Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

Том сказаў:

— Слухай, дзядзька Джон. Мы едзем далей. Пойдзем са мной, ляжаш на паклажу і паспіш.

Джон пакруціў галавой:

— Не. Ідзі. Я не паеду. Адпачну тут. Што толку вяртацца? Якая з мяне карысць? Валачу за сабой грахі, як брудныя споднікі сярод добрых людзей. Не, не паеду.

— Хадзем. Без цябе мы не паедзем.

— Едзьце самі. Які з мяне толк? Ніякага. Валачу толькі свае грахі з сабою, пэцкаю другіх.

— Ты не большы грэшнік, чым усе іншыя.

Джон схіліў да яго галаву

і хітравата падміргнуў. Том ледзь распазнаваў яго твар пры святле зорак.

— Маіх грахоў ніхто не ведае, ніхто, акрамя госпада бога. Вось ён ведае.

Том апусціўся на калені, памацаў у дзядзькі Джона лоб — гарачы, сухі. Джон нехлямяжа адштурхнуў яго руку.

— Хадзем, — угаворваў Том. — Ну хадзем, дзядзька Джон.

— Я з вамі не паеду. Стаміўся, і ўсё. Я адпачну. Вось тут.

Том падсунуўся да яго шчыльна. Ён паднёс кулак да дзядзькавага падбародка, прымерыўся, двойчы замахнуўся для пэўнасці і нарэшце, адвёўшы плячо назад, нанёс удар — нямоцны, але дакладны. Падбародак у Джона задраўся ўгору, і дзядзька паваліўся на спіну. Ён хацеў быў прыўзняцца, але Том, стоячы на каленях, нахіліўся над ім і, калі Джон абапёрся на локаць, ударыў яшчэ раз. Дзядзька Джон заціх.

Том устаў, падняў абмяклае цела і ўзваліў, як мех, сабе на плечы. Ён ішоў, хістаючыся пад гэтым мяккім цяжарам. Рукі дзядзькі Джона матляліся з боку ў бок і ляпалі Тома па спіне, ён часта дыхаў, марудна падымаючыся па насыпе. Праехала машына і асвятліла фарамі яго і груз, які ён нёс на плячах, на міг збавіла скорасць і потым, равучы, памчалася прэч.

Том ледзь пераводзіў дух, калі ішоў да Гувервіля па грунтавой дарозе туды, дзе стаяў грузавік Джоўдаў. Джон пачаў ачуньваць і слаба вырывацца з рук Тома. Той асцярожна апусціў яго на зямлю каля машыны.

Да яго вяртання стаянка Джоўдаў была ўжо разабраная. Эл падаваў клункі на грузавік. Брызент ляжаў побач напагатове — потым ім накрыюць паклажу.

Эл сказаў:

— Хутка ж ён набраўся.

Том прабачлівым тонам сказаў:

— Давялося лёгенька стукнуць яго, небараку, а то не хацеў ісці.

— Не нарабіў яму шкоды? — захвалявалася маці.

— Думаю, не. Вось ужо ачуньвае.

Дзядзьку Джона пачало нудзіць. Яго некалькі разоў званітавала.

Маці сказала:

— Твая бульба там у талерцы, Том.

Том хмыкнуў:

— Нешта не хочацца.

Бацька крыкнуў:

— Ну ўсё! Эл, прывязвай брызент!

Грузавік стаяў, гатовы да ад'езду. Дзядзька Джон заснуў. Том з Элам паднялі яго і ўзвалілі на самы верх. Схаваўшыся за грузавік, Уінфілд прытварыўся, што яго ванітуе, а Руці, стоячы побач, заціснула рот далонню, каб не віскнуць ад смеху.

— Гатова, — сказаў бацька.

Том запытаўся:

— Дзе Разашарна?

— Вунь яна, — адказала маці. — Ідзі сюды, Разашарна. Зараз паедзем.

Але

тая сядзела моўчкі, апусціўшы галаву на грудзі. Том падышоў да сястры.

— Пойдзем, — сказаў ён.

— Я не паеду. — Ружа Сарона падняла галаву.

— Але ж трэба.

— Я хачу разам з Коні.

На дарогу, што вяла з лагера да шашы, выехалі тры машыны — старыя машыны, набітыя людзьмі і ўсялякім скарбам. Яны з бразгатам пакіравалі да шашы, асвятляючы цьмянымі фарамі дарогу.

Том сказаў:

— Коні нас знойдзе. Я папрасіў у краме, каб яму сказалі, куды мы паехалі. Ён нас знойдзе.

Маці падышла і стала побач з ім.

— Хадзем, Разашарна. Хадзем, дачушка, — мякка сказала яна.

— Я пачакаю яго.

— Чакаць нам няма часу. — Маці нахілілася, узяла дачку пад локаць і памагла ёй падняцца.

— Ён нас знойдзе, — паўтарыў Том. — Ты не хвалюйся. Коні знойдзе нас. — Ён разам з маці павялі Ружу Сарона пад рукі.

— Магчыма, ён кніжкі пайшоў купляць, — выказала меркаванне Ружа Сарона. — Можа, захацеў сюрпрыз нам зрабіць.

— Можа, і так, — сказала маці.

Ружу Сарона падвялі да грузавіка, памаглі падняцца на самы верх, і, забраўшыся пад брызент, яна нырнула там у цёмны куток.

Барадаты чалавек з крытай травой халупкі нясмела падышоў да машыны. Ён моўчкі таптаўся каля яе, сашчапіўшы рукі за спінай.

— У вас нічога такога не засталося, што магло б нам згадзіцца? — нарэшце запытаўся ён.

— Нават не ведаю, што вам сказаць. Не, пакідаць нам няма чаго.

— А вы хіба не едзеце? — пацікавіўся Том.

Барадач доўга пазіраў на яго.

— Не, — нарэшце вымавіў ён.

— Дык жа яны тут усё спаляць.

Вочы, у якіх мігцела нерашучасць, апусціліся долу.

— Ведаю. Такое ўжо з намі было.

— Дык якога ж ліха вы не едзеце?

Разгубленыя вочы адарваліся ад зямлі, потым зноў апусціліся, і ў іх на міг адлюстравалася чырвонае святло прыгаслага вогнішча.

— Што мне сказаць? Вельмі ўжо доўга збірацца.

— Калі спаляць, вы застаняцеся ні з чым.

— Яно так. У вас нічога такога не будзе, што нам можа згадзіцца?

— Не, усё з сабой забіраем, дарэшты, — адказаў бацька. Барадач нерашуча пабрыў да сваёй халупкі. — Што з ім такое?

— Фараоны розум з яго выбілі, — адказаў Том. — Мне тут адзін казаў — ён звіхнуўся. Яго моцна білі па галаве.

Яшчэ некалькі машын караванам выехалі з лагера, падняліся на шашу і рушылі наперад.

— Ну, та, давай паехалі. І вось што — ты і мы з Элам сядзем у кабіну. Ма няхай наверх забіраецца. Не, ты, ма, лепш садзіся паміж намі. Эл! — Том засунуў руку пад сядзенне і выцягнуў адтуль цяжкі гаечны ключ. — Эл, ты сядай ззаду. На, бяры. На ўсякі выпадак. Калі хто палезе — пачастуй яго не шкадуючы.

Поделиться:
Популярные книги

Последняя Арена 9

Греков Сергей
9. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 9

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Защитник. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
10. Путь
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Защитник. Второй пояс

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2