Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Касяк Іван

Шрифт:

Наступна выступіў першы віцэ-прэзыдэнт БЦР М. Шкялёнак з дакладам на тэму «Аб прызнаньні за няважныя пастановы ўраду СССР і былой Польшчы, якія датычацца Беларусі, яе тэрыторыі і народу». Ён адзначыў, што ўсе пастановы і трактаты ўрадаў СССР і былой Польскай дзяржавы адносна Беларусі і ейнага народу рабіліся бяз удзелу прадстаўнікоў беларускага народу і былі накіданыя Беларусі гвалтам чужынцоў. Беларускі народ ніколі не ўважаў іх за акты права, але за акты чужацкага паняволеньня. У сучаснасьці вайна зьмяла з Беларусі ранейшыя польскія і бальшавіцкія дзяржаўныя парадкі і дала магчымасьць стварэньня новага ладу, пры якім беларускі народ хоча быць суб'ектам права. Аднак як урад СССР, так і польскі эміграцыйны ўрад у Лёндане імкнуцца зьвярнуць сваё ранейшае

панаваньне на Беларусі, паклікаючыся на свае ранейшыя дагаворы. Таму Другі Усебеларускі Кангрэс павінен на ўвесь сьвет заявіць аб запраўдных жаданьнях і волі беларускага народу.

Крыніцамі расейска-польскіх прэтэнзыяў да Беларусі ёсьць звычайнае захопніцтва і гвалты. А вынікам іхняга панаваньня на Беларусі зьяўляюцца нязьлічаныя шкоды для беларускага народу ў палітычнай, культурнай і гаспадарчай галінах. Разгром Беларускай Народнай Рэспублікі, падзел Беларусі паміж Савецкай Расеяй і Польшчай трактатам у Рызе ў 1921 годзе былі актамі супольнага гвалту расейскіх пралетараў і польскіх паноў. Такім самым гвалтам была акупацыя Заходняй Беларусі савецкімі арміямі ў 1939 годзе. Цынічнае санкцыянаваньне гэтага гвалту праз галасаваньне бязвольнага Народнага Сабраньня ў Беластоку ня можа зьмяніць сутнасьці насільля. Мы адкідаем назаўсёды ўсе ланцугі чужацкай няволі і адмаўляем ім у праве дзеіць ад імя беларускага народу.

У дыскусыі над рэфэратам Шкялёнка выступалі гэнэрал К. Езавітаў і д-р Я. Малецкі. Езавітаў сьцьвердзіў рост беларускай нацыянальнай сьведамасьці і імкненьняў да незалежнасьці беларускага народу за 25 гадоў, праўшоўшых ад часу Першага Усебеларускага Кангрэсе. Пануючы сягоньня погляд — гэта дзяржаўная незалежнасьць для Беларусі, чаго ня могуць зламіць ні ранейшыя, ні новыя дагаворы, — зазначыў ён. Малецкі заявіў, што Маскоўшчына і Польшча заўсёды былі ворагамі Беларусі, •а іх трактаты — варожыя. Беларускі народ заўсёды пратэставаў супроць іх і цяпер яны для яго зьніклі.

Пасьля перапынку на абед далейшае паседжаньне кангрэсу распачалося дакладам Аўгена Калубовіча, сябра БЦР, «Аб канчальным разрыве Беларусі з Масквой і аб уневажненьні маскоўскага голасу ў беларускіх справах». Рэфэрэнт зрабіў кароткі агляд падзеяў на Беларусі ад Першага Усебеларускага Кангрэсу, падаючы акт 25 сакавіка 1918 году, які абвесьціў незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі, як і збройную барацьбу Слуцкага паўстаньня ў абароне незалежнасьці. Аднак Савецкая Расея, працягваючы калёніяльную палітыку царскай Расеі, не дапусьціла да самастойнай беларускай дзяржавы. Яна стварыла Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку, маскоўскую фікцыю дзяржаўнасьці. Дзейнасьць усіх дзяржаўных органаў БССР накіроўвалася дзяржаўнымі органамі СССР з Масквы. У БССР ня было наркаматаў абароны, замежных спраў, замежнага гандлю, шляхоў зносін, сувязі (пошта, тэлефон, радыё), авіяцыйнай прамысловасьці, боепрыпасаў, узбраеньня і г. д. Беларусь трактавалася як нутраная калёнія ў межах СССР. Абшар Беларусі Масква дзяліла і перадзельвала паводля сваіх меркаваньняў. Даўшы спачатку эканамічную і нацыянальную перадышку пад час нэпу, ад 1928 году маскоўскі ўрад распачаў пагром палітычнага і нацыянальна -культурнага, а ад 1929 году і эканамічнага жыцьця. Беларусы былі звольненыя з высокіх дзяржаўных і навуковых становішчаў і замененыя небеларусамі. Пад час калектывізацыі сельскай гаспадаркі было арыштавана, расстраляна або дэпартавана ў Сібір і Казахстан звыш 1 500 000 апорных сялянаў. Арыштаваныя і дэпартаваныя ў канцлягеры беларускія вучоныя і інтэлігэнцыя: настаўнікі, лекары, пісьменьнікі і паэты. Арыштаваныя і дэпартаваныя ў сібірскія канцлягеры ў 1938 годзе былыя паслы польскага сойму і іншыя ўцалелыя беларускія дзеячы навукі, культуры і грамадзкага жыцьця. Усё кіраўніцтва на Беларусі ахапілі небеларусы. Яны выкарчоўвалі беларускасьць і пашыралі расейшчыну, бальшавізм і інтэрнацыяналізм. Замест беларускай мовы ў школах, адміністрацыі, публікацыях, прэсе і г. п. была ўведзеная расейская мова.Былі зьнішчаныя вялічэзныя беларускія бібліятэчныя і архітэктурныя

багацьці. Нават Барысаў Камень з XII стагодзьдзя пад Талачыном быў узарваны камсамольцам Хайкіным.

