Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Евангелле ад Мамы

Барадулін Рыгор

Шрифт:

Дзякуй! Даруй…

Дзякуй, што калыхала, што з пачопкі нагу не вымала… што ў рог падушкі клала й было мне утульна й цёпла, як у гняздзечку. Што з нічога нешта вымоджвала, са старога новае перашывала, каб бацьку цеслю было не сорам мяне, хутаранчыка, паказаць мястэчку. Даруй, што ночы твае маладыя ўкраў, капрызамі, ці, калі па-вушацку казаць, — ур'aгамі. Што быў тваёй высакоснай трывогаю. Што падторкваўся ўсюды, бы ў прымаўцы чорт пад брагу. Дагэтуль дзіўлюся з твайго цярпення ўвогуле. Дзякуй, што ў блакаду цягала, як сваёй кацянятка кошка. Што вылізвала, як карміцелька нашая сваё цялятка-квалятка. Што
нецяжкою табе здавалася
ускуленая доляю ношка. Над ракою жыцця ты гнулася, як з песні зыбкая кладка. Даруй, што пасаромеўся ўзяць піражкі, якія ты мне прынесла на перапынку вясновым у школу. Ты маркотна казала: дурненькі, усе ж ведаюць, чыя ж я мама. Што ў сад аж у Арэхаўна хадзіў з сябрукамі ў шкоду. Што глядзеў на цябе часцей, як восеньскі дзень, бо ласку маю хлапечая сарамлівасць трымала.
Дзякуй, што газы ў газоўку прыносіла ў цёплай бутэльцы, каб мог рыхтаваць урокі. Што абшывала як не ўсю Вушачу, а сама была плюшаўцы рада. Што вучыла мяне ксціцца й пакланяцца святой Нядзельцы, бо Божанька, ён адзін, а мяняецца, як надвор’е, улада. Даруй, што першы гурок, які ты халадніку ахвяравала, я ўпотайкі сашчыкнуў, а ён мяне выдаў пахам. Што не густа, а рэдка пісаў табе, з’ехаўшы з дому. Што апошнюю тваю перадачу з аўтобусам рэйсавым не сустрэў. Позна ўжо ўспамінаць са страхам, як самаўпэўнена я хлусіў сэрцу твайму святому. Даруй, што спазніўся пачуць тваё апошняе слова. Без цябе давялося мне жыццё пачынаць ад Адама. Даруй, што шчырасць тваю выстуджваў, як сівер, сурова. Дзякуй табе за жыццё! Даруй за няўдзячнасьць, МАМА…

* * * Быццам у дзверы глухія…

Быццам у дзверы глухія, Посахам грукаю ў дол, Дзе стаяла бацькава хата. Час не баіцца ні ківу, ні кія. Не адгукаецца ўкарэлы падзол. Доўжыцца ростані рата. На бязвокім страху лаўлю Сам сябе і на гэты раз: Грэшна ў дачаснай мальбе Грукам прыспешваць зямлю. Каб стому маю забраць да сябе, Сама расчыніцца ў час.

Дзве

Дзве жанчыны на свеце Умеюць самаахвярна чакаць, Гэта маці й старасць. Хоць і не заўсягды Іх чаканне збываецца, З падумкамі разнаякімі, З нецярплівасцю аднаякай Чакаюць абавязкова З пачатку свету…

* * * Старасць робіць жанчын сарокамі…

Старасць робіць жанчын сарокамі, А кароў гаспадынямі цёплымі, Вераб’ёў мітуслівых прарокамі, Хмару цёмную светлай кропляю, Дамаседам сабаку збеглага, Бацяна лугавым філосафам, Ды не зробіць чорнага з безвалосага. Гэта ў старасці дні юначыя Наракаюць, Што іх з’іначылі.

* * * Чым больш старэю…

Чым больш старэю, Болей хутарэю, Ці не таму, што карані на хутары. Цягну ў самой самоты латарэю, Адно пакуль што Сам з сабой не гутару. Хачу, абгарадзіўшыся карчамі, Маўчанне неба зразумець Высокае. Хачу, каб не шапталі, не крычалі, Каб дружна дні мае не ўкарачалі. А сум няўтульна З позірку саскоквае, Нібыта з воза зморанае кола, Што мне гады круціла невясёла. Хачу дагнаць свой сум, І хутарэю, І хахінуць мяне Прашу завею.

