Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

А.».

Пісьмо расчаравала Раю: яна чакала нечага асаблівага, нейкіх незвычайных слоў, прыгожых, узнёслых, як у раманах, якія яна любіла чытаць. А тут — сем разоў паўтарыў «я цябе кахаю» — i больш па сутнасці нічога не сказаў. І хто гэта так пачынае пісьмы — з таго, што трэба сказаць у канцы? Ды i наогул — хіба гавораць такія звычайныя словы? Фу! Смешна! Пісьма напісаць не ўмее, — паморшчылася Рая. Яна не ўяўляла сабе, як цяжка было Алёшу напісаць гэтыя простыя словы, пачаць з ix сваё шчырае прызнанне. Яна не ведала, што ён пісаў ёй лісты на дваццаці старонках, у якіх было безліч самых прыгожых слоў, нават вершы, чужыя, сапраўдныя, i свае, не вельмі зграбныя,

але — ад сэрца. Усе тыя пісьмы ён знішчыў. Потым напісаў гэта, як яму здавалася, мужнае, без дзявочай слязлівасці i сентыментальнасці, без дзіцячай наіўнасці, зусім па-даросламу напісанае пісьмо. Ён прачытаў яго толькі адзін раз i выкрасліў тое, што палічыў неабходным выкрасліць. Ён ведаў, што калі пачне перапісваць — спаліць i гэта. Ён пранасіў яго з тыдзень у кішэні, пакамячыў, пакуль не трапіўся зручны выпадак пакласці ў яе кніжку.

…Рая пашукала вачамі, куды схаваць пісьмо. Перагарнула кніжкі, заглянула ў шуфляду стала — ненадзейна. Пачуўшы шастанне ў бакоўцы, засунула за пазуху i пачала чытаць падручнік па гісторыі. Але гісторыя не лезла ў галаву, на грудзях ад кожнага руху шамацела папера, быццам нешта шаптала. Упэўніўшыся, што завуч спіць, яна зноў перачытала пісьмо. І тут ёй здалося, што яно пахне бензінам. Яна зморшчылася. Успомніла, як Віктар Паўлавіч нядаўна сказаў Алёшу, калі той рашаў каля дошкі задачу: «Ты, Касцянок, увесь бензінам прапах». Сказаў жартам, i ўсе засмяяліся, а ёй, Раі, чамусьці стала сорамна. Яна нахілілася нізка над пісьмом, у думках падманьваючы самую сябе, што ў хаце цямнее i ёй цяжка разбіраць яго почырк. Не, гэта пах свежай паперы. Сшыткі заўсёды пахнуць так!

«Дык чаму ж ты змянілася?.. Я чакаю твайго адказу!»

Чаму?

Упершыню яна задумалася над гэтым, але ненадоўга, у яе не хапала яшчэ цярпення па-сур'ёзнаму разабрацца ў сваіх пачуццях.

«Чаму, чаму!.. Нічога я не змянілася! Якая была — такая i ёсць. Выдумаў! Ну, сустракаліся… Два разы якія сустрэліся. І што з гэтага? А цяпер — «ты мяне любіш, а я цябе — не».

Ёй падабаліся гэтыя словы прыпеўкі, i яна хіхікнула ў далоні.

Але дарэмна яна прыкідвалася, хацела пазбавіцца гэтых думак. Проста пытанне было занадта цяжкое для яе, i яна, як звычайна гэта бывае, шукала самы лёгкі адказ. Так, некалі Алёша падабаўся ёй, i яны сустракаліся, бо цікава было, рамантычна, ды ў дадатак яшчэ i іншая мэта была: насаліць Каці, якая «ўтрэскалася ў Алёшу немаведама як». Потым Алёша перастаў падабацца, рэўнасць да Каці знікла. Чаму так здарылася? Хто яго ведае!.. Але хіба не бывае так?

Рая ніколі не падумала, што ў гэтым пэўную ролю сыграла яе маці, якая здаўна не ладзіла з Касцянкамі. Убачыўшы, што паміж яе дачкой i сынам Сцяпана Касцянка пачынаецца дружба, яна хітра i непрыкметна, як падземны ручай, падмывала лачуцці дачкі. Нібы між іншым, так, калі да слова прыходзілася, яна расказвала ўражлівай i спешчанай дзяўчыне такія рэчы:

— Алёша гэты малы быў крываногі-крываногі… І залатушны, з вушэй цякло…

A другі раз прыгадвала даўно забытую вясковую небыль:

— Гэтых жа Касцянкоў некалі сучкаедамі дражнілі, цяпер забылі… Некалі дзед ix, не помню добра — з кім, ці то ca старэйшым Антонам, ці ca Сцяпанам, здаецца, са Сцяпанам, лаўжы ў лесе паліў. A ў лоўж сучка залезла i спяклася, а яны падумалі, што заяц, ды ўзялі i з'елі.

Расказвала яна гэта заўсёды ў прысутнасці Раісіных сябровак, аднакласніц, i Рая пачала саромецца сустрэч з Алёшам, размоў пра ix каханне, жартаў. Праўда, раней яна таксама саромелася, але тое пачуццё было зусім іншае. Раней, калі пра ix гаварылі, было сорамна, але адначасова i прыемна, шчокі палымнелі, а сэрца замірала ад захаплення. А цяпер — сорамна i непрыемна, прыкра i злосна, так i хочацца крыкнуць жартаўнікам: «Чаго вы чапляецеся да мяне? Я ведаць не хачу вашага Алёшу!»

