Крыніцы
Шрифт:
У кабінет ускочыў Шапавалаў, які быў цяпер за памочніка сакратара.
— Арцём Захаравіч, Малашанка прыехаў,— таямнічым паўшэптам паведаміў ён.
Шапавалаў ад дзвярэй не бачыў Валатовіча, які ўсё яшчэ грэўся каля грубкі.
Бародка неяк унутрана ўстрапянуўся, але тут жа, успомніўшы пра Валатовіча, зрабіў выгляд, што аб прыездзе на канферэнцыю сакратара абкома ён ведаў раней. У сапраўднасці ж рэакцыя яго была зусім іншая. Ён ведаў, што на канферэнцыю да ix павінен быў прыехаць загадчык аддзела прапаганды, i гэтая акалічнасць супакойвала: не едзе ніхто з сакратароў — значыцца, сур'ёзных змен не будзе, значыцца,
— І дзе яно, начальства?
— Было тут, Арцём Захаравіч, потым пайшло вас шукаць, ды яго Алена Сямёнаўна сустрэла i на кватэру павяла.
— Добра, — сказаў Бародка, даючы зразумець Шапавалаву, што больш ад яго нічога не патрабуецца.
Але памочнік не выходзіў.
— Можа, што трэба, Арцём Захаравіч?
— Што? — не зразумеў сакратар.
— Ну, самі ведаеце… На кватэру пайшлі…
На твары Бародкі імгненна выступілі чырвоныя плямы. Шапавалаў, які добра ведаў свайго сакратара, спалохана адступіў да дзвярэй, не разумеючы, што так разгневала яго.
— Ідзіце займайцеся сваімі справамі,— сказаў Бародка ціха, але з такім націскам на «сваімі справамі», што Шапавалаў вылецеў куляй.
— Падхалім, сукін сын, — усміхнуўся Валатовіч, адыходзячы ад грубкі.— Разагнаў бы ты ix, а то, глядзі, кіўнуць табе калі-небудзь: падхалімамі абкружыўся!
— Таксама твой тэзіс? — чамусьці весела спытаў Бародка.
— Не. У мяне на дробязі рэгламенту не хопіць. А вось як вы ў райкоме тры месяцы не можаце вырашыць справу аб аб'яднанні арганізацый — калгаснай i тэрытарыяльнай — скажу.
— Далібог, ты робішся наіўным чалавекам. Гэта ж трэба вырашаць у прынцыпе. Ёсць статут партыі. Паспрабуй зменшы колькасць арганізацый — што табе скажуць?..
— Статут не забараняе старшыням сельсавета i сельпо, дырэктару школы быць у калгаснай арганізацыі. А гэта ўмацавала б арганізацыю. A ў нас зноў-такі фармальна: абы большая лічба была. Баімся, што колькасць зменшыцца! Давай нарэшце аб якасці падумаем!
Бародка раптам засмяяўся.
— У мяне такое ўражанне, што ты рэпеціруеш сваё выступление перада мной. — Ён замкнуў на ключ шуфляду стала, — Ты прабач. Але трэба начальства пабачыць. Пасядзі тут.
— Не, дзякую. У мяне спраў хапае. Пайду ў Сельгасснаб палаюся: два месяцы як грошы за трубы i кормазапарнік пералічылі, а абсталяванне, мабыць, цераз два гады будзе. Вось дзе трэба лепш планаваць!
Малашанка i Алена Сямёнаўна сядзелі ў пакоі i пасяброўску гутарылі. Калі яны працавалі ў адным раёне, Малашанка — першым сакратаром, Бародка — другім, сем'і ix дружылі.
У размове Малашанка спытаў як бы між іншым:
— Не праваляць сёння Арцёма?
— Праваляць? — Алена Сямёнаўна змоўкла, задумалася, абветраны просты твар яе зрабіўся суровым. — Бадай, не. Няма каму крытыкаваць. Баяцца. Хіба Валатовіч. А трэба. Ох, трэба пакрытыкаваць. Хаця б ты, Пётр Андрэевіч, прачысціў яму мазгі.
Малашанка ўсміхнуўся.
