў... Вячка мяне прыцiснуў. Лепш змiрыцца, ордэну кроў не патрэбна, ордэн бы князю горад пакiнуў... Хiба вам крывi мала!
– Ты загаварыў iнакш, баярын, - сказаў Мажэй.
– Я з табою заўсёды быў, таму што верыў. Можа, я iншых гарадоў не бачыў - нашыя жамойцкiя гарадкi па лясах раскiданы, але пакуль ордэн на нашай зямлi, мне не жыць. Мы ордэн не клiкалi.
– Змагацца таксама трэба з розумам, - стукнуў кулаком па стале Раман. Сёння ноччу яны на прыступ пойдуць. Возьмуць горад, могуць не злiтавацца. Калi мы паднiмем руку на Альберта - яны ўсiх нас выражуць. I дзяцей, i жанчын, i цябе, блазан, i мяне...
– Я заб'ю епiскапа, - сказаў Мажэй.
– А я, дзядзечка, - сказаў блазан, - з табою не згодны. Авечкi добрыя, а авечак ваўкi ядуць.
– Маўчы, раб!
– узлаваўся Раман.
– Я цябе дзесяты год кармлю i ратую ад бед. Калi б не я, цябе ўжо тройчы павесiлi б.
– Правiльна, дзядзечка, - раптам засмяяўся блазан.
– Часам я глупства скажу, затое разумныя не здагадаюцца. Рабом я быў, рабом памру, затое сумленне мучыць не будзе.
– Чым балбатаць, лепей пайдзi да князёўны, - сказаў Раман жорстка. Дасi ёй прываротнага зелля. Так, каб старая не заўважыла.