Каля мяжы

Каля мяжы, дзе ўжо няма значэння Быць ці не быць, маўчаць ці гаварыць, Знячэўку
згіне сон, душа значэе
І думка знічкай быстраю гарыць.
І да мяжы, дзе аніякай варты, Усе і ўсіх сыходзяцца шляхі. І халадзёнка льецца з меднай кварты У лазні, дзе не змыюцца грахі. Каля мяжы ніхто не мае ўлады, Няверца ўспамінае аб крыжы. Крывыя вечары сустрэчы рады Каля тае мяжы…

Траецкія Дзяды

Марыі Андруховіч —

з падзякай за аер

У хаце дыхае аерам, маем. Схаваўшы цень свой пад крысо, Дзяды Траецкія прыйшлі. Мы іх прымаем, Чым маем. — Хоць спачніце ад хады! Маўчаць Дзяды, Маўчаць, як аблачыны, Што мусілі праліцца цішынёй. І прыцемкаў забытых Пух качыны Змятаецца нябачнай даланёй. Траецкі дождж Паволі любіць ліцца. Чакаў, Калі прыйшла пара касіць. Стараецца дарэмна бліскавіца Сама сябе за локаць укусіць.

На Радаўніцу

На Радаўніцу свечку запалю. Схілюся. Замоўкну. Ціха памалюся. Даверыўшыся вусцішнасці й скрусе, Успомню тых, Хто паўтарыў зямлю. Тут пры святле задуманага дня Гаркотна стыць заплаканаму воску. А там, Дзе ўсё павінна быць па-боску, Ці выплача сябе душа да дна? Я помню ўсіх, Старых і маладых. З іх кожны мне Сваю пакінуў звычку. І полымя нявінную каплічку Хістае Чыйсці непрысутны ўздых.

* * * Усё сваёй чакае кары…

Усё сваёй чакае кары Ад чалавека да пчалы. Стае і ганьбы, і хвалы Ўсім — ад красуні да пачвары. Ды ганьба сцішыцца па часе, Да іншых кінецца хвала. І ўстане цяжка з-за стала Бяда, што сваццяй набылася. Махне рукою радасць-скнара, Растане сум, як снег вясной. Ды пойдзе першай за труной Ягоная за кожным кара.

* * * Як матылёк свой кокан цёмны…

Як матылёк свой кокан цёмны, Душа мая Пакіне цела. І сонечныя верацёны Спрадуць сарочку, Каб зіхцела! Бо й нарадзілася, магчыма, Душа ў сарочцы, Раз паспела Зжыць недаверлівае цела І неба падтырмаць вачыма. Зямное ўсё Душы чужое. Эклезіяст спяшаў зазначыць: Усё вачыма лепей бачыць, Чым цёмначы блукаць душою. У руху ў несупынным коле Душа адчуе Подых Ойчы. Зямлю наведае аднойчы, Ды мной Не будзе ўжо ніколі…

Купалле

На зямлі не злічыш сонцаў уначы. Можа, зоркі свой патрэбны час праспалі? Колы з’езджаныя паляць крывічы. Перад цемрай правінілася Купалле. На платах набралі ветру ў рот збанкі, Самі просяцца ў агонь з паветкі дровы. На плытах і на ганках плывуць вянкі, І з вянкамі на рагах прыйшлі каровы. Светла ў хатах селі продкі на куце. А ў бары, які не ўвесь патрэба ссекла, Кветка Папараць спалохана цвіце, Як душа, што з раю вытурылі ў пекла. Ад урокаў крапіва ды палыны: Зві папружку дый тужэй аперажыся. Дамавіты, дымавіты, смаляны Дужы дух паблытаў долы й высі. Белабог даў белы кужаль з туману І чырвоны полыск вогнішча — Купалле, Бел-чырвона-белы сцяг у даўніну Нас вядзе, Каб мы не счэзлі, не прапалі!
Поделиться:
Популярные книги

Долгий путь домой

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.20
рейтинг книги
Долгий путь домой

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

История "не"мощной графини

Зимина Юлия
1. Истории неунывающих попаданок
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
История немощной графини

Каторжник

Шимохин Дмитрий
1. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Каторжник

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Игра на чужом поле

Иванов Дмитрий
14. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Игра на чужом поле

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

О, мой бомж

Джема
1. Несвятая троица
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
О, мой бомж

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3