Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мая Іліяда

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Чырвоны шар

Калматае сонца зямлю пячэ. Ў душы ні надзей, ні мар. Да шчакі маёй, да маіх вачэй Чырвоны лашчыцца шар. Ніткай прывязаны за кяліх, Ён палае чырвоным агнём, Ляціць ад маіх валасоў да тваіх Над рэстаранным сталом, Быццам хоча суцешыць, звязаць, прымірыць, Мяне з гаспадыняй сваёй, Што зараз насупраць мяне сядзіць І ўсё ж не са мной. Не са мной. Адбівае чырвонага шара палёт Дрэвы, кветкі, паўлінаў з вальер, Адбівае непрымірымы рот, Сумныя вочы твае. Давай, давай адпусцім яго, Іначай сэрца кране І раптам памірыць. І раптам ты Зноў пакахаеш мяне. Слова праўды маёй, што прынесла канец, Я хацеў бы забіць, забыць, Бо жанчыны панствуюць і ў мане, А мужчыны і ў праўдзе - рабы. Немагчыма. Ляці. Сустракай свой лёс Далей ад зямных берагоў: Сумны ў халодным ззянні нябёс, Як смерць кахання майго. 

Фантазiя

Знову блукаю па вуліцах сініх. Сэрца кудысьці мяне завяло. Шыльда над вокнамі: "Клуб адрынутых". З вокнаў на снег - скупое святло. Ноччу ў таемныя гэтыя сховы З блытанай сеці завулкаў глухіх Часта прыходзіць Людвіг Бетховен, Здраджаны дбаннем кабет зямных. Лермантаў тут. І таго
не кахалі,
Хто ж тады варты гэтага больш? Вось ён сядзіць ля каміна ў зале І ўспамінае свой першы боль. Геній, каханне, сэрца свабоднае, Вершы алмазныя з-пад пяра - Ўсё прамяняла яна на злодзея, Слаўнага тым, што каштоўнасці краў. І не рука, што "Мцыры" стварыла, А пяцярня, што рубіны ўзяла, Песціла рукі адзінай і мілай, Доўгія косы яе распляла... Грукаюць дзверы, і госці новыя Йдуць у пакой праз халодны туман: Дантэ, Петрарка, Катул, Багдановіч... Столькі гасцей, што й ліку няма. Проста да зорак халодных упарта З комінаў выбіваецца дым, Сумныя цені Джульеты Гвічардзі, Лоты і Лесбіі рэюць над ім. Іскры лятуць і лятуць да світання Ў цемру і снег, як жывыя чмялі. Тыя, што варты стакрот кахання, - Тыя не маюць яго на зямлі. Потым, як пойдуць ў зямлю сырую, Сотні прыгожых дзяўчат і дам Статуям іхнім рукі цалуюць, Быццам лягчэй ад таго касцям. 

"Ўкруг месяца туманнае гало..."

Ўкруг месяца туманнае гало. Мароз ступае адубелым садам. Самотным дрэвам сняцца май і радасць, А мне - маё забытае святло. Ты чуеш? Ноччу кожнаю яшчэ, Самотай зрынута нечалавечай, Цалую я твой горды лоб і плечы І светаў сотні ў бездані вачэй. Цалую рукі - люльку добрых сноў І да грудзей-сумётаў прыпадаю, І гіну ў полымі. І паміраю, Бо згаснула ў снягах даўно яно. Што мне да тысячы начных свяціл? Ў дарэмным маранні аб згаслым сонцы Начным ваўком гляджу ў тваё ваконца, - Яно - за трыста міль. Яно - ў былым жыцці. 