— Ты ўсё такая ж, Алена. Пазнаю, — i задумаўся. — Бачыш, калі я выступлю рэзка, яго
Мабыць, адчуўшы гэта, Алена Сямёнаўна ўздыхнула.
— Шкада, што я не дэлегат, — я яму наклявала б.
Малашанка ўраз змяніўся i весела зарагатаў:
— A няўжо выступіла б?
— Выступіла б! Ён хацеў мяне ў партыю не дапусціць. Спалохаўся, што жонка расце…
У сакратара ад смеху i захаплення заблішчалі на вачах слёзы.
— Малайчына ты, Алена. Гляджу я на цябе — i радасна мне робіцца. І за Арцёма спакайней на душы.
Іх размову перапыніў гаспадар. Арцём Захаравіч, які ішоў дахаты з нейкім страхам, ад якога самому рабілася агідна, у калідоры пачуў вясёлы смех Малашанкі i супакоіўся.
— Весела вам тут! — сказаў ён, вітаючыся.
— А што нам! Дакладаў нам на канферэнцыі не рабіць. Крытыкаваць нас бадай што не будуць. А цябе напэўна будуць. Ты i сумуй, — пажартаваў Малашанка.
Калі жонка выйшла на хвіліну, Бародка таксама як бы жартам спытаў:
— Ты што гэта сам? Мяне здымаць прыехаў? Цяпер жа вобласці спаборнічаюць: хто больш ператасуе раённыя кадры!
— Можаш не хвалявацца. Ты непахісны. Была прапанова перакінуць цябе ў Святлоўку старшынёй райвыканкома…
— Ці не ты прапанаваў па дружбе?
— Не, не я. Наадварот. Абараняў.
— Дзякую.
— Вось бачыш. А ты крыўдзішся, што твой аўтарытэт не падтрымліваем… Абком падтрымлівае… Сам толькі ты не даражыш ім. З Лемяшэвічам — непрыгожая гісторыя, я табе скажу… Акрамя ўсяго, — ён аглянуўся на дзверы i перайшоў на шэпт: — Мне сказал! што ты ўпарта не кідаеш свае візіты. Глядзі, Арцём! Паважаючы цябе, а яшчэ больш Алену Сямёнаўну, не дарую, калі гэта праўда.
Бародка пачырванеў i раптам, страціўшы свой горды, незалежны выгляд, пачаў апраўдвацца, як вучань:
— Хлусня гэта, Пётр Андрэевіч. Чорт ведае што выдумляюць! Паклёп за паклёпам! Прашу вас… цябе: не давай веры! Я Крыніцы бокам аб'язджаю, каб спынілі пляткарыць…
Вярнулася жонка, i ён папрасіў:
— Леначка, дай, калі ласка, перакусіць, а то праз гадзіну пачынаем…
Яна здзіўлена паглядзела на яго: даўно ўжо ён не звяртаўся да яе так ласкава.
Да іншых сходаў i пленумаў, калі даклад не патрабавалі ў абком, Бародка звычайна пісаў толькі разгорнутыя тэзісы. Для справаздачна-перавыбарчых канферэнцый ён заўсёды пісаў увесь даклад, ад першага слова «Таварышы» да апошняга — закліку. Але ўсё адно рэдка дакладваў па напісанаму; амаль заўсёды, прачытаўшы ўступ — агульнапалітычную частку i тую частку, дзе гаварылася аб дасягненнях раёна за справаздачпы перыяд, — ён адсоўваў тэкст даклада ўбок i пра ўсе недахопы гаварыў вольна, крытыкаваў дасціпна, востра, кідаючы часам такія трапныя афарызмы i вызначэнні, якія пасля рабіліся крылатымі. Выступаючы так, ён умеў завалодаць увагай аўдыторыі, слухаючы яго, не драмалі i не размаўлялі. Людзі любяць вастрыню, ён ведаў гэта, ганарыўся сваімі здольнасцямі i часам злоўжываў, бо, як кажуць, усяму ёсць мяжа. Бародка разумеў гэта, але не заўсёды адчуваў такую мяжу.