Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

Браты падышлі бліжэй.

— Вы што, адурэлі? — здзіўлена запытаўся Том.

Дзеці спыніліся, захопленыя знянацку.

— Мы… гуляем, — адказала Руці.

— Нейкая дурная гульня, — прабурчаў Эл.

Руці дзёрзка выпаліла:

— Не дурнейшая за што іншае.

Калі браты пайшлі далей, Эл сказаў Тому:

— Руці заробіць у мяне на арэхі. Яна даўно ўжо дабіваецца. Самая пара ёй усыпаць.

У яго за спінай Руці зрабіла грымасу, расцягнула рот пальцамі, высунула ўслед Элу слінявы язык, здзекуючыся з яго

ўсімі вядомымі ёй спосабамі, але Эл не азіраўся. Яна павярнулася да Ўінфілда, позіркам запрашаючы зноў распачаць гульню, толькі ўсё ўжо было сапсавана, і яны абое ведалі гэта.

— Давай пойдзем на рэчку і акунёмся з галавой, — прапанаваў Уінфілд, і дзеці пайшлі праз кустоўе да берага, моцна злуючы на Эла.

А браты не спяшаючыся ішлі далей у змроку. Том сказаў:

— Дарэмна Кейсі так зрабіў. Але ад яго можна было гэтага чакаць. Усё гаварыў, што ад яго нам ніякай карысці. Дзіўны ён нейкі, Эл. Адно толькі думае і думае.

— Гэта таму, што ён прапаведнік. У іх ва ўсіх гармідар у галаве.

— Як ты думаеш, куды Коні пайшоў?

— Відаць, да ветру.

— Нешта вельмі далёка падаўся.

Эл з Томам ішлі па лагеры, трымаючыся бліжэй да палатак. Каля Флойдавай палаткі іх спыніў нягучны воклік. Яны павярнулі да ўвахода ў яе і прыселі на кукішкі. Флойд крыху падняў брызентавую полку.

— Ну як, едзеце?

Том адказаў:

— Не ведаю. Думаеш, лепш паехаць?

Флойд кісла ўсміхнуўся:

— Ты ж чуў, што гэты фараон сказаў. Не паедзеш — выпаляць агнём. Калі думаеш, што гэты малойчык хутка не з'явіцца сюды пасля мардабою, дык галава ў цябе проста качан. Яго грамілы сёння ж ноччу наляцяць на лагер і ўсё пусцяць з агнём.

— І сапраўды, відаць, лепш выбірацца адсюль, — пагадзіўся Том. — Сам куды едзеш?

— Як і казаў — на поўнач.

— Паслухай, — сказаў Эл, — тут мне адзін расказваў пра нейкі ўрадавы лагер. Дзе гэта?

— Напэўна, перапоўнены.

— А ўсё ж дзе ён?

— Кіруйце па дзевяноста дзевятай на поўдзень. Міль дванаццаць — чатырнаццаць праедзеце, звернеце на ўсход да Ўідпэтча. А там ужо рукой падаць. Але, думаю, там паўным-поўна.

— Ён казаў, лагер добры.

— Вельмі добры, нічога не скажаш. Абыходзяцца з табой як з чалавекам, а не як з сабакам. І фараонаў там няма. Толькі перапоўнены.

— Я аднаго не зразумею, — сказаў Том, — чаго палісмен гэты так разышоўся? Ён быццам спецыяльна лез у сварку, знарок распаляў людзей.

Флойд сказаў:

— Не ведаю, як тут, а на поўначы я неяк раз пагаварыў з адным з гэтых шэрыфскіх памагатых, чалавекам прыстойным. І ён прызнаўся мне, што ім абавязкова трэба арыштоўваць людзей. На кожнага арыштанта шэрыф атрымлівае семдзесят пяць цэнтаў у дзень, а на іх пракорм у яго ідзе толькі дваццаць пяць. Няма арыштантаў — няма і прыбытку. І яшчэ ён казаў, што ўжо цэлы тыдзень нікога не браў, і шэрыф сказаў яму: або прыводзь арыштантаў, або значок

здымай. А сённяшні так і стараўся каго-небудзь згрэбці.