Нямыя дрэвы

Над лютаўскім горадам такое грувасткае неба, Што яно насядае на дым і гне яго да зямлі. На лютаўскіх вуліцах такія пахмурныя твары, Пахмурныя, як хмары, як ноч у міліцыі, Што не хочацца лезці ў аўтобус, а хочацца ўзяць таксі. На лютаўскіх бульварах такія нямыя дрэвы, Што вароны і тыя неахвотна сядаюць на іх, Не жадаючы пустую сваю сварлівасць Цяжка саджаць на сусветную дрэў тугу. Ах, нямыя дрэвы, нямыя, як мёртвыя рыбы, Нямыя, як паэты ў ліхалецце, ў гады мярзоты, Нямыя, як я, што бязмэтна іду пад імі, Бо Яна забарону паклала на словы кахання. Аб чым мне яшчэ? Я нямею, нямею, нямею, Але ўсё ж безнадзейныя крокі, адбіваючыся ў завулках, Безнадзейна і нема лямантуюць супраць немага неба, Супраць твараў пахмурых, супраць гэтых дрэваў маўклівых, Маўклівых і голых, як даўні шкілет дыназаўра. Кожны крок - гэта крык аб высокім і сонечным небе, Што блішчыць, як Элады блакіт між калон Парфенона, Аб усмешках, дзіцячых і шчырых, бліскучых, як лёд агнявы, Аб дубах, што спяваюць зялёную, звонкую песню. Аб дазволеных спевах, што ў неба ўзвіваюцца гімнам, Каб, мінуўшы сусвет, ціха ўпасці каханай да ног. 

Калi памiраюць...

Калі паміраюць дрэвы - яны павольна падаюць на зямлю, Больш павольна, чым пушок адуванчыка, - і застаюцца ляжаць. Калі паміраюць жывёлы - яны засынаюць у ветрабоі Або чарнеюць на раллі уздзьмутым жыватом, А над імі драпежна цягнуцца павольныя аблокі. Калі паміраюць гарады - па анфіладах крочаць рыжыя львы І слізгоча струменьчыкам ртуці змяя па карцінах, што ўпалі ў музеі. Калі паміраюць планеты - застаюцца свінцовыя воды І свісцячая песня пяскоў у расколінах скал. Калі памірае каханне... Але каханне не памірае. Яно вечна застаецца ў грудзях лікуючай тугою слоў, Безнадзейным болем і непатольнай пяшчотай, Калі нічым не дапаможаш, хаця сэрца аб зоры разбі. Плач дрыядай, рагачы сатанінскай няшчыраю ўсмешкай, Львом куртатым кроч, слізгай самаахвярным змеем Або падлай няшчаснай валяйся на ворыве лёсу - Ўсё дарэмна. Няма дапамогі. І смерці няма ў кахання. Чалавек толькі смертны. Але калі дрэвы не помняць, Гарады не помняць, не помняць нямыя планеты - Сэрца помніць каханне і попелам стаўшы з агню. Аб пушыстым снезе бясконца яно ўспамінае, Аб слядах на снезе, аб любых заснежаных веях, Аб журботнай усмешцы і аб горкіх, апошніх, бязважкіх Пацалунках у вочы, запясці і вуснаў ражкі... Скрухай поўнае, ўспамінае мёртвае сэрца І аб тым, чаго не было і не будзе болей ніколі: Аб агні ачага, аб неадчэпных цёплых дзіцячых далонях, Аб жаданні пакласці жыццё за яе і з успоратым горлам Прыпаўзці і падохнуць ля ног, уратаваных табой. Не забываючы здохнуць. Усё помніць і мёртвае сэрца І кружляе з крыкам перадсмяротнай і ўсё ж бессмяротнай тугі Над магіламі мёртвых багоў, над журботным спакоем зрынутых дрэў. Над жывёламі, кінутымі на раллі, Над планетамі мёртвымі і гарадамі - Бессмяротнаю каняй, што моліць аб кроплі вады.

