Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Касяк Іван

Шрифт:

Нямецкія ўлады трымалі ў тайніцы ад беларусаў фактычныя падзеі на ўсходнім фронце. Ані прэзыдэнт БЦР, ані камандуючы БКА, ані прэса ці радыё не атрымлівалі ніякіх паведамленьняў аб неспадзяваных і хуткіх зьменах на ўсходнім фронце. А ўжо 23 чэрвеня 1944 году савецкія арміі распачалі вялікае наступленьне на Беларускім фронце. 28 чэрвеня яны акружылі нямецкія войскі каля Віцебску і каля Бабруйску ды хутка ішлі на захад па ўсёй лініі фронту, набліжаючыся да Менска.

Ужо 27 чэрвеня нямецкія ўлады атрымалі загад аб эвакуацыі Менска. Пад вечар 27 чэрвеня начальнік нямецкага штабу, палкоўнік Родэ, запрасіў да сябе ў штаб начальніка БКА Кушэля і сказаў, што па аўтастрадзе з Барысава на Менск

ідуць масы дэзэртыраў нямецкай арміі. Палявая жандармэрыя ня можа даць рады з імі. Патрэбны батальён БКА, які пад камандай начальніка палявой жандармэрыі абойме службу на гэтай аўтастрадзе і дапаможа затрымаць масы дэзэртыраў. Начальнік БКА меў два батальёны блізка ад аўтастрады: у Рудзенску і ў Менску. Аднак гэтыя батальёны не былі абмундзіраваныя і таму іх нельга было ўжыць у дадзенай сытуацыі.

28 чэрвеня Гэнэральны камісарыят паведаміў прэзыдэнта БЦР аб эвакуацыі Менска, прызначаючы для БЦР горад Кэнігсбэрг. Начальнік БКА Кушэль зьвярнуўся да начальніка нямецкага штабу па справе эвакуацыі БКА, аднак той сказаў, што гэнэрал Готтбэрг ужо даў загад, каб БКА адступала на захад разам з нямецкай паліцыяй і пад камандай акруговых камандантаў паліцыі; як далёка яны будуць адступаць, зараз нельга прадбачыць.

Прэзыдэнт БЦР вырашыў, што Галоўнае кіраўніцтва БКА мае ехаць з БЦР у Кэнігсбэрг, куды яны і прыбылі 5 ліпеня.

Афіцэрская школа БКА, у ліку каля 280 кадэтаў, 29 чэрвеня была накіраваная з Менску пешым маршам на Вільню. Капітан Шнайдэр і капітан Мікула кіравалі школай у паходзе. З Вільні кадэтаў цягніком накіравалі ў Кэнігсбэрг, а пазьней — у брыгаду Зіглінга, якая рэарганізавалася каля Ломжы ў Польшчы.

Эвакуацыя з акругаў, паветаў і валасьцей беларускай адміністрацыі, БКА, БНС, духавенства, інтэлігенцыі і насельніцтва, якія хацелі ўнікнуць савецкіх рэпрэсыяў і паднявольнага жыцьця, адбывалася разам з эвакуацыяй нямецкай адміністрацыі. Камандзіры слаба падрыхтаваных батальёнаў БКА звальнялі да хаты ўсіх тых, хто не хацеў эвакуавацца. Камандны склад БКА пераважна выяжджаў на захад. Абмундзіраваныя і добра ўзброеныя батальёны БКА эвакуаваліся на захад. Некаторыя з адступаючых батальёнаў БКА трапілі ў савецкае акружэньне.

Некаторыя абозы бежанцаў на конях былі захопленыя савецкімі партызанамі. Расправа савецкіх расейцаў з беларускімі жаўнерамі і бежанцамі была самая жахлівая.Бежанцы, едучыя цягнікамі, пераважна трапілі ў Польшчу, а адтуль у Нямеччыну. Іх памяшчалі ў лягеры і прызначалі на працу ў фабрыках або у баўэраў (фермераў). Увесь япіскапат Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы з Мітрапалітам Панцялейманам на чале эвакуаваўся на захад. Ён знаходзіўся ў абсягу апекі БЦР і атрымаў мейсца на жыхарства ў Францэнсбадзе ў Чэхіі. Япіскапы і сьвятары абслугоўвалі рэлігійныя патрэбы беларускіх работнікаў. Япіскап Віцебскі і Полацкі Афанасі быў прызначаны для абслугоўваньня рэлігійных патрэб збройных аддзелаў казакаў, якія былі пад камандай атамана Краснова.

Усе шэсьць сапёрных батальёнаў БКА, якія былі пад камандай нямецкай арміі, былі эвакуаваныя ў Бэрдуцк каля Пазнані. Там яны былі рэарганізаваныя ў два будаўнічыя батальёны. Надалей яны былі па-за абсягам БЦР, у складзе нямецкай арміі. Гэтыя батальёны існавалі да канца вайны, выконваючы фартыфікацыйныя работы.

На пачатку ліпеня 1944 году роты беларускай чыгуначнай паліцыі эвакуаваліся на захад, разам з нямецкай чыгуначнай паліцыяй. З Баранавіч эвакуаваўся аддзел у колькасьці 300 чалавек, пры якім быў лейтэнант Я. Сажыч. Гэты аддзел даехаў да францускай мяжы ў Саарляндзе. Там немцы абяззброілі беларусаў, падзялілі іх на некалькі групаў, якія прызначылі да паасобных чыгуначных станцыяў. Беларускія групы дапамагалі нямецкім пры ачышчаньні станцыяў і направах пасьля

паветраных бамбардаваньняў заходнімі аліянтамі.

У ліпені 1944 году разьмешчаны кал я Ломжы аддзел Зіглінга пачаў хутка расьці. Ён улучаў да сябе паліцыйныя і вайсковыя фармацыі розных нацыянальнасьцяў (беларусаў, украінцаў, літоўцаў, казакаў, расейцаў і іншых), якія ішлі з усходу на захад. Вялікую бальшыню жаўнераў тут станавілі беларусы, сярод афіцэраў было больш расейцаў. У хуткім часе гэта была дывізія, маючая звыш 10 000 чалавекаў, зложаная з 4 брыгадаў. Афіцыйная назва дывізіі была «30-я дывізія СС» (30 SS Waff en Division). Беларуская Афіцэрская Школа з Менска, уключаная ў гэтую дывізію, атрымала нямецкія вайсковыя уніформы і поўнае вайсковае ўзбраеньне. Яна захоўвала там склад асобнай фармацыі. Дывізія была падпарадкаваная нямецкаму вайсковаму камандаваньню і БЦР не дапушчалася да кантактаў з ёй. Беларускія афіцэры, як Мікула і іншыя, імкнуліся да ўтрыманьня асобнага беларускага характару для беларускіх фармацыяў гэтай дывізіі і шукалі кантакту з БЦР. Аднак нямецкае камандаваньне не дапушчала да гэтага.

Менскі 13-ты батальён, які да гэтага часу вырас да сямі ротаў, быў у партызанскіх акцыях у розных частках краю. Пад час эвакуацыі гэты батальён сабраўся каля Аўгустова. Адна рота, пад камандай Бандыка, пакінула батальён і пайшла ў Аўгустоўскія лясы. Пасьля гэтага нямецкае камандаваньне адсунула ад батальёну ўсіх беларускіх камандзіраў, заступіўшы іх немцамі, а батальён перавезьлі і ўключылі ў дывізію Зіглінга. Беларускія афіцэры пераважна паехалі ў Бэрлін і былі ўключаныя ў кадравы батальён БКА пад кіраўніцтвам БЦР.

Па кароткім перашкаленьні дывізію Зіглінга скіравалі на Прусію, а наступна ў Францыю на фронт. У канцы 1944 году дывізія займала частку фронту каля Страсбургу. Пад час агульнага адступленьня нямецкага фронту адзін беларускі батальён, каля 300 чалавек, перайшоў на бок французаў і амэрыканцаў. Гэта выклікала вострую рэакцыю Зіглінга. Дывізію перавялі ў тыл, у Эльзас. Няпэўную дывізію немцы раззброілі. Групу няпэўных беларускіх афіцэраў, уключаючы Мікулу, немцы аддзялілі і вывязьлі з дывізіі ды пазьней зьнішчылі ў Дахаў. Частку няпэўных вайскоўцаў выслалі ў лягеры работнікаў. Рэшту жаўнераў ахапілі нямецкімі камандзірамі і памясьцілі ў вайсковым лягеры ў Гіршаў. Беларускіх камандзіраў выдзялілі з фармацыяў, трымалі асобна і школілі з новай зброяй.

Перайшоўшыя ў палон да французаў, беларускія жаўнеры спачатку былі памешчаныя ў гатэлях і мелі добрае ўтрыманьне. Хутка іх перадалі амэрыканцам, якія зьмясьцілі іх у лягеры вайсковапалонных. Як польскія грамадзяне гэтыя вайскоўцы згалашаліся добраахвотнікамі ў польскую армію Андэрса. Іх абсьледвала польская разьведка ў Марсэлі і прынятых перавозілі ў Італію, на папаўненьне польскіх фармацыяў другога корпусу пад камандай гэн. Андэрса. Там іх уключалі ў аддзелы адпаведнай зброі і яны ваявалі далей, але за польскія нацыянальныя інтарэсы.

Трэба зацеміць, што гэтае абсьледваньне праводзілася вельмі сурова. Пад час праверкі дакумэнтаў надлейтэнант БКА Рыгор Зыбайла прыпадкова выпусціў на падлогу фатаграфію, на якой ён быў зьняты ў форме лейтэнанта БКА. Разьведчыкі зажадалі пабачыць гэтую фатаграфію, а наступна і ўвесь бумажнік. Агледзеўшы ўсе паперы, яны вывялі Зыбавдіу праз заднія дзьверы. Ніхто не бачыў яго жывым пасьля таго. Прыпушчальна, ён быў застрэлены польскай разведкай.

Летам 1946 году ўся польская армія Андэрса была перавезеная з Італіі ў Англію, дзе ў 1947 годзе яна была дэмабілізаваная. Беларускія вайскоўцы ўладзіліся там на працу. стварылі беларускія арганізацыі і праваслаўныя прыходы. Пазьней частка з іх выехала ў іншыя краіны, пераважна ў ЗША і Канаду, дзе яны ўліліся ў беларускія арганізацыі.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Вторая жена мужа

Караева Алсу
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Вторая жена мужа

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Меч Предназначения

Сапковский Анджей
2. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.35
рейтинг книги
Меч Предназначения

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Искатель 2

Шиленко Сергей
2. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 2