Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Міхась Кірылавіч! Касцянок двойку па фізіцы атрымаў.

Выпускнікі змагаліся за тое, каб не мець ніводнай двойкі, i натуральна, што двойка ў канцы паўгоддзя, калі трэба падводзіць вынікі, хвалявала клас. Але Лемяшэвіч адчуў, што справа не ў гэтым ці не толькі ў гэтым. Клас лічыць, што двойка пастаўлена несправядліва — вось у чым галоўнае! Праўда, яны не сказалі пра гэта ні слова. Але па тым, як яны пераглянуліся, па тым, што паведаміў пра двойку самы аўтарытэтны вучань, выдатнік, Міхась Кірылавіч зразумеў гэта.

Ён паверыў класу, паверыў, што Арэшкін у адносінах да Алёшы можа

зрабіць несправядліва, i ў душы абурыўсятаксама. Але становішча дырэктара прымушала яго, насуперак уласнаму сумленню, станавіцца на абарону настаўніка. Зрабіўшы выгляд, што нічога не зразумеў, Міхась Кірылавіч дакорліва паківаў галавой:

— Што ж гэта ты, Алёша! Канчаецца паўгоддзе! Трэба выправіць!

Ён убачыў, як вучні расчаравана апусцілі вочы i як пачырванеў Алёша, які дагэтуль глядзеў на яго ясным позіркам з трошкі абыякавай усмешкай: «Не баюся я такой двойкі, якая пастаўлена несправядліва!»

На перапынку ў настаўніцкай Лемяшэвіч спытаў у Арэшкіна:

— Што там з Касцянком?

— Двойка. — Віктар Паўлавіч пагладзіў сэрца. — Двойка. Непрыемна, але факт…

Даніла Платонавіч падняў на лоб акуляры.

— Па фізіцы Алёшу двойка? Хм… — i больш нічога не сказаў.

— Якая тэма? — спытаў Лемяшэвіч пасля паўзы.

— Генератар пераменнага току. — Завуч адказаў абыякава, даючы зразумець, што ён. не надае здарэнню асаблівага значэння.

— Дзіўна. Тыдзень назад ён рамантаваў гэты генератар…

— Бачыце, то — практыка, механізмы, у ix ён разбіраецца, а тут — тэорыя… Вучыць трэба! Пасядзець! А?

— Практыка! Тэорыя! — абурана ўмяшаўся Адам Бушыла. — Ён у сто разоў лепей за вас ведае генератар!

Арэшкін успыліў.

— Міхась Кірылавіч!.. Я прашу засцерагчы мяне… Я не дазволю, каб ставілі пад сумненне маю прынцыповасць!!. Я буду скардзіцца. Ваш Касцянок проста разленаваўся, зазнаўся… Яму здаецца, што ўсё можна…

Гэта быў адначасова ўдар па Лемяшэвічу: вы папракалі мяне за выхаванне вучаніцы, у доме якой я кватарую, дык вось вам — палюбуйцеся на вучня, з якім вы сядзіце за адным сталом!

— Што можна? — усхапіўся Бушыла, які зразумеў гэты хітры закід завуча. — Што яму здаецца?

Арэшкін развёў рукамі, звяртаючыся адразу да ўсіх настаўнікаў:

— Згадзіцеся, таварышы, што нельга спрачацца, калі пачынаюць гаварыць сваяцкія пачуцці.

Немаведама, што адказаў бы на гэта Адам, каб яго не спыніў Даніла Платонавіч.

— Адам! — сурова i ўладна прыкрыкнуў ён.

Бушыла махнуў рукой i адышоў да акна, стаўшы да ўсіх спіной.

Завуч нервова захадзіў па пакоі, зрабіўшы выгляд страшна пакрыўджанага i абражанага чалавека.

— Я не разумею… Я не магу зразумець, што ў нас робіцца… Калі мне не вераць, калі ласка, прыходзьце на ўрокі, паслухайце… Дзверы адчынены…

— Пакіньце, што вы ўсё нервовыя такія! — пачала раптам прыміраць Прыходчанка. — Якія могуць быць размовы аб тым, што нехта вам не верыць! Віктар Паўлавіч! Вы — завуч школы. На вас ляжыць адказнасць за паспяховасць, за ўвесь вучэбны працэс… Як мы можам не верыць вам!

Гаворачы зусім сур'ёзна, яна, аднак, яўна здзекавалася, i, магчыма, адзін Арэшкін гэтага не адчуваў.

