Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

У настаўніцкай гэтага не бачылі i не ведалі, а таму Арэшкін, як звычайна, увайшоў у клас шпарка i весела. І аслупянеў на паўдарозе ад дзвярэй да стала: клас быў пусты. На пярэдняй парце, сціснуўшы галаву далонямі, сядзела з акамянелым тварам Рая, ды ў праходзе паміж партамі стаяла з абыякавым выглядам другая вучаніца — кульгавая, хваравітая Ніна Кулікава. Рая не ўстала i нават не глянула на яго. Адчуваючы ўсю недарэчнасць свайго становішча, трацячы вытрымку, бляднеючы з твару, Арэшкін спытаў у Ніны адным позіркам: дзе?

Яна пераступіла

на карацейшую нагу i ca здзеклівай абыякавасцю, быццам зусім нічога i не здарылася, адказала:

— Пайшлі Алёшу Касцянка праводзіць.

Арэшкін задыхнуўся i выбег з клас а.

Тады Рая апусціла галаву на парту, i плечы яе закалаціліся ад плачу.

Ніна паглядзела на яе спачатку зняважліва, потым — з цікавасцю, а яшчэ праз хвіліну — з жалем. Нарэшце не вытрымала, падышла i легка дакранулася далоняй да яе валасоў.

— Я ж ведала, што ты яго кахаеш. Ты проста сама сябе ашуквала. Алёшу нельга не кахаць.

Тым часам Арэшкін, бледны, абураны i нават спалоханы. ускочыў у клас, дзе вёў урок Лемяшэвіч.

— Я прашу вас…

Лемяшэвіч выйшаў за ім у калідор.

— Што здарылася?

— Гэта дэманстрацыя! — зашыпеў Арэшкін, пырскаючы слінай. — Гэта бяспрыкладная дэманстрацыя! Гэта… гэта… ганьба!

— Што?

— Яны ўсе пайшлі правесці гэтага, — ён скрывіўся, — гэтага… А?

Лемяшэвіч здагадаўся нарэшце, што здарылася, i шумна ўцягнуў праз нос паветра, ноздры яго раздзьмуліся.

— Калі гэта дэманстрацыя супраць вас, то я — за такую дэманстрацыю, — сказаў ён i пайшоў у клас, пакінуўшы разгубленага Арэшкіна ў паўцёмным калідоры.

29

Бародка сустрэўся з Валатовічам у раённым Доме культуры, дзе мелася адкрыцца канферэнцыя.

Першымі, як заўсёды, прыязджалі старшыні калгасаў — у ix знаходзіліся тэрміновыя справы ў аддзелах райвыканкома, у банку, на базах. A паколйкі ў ix руках транспарт, то разам з імі задоўга да пачатку канферэнцыі прыехала большая частка дэлегатаў.

Бародка пад выглядам праверкі, ці ўсё падрыхтавана ў клубе, прыйшоў праверыць настрой людзей. Даўно ён ужо так не хваляваўся перад канферэнцыяй, i хваляванне гэтае палохала яго. Ён жартаваў з людзьмі, цікавіўся, як уладзіліся на начлег, прасіў выступаць, нават падказваў пытанні, якія варта асвяціць сакратару партарганізацыі, дырэктару саўгаса, рабочаму цагельнага завода. Ён тут жа «распёк» старшыню райспажыўсаюза за тое, што ў буфетах мала ежы.

— Улічы, Васількоў, каб для дэлегатаў абед быў не горшы, чым у сталічным рэстаране. Сам прыйду абедаць. А то ў цябе там прывыклі — цяп-ляп… Ніякай культуры!

Убачыў Валатовіча — пайшоў насустрач, як лепшаму другу.

— А вось яшчэ адзін будучы мільянер! Хутка цябе, Лупанаў, абгоняць, — сказаў Бародка да другога старшыні.— «Вольнай працы» мы запланавалі на будучы год два мільёны… Выцягнеш, Павел Іванавіч?