— Трэба ехаць, — сказаў Том. — Будзь здароў, Флойд.

— Будзь здароў. Можа, яшчэ стрэнемся. Спадзяюся, што так.

— Бывай, — сказаў Эл, і браты пайшлі па цёмна-шэрым лагеры да Джоўдавай палаткі.

Бульба на патэльні шыпела і пырскала гарачым тукам. Маці пераварочвала тоўстыя скрылікі лыжкай. Бацька сядзеў каля вогнішча, абхапіўшы калені рукамі. Ружа Сарона была пад брызентам.

— Том ідзе! — усклікнула маці. — Дзякуй богу!

Падышоўшы, Том сказаў:

— Трэба адсюль выбірацца.

— А што здарылася?

— Флойд кажа, ноччу лагер спаляць.

— Гэта яшчэ чаму? — здзівіўся бацька. — Мы ж нічога такога не зрабілі.

— Нічога такога, толькі фараона збілі, — адказаў Том.

— Мы яго не білі.

— Ён сам гразіўся, што нас пагоняць адсюль.

— Вы Коні нідзе не сустрэлі? — запыталася Ружа Сарона, выйшаўшы з палаткі.

— Сустрэлі, — адказаў Эл. — Ён пашыбаваў берагам рэчкі, толькі яго і бачылі. На ўсход кіруе.

— Ён… ён зусім пайшоў?

— Мы ў яго не пыталіся.

Маці павярнулася да дачкі:

— Ты, Разашарна, раскажы ўсё толкам, а то цябе не зразумееш. Гаварыў табе Коні што-небудзь?

Ружа Сарона насупілася:

— Гаварыў, што лепей было б яму дома застацца і на трактарыста вучыцца.

Усе прыціхлі. Ружа Сарона пазірала на агонь, і вочы яе паблісквалі ў святле вогнішча. Бульба на патэльні гучна шыпела. Ружа Сарона шмыгнула носам і ўцерлася тыльным бокам далоні.

Бацька сказаў:

— Коні чалавек нікчэмны. Я ўжо даўно гэта зразумеў. Занадта высока бярэ, а кішка тонкая.

Ружа Сарона паднялася і вярнулася ў палатку. Лягла на матрац, перавярнулася на жывот і ўткнулася тварам у сплеценыя рукі.

— Яго і даганяць, бадай, не варта, — сказаў Эл.

Бацька сказаў:

— Не, калі ён такі нікчэмнік, нам яго не трэба.

Маці зазірнула ў палатку, дзе ляжала Ружа Сарона. Сказала бацьку:

— Ш-ш!.. Навошта так гаворыш.

— Але ж ён нікчэмнік, — не сунімаўся той. — Толькі і чулі ад яго — я тое зраблю, я гэтае. А сам лайдачыў. Пры ім не хацеў гаварыць. А цяпер, калі ён даў драла…

— Ш-ш!.. — прашаптала маці.

— Што ты мне ўсё «ш-ш» ды «ш-ш»? Чаму я павінен маўчаць? Ён уцёк, ці ж не так?

Маці памяшала бульбу лыжкай, тук зашыпеў і пырснуў ва ўсе бакі. Яна падкінула голля ў агонь, языкі полымя шуганулі ўгору і асвятлілі палатку. Маці сказала:

— У Разашарны народзіцца дзіця, і яно напалову яе, а напалову Коні. Нядобра з маленства і да сталасці абзываць пры ім яго бацьку нікчэмнікам.

— Лепш, чым ілгаць, — буркнуў бацька.

— Не, не лепш, — запярэчыла маці. — А калі б ён памёр? Ці стаў бы ты гаварыць пра яго дрэнна, пра мёртвага?

Поделиться:
Популярные книги

Пятьдесят оттенков серого

Джеймс Эрика Леонард
1. Пятьдесят оттенков
Проза:
современная проза
8.28
рейтинг книги
Пятьдесят оттенков серого

Измена. Ты меня не найдешь

Леманн Анастасия
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ты меня не найдешь

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Марченко Геннадий Борисович
3. Вторая жизнь Арсения Коренева
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Законы Рода. Том 9

Flow Ascold
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Возвращение Безумного Бога 2

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 2

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг