Крыніцы
Шрифт:
На гэты раз у сувязі з надзвычайнай важнасцю канферэнцыі — яна сабралася пасля перабудовы ўсёй работы райкома — Бародка цвёрда вырашыў чытаць даклад да канца, не адрываючыся ад тэксту, таму ўвесь даклад напісаў сам, уласнай рукой. У ім усё было разлічана, усё ўзважана: станоўчае i адмоўнае, крытыка i самакрытыка.
І сапраўды, ён чытаў даўжэй, чым звычайна, чытаў з гадзіну i нарэшце ўсё-такі не вытрымаў. Убачыў, што ў задніх радах размаўляюць, што нехта пазяхнуў, што ваенком раз-пораз выцірае далоняй твар, ад чаго яго заўсёды чырвоны нос яшчэ больш пачырванеў,— i адсунуў непрачытаныя аркушы, сам ступіў убок, абапёрся адным локцем на край трыбуны,
Размова з Малашанкам развеяла яго неасэнсаваную трывогу, невядомы дагэтуль страх перад канферэнцыяй i не толькі вярнула ранейшую самаўпэўненасць, адчуванне сваёй улады над людзьмі, але нават павялічыла ўсё гэта.
Галоўным пытаннем было накіраванне адказных работнікаў з раённых устаноў у калгасы. Бародка адзначыў пачын Валатовіча, расказаў, якую работу ў гэтым напрамку правёў райком. А потым з усёй сілай свайго гневу i сарказму наваліўся на тых, хто ўхіляецца ад пачэснага абавязку камуніста — пайсці на адстаючы ўчасгак. Першым пад крытыку трапіў загадчык райфа Пыльскі. Дакладчык ярка намаляваў, як гэты чалавек раптам знайшоў у сябе сто хвароб: i гіпертанію, i язву, i камяні ў пячонды, i гемарой (гемарой i камяні выклікалі рогат), як ён пачаў абіваць парогі бальніцы, як штодзень частаваў маладога загадчыка райбальніцы, які па наіўнасці сваёй не разумеў, што да чаго.
— …Мы мусілі яму растлумачыць у райкоме, i малады спецыяліст вельмі здзівіўся, калі зразумеў, што частавалі яго вяндлінай ды мёдам не ад шчырай душы.
Пыльскі — тоўсты, шыракатвары чалавек з сівым вожыкам каротка падстрыжаных валасоў, нахіліўшы галаву, выціраў рукавом зашмальдаванай сіняй гімнасцёркі з ілба пот, які заліваў яго маленькія чырвоныя вочы.
Суседзі азіраліся на яго, кпілі, тузалі за рукавы, ён у адказ на ўсё толькі соп.
— А наогул дарэмна камуніст Пыльскі траціўся. Райком i не думаў пасылаць яго ў калгас…
Зала калыхнулася ад смеху.
— Не такія нам патрэбны старшыні! Можаце не тўрбавацда! Справа іншая, што трэба паглядзець, ці можа гэты чалавек кіраваць такім адказным участкам, як райфінаддзел.
Смех адразу сціх, колькі чалавек паглядзелі на Пыльскага з жалем.
Гэтак жа жорстка i бязлітасна Бародка раскрытыкаваў упаўнаважанага па нарыхтоўках, загадчыка парткабінета, дырэктара спіртзавода. Але, занадта захапіўшыся, натхнёны смехам дэлегатаў, апладысментамі, якія разы два выбухнулі, ён, як гэта здаралася часам i раней, пачаў страчваць пачуццё меры, a галоўнае — аб'ектыўнасць i прынцыповасць. Мімаволі пачалі перамагаць асабістыя антыпатыі Бародкі i жаданне даць як мага больш прыкладаў.
— …Некаторыя высокаадукаваныя таварышы больш хітра i дыпламатычна ўхіляліся ад калгаса. Наш паважаны пракурор таварыш Кляўкоў паставіў райкому ультьшатум: ён, бачыце, згодзен, нават праяўляе ініцыятыву, але толькі ў адзін калгас — у Чкалава… А вядома, што Дубадзел працуе нядрэнна i няма патрэбы яго здымаць… Не можам мы, таварышы, ісці па лініі замены ўсіх старых старшынь… А ларчык проста адчыняўся, як кажуць… Пракурор некалі завёў справу на Дубадзела, а справа аказалася ліпавая, райком не падтрымаў… Вось Кляўкоў i вырашыў забіць трох зайцоў: адпомсціць Дубадзелу, аднавіць свой прэстыж i калі ўжо ісці, то ісці ў лепшы калгас!..