— А мы ў сябе яшчэ не лічылі, запланавалі без

нас, — паціскаючы рукі, адказаў Валатовіч. Старшыні калгасаў пераглянуліся. Бародка нахмурыўся.

— Планы спускаюцца зверху. Не табе пра гэта казаць. Сам падпісваў.

— Ды падпісваў,— згадзіўся Валатовіч сумным голасам.

Калі яны нарэшце засталіся ўдвух, ідучы ў райком, Бародка ласкава, па-прыяцельску, i нават як бы спачуваючы, спытаў:

— Ну, як, Павел Іванавіч, цяжка?

Магчыма, што спачуванне гэтае i абурыла старшыню. Ён хутка зірнуў на Бародку, i вочы яго пад сівымі бровамі адразу звузіліся i пацямнелі.

— Калі такое пытанне мне будзе задаваць першы сакратар, няхай не чакае адказу.

— Калючы ты стаў,— кінуў Бародка.

Валатовіч памаўчаў, пакуль ішлі па калідоры райкома. У кабінеце, распрануўшыся i прытуліўшыся спіной да грубкі, адказаў лагодна i спакойна:

— Не падумай, што я нервуюся ад таго, што цяжка. Не. Мне сапраўды нялёгка, але я адчуваю такую радасць ад працы, якой не ведаў даўно ўжо. А калючы таму, што злуюся на сябе за сваю ранейшую працу. І на цябе таксама…

Бародка, які хадзіў i па-гаспадарску папраўляў нагой дывановыя дарожкі, спыніўся каля дзвярэй, уважліва слухаючы.

— Дрэнна мы з табой кіравалі…

Бародка рэзка павярнуўся i пайшоў да стала.

— Гэта я чуў ужо! Табе стала выгодна займацца такой самакрытыкай? Лягчэй біць па мне?

— Пачакай, не кіпі…

— Я — першы сакратар райкома, а ты — старшыня калгаса. І час ужо…

— Я член бюро пакуль што… Але справа не ў гэтым… Я сказаў не так… «Дрэнна» — гэта трэба, магчыма, гаварыць пра гультаёў, лежабокаў. А мы з табой не гультаі, мы працавалі дзень i ноч… Тваёй энергіі кожны пазайздросціць — шчыра скажу. Але… казённа мы кіравалі, фармальна… Вось ты сказаў: табе два мільёны запланавалі. Усё гэта добра. Але знойдуцца канцылярысты i распішуць, адкуль, з чаго ўзяць гэтыя мільёны. Распішуць самі, не выходзячы з кабінетаў, не спытаўшы ў старшыні, у праўлення, у калгаснікаў, не ведаючы ні зямлі, ні гаспадаркі. І такі план робіцца законам… А я вось пабыў у калгасе i пераканаўся, што вельмі часта планы, якія спускал! мы з табой, не памагалі калгасу, a тармазілі яго развіццё, звязвалі па руках i нагах. Вось я i думаю зараз: хіба гэта не фармальнае кіраўніцтва?

Бародка сеў каля свайго стала, паправіў газеты, якія i так былі складзены высокім стосам вельмі акуратна; зморшчыкі ля куткоў яго рота паглыбіліся ад іранічнай усмешкі.

— Значыцца, на планаванне ўжо замахваешся? А ты на канферэнцыі свае рэформы прапануй.

— А што ты думаеш? Скажу. Пра ўсё скажу, што нам замінае.

Бародка падазрона агледзеў яго, намагаючыся адгадаць, пра што яшчэ ён мае намер гаварыць. Ён хоць i харобрыўся i пераконваў сябе, што яму нічога не страшна, але часам у апошнія дні перад канферэнцыяй лавіў сябе на думцы пра выступленні Валатовіча, Лемяшэвіча, Кляўкова, яшчэ двух-трох чалавек.

Поделиться:
Популярные книги

Развод с миллиардером

Вильде Арина
1. Золушка и миллиардер
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод с миллиардером

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Кровь эльфов

Сапковский Анджей
3. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.23
рейтинг книги
Кровь эльфов

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Идеальный мир для Лекаря 22

Сапфир Олег
22. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 22