Асабліва ўзмацнела такое пачуццё, калі на кватэру да ix прыйшоў Віктар Паўлавіч…

Рая раптам здагадалася,

што выкраслена ў пісьме, — відаць, пра Віктара Паўлавіча — i, узлаваўшыся, падрала пісьмо на дробныя шматкі.

«Дурань! І ўсе дурні!»

Раю абуралі i абражалі адносіны вучняў да яе i да Віктара Паўлавіча, ix падазрэнні, што быццам бы з-за яго яна адвярнулася ад Алёшы. Ёй не так крыўдна было за сябе, як за свайго настаўніка. Пасля здарэкня з фельетонам яна не магла супакоіцца тыдні два i ненавідзела Алёшу, які ўзвёў такі паклёп на Віктара Паўлавіча. Як яны не разумеюць людзей! Якія яны ўсе неразумный, яе аднакласнікі! Ды хіба Віктар Паўлавіч такі! Хіба можа ён займацца глупствам! Гэта ж самы разумны, культурны i далікатны чалавек — сапраўдны інтэлігент! Ён прыйшоў да ix — i як бы прынёс новае жыццё, незвычайнае, прыгожае. Нават у хаце змянілася, неяк само па сабе стала больш чыста, уладкавана i запахла інакш — не сырадоем i кіслым хлебам, a нейкімі тонкімі духамі. У Віктара Паўлавіча ўсё было адменнае: пульверызатар, сарочкі, гальштукі, шкарпэткі, туалетны набор у скураным канверце, жоўты чамадан, аўтаручка. Яму нават сябра прыслаў з Ленінграда электрабрытву, паглядзець на якую заходзілі настаўнікі i старшыня сельсавета Раўнаполец. Убачыўшы ўсё гэта, Аксіння Хвядосаўна сказала:

— Вось гэта сапраўдны настаўнік, не тое што нашы галадранцы… Горш за мяне, калгасніцу, жывуць.

Пазней яна не магла нахваліцца сваім кватарантам: ветлівы, акуратны, культурны, з бакоўкі сваёй выходзіць i то стукае — ці можна? Рая ведала, што ў школе завуч не такі далікатны, як дома, але лічыла, што інакш i нельга з такімі вучнямі, як ix, з імі будзь вельмі далікатны, дык на галаву сядуць. Бушыла вунь дык зусім грубы, можа раскрычацца на ўсю школу, выгнаць з класа, парваць дрэнную работу. Аднак… Бушылу, нягледзячы ні на што, чамусьці любяць, a Віктара Паўлавіча — не. Чаму? Рая не раз думала пра гэта з горыччу i крыўдай, уласцівай яе ўзросту, яе чуласці, i кожны раз прыходзіла да наіўнага вываду: ад некультурнасці гэта i зайздрасці; не любяць таго, хто лепш жыве. Яе маці вунь таксама некаторыя не любяць — i таксама з зайздрасці.

Віктар Паўлавіч кашлянуў у сваей бакоўцы, асцярожна адчыніў дзверы.

— Я не перашкодзіў табе. Рая?

Яна падхапілася, заціснула ў жмені шматкі падранага пісьма.

— Не, што вы!

Віктар Паўлавіч у піжаме, з прыгожым калматым ручніком, з блакітнай мыльніцай прайшоў на кухню.

Рая хуценька ўкінула пісьмо ў грубку i ўзялася за гісторыю, прыслухоўваючыся, як завуч фыркае, плёскаецца. Потым ён вярнуўся, ступаючы нячутна, на дыбачках, i было чуваць, як у яго пакоі зашумеў пульверызатар.

Праз пэўны час Віктар Паўлавіч выйшаў з свайго пакойчыка, надзеты, як у госці. Глянуў на гадзіннік.

— Зоймемся, Рая, га?

Рая ўзрадавалася прапанове заняцца музыкай, яна не так любіла іграць сама, як любіла паслухаць ігру свайго настаўніка. Акрамя ўсяго ёй вельмі падабалася далікатная цярплівасць, з якой Віктар Паўлавіч вучыў яе, i яшчэ падабаліся яго пахвалы.

Сапраўды, упачатку ён сыграў сам нешта незнаёмае ў ліхаманкавым тэмпе, аж падскокваў на табурэце. Гэта ён рабіў перад кожным урокам, як бы падкрэсліваючы сваю годнасць настаўніка.

— А цяпер паслухаем цябе. — Ён уступіў дзяўчыне месца, а сам сеў збоку.

Рая выканала паланез Агінскага, даволі звычайна, павучнёўску. Музыка ніколі не захапляла яе цалкам, але, ведаючы, што гэта падабаецца Віктару Паўлавічу, яна рабіла выгляд, што ў час ігры для яе больш нічога не існуе, што ўся яна ў палоне музыкі. Яна ўпотай глянула на настаўніка — як ён рэагуе?.. — І убачыла на вачах яго слёзы. Страшна ўражаная, яна спыніла ігру, павярнулася. А ён раптам нахіліўся i пацалаваў яе руку, што ляжала на клавішах. Рая падхапілася i адскочыла, як ад агню, спалоханая, засаромленая. Віктар Паўлавіч, быццам не заўважаючы, як ашаломлена яна пацалункам, безуважна бегаў пальцамі па клавішах i задумліва гаварыў:

Поделиться:
Популярные книги

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Эволюционер из трущоб. Том 2

Панарин Антон
2. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 2

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Путь молодого бога

Рус Дмитрий
8. Играть, чтобы жить
Фантастика:
фэнтези
7.70
рейтинг книги
Путь молодого бога

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Мастеровой

Дроздов Анатолий Федорович
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Мастеровой

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8