Снягір

О радзіма, мой светач цудоўны, адзіны, Явар мой, мой агністы снягір на сасне, Ледзь цябе не забыў я з чужою жанчынай, Што ў душы не хацела і ведаць мяне. Ёй былі непатрэбныя звялыя травы, І, ад вераса горкі, вятрыска павеў, І твая некрыклівая гордая слава, І твая перамога, і мукі твае. Зараз нехта другі перад ёю варожыць, Сыпе золата мар, лье славесаў ваду... Што паробіш? Была яна вельмі прыгожай. За такімі і ў пекла мужчыны ідуць. Я пайшоў бы таксама. Ў пякельным дыме Можна ўскласці на ногі цярпення браню І ўсё роўна спяваць аб азёрах радзімы, Плечы гордыя ўзняўшы над морам агню. І няхай першы камень у вочы мне кіне Той з мужчын, хто не зможа мяне зразумець, Той, хто маці сваёй не змяняў на жанчыну - Залатога пяску на брынклівую медзь. І канец. Сталі толькі маім успамінам: Ласка шэрых вачэй, заінелая скронь, Лес нахмураны, хвоя, лябяжы іней І рука, што лягла на маю далонь. І для шчасця, для сонечнай вечнай кароны Не хапіла мазка адзінага мне: Не хапіла радзімы, іскры чырвонай, Снегіра на заснежанай сіняй сасне.

Песня колаў

І
Кожны раз, як дамоў ад'язджаю, Еду я міма дома твайго... Ноч, як лёс, дамам пагражае Цёмнай злівай, слатой, тугой. Ў небе іскры ўзлятаюць, як слёзы, І, калі мой цягнік закрычыць, Застаешся ты з ноччу і з лёсам На чужым, непатрэбным плячы.
ІІ
Прасціны твае, бы ў калючай асве, Клубіцца скупы цыгарэтны дым... А я табе прапаноўваў свет, Цэлы свет у сэрцы маім. Вольны вецер і песні палян... палян... Неба ў маю... Неба ў маю... Кахання майго акіян... акіян... Сонца і душу... Душу маю... Мне - як табе, пустэчу хапаць. У начах маіх золь і драма. І ёсць дзесяткі, з кім можна спаць, Прасыпацца - ніводнай няма. І знічкаю падае сэрца ў палі І ў агні згарае на тло: Прынцэсы былі, царыцы былі,- Папялушкі адной не было. Хутары сумней у палях і сумней... Спускаюся ў цемру, нібы вадалаз... Прадала, прадала, прадала ты мяне, Прадала, галавой аддала. На
спакой змяняла крылаў страду,
Катула - на месікаслоў, На смецце - гордае золата дум, На даброты - музыку слоў.
ІІІ
А ён не даў табе і таго... Лёс аднолькава нас адзначаў, Але Муж - не той, хто не знаў батагоў, А той, хто пад імі маўчаў. Па валах, што туды і сюды бягуць, Ён імя, як ветразь, насіў. Вучыў, перавучваў, як чосу дадуць, Зноў вучыў, даравання прасіў. У Каносу бег за сабачай гайнёй, Без шапкі стаяў ля брам, Каяўся перад кожнай свіннёй, Плакаўся ў корчмах сябрам. Заклаў радзіму, Еўропу, род, Вучняў, шэфаў, Дэга, Курбе, Мастацтва, сяброў, Пікаса, народ І цябе... Ты чуеш? Цябе. Багаццем якім ён цябе напыліў? Што прынёс ён табе у дом? Дзе імя, у якое ніхто на зямлі Не насмеліцца кінуць багном? Душы родныя дзе? Ўцяклі і яны. І адна ты ў зброднай глушы, У мурашніку аднадумцаў дурных, Дзе ніводнай роднай душы. Хто яны, што праспалі жыццё і бой, Людцы гэтыя, гэты гной, Што калісьці табой гандлявалі і мной, А сягоння - адною табой?! Ад шчаўчка пігмея лятуць тарчма, Паўзуны, бяскрылае зло, Накіп людская, свінушнік, карчма, Эстэцкіх гадзін кубло. Што ж цяпер за здраду будзе з табой? Не магу і ўявіць сабе, Як ён хрупне пад Этнай пагарды людской, Твой слабенькі, танюткі хрыбет. І ў імя таго, што на цвердзі зямной Кветкі ёсць, і любоў, і трава, - Вы... даруйце за подласць жанчыне дурной, Даруйце... Як я дараваў.
ІV
Колаў стук. І надзея. І горыч. І ў начы гэтай золкай, глухой Ты не спіш з маім ворагам поруч, Як не сплю я з цемрай сваёй. Ад вачэй тваіх бедных і прагных Да маіх спакойных вачэй Повязь цягнецца, цягнецца, цягнецца Ўсё танчэй, танчэй і танчэй. 

Iмпрэсiя

Сніў я сон, быццам нехта пяшчотна мяне крануў. Чуў я словы пяшчоты, прывабныя, як міражы. Сон кагосьці здаўна мне вярнуў, пазабытую, але адну, З цемры згаслыя гукі вярнуў да струны, ўваскрасіўшы струну. І яна зазвінела - у явы і сну на мяжы. І на гэтай мяжы я цябе зберагаў, як агонь трапяткі, Як хвіліну дрымоты апошнюю мы беражэм Ад павеваў і пахаў, ад сонца, ад дотыку грубай рукі, І ад песні дажджу, і ад думкі, што нас сцеражэ. Бо не ведаў - і ведаў, - што дзень узляціць, як ласо, І пацягне бакамі мяне па пяску і траве Да турбот, да жыцця, да шумлівых яго галасоў, Да згрызот, забыцця, да імклівых дарог і лясоў, Да ўсяго, што навекі цябе ад мяне адарве, І ўпадзеш ты у змрок, як сляза, як згасаючы дзень, І навекі ты ў цёмных, бяспамятных згінеш вяках Ў міг апошні дрымоты, як толькі наяве ўпадзе Не на грудзі твае, а на ложа пустое рука.

Таруская вiла

На спакойны і радасны дом над Акою Нахіляюць зялёныя косы бярозы. Ў буйным кветніку - ружы, што снегам бялеюць, Чырванеюць пралітай крывёй і жаўцеюць, як здрада. Ружы маняць, бо ў жніўні не падае снег, А муры, зялёныя ад рэфлексаў Сакавітай і чыстай садовай лістоты, Як сярэдневяковы ізумруд маўрытанскі, Адштурхнуць, абясшкодзяць вераломства і кроў. Я жыву ў гэтым доме, працягнуўшы да светлага сонца далоні. Мне тут чыста і ціха, вандроўнаму мараку, Нават хмурнаю раніцай, Калі чорны туман, Як татарскія коннікі, Пераплывае пустую Аку. Кот пярэсты, спадчына Казакова (Значна горшая за яго апавяданні), Ноччу звонкай і цёмнай прыходзіць з гулянкі - Нават трохі пазней, чым прыходжу я, - Кабіясам лезе ў акно пакоя І спачатку кладзецца на чамадане, А пасля - якое шчасце! Яго не заўважылі!
Лезе ў ложак, кладзецца на ногі і даўнюю песню заводзіць Пра цудоўныя хаты, дзе мучаюць дзеці яго. О дыханне дзяцей! Спакойнае, мірнае, соннае, Як паўночнага ветру павеў, Да якога цягну я руку... Гэта чорны туман? Або, можа, татарскія коннікі З гор паўзуць І плывуць праз пустую Аку?
Тут найлепшая бабця на ўсім белым свеце, З добрым даўнім імем, і бяссонніцай, і дабрынёй, І унучка, найлепшая з добрых капрызніц, А ўладар гэтай вілы - найлепшы з тэатральных тыранаў... Галаву прастралі перад ім - і ён усё роўна заўважыць, Што скразнога дзеяння ў гэтым учынку няма. Ён даводзіць мяне Станіслаўскім і Хемінгуэем, Выклікаючы ціхую ярасць у сэрцы маім, Бо не можа заўважыць, што геній, бязмерна мацнейшы За вышэйпамянёных тытанаў, жыве ў яго доме І стварае трагедыі пышнай сусветны шэдэўр. Ўрэшце, бог з ім. Ён геній таксама. І ў слаўным двухтысячным годзе Восем дзірак нашчадкі ў знадворнай сцяне прасвідруюць І павесяць на вілу з пароскага мармуру дошкі, Каб зявакі глядзелі на іх, як варона на палкае сонца, Тупа дзюбу раскрыўшы... Тут заўтра вялікае свята: Сорак шэсць гадавін гаспадар па зямлі пахадзіў... Па вяршынях і прорвах, на нашых няпэўных дарогах Крочыць столькі гадоў - гэта трэба, як хочаце, ўмець. Мойра, дай яму шчасце і сонца і палкі агонь неспакою, Сотню вёснаў і восьмай карціны маёй ухваленне. Назнарок