Крыніцы
Шрифт:
Усім папярэднім Арэшкін даваў задачы на раздзел, які толькі што скончылі вывучаць. Алёша таксама ўзяў крэйду i анучку, рыхтуючыся рашаць задачу.
Але яму Віктар Паўлавіч задаў пытанне, а не задачу. Алёша адказаў. Другое пытанне — з папярэдняга раздзела: трэба было напісаць складаную формулу. Алёша задумаўся — не паўтараў, забылася. З вучняў нехта зашаптаў, жадаючы падказаць.
Віктар Паўлавіч сурова глянуў на клас. Куды зніклі яго лагоднасць, весялосць! Нарэшце Алёша ўсё-такі ўспомніў формулу. Тады Віктар Паўлавіч спытаў з раздзела,
Алёша збялеў, з правай рукі яго на падлогу пасыпалася патрушчаная крэйда.
— Ну-с, знаўца фізікі, калі ласка… — цадзіў праз зубы Арэшкін, закінуўшы назад рукі, абапёршыся імі аб падаконнік i выцягнуўшыся на дыбачках. — Клас чакае!
Алёща маўчаў.
— Так… Не вельмі красамоўна… Не вельмі. А вось пісьмы ты пішаш вельмі красамоўныя. Хе-хе. — Арэшкін глянуў на клас, чакаючы агульнага смеху, але твары вучняў былі што каменныя. — Там такое красамоўства ў цябе, што дзіву даешся, адкуль словы бяруцца. А? Але, да кахання ты больш здольны, чым да фізікі. Больш-больш…
Алёша бліснуў позіркам у бок Раі, але яна не ўзнімала вачэй ад падручніка i кусала рог хусткі.
Тады Алёша з размаху пляснуў аб падлогу мокрую анучку i рушыў да дзвярэй.
І разам з гэтым на ўвесь клас зазвінеў голас Каці:
— Якое вы маеце права! Мы пратэстуем! Як вам не сорамна чытаць чужыя пісьмы!
Ашаломлены ўчынкам Алёшы i яшчэ больш гэтым не^ чаканым выкрыкам, Арэшкін на момант разгубіўся: збялелы стаяў ля акна i лыпаў вачамі. Потым схамянуўся, з размаху ўдарыў журиалам па стале.
— Вось вы як! Змовіліся сарваць урок? А? Так i запішам: Касцянок i Гаманок сарвалі ўрок!
Атрымалася трайная рыфма, але заўважыў гэта адзін Валодзя Полаз i шэптам паўтарыў суседу па парце.
Арэшкін шыбнуў журнал на падлогу i выскачыў з класа.
На момант усталявалася цішыня. Потым Лявон Цялуша, як звычайна, тэатральна ўзняў рукі.
— Усёправільна, сябры мае, аднак апраўдання нам не будзе: мы — вучні. Рыхтуйцеся да непрыемнасцей, — сур'ёзна папярэдзіў ён. Клас маўчаў, разумеючы ўсю сур'ёзнасць здарэння.
— А мне i не трэба ніякага апраўдання! — узрушана крыкнула Каця i раптам накінулася на Раю: — А ты… Да якога часу ты будзеш здзекавацца з чалавека? Як табе не сорамна паказваць чужыя пісьмы? Каму ты ix даеш!
Рая нечакана ўстала, быццам перад ёй была не аднакласніца Каця, а грозная настаўніца, з-пад апушчаных прыгожых веек па бледных шчоках яе пакаціліся буйныя слёзы. Яна ціха прашаптала:
— Я… я нікому пісем не давала…
Каб Рая пачала апраўдвацца ці сварыцца, Каця напэўна нагаварыла б ёй шмат чаго, але ад такой дзіцячай пакорлівасці яна разгубілася. Ёй раптам стала шкада былую сяброўку, i яна прыціхла.
У калідоры пачуліся таропкія крокі.
— Шш-ша! Дырэктар!
