Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Евангелле ад Мамы

Барадулін Рыгор

Шрифт:
Каля гасподняй Дамавіны — Укленчыць І апасці ніц, Як ліст, Што адляцець павінны Пад блаславенне бліскавіц. Пліта халодная, як розум, Паразумеецца з душой. Спакой Абдасць такім марозам, Што ў гэтым свеце Ўспомніш той. Чый Бог Адзін за ўсіх хварэе, Смяецца з нашых звадаў Лёс. Бо ў старасці мы ўсе — Яўрэі, Як малады Ісус Хрыстос.

* * * Ён ступаў…

Ён ступаў Па маладой
зямлі,
Выратоўца, босаю нагою. Дома доўга тлеюць вугалі, Домам пахне родны дым ізгою.
Ён пакінуў Босыя сляды На спякотных камянях і ў чыстых Душах. І дагэтуль цень худы К вечару расце І пыл не выстыг. Каб Людскому не згарэць галлю, З ласкі Боскай Мусіць свет да скону Найсвятую ўсёй зямлі Зямлю Уздымаць над прахам, Як ікону!

Сцяна Плачу

Сцяна не адгароджвае. Яна Названа прышласцю Сцяной Плачу. Як покуць, Свету цэламу відна. Тут кожны думае: Свой сум растрачу І зробіцца нявіннаю віна. А за Сцяною Ці чуваць Яму І наш самотны плач, І наша гора. Трымаюць сцены хату І турму. Адзін Гасподзь — Надзейная апора Ўсяму, што Ім задумана, Ўсяму. Паразбуралі нашы храмы ўсе. І, мабыць, гэта перад развітаннем Слёз ціхіх хмары Ветрам прынясе, І мы жывой Сцяною Плачу Станем, Каб заступіцца даць ад нас Касе. Стах страх. Маўчыць таемнасць, як сцяна. У небасхіла Зацякла спіна…

Над Галілейскім морам

Затрапятаўся, быццам дабравесце, Над Галілейскім морам галубок. І ветру зажадалася прывесці З маруднай рыбай Сеткі трапяткія. І ён бруёк блакітны павалок. І дол сухі Успомніў дотык кія. Лянотаю зялёнай пальма млее. Тут мусіў змаладзіцца свет стары. І стала хроснай маткай Галілея. І Капернаўм чуе крок Хрыстовы. І не змаўкае Слова на Гары. Як наша каня, Просіць піць прастора.

Русалка

Сонца бяссоннае паліць пальма. Вецер, як заказытаны, шастае. Ды позіркі ўсіхныя Халодзіць подыхам Некранутай красы Русалка з возера спёкі — Пальма: Постаць лускастая, Зялёныя валасы…

Ерусалім

Міхаілу А. Фарфелю

Млечны Шлях, як радасны кілім, Любяць развінуць нябёсы поўначы, Каб душа, йдучы ў Ерусалім, Не блудзіла ў цемры, Бога помнячы. Колеры світання й палыну, Колеры няспыннасці й нязменнасці Апранаюць міг у даўніну, Важаць час Празрыстымі бязменамі. Як на мулкіх зорах, Горад лёг На пагорках, дзе начуе раніца. Блізка лог, Дзе ўсіх збірацьме Бог Судным днём, Што ўсім апошнім станецца. А вядуць не ўсе дарогі ў Рым, У Ерусалім Ідуць нястомнікі. На магільніку, як дым, сівым, Скалянелі камяні-паломнікі. Тут
да Бога блізка, як нідзе,
Аж чуваць, Як Немінучасць дыхае. З Вока яснага сляза ўпадзе — Стане Віфлеемам сэрца ціхае.

* * * Страх свой не абтрасеш, як прах…

Страх свой не абтрасеш, як прах. Цяжка смерці зазірнуць у вочы. На Галгофу далёкі шлях, Не чаканы, Як сон сірочы. У самім жа сабе згарыш, Сам наблізіш сваю катастрофу, Сам жа мусіш свой несці крыж, Узысці на сваю Галгофу. І праступяць у людзях, У тлях Цудадзейнасць, Вар’яцтва, Калецтва. Да Галгофы кароткі шлях — Даўжынёй на ўсё чалавецтва…

* * * Прыгадваю гарыстыя Бычкі…

Прыгадваю гарыстыя Бычкі У горадзе, абраным панам Богам. І кланяюся ранішнім дарогам, Што пабягуць дадому нацянькі, Дзе слова Быкава прапахла стогам, Дзе п’е паўдзён яшчэ ў ракі з рукі, Дзе цешацца разлогам скразнякі, Затокай вадзянік, мядзведзь мярлогам. Тут Еўфрасінні Полацкай чало Зайшло ў імглу, а з Полацка вяло Святло святое да Ерусаліма. Радзімы без апостала няма. Свой боль, свой сум, свой подых нездарма Апосталу даверыла Радзіма.

Іярдан

Ад ценю дрэў зялёны Іярдан, Напоўнены нябеснаю лагодай, Цячэ ў душу Гасподняю гасподай, Пустэльнасці аперазаўшы стан. Густой вадой Хрысціцель Іаан Хрысціў Хрыста, і леціў ахалодай Ад ценю дрэў зялёны Іярдан, Напоўнены нябеснаю лагодай. Не пагасіўшы соль Хрыстовых ран, Імкнецца свет умыць і ўцерці згодай Ад ценю дрэў зялёны Іярдан, Напоўнены нябеснаю лагодай.

* * * Камяняр крута камень куе…

Камяняр крута камень куе. У рашучым настроі зубіла, Быццам сіла, Што старасць згубіла, Зноў правы праявіла свае. Іскры прагнуць паветры глыток. Спёка Рот разаўляе шырока. Быццам выбіў ён словы прарока, Паважае сябе малаток. Апранае Ерусалім Камяняр Як заложнік знямогі. І ў канцы яго мулкай дарогі Замаўчыць Толькі камень над ім.

Святарнае святло

Трыпутнік

I
Ерусалім — Хаціна Саламона. Страха накрыта Сонечнай сломаю. Акропленае Праведнасці лона Слязой, Як з мора Мёртвага, Салёнаю.
II
Ад ускоту аж да закоту Сонцу хапае сілы Трымаць спякоту І свой настрой прыўзняты, Як бы цыбатацене Паўдзён ні рос. Ерусалімскія схілы, Як тыя Непад’ярэмныя асляняты. І мроіцца ўяве нядрэмнае, Што на неаб’езджаным недзе У горад уедзе Ісус Хрыстос.
III
Раскрыжаваныя рукі, Нібы Разнятыя для палёту крылы. І голас архангельскае трубы З крыніцы смагі Нап’ецца сілы… І ўбачыш такое ў сабе самім, Што пабаішся пасвіць вачыма… Аднойчы ўвайшоўшы ў Ерусалім, Не зможаш Выйсці з Ерусаліма…
Поделиться:
Популярные книги

"Искажающие реальность" Компиляция. Книги 1-14

Атаманов Михаил Александрович
Искажающие реальность
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
рпг
5.00
рейтинг книги
Искажающие реальность Компиляция. Книги 1-14

Наследие Маозари 8

Панежин Евгений
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 8

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

Росток

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Росток

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Призыватель нулевого ранга. Том 2

Дубов Дмитрий
2. Эпоха Гардара
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга. Том 2

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Отморозок 4

Поповский Андрей Владимирович
4. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Отморозок 4

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4