Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

Том сказаў:

— Я нічога такога не гавару. Толькі вельмі ж далёка. Мы спадзяваліся папрацаваць тут, дамок арандаваць.

Флойд цярпліва сказаў:

— Вы толькі што прыехалі, я разумею. Вам яшчэ шмат чаму трэба павучыцца. Калі паслухаеце мяне, вы толькі выйграеце. А не — вучэнне абыдзецца вам даражэй. Асесці тут вы не спадзявайцеся, бо ў гэтых месцах сталай работы нідзе няма. Страўнік пагоніць вас далей. Ну вось, цяпер сказаў вам усё начыстую.

— Трэба ўсё ж пашукаць, — заклапочана сказаў Том.

Да суседняй палаткі

пад'ехала закрытая легкавая машына. З яе вылез чалавек у камбінезоне і сіняй кашулі. Флойд крыкнуў яму:

— Ну як, добра з'ездзілі?

— Ніякай работы нідзе ў гэтым чортавым краі няма і не будзе, пакуль не саспее бавоўна. — І чалавек пайшоў у падраную палатку.

— Вось бачыш? — сказаў Флойд Тому.

— Ага, бачу. А ўсё ж дзвесце міль!

— Вы пакуль што яшчэ нідзе не прыстроіліся. Думайце — вырашайце.

— Лепш паехаць, — сказаў Эл.

— А тут калі будзе работа? — запытаўся Том у Флойда.

— Недзе праз месяц пачнецца збор бавоўны. Калі ў вас ёсць запас грошай, чакайце.

— Маці ехаць не захоча, яна вельмі стамілася, — сказаў Том.

Флойд паціснуў плячамі:

— Я вас на поўнач не ганю. Рабіце, як вам лепей. Што чуў, тое і перадаў вам. — Ён падняў з падножкі прамасленую пракладку, акуратна прыладзіў яе да блока і прыціснуў. — Ну, — сказаў ён Элу, — давай памажы паставіць крышку.

Том назіраў, як яны асцярожна насунулі цяжкую крышку блока на шпількі і мякка апусцілі.

— Трэба параіцца са сваімі, — прагаварыў ён.

Флойд сказаў:

— Толькі каб ніхто, акрамя вашых, нічога пра гэта не ведаў. Я толькі вам. Калі б твой брат не памог мне з машынай, я і з вамі не падзяліўся б.

— Што ж, вялікі табе дзякуй. Трэба ўсё добра абдумаць. Магчыма, і паедзем.

Эл сказаў:

— Паедуць туды нашы ці не, я ўсё роўна паеду, далібог. На спадарожных машынах дабяруся.

— А сям'ю кінеш? — запытаўся Том.

— І што тут такога? Я вярнуся з поўнымі кішэнямі грошай. А чаму і не?

— Маці на гэта згоды не дасць, — сказаў Том. — І бацька таксама.

Флойд паставіў гайкі на балты і закруціў іх, колькі мог, пальцамі.

— Мы з жонкай выехалі разам з усімі нашымі, — сказаў ён. — Там, дома, нам і ў галаву не прыйшло б ад сваіх адбівацца. Проста пра такое мы і думаць не маглі. Але калі мы ўсёй сям'ёй заехалі крыху далей на поўнач, я вярнуўся сюды, а яны рушылі далей, і цяпер адзін бог ведае, куды іх занесла. З таго часу я іх усё шукаю, паўсюль пра іх пытаюся. — Флойд абхопліваў гайкі ключом і раўнамерна падкручваў адну за адной.

Том апусціўся на кукішкі каля машыны і кінуў беглы позірк на рады палатак, між якіх была пратаптана ў траве сцяжынка.

— Не, даражэнькі, — сказаў ён, — маці цябе не адпусціць.

— А, па-мойму, аднаму лягчэй працу знайсці.

— Можа, і лягчэй, толькі яна згоды не дасць.

