Крыніцы
Шрифт:
— У цябе залатыя рукі, Рая. Нельга не пазайздросціць тваёй будучыні. Ты разумееш, якая ў цябе будучыня? А? Я заўсёды схіляю галаву перад талентам. Няма нічога больш святога, як талент… О, талент!.. Шчаслівы той, хто мае яго!
Але Раю больш не кранула пахвала, хоць i была яна самая шчодрая, — упершыню словы настаўніка здаліся ёй ненатуральнымі i недарэчнымі. Пацалунак страшэнна ўзбунтаваў яе юную душу. Яна не разумела, як можна цяпер з такім спакоем гаварыць гэтыя непатрэбныя словы. Яна не стала слухаць, што такое талент, бо не магла ні хвіліны заставацца з ім адзін на адзін — саромелася i баялася. Выдумаўшы, што забылася напаіць карову, яна выбегла з хаты.
Аксіння Хвядосаўна прыйшла з работы позна, павячэрала, палаяла Валатовіча: «У раёне на павадку
Рая зноў засталася адна з Віктарам Паўлавічам. Праўда, ён сядзеў у сваім пакойчыку, але яна ўвесь час адчувала яго прысутнасць, бо напружана прыслухоўвалася, уздрыгвала пры яго кашлі, кроках, баялася, што ён выйдзе, i ў той жа час чакала гэтага. Гзтае незразумелае чаканне заварожвала дзяўчыну, трымала ў хаце. Яна не магла ні чытаць, ні пісаць, ні рабіць што іншае, але не мела сілы i пайсці куды.
Яна спачатку ўзрадавалася, калі прыйшла Ядвіга Казіміраўна. Гэтая настаўніца малодшых класаў, на два гады ўсяго старэйшая за Раю, адзіная з усяго педкалектыву часта наведвалася да ix. Рая лічыла, што Ядзя ходзіць да яе, сябравала з ёй i ганарылася гэтым сяброўствам. Яны хораша праводзілі вечары: жартавалі, ігралі на піяніна, па чарзе танцавалі з Віктарам Паўлавічам, спявалі або шумна гулялі ў «дурня». Віктар Паўлав.іч рабіўся дасціпны, надзвычай вынаходлівы i жартаўлівы. Аксіння Хвядосаўна таксама звычайна далучалася да ix, радуючыся за дачку, за яе сяброўства з «сапраўднымі людзьмі, у якіх няма ў галаве глупстваў». Калі Ядзя затрымлівалася да позняга часу i была цёмная ноч, Віктар Паўлавіч праводзіў яе дадому — яна кватаравала на другім краі вёскі.
Ядзя бесцырымонна забарабаніла кулаком у дзверы бакоўкі, увалілася туды i з рогатам выцягнула Арэшкіна «з бярлогі», як называла яна гэты доўгі i вузкі пакойчык.
— Райка, сыграй вясёлае, а то ў мядзведзя Віці ад сядзення ногі ацяклі, яму трэба размяцца.
Рая іграла — яны танцавалі. Ядзя наступала завучу на ногі i голасна рагатала. І раптам упершышо Раі здаліся ненатуральнымі ix адносіны, залішне фамільярнымі, нетактоўнымі, не такімі, як яна ўвесь час уяўляла.
Упершыню Раі здалося, што Ядзя ходзіць не да яе, што цягне Ядзю сюды не дружба з ёй, вучаніцай. Гэта вельмі абразіла дзяўчыну, у сэрцы варухнулася раўнівая непрыязнасць да Ядзі i злосць на Віктара Паўлавіча: як ён, завуч, дазваляе так ставіцца да сябе! Адразу сапсаваўся настрой, знікла жаданне іграць, гуляць i наогул быць разам з імі. Яна прыдумала:
— Я гуляю, а работы па літаратуры не зрабіла, i кніжкі няма. Дасць мне заўтра Марына Астапаўна! Трэба да Каці бегчы.
— На ўрокі не забывай! Урокі — у першую чаргу, — павучальна сказаў Віктар Паўлавіч.
Ядзя засмяялася.
— Шчаслівы той, каму не трэба дрыжаць перад настаўнікамі. Я надрыжалася — хопіць, цяпер хачу, каб перада мной дрыжалі… І не адны вучні!.. — Яна гарэзліва пагразіла завучу пальцам.
Рая выбегла на вуліцу i спынілася ў нерашучасці, не ведаючы, куды пайсці. Да Каці яна не магла ісці, бо не была ў яе ўжо колькі месяцаў. А на вуліцы сцюдзёна, марозны вецер пранізваў паліто. Яна падумала, што яе выгналі з уласнай хаты, i ледзь не заплакала ад жалю, на вейках застылі буйныя, як боб, слёзы. Куды ж ісці? Да каго? І тут, магчыма, упершыню яна адчула з усёй трагічнасцю, што не мае сапраўдных сяброў, не мае нават куды зайсці. Ад гэтай думкі стала не толькі яшчэ больш балюча i крыўдна, але i страшна. Мімаволі позірк яе ўпаў на асветленыя вокны хаты Шаблюка. Яна падкралася, палахліва азіраючыся, заглянула ў акно — ці няма каго ў старога? Не, Даніла Платонавіч сядзеў адзін каля стала i чытаў. Тады яна без ваганняў смела зайшла. Папрасіла:
— Дазвольце пачытаць у вас, Даніла Платонавіч, а то ў нас… госці,— сказала i спалохалася: а раптам стары настаўнік пачне распытваць, якія госці, хто? Але Даніла Платонавіч ветліва
— Сядай, мне весялей будзе. Я сумую ў адзіноце. Хацеў ісці на праўленне — Наташа не пусціла… Як малога. Вось як! Маці на праўленні?
