Крыніцы
Шрифт:
Прысутныя азіраліся. на Бародку, чакаючы яго рэплік, пратэстаў, бо ведалі, як трапна той умеў даваць гэтыя рэплікі, збіваць прамоўцаў. А з Малашанкам ён звычайна на «ты» — старый дружбакі, i таму наўрад ці разгубіцца Бародка перад ім i зараз. Але, надзіва ўсім, Бародка маўчаў i нават ужо не глядзеў на прамоўцу, a разглядаў свае вялікія чырвоныя рукі, якія ляжалі на стале, на аркушах чыстай паперы. Толысі на лбе ў яго то з'яўляліся, то зноў разгладжваліся маршчыны, ён напружана нешта ўспамінаў. Яго ўразіла адна акалічнасць: словы Малашанкі здаваліся надзіва знаёмымі, недзе ён чуў ix раней.
— А у гэтым выпадку Бародка проста страціў прынцыповасць i аб'ектыўнасць партыйнага кіраўніка. Ён адпомсціў Лемяшэвічу за крытыку…
Арцём Захаравіч раптам успомніў, хто раней гаварыў такія ж словы, — Валатовіч, i хутка павярнуў галаву, натапырыўся, гатовы кінуцца ў бойку.
— …Лемяшэвіч абураўся некаторымі амаральнымі ўчынкамі сакратара райкома.
— Я пратэстую! — Бародка лягаіуў далоняй па стале.
— Супраць чаго вы пратэстуеце? — рэзка спытаў Малашанка, нахіліўшыся ўперад.
— Вы не маеце права!
— Што? Крытыкаваць вас?
Нехта з членаў бюро заемяяўся. Жураўскі перайшоў ад акна, дзе ён сядзеў дагэтуль, да сакратарскага стала, сеў з боку ад Малашанкі i спакойна сказаў:
— Таварыш Бародка! Не забывайце, што вы на бюро абкома… а не ў сябе ў раёне, дзе, кажуць, вас сапраўды баяцца крытыкаваць. Лемяшэвіч паспрабаваў вось… дык вы пачалі з таго, што хацелі перавесці яго ў другую школу. А прасцей кажучы — выжыць. Не выйшла…
— Абком умяшаўся, — падхапіў Малашанка. — Не, таварыш Бародка, члены бюро павінны ведаць усю падаплёку… І мушу вас папярэдзіць — калі вы не зробіце належных вывадаў, мы вернемся да вашых паводзін… Улічыце. А вы, таварыш Лемяшэвіч, дарэмна тут праяўлялі непатрэбную высакароднасць i не сказалі, як ад вас пазбавіцца хацелі, як вось тут правільна сказаў Раман Карпавіч… Ці таксама збаяліся ўжо? Вы добра пачалі… Так i рабіце далей — рэжце праўду ў вочы. Прынцыповых людзей партыя заўсёды падтрымае! Думаю, таварышы, што ўсё ясна? Прапаную Стукаву i Бародку за страту прынцыповасці аб'явіць вымовы… Ёсць іншыя прапановы?
Стукаў употай уздыхнуў, яўна з палёгкай, i нешта прашаптаў свайму суседу.
Бародка цяжка ўстаў, абапёрся алоўкам на стол, аловак зламаўся, ён са злосцю адкінуў яго.
— Я пратэстую супраць такога рашэння!.. Я член абкома. Я буду скардзіцца ў ЦК.
— Калі ласка. Ваша права, — сказаў Жураўскі.
— Вы навязваецце членам бюро сваю волю. Парушаеце партыйную дэмакратыю! — пагразіў Бародк а невядома каму — Малашанку ці Жураўскаму ці, магчыма, абаім.
— Не ведаў, што ты такі абаронца дэмакратыі,— усміхнуўся Малашанка.
— Чаму — навязваем? Мы выказалі сваю думку, праяснілі, дал i прапанову… А вы даводзьце, што гэта не так. Я асабіста так разумею дэмакратыю. — Жураўскі развёў рукамі.