Да лагера падкацілі дзве перапоўненыя машыны, у людзей, што сядзелі ў іх, выгляд быў панылы. Флойд падняў вочы,

але не спытаўся, ці добра з'ездзілі. На іх запыленых тварах адбіваліся смутак і адначасова ўпартасць. Сонца хілілася на захад, і жоўтае яго святло залівала Гувервіль і вярбняк за ім. Дзеці пачалі выходзіць з палатак і разбрыдацца па лагеры. Жанчыны таксама выходзілі і браліся распальваць маленькія вогнішчы. Мужчыны збіраліся невялікімі групамі і, прысеўшы на кукішкі, заводзілі гаворку.

Новенькі двухмесны «шэўрале» з'ехаў з шашы і пакіраваў у самы цэнтр лагера. Ён спыніўся сярод палатак. Том запытаўся:

— Каго гэта яшчэ прынесла. З выгляду яны не тутэйшыя.

— Не ведаю, — адказаў Флойд. — Можа, паліцыя.

Дзверцы адчыніліся, з машыны выйшаў чалавек і стаў каля яе. Яго спадарожнік застаўся ў кабіне. Мужчыны, што сядзелі на кукішках, скіравалі позіркі на прыезджых, і гутарка спынілася. Жанчыны, якія разводзілі агонь, употай зіркалі на бліскучую легкавушку. Дзеці пачалі падбірацца да яе самымі мудрагелістымі абходнымі шляхамі, кружачы сярод палатак.

Флойд паклаў ключ. Том падняўся на ногі. Эл выцер рукі аб штаны. Усе трое падышлі да «шэўрале». На чалавеку, які выйшаў з машыны, былі штаны колеру хакі і фланелевая кашуля. На галаве мяккі шыракаполы капялюш. У нагруднай кішэні за загарадкай з вечных ручак і жоўтых алоўкаў тырчаў стосік паперак, з задняй кішэні штаноў вытыркаўся блакнот у металічных вокладках. Ён падышоў да адной групы мужчын, што сядзелі на кукішках, і тыя ўзнялі на яго вочы насцярожана і моўчкі. Яны сачылі за ім, не зварухнуўшыся з месца; бялкі вачэй у іх паблісквалі пад зрэнкамі, бо яны глядзелі ўгору, не падымаючы галавы. Том, Эл і Флойд няспешна, быццам шпацыруючы, падышлі бліжэй.

Чалавек запытаўся:

— Хочаце атрымаць работу? — Усе пазіралі на яго па-ранейшаму моўчкі і насцярожана. А з усяго лагера сюды цягнуліся ўжо і іншыя мужчыны.

Нарэшце адзін з тых, што сядзелі на кукішках, адказаў:

— Вядома ж, хочам. А дзе яна, работа?

— Акруга Туларэ. Там пачынаецца збор фруктаў. Патрэбна шмат людзей.

Загаварыў Флойд:

— Вы самі наймаеце?

— Сам. Я ўзяў падрад.

Людзі збіліся вакол яго цеснай кучкай. Нейкі чалавек у камбінезоне зняў з галавы свой чорны капялюш і пальцамі зачасаў назад доўгія чорныя валасы.

— Колькі плаціць будзеце? — запытаўся ён.

— Цяпер дакладна сказаць не магу. Цэнтаў трыццаць, думаю.

— Чаму не можаце сказаць дакладна? У вас жа падрад, ці не так?

— Правільна, — адказаў чалавек у штанах колеру хакі. — Але ўсё залежыць ад цаны на фрукты. Можа, трохі больш, можа, трохі і менш.

Флойд выступіў наперад і спакойна сказаў:

— Я паеду, містэр. Вы падрадчык, у вас павінен быць патэнт. Пакажыце яго, а потым выпішыце нам нарад і каб там было сказана, якая работа, дзе будзем працаваць, калі і колькі будуць нам плаціць, і падпішыце яго. Тады паедзем.

Поделиться:
Популярные книги

Ни слова, господин министр!

Варварова Наталья
1. Директрисы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ни слова, господин министр!

БЛАТНОЙ

Демин Михаил
Приключения:
прочие приключения
7.29
рейтинг книги
БЛАТНОЙ

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4

Охота на царя

Свечин Николай
2. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
8.68
рейтинг книги
Охота на царя

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Архил...? 4

Кожевников Павел
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Архил...? 4

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Неудержимый. Книга XXI

Боярский Андрей
21. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXI

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней