Маўглi (на белорусском языке)
Шрифт:
Да гэтай хвiлiны Маўглi быў зусiм спакойны, але тут ён увесь задрыжаў i сам невыказна здзiвiўся гэтаму.
– Для чаго гэтыя рамянi? За што яны звязалi цябе?
– спытаў ён, памаўчаўшы.
– Каб пакараць за тое, што мы ўзялi цябе сынам, за што ж яшчэ?
– сказаў муж сярдзiта.
– Паглядзi - я ўвесь у крывi.
Месуа нiчога не сказала, але Маўглi зiрнуў на яе раны, i муж з жонкай пачулi, як ён скрыгатнуў зубамi.
– Чыя гэта работа?
– спытаў ён.
– За гэта яны паплацяцца!
–
– Я не разумею! Няхай раскажа Месуа.
– Я кармiла цябе малаком, Натху, ты памятаеш?
– нясмела спытала Месуа. Таму што ты мой сын, якога схапiў тыгр, i таму што я моцна цябе люблю. Яны кажуць, што я твая мацi, мацi пярэваратня, i за гэта павiнна памерцi.
– А што такое пярэварацень?
– спытаў Маўглi.
– Смерць я ўжо бачыў.
Муж панура зiрнуў на яго спадылба, але Месуа засмяялася.
– Бачыш?
– сказала яна мужу.
– Я ведала, я табе гаварыла, што ён не вядзьмар. Ён мой сын, мой сын!
– Сын цi вядзьмар - якая нам з гэтага карысць?
– адказаў муж.
– Цяпер мы з табою ўсё роўна што памерлi.
– Вунь там iдзе дарога праз джунглi, - паказаў Маўглi ў акно.
– Рукi i ногi ў вас развязаны. Iдзiце адсюль.
– Мы не ведаем джунгляў, сын мой, так, як... як ты iх ведаеш, - пачала Месуа.
– Мне не адысцiся далёка.
– А людзi пагоняцца за намi i зноў прывядуць нас сюды, - сказаў яе муж.
– Гм!
– сказаў Маўглi, водзячы кончыкам паляўнiчага нажа па сваёй далонi.
– Пакуль што я не хачу лiха нiкому ў гэтай вёсцы. Не думаю, аднак, што цябе запыняць. Мiне яшчэ крышку часу - i ў iх знойдзецца пра што падумаць. Ага! ён узняў галаву i прыслухаўся да крыкаў i беганiны за дзвярамi.
– Нарэшце яны адпусцiлi Балдзео дадому!
– Яго паслалi ранiцай забiць цябе, - сказала Месуа.
– Хiба ты яго не сустрэў?
– Ага, Мы... я сустрэў яго. Яму ёсць пра што расказаць. А пакуль ён гаворыць, можна шмат што зрабiць. Але спачатку трэба даведацца, чаго яны хочуць. Падумайце, куды вам лепш пайсцi адгэтуль, i скажыце мне, як я вярнуся.
Ён выскачыў праз акно i зноў пабег, хаваючыся пад вясковай сцяной, пакуль яму не стаў чуваць гоман натоўпу, што сабраўся пад смакоўнiцай.
Балдзео кашляў i стагнаў, лежачы на зямлi, а ўсе астатнiя абступiлi яго i распытвалi. Валасы ў яго раскудлацiлiся, рукi i ногi ён паабдзiраў, залазячы на дрэва, i ледзь мог гаварыць, але затое вельмi добра разумеў усю значнасць свайго становiшча.
Час ад часу ён пачынаў гаварыць штосьцi пра пявучых чарцей, пярэваратняў i вядзьмарства толькi для таго, каб распалiць цiкаўнасць i намякнуць натоўпу, пра што ён будзе расказваць. Потым папрасiў вады.
– Так!
– сказаў Маўглi.
–
Ён страпянуўся i праслiзнуў назад да хацiны. Ён ужо быў пад акном, калi адчуў, што нехта лiзнуў яму нагу.
– Мацi, - сказаў ён, пазнаўшы Ваўчыху, - што тут робiш ты?
– Я пачула, як мае дзецi спяваюць у лесе, i пайшла за тым, каго люблю больш за ўсiх. Жабянятка, я хачу бачыць жанчыну, якая кармiла цябе малаком, сказала Мацi Ваўчыха, уся мокрая ад расы.
– Яе звязалi i хочуць забiць. Я разрэзаў рамянi, i яна з мужам пойдзе адсюль праз джунглi.
– Я таксама правяду iх. Я старая, але яшчэ не зусiм бяззубая.
– Мацi Ваўчыха стала на заднiя лапы i заглянула праз акно ў цёмную хацiну.
Потым яна бясшумна апусцiлася на ўсе чатыры лапы i сказала толькi:
– Я першая кармiла цябе малаком, але Багiра кажа праўду: чалавек у рэшце рэшт iдзе да чалавека.
– Магчыма, - сказаў Маўглi вельмi панура, - толькi я зараз далёкi ад гэтай дарогi. Пачакай тут, але не паказвайся ёй.
– Ты нiколi мяне не баялася, Жабянятка, - сказала Мацi Ваўчыха.
Яна адступiла на крок назад i знiкла ў высокай траве - гэта яна ўмела рабiць вельмi добра.
– А цяпер, - весела сказаў Маўглi, зноў скокнуўшы ў акно, - усе сабралiся вакол Балдзео, i ён расказвае тое, чаго не было. А калi ён скончыць, яны абавязкова прыйдуць сюды з Чырвонай... з агнём i спаляць вас абаiх. Што ж рабiць?
– Мы пагаварылi з мужам, - сказала Месуа.
– Да Канхiвары адсюль трыццаць мiляў. Калi мы дабяромся туды сёння, мы будзем жыць. Калi не - памром.
– Вы будзеце жыць. Нiводзiн чалавек не выйдзе сёння за вароты. Але што гэта ён робiць?
Муж Месуi, стоячы на карачках, гроб зямлю ў кутку хацiны.
– Там у яго грошы, - сказала Месуа.
– Больш мы нiчога не можам узяць з сабою.
– Ах, так! Гэта тое, што пераходзiць з рук у рукi i не становiцца цяплейшым. Хiба яно бывае патрэбна i ў iншых месцах?
Муж сярдзiта азiрнуўся.
– Якi ён пярэварацень? Ён проста дурань!
– прабурчаў ён.
– За гэтыя грошы я магу купiць каня. Нас так збiлi, што мы не зойдзем далёка, а вёска пагонiцца за намi.
– Кажу вам, што не пагонiцца, я гэтага не дазволю, але конь - гэта добра, бо Месуа знясiлена.
Яе муж устаў, завязваючы ў пояс апошнюю рупiю. Маўглi дапамог Месуi вылезцi праз акно, i халаднаватае начное паветра ажывiла яе. Але джунглi пры святле зорак здалiся ёй вельмi цёмнымi i страшнымi.