Міхась Кірылавіч зайшоў нахмураны. Пільна агледзеў клас i спытаў сурова, але даверліва, звяртаючыся да вучняў, як да
— Што здарылася, таварышы?
Клас маўчаў.
— Што ў вас адбылося? — паўтарыў ён пытанне i сеў, як бы даючы зразумець, што намераны цярпліва чакаць, пакуль яны шчыра не раскажуць пра ўсё.
Тады ўсхапілася Каця і, заікаючыся ад хвалявання, расказала ўсё па парадку, перадала амаль дакладна i словы Віктара Паўлавіча i свае ўласныя. Памаўчаўшы, д ад ал а:
— Алёша не вінаваты. Нельга здзекавацца з чалавека!
Калі мы сапраўды сарвалі ўрок, то вінавата ў гэтым я.
На пасяджэнні педсавета першы выступіў Арэшкін.
— Я педагог ліберальны, i, магчыма, у гэтым мая слабасць. А? Я заўсёды дараваў дзецям ix свавольствы. Але гэта не дзеці, i ўчынак ix не свавольства. Не. Гэта… — Ён пашукаў вызначэнне. — Гэта… хуліганскі ўчынак… Абраза настаўніка, класа. І мы не можам прайсці міма такога факта… Я не патрабую нейкага асаблівага пакарання. Па лініі камсамола, безумоўна, трэба. Але я патрабую… я падкрэеліваю — мяне абразілі, i таму я патрабую, каб i Касцянок i Гаманок, — ён нездаволена фыркнуў ад рыфмы, — каб яны папрасілі прабачэння… у класе…
— Вам хочацца ўнізіць ix! — кінуў хмура Бушыла.
— Моладзь трэба выхоўваць, таварыш Бушыла! — рашуча адпарыраваў Арэшкін; увогуле ён, як ніколі, паводзіў сябе настойліва i ўпэўнена. — А пакуль што ўніжаны я, педагог, завуч школы…
Заўсёды спакойная i ўраўнаважаная, Вольга Калінаўна нечакана перапыніла яго:
— Слухайце, таварыш педагог, давайце пагаворым шчыра! Мы тут усе дарослыя.
— Калі ласка, я скончыў,— пакрыўджана тузануў плячом Арэшкін.
Вольга Калінаўна, маленькая, кірпаносая, стала насупраць яго, i яе вялікія круглыя вочы злосна заблішчалі.
— Вы вось тут увесь час паўтараеце: моладзь трэба выхоўваць. Залатыя словы! Але давайце разбяромся, як выхоўваеце вы, таварыш паважаны педагог. Усім вядома, што Алёша кахае Раю, кахае, як гэта ўласціва юнаку, як усе мы кахалі…
— І вы? — іранічна скрывіўся Арэшкін.
Вольга Калінаўна не разгубілася:
— Дазвольце вам сказаць, што вы — хам. Але справа не ў гэтым… Алёша кахае Раю… А вы, што робіце вы? Вы сталі на яго шляху, як… як злы дэман.
Арэшкін усім целам павярнуўся да Лемяшэвіча, развёў рукам i.
— Міхась Кірылавіч, мы сабраліся на педсавет, а тут… немаведама што…
— Па-вашаму, першае, святое пачуццё юнака i дзяўчыны, вучняў дзесятага класа, гэта не прадмет размовы на педсавеце? Гэта не сур'ёзная размова? Не, не адкруціцеся, слухайце! — Вольга Калінаўна стала непазнавальнай, яна наблізілася да Арэшкіна i палажыла кулак на парту, за якой ён сядзеў.— Не без вашага ўплыву Рая адвярнулася ад Аляксея, адарвалася ад вучнёўскага калектыву… Дык вы пачалі яшчэ здзекавацца з хлапца, чапляцца да яго, ставіць двойкі… Завошта? Гэта педагагічна, па-вашаму? Таварыш завуч!