Рэлігійнае жыцьцё было гвалтоўна разбурана, усе 1600 цэркваў і манастыроў былі зачыненыя, 8 япіскапаў і каля 1400 сьвятароў былі арыштаваныя, замораныя голадам, турмамі або дэпартаваныя ў канцлягеры.

Самі беларусы ніколі не нішчылі-б сваёй лепшай часткі народу і не разбуралі-б свайго нацыянальнага і культурнага жыцьця. Кангрэс павінен прызнаць, што БССР — гэта чужацкая маскоўская форма дзяржаўнасьці; што голас Масквы ў беларускіх справах не павінен мець ніякай праўнай сілы; што твораныя Масквой урады БССР не маюць ніякіх праўных кампэтэнцыяў.

У дыскусыі над прамовай Калубовіча выступілі А. Комар — старшыня гораду Менска, Анішчык-Чэмер — публіцысты і Лявон Случчанін — настаўнік.

У сваіх выступленьнях яны заявілі, што беларусы не жадаюць нічыёй «апекі», а тым больш апекі з боку Масквы і Варшавы, саюзьнікам можа быць толькі той, хто дапаможа парваць ланцугі векавой няволі і выйсьці да жыцьця ў вольнай і незалежнай Беларусі. Усе іншыя намеры ў адносінах да нашай Бацькаўшчыны вызнаюцца варожымі і патрабуючымі адпору.

Наступна ад рэзалюцыйнай камісіі выступіў К. Езавітаў, які прачытаў праект рэзалюцыі: «Другі Усебеларускі Кангрэс, сабраўшыся ў Менску праз чвэрць стагодзьдзя пасьля Першага Усебеларускага Кангрэсу і выслухаўшы даклады аб падзеях на Беларусі ў часе паміж абодвума кангрэсамі, аднагалосна пастанавіў:

1. Вызнаць правільнай і зноў пацьвердзіць гістарычную пастанову Рады Беларускай Народнай Рэспублікі,якая, маючы паўнамоцтвы Першага Усебеларускага Кангрэсу 1917 году, на сваім сходзе 25 сакавіка 1918 году ўрачыстай 3-й Устаўнай граматай вырашыла аб канчальным разрыве Беларусі з бальшавіцкаю Масквою і расейскай дзяржавай у ўсіх яе формах.

2. Пацьвердзіць, што беларускі народ ніколі ня прызнаваў, ня прызнае цяпер і ніколі ня прызнае ў будучыні за форму сваёй беларускай дзяржаўнасьці накіненыя яму маскоўскімі захопнікамі формы БССР.

3. Паведаміць усе ўрады і народы сьвету, што голас Масквы і СССР у беларускіх справах ня мае ніякай праўнай сілы, а усе твораныя Масквою нібыта беларускія ўрады ня маюць ніякіх праўных кампэтэнцыяў, бо не вызнаюцца беларускім народам.

Таму ўсе ўмовы ці аднабаковыя пастановы ўрадаў СССР, былой Польшчы і сучаснага гэтак званага эміграцыйнага ўраду Польшчы, якія датычаць тэрыторыі Беларусі і беларускага народу і якія былі зроблены раней або будуць зробленыя ў будучыні, Другі Усебеларускі Кангрэс абвяшчае ня маючымі ніякай праўнай сілы; як ня будуць мець сілы і ўсялякія іншыя магчымыя спробы падзелу Беларусі з боку іншых дзяржаў і народаў.

4. Адзіным праўным прадстаўніком беларускага народу і ягонага краю зьяўляецца сягоньня Беларуская Цэнтральная Рада з прэзыдэнтам Радаславам Астроўскім на чале».

Рэзалюцыя была прынятая аднагалосна.

У сваёй заключнай прамове прэзыдэнт Астроўскі сказаў, што Другі Усебеларускі Кангрэс закончыў працу Першага Усебеларускага Кангрэсу, якому бальшавіцкая Масква не дала магчымасьці яе закончыць. Такім чынам, беларускі народ бязупынна імкнецца да волі і змагаецца за сваю свабоду.

Прэзыдэнт кангрэсу Кіпель у сваёй заключнай прамове заявіў, што Другі Кангрэс умацаваў прынцыпы Першага Кангрэсу. Як нацыянальна-беларускі Другі Кангрэс пастанавіў, што беларускі народ ня хоча ні маскоўскага, ні польскага панаваньня на Беларусь Са зброяй у руках ён будзе змагацца супроць сваіх векавечных ворагаў за волю Беларусі.

На гэтым кангрэс быў зачынены.

XXXVII

Эвакуацыя з Беларусі. — Дзейнасьць Беларускай Цэнтральнай Рады ў Нямеччыне. — Беларускія жаўнеры ў 30-й дывізіі Зіглінга. — Арганізацыя 1-га кадравага батальёну БКА ў Бэрліне. — Прыняцьце новага Статуту БЦР. — Батальён парашутыстых у Дальвіцы. — Арганізацыя штурмовай брыгады «Беларусь». — Вайсковыя зьнішчэньні на Беларусі і савецкі тэрор.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Вторая жена мужа

Караева Алсу
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Вторая жена мужа

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Меч Предназначения

Сапковский Анджей
2. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.35
рейтинг книги
Меч Предназначения

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Искатель 2

Шиленко Сергей
2. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 2