Рая жахнулася: якія ж могуць быць госці, калі маці на праўленні? Аднак далей хлусіць не магла; хаваючы вочы, адказала:
— На праўленні,— i падбадзёрылася: яна сказала праўду — госці ў Арэшкіна, Даніла Платонавіч, відаць, так i зразумеў. Але думка, што Ядзя — госця Віктара Паўлавіча, а не яе, узмацніла адчуванне абразы i падману.
— Ты што хочаш чытаць? Выбірай.
— Мне па «Узнятай цаліне» работу трэба пісаць.
Яна села з кнігай у мяккае крэсла, у якім так любіла сядзець Наталля Пятрўна, i раптам адчула сябе хораша i ўтульна, паступова пачалі аддаляцца, глухнуць усе тыя непрыемныя пачуцці, якія ўзніклі ў гэты вечар. У юнацтве настрой мяняецца надзвычай хутка, i гэта ратуе юныя сэрцы ад цяжкіх перажыванняў. Прыйшла бабка Наста са сваім нязменным пытаннем — ці хочаш мядку? — i развесяліла Раю.
Даніла Платонавіч употай назіраў за дзяўчынай, з цікавасцю заўважаючы ўсе адценні настрою. Ён адчуваў, што Рая перажыла нейкае невялікае расчараванне, нечым усхвалявана. Але чым? Стары педагог ведаў адно, што ў такіх выпадках дарослым трэба быць асабліва чулымі, уважлівымі, тактоўнымі. Пакуль што яму хацелася даведацца толькі пра адно: чаму яна пайшла з дому? Ён расказаў Раі змест цікавай кнігі пра акцёра, параіў абавязкова прачытаць: «Для цябе карысна будзе!» Потым прачытаў верш маладога паэта, які спадабаўся яму, — пра першае каханне, звярнуў увагу дзяўчыны на тонкасць, з якой перадана пачуццё юнака. Яшчэ нечым адцягнуў яе ўвагу i потым ужо, праз гадзіну, не менш, зусім абыякава, між іншым спытаў:
— Каго там прымае Арэшкін?
Рая ўспыхнула.
— Ды так, Ядвіга Казіміраўна i… Марына Астапаўна. Іграюць… А мне ўрокі рыхтаваць трэба.
Стары злавіў замінку i зразумеў, што ў гасцях у Арэшкіна толькі адна настаўніца. Але якая? Прыходчанка — малаверагодна, хоць у такім выпадку можна было б зразумець дзяўчыну: яна абурана паводзінамі настаўніцы. Шачкоўская — больш верагодна, тая часта наведваецца. Але што тады ўсхвалявала i прымусіла збегчы з дому Раю? Ці не рэўнасць часам?..
26
Інструктар абкома, які добрасумленна праверыў усё, што датычылася фельетона i пісем, якія прыслалі пасля ў рэдакцыю i абком, дакладваў вельмі падрабязна. Лемяшэвічу здавалася, што інструктар усё выявіў i вось-вось назаве сапраўдныя прозвішчы аўтараў. Не, фельетон прыйшоў у рэдакцыю надрукаваны на машынцы. Да яго было прыкладзена рукапіснае пісьмо, у якім аўтары звярталіся да рэдактара з просьбай надрукаваць ix «артыкул» i паведамлялі, што яны — настаўнікі гэтай жа Крыніцкай школы i не пярэчаць, каб пад «артикулам» стаялі ix прозвішчы. «Наша камсамольскае сумленне патрабуе сказаць праўду ў вочы», — пісалася ў пісьме.
— Але настаўнікаў такіх няма. Ba ўсякім разе, у гэтым раёне — ніводнага такога прозвішча. Я між іншым зверыў почыркі ўсіх крыніцкіх настаўнікаў. Ніякага падабенства!
— Вопытны паклёгінік, — заўважыў адзін з членаў бюро.
Намеснік рэдактара Стукаў, з самага пачатку ўзрушаны, нервова азіраўся на прысутных, вінавата ўсміхаўся Лемяшэвічу i раз-пораз выціраў стракатай хусцінкай лысіну i пачырванелы нос.
Бародка сядзеў з другога боку доўгага стала для пасяджэнняў, пакрытага зялёным сукном, недалёка ад стала, за якім сядзеў сакратар абкома Малашанка. Арцём Захаравіч, не ў прыклад намесніку рэдактара, паводзіў сябе надзвычай спакойна, быццам усё, што тут разбіралася, не мела да яго ніякага дачынення. Закінуўшы рукі за спінку крэсла, ён смачна пазяхнуў, як бы паказваючы, што для яго ўсё гэта нецікава i сумна. Але, напэўна, убачыўшы, як сярдзіта нахмурыўся на яго пазяханне Малашанка, ён адразу змяніўся: на твары з'явілася ўвага i нават устрывожанасць. Ён нахіліўся над сталом, нешта запісаў у блакнот, пасля ўзяў сінюю шклянку i, круцячы яе ў руках, пільна разглядаў выгравіраваны на ёй узор.