не кажу я нічога пра пані, Што дала гэтай віле імя і прытульнасць, Што ўзрасціла рабіны і дрэвы і ружы, Што аўсянаю кашаю корміць мяне. Нездарма яе скульптары лепяць... (Мяне яны вылепяць, пэўна. Ў трыста год: без зубоў, Без ідэй, без радкоў, без душы...) Мікельанджэла, Вакары, Глебавы, Бембелі, Краўчанкі, Бандарэнкі, Кановы І Яхмесы свету Плюньце на геніяльна-вакхічную храпу маю, І ваяйце жанчын І яе, Тарускую Неферціці З яснай дзіўнай усмешкай, З доўгай шыяй І сапфірам занадта спакойных вачэй. Я сяджу за сталом, І расчынены шыбы аконныя. Ад Капелы дарожка Лягла на цяжкую раку. З процілеглага берага Пасмы туманаў - Татарскія коннікі - З гор паўзуць на мяне І плывуць праз начную Аку. Гэта ты іх паслала праз вёсны пагоняй за мною, Каб яны узялі мяне зноў у крэпасці белай і чыстай, Каб ізноў маю шыю абвіў смяротны аркан успамінаў, Каб прывёў у хлусню мяне дымчаты хмарны табун. Ты, дурнічна, усё скончана. Тут ад бяроз над парканам Да усмешкі, да спрэчкі - іначай усё і ясней... Ўсё не так, як з табою, забытай даўно, непатрэбнай Ні адценнямі слоў, ні вачыма, ні цеплынёй. Адмаўляюць чырвоныя ружы твой рот, а белыя - зубы твае адмаўляюць, Адмаўляюць пахучыя косы бярозы - твае валасы, Адмаўляе Ака твае вочы. Адмаўляюць лясы тваю слабасць, Ветра шум адмаўляе далёкую музыку слоў. І няхай на хвіліну здаецца мне, Што былога сады расцвітаюць, Што над светам вясна затрубіла на срэбнай трубе, Што мне нельга, што ў гэтым спакоі Былое маё ажывае, Што кахаю, кахаю, Безнадзейна кахаю, Па-вар'яцку, Шалёна Кахаю цябе. Ўсё адно. Я навал не хачу, Каб рамонкі тапталі і золата доннікаў, Толькі праўду люблю й чысціню І адданую сябра руку, І таму хай плывуць праз Аку Туманоў тваіх дзікія коннікі, Хай плывуць! Не прайсці ім Аку. Разам з жартамі, песняй і сонечных зайчыкаў роем, Разам з яснай усмешкай няўхільнага жніўня-касца Мы стаім супраць раці тваёй, Як малая і стойкая раць, Што чакае Ўтрапёнага бою, Знае ўсё і стаіць з найвышэйшым спакоем. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Знае ўсё. Але будзе стаяць. Да канца. 
Поделиться:
Популярные книги

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Имя нам Легион. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 3

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Энфис. Книга 1

Кронос Александр
1. Эрра
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.70
рейтинг книги
Энфис. Книга 1

Младший сын князя. Том 8

Ткачев Андрей Сергеевич
8. Аналитик
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 8

Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Марченко Геннадий Борисович
3. Вторая жизнь Арсения Коренева
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Сильная. Независимая. Моя

Бигси Анна
5. Учителя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сильная. Независимая. Моя

Фею не драконить!

Завойчинская Милена
2. Феями не рождаются
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Фею не драконить!

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II