Лемяшэвіч маўчаў. Пасля выпадку з фельетонам у калектыве

ўстанавіліся добрыя, шчырыя ўзаемаадносіны, i яму вельмі не Хацелася, каб яны былі парушаны i разбураны. Толькі застаўшыся з завучам адзін на адзін, ён прапанаваў ці, хутчэй, ветліва параіў:

— Вы спытайце Касцянка яшчэ раз, Віктар Паўлавіч.

— Само сабой разумеецца, — мірна згадзіўся той.

Магчыма, што гэтым, як кажуць дыпламаты, інцыдэнт быў бы i вычарпаны: Арэшкін адпомсціў Алёшу за яго падазрэнне i на большае бадай што не адважыўся б, сустрэўшы такі пратэст настаўнікаў. Але Алёша, якога ўвогуле двойка гэта мала кранала, але які пад той час балюча перажываў, што Рая не адказвае на яго пісьмы i па-ранейшаму ўпарта пазбягае сустрэчы, напісаў ёй апошняе i самае рашучае пісьмо. У пісьме між іншым, але на поўную сілу сваіх пачуццяў, сваёй непрыязнасці ён даў некалькі трапных характарыстык завучу. A Віктар Паўлавіч надзвычай пільна сачыў за вучанідай, так пільна, што не саромеўся зазіраць у шчыліну нават тады, калі яна раздзявалася, кладучыся спаць. І гэта пісьмо, як i некаторыя іншыя, трапіла да яго. Два дні ён не знаходзіў сабе месца ад злосці i абурэння, перачытваючы перапісаны тэкст пісьма. У яго нават з'явіўся намер паказаць пісьмо Лемяшэвічу, настаўнікам — няхай паглядзяць на свайго любімца, няхай убачаць, на што ён здольны. Але ад намеру такога ён адмовіўся: нельга выкрываць самога сябе! I ён вырашыў дзейнічаць па-ранейшаму.

* * *

У клас Віктар Паўлавіч прыйшоў узбуджана вясёлы, увесь урок прысвяціў падагульненню, вучняў выклікаў жартаўліва i нават, калі хто адказваў слаба, не лаяўся i не злаваў, a дакараў ветліва, з жартамі. Але, нягледзячы на такі яго настрой, вучні сядзелі насцярожаныя: не верылі ў яго шчырасць. Ен хадзіў па ўсім класе, высокі, у профіль падобны да дзятла, трымаў правую руку пад бартом пінжака i раз-пораз папраўляў свой прыгожы гальштук, завязаны ўмела i надзейна. Выклікаў ён, як заўсёды, не заглядваючы ў журнал. Падыходзіў i гаварыў:

— Ну, ідзі ты, Лявон.

Але ў сярэдзіне ўрока ён сеў каля стала, нахіліўся над журналам.

— Ну, хто яшчэ знаўца фізікі? Давайце, не саромейцеся, — i вёў пальцам па спісе. — Так… так… Касцянок! Ага, у цябе двойка, — быццам ён забыўся на яе. — Давай, давай… Твае заступнікі даводзілі мне, што ты самы вялікі знаўца фізікі. Фарадэй!

Алёша затрымаўся на паўдарозе да дошкі —яго перасмыкнула ад гэтых слоў. Ён нікому не скардзіўся i ніякіх заступнікаў не шукаў! Чаго ён чапляецца!

«Калі пачне прыдзірацца, не буду адказваць», — цвёрда вырашыў ён.

Ён стаў каля дошкі, крыху ніжэйшы за настаўніка, у ботах, у цёплых зашмальцаваных штанах i ў светлым каверкотавым пінжаку з кароткімі рукавамі — пінжак быў Сяргееў. Яго крыху пацямнелыя за восень i зіму валасы рассыпаліся на два бакі i падалі на лоб. Ён адкінуў ix энергічным рухам галавы i бадзёра глянуў на Раю. Яна пачырванела. A Віктар Паўлавіч як бы знарок выпрабоўваў вучня: доўга не задаваў пытання i пранікліва аглядаў з галавы да ног, ад чаго Алёша таксама пачаў чырванець i хвалявацца. У класе запанавала напружаная цішыня — стала чуваць, як у прастуджанага Паўла Баранца хрыпіць у грудзях.

Поделиться:
Популярные книги

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Товарищ "Чума" 3

lanpirot
3. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 3

Мастер ветров и закатов

Фрай Макс
1. Сновидения Ехо
Фантастика:
фэнтези
8.38
рейтинг книги
Мастер ветров и закатов

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

Имя нам Легион. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 7

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

Сумеречный Стрелок 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Сумеречный стрелок
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 10

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4