— Хлусня. ў.сё гэта! — не вытрымаў i крыкнуў з месца Кляўкоў.— Сукін сын ён, ваш Дубадзел! Нягоднік. Ад яго
Жартаўнікі падхапілі гэтае паведамленне.
Бародка адступіў за трыбуну, упёрся абедзвюма руками быццам хацеў яе перакуліць, i павярнуўся да другога сакратара, які старшынстваваў; адным позіркам патрабуючы, каб той навёў парадак. Птушкін, забыўшыся на званок, пастукаў алоўкам па графіне, гук атрымаўся тонкі, нясмелы, як i яго голас:
— Вам дадуць слова, таварыш Кляўкоў.
— Вядома, дадуць. Запішыце першым!
— Першыя ўжо ёсць. Калі ласка, Арцём Захаравіч.
Бародка зноў выйшаў з-за трыбуны, засунуў руку пад рэмень. Чамусьці на ўсе канферэнцыі i сходы ён заўсёды надзяваў паўваенную форму — боты, галіфэ, гімнасцёрку, хоць звычайна хадзіў у цывільным — касцюм, чаравікі.
— …Я не магу не звярнуць увагу канферэнцыі на анархізм чалавека, які павінен стаяць на варце савецкіх законаў. Кляўкоў не жадае прызнаваць ніякай партыйнай дысцыпліны. Кляўкоў так паставіў сябе, што мы ў райкоме не маглі размаўляць з ім — ён усіх абвінавачваў… у апартунізме… Мусілі прасіць абком…
Кляўкоў ажно скрывіўся, закрыў твар рукамі i — пачулі суседзі — скрыгатнуў зубамі. Потым выпрастаўся і, узняўшы руку, паглядзеў на гадзіннік. Тады Бародка таксама зірнуў на гадзіннік, што ляжаў перад ім. Паўтары гадзіны, якія ён прасіў для даклада, канчаліся. Гэтая акалічнасць збіла яго з рытму. Ён узяў непрачытаныя аркушы, узважыў i некалькі старонак хутка перагарнуў.
Скараціўшы так лёгка i механічна свой даклад, Бародка, знарок ці неўзнарок — невядома, апусціў даволі важную частку, якая магла б у нейкай меры згладзіць жорсткасць крытыкі іншых, — крытыку работы райкома i сваёй уласнай, як першага сакратара. Адным словам, выпала тое, што называецца ёмкім словам — самакрытыка. Між іншым, выпадае яна ў дакладах даволі часта.
Пра партыйна-палітычную работу Бародка прачытаў паспешліва, не зусім выразна, без пафасу, з якім пачы наўся даклад, а таму сумна i нецікава. Але, дайшоўшы да гандлю, ён зноў адарваўся ад тэксту i добра-такі, хоць не так ужо жорстка i знішчальна, «прапясочыў» старшыню райспажыўсаюза i некаторых старшынь сельпо, i гэта прынялі пад апладысменты. Пра дасягненні ў галіне народнай асветы прачытаў, пра недахопы ж пачаў гаварыць, зноў выйшаўшы з-за трыбуны. Прыкладаў у дакладзе бы ло некалькі, але ён некаторыя прапусціў, каб «выкраіць» час для прыкладу, які не паспеў трапіць у напісаны даклад, але які быў занатаваны чырвоным алоўкам на палях етаронкі двума словамі з чатырма клічнікамі «Крыніцкая СШ!!!!».
— Аб нізкай дысцыпліне, дрэннай выхаваўчай рабоце ў школах сведчыць выпадак у Крыніцкай дзесяцігодцы… Увогуле, павінен вам сказаць, не шанцуе нам з гэтай школай: Лемяшэвіч — пяты дырэктар пасля вайны. Мы ўзрадаваліся, калі ён прыехаў. Былы партызан, камуніст, кандыдат навук…
Лемяшэвіч штурхнуў свайго суседа Полаза. А яго самога ззаду нечакана штурхнуў дырэктар школы ў райцэнтры.
— Зараз ён табе в'ыдасць на ўсю катушку.
Лемяшэвіч не баяўся крытыкі, тым больш што адразу зразумеў — крытыка будзе нееправядлівая. Але яго ўзлавала, што Бародка яўна здзекуедца: ён добра ведаў, што Лемяшэвіч ніякі не кандыдат. А потым гэта «не шанцуе» — выраз з фельетона, «пяты дырэктар»… Выходзіць, што i ён такі ж, як яго папярэднік. Лемяшэвіч адчуў, што два чалавекі з прэзідыума шукаюць яго позіркамі — Малашанка i Валатовіч. Ён размінуўся з позіркам Малашанкі i па-сяброўску ўсміхнуўся Валатовічу.