Бародка нічога даказваць не стаў — сеў на месца.
— А можа, залішне сурова, Пётр Андрэевіч? — няўпэўнена спытаў старшыня аблвыканкома, заўсёды лашдна настроены таўсцяк. — Можа, папярэдзім?
— Што ж, калі іншых няма прапаноў, будзем галасаваць за гэтыя дзве.
Прагаласавалі за вымовы. У дадатак абавязалі Стукава надрукаваць абвяржэнне.
Лемяшэвіч
Не, калі адчуваеш, што праўда твая, табе няма чаго баяцца: дысцыпліна ў партыі аднолькавая для ўсіх! Усё гэта так. Але Лемяшэвіч ніколі не злараднічаў з паражэння свайго праціўніка. Так i зараз. Ён не толькі не адчуваў радасці, што Бародка атрымаў спагнанне, яму было непрыемна гэта, прыкра. Ён не апраўдваў Бародку як чалавека, як камуніста, з якім ён роўны перад статутам партыі, але яму было крыўдна за Бародку-кіраўніка. У інстытуце ён два гады быў сакратаром партбюро факультэта, быў у парткоме i добра ведаў, які гэта высокі пачэсны пост — партыйны кіраўнік! А яшчэ было непрыемна ад думкі, што Бародка са сваім характарам, напэўна, не супакоіцца — i тады зноў давядзецца траціць сілы, энергію на барацьбу, якая не памагае, а перашкаджае працы. «Ну, калі ён пачне, я сапраўды ўжо буду прынцыповы да канца. Я яго на канферэнцыі так размалюю!..»
Ён успомніў, як пасля таго, калі скончылі разглядваць ix пытанне, у вестыбюль выйшаў Жураўскі, запыніў ix абодвух — яго, Лемяшэвіча, i Бародку, i жартаўліва сказаў:
— Што ж гэта вы не паладзілі? Мне няёмка проста… Я вас рэкамендаваў…
Ён меў на ўвазе не толькі тое, што параіў Лемяшэвічу ехаць у гэты раён, але i тое, што некалі i Бародку рэкамендаваў на сваё месца. Але Бародка адказаў раздражнёна i непрыязна:
— А вы менш пратэжыруйце — лепш будзе для справы, — i адышоў да іншых знаёмых, якія чакалі сваёй чаргі на бюро.
Жураўскі адчуў сябе няёмка i размову з Лемяшэвічам абмежаваў тым, што спытаў пра жыццё i папрасіў перадаць прывітанне Касцянкам i прабачэнне, што заехаць не можа.
З такімі пачуццямі i думкамі Лемяшэвіч хадзіў па горадзе. Абышоў магазіны, зайшоў у аблана, у бібліятэку. Да поезда заставалася многа часу, i ён вырашыў заглянуць у школу, у якой працаваў настаўнікам адзін яго сябар — аднакурснік.
Падаў снег. Лемяшэвіч ішоў павольна па слізкім тратуары, аглядаў горад, новыя будынкі, узіраўся ў твары людзей. Раптам, мінуўшы яго, рэзка, ажно завішчалі тармазы, спынілася «Пабеда». З яе выглянуў Бародка.
— Лемяшэвіч! Вы куды? — прыветліва-сяброўскі голас сакратара збянтэжыў Міхася Кірылавіча.
— Ды так… гуляю…
— Чакаеце поезда? Доўга чакаць яшчэ. Сядайце — паедзем разам. Да школы давязу, я да вас паеду.
Прапанова прываблівала — не трэба будзе думаць, як дабрацца з райцэнтра, бо поезд прыходзіць позна ўвечары, калі надзея на выпадковую машыну малая. Але занадта ўжо знянацку захапіла яго гэтая неспадзяваная прапанова, i ён вагаўся. «Чалавека гэтага нельга зразумець».
— Ды ў мяне рэчы на вакзале…