Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Толькі дазнаўся пра Сабор беларускіх праваслаўных біскупаў, які адбыўся ў Менску і пастанавіў аднавіць ранейшую аўтаномную беларускую Архібіскопію (у складзе пакуль толькі Менскай, Магілёўскай, Мсціслаўскай і Полацка-Віцебскай епархій), а на беларускага архібіскупа зацвердзіў біскупа Менскага і Турава-Слуцкага Мелхісэдэка (Міхайлу Паеўскага, сына беларускага святара з Горадзеншчыны), — як агаломшыў ліст Ластоўскага (а той займеў інфармацыю ад Ігнатоўскага): Вышэйшая маскоўская царкоўная ўправа вырашыла перавесці епіскапа Мелхісэдэка з Менска ў адну з далёкіх епархій РСФСР — далей ад «аўтаномнасці» і думак пра беларускую аўтакефальную царкву… Пра гэта пазней — 15 верасня 1922 года — напіша

і «Беларускі Звон». [47]

47

Пазней пасля «незразумелай» смерці мітрапаліта Мелхісэдэка на Беларусі камуністы хацелі паставіць беларускім мітрапалітам саракапяцігадовага Красінскага, былога выкладчыка літаратуры ў Вільні. Дзеля гэтага яго нават пераправілі цераз мяжу з Заходняй Беларусі ў Менск. Аднак беларускія светары і вернікі нават не захацелі з ім гаварыць. І Красінскага мусілі ўладкаваць... адміністратарам у Дзяржаўны тэатр. Пасля арышту ў 1930 годзе ен пачне выдаваць сябе за «варшаўскага агента» і рабіць даносы на свядомых беларусаў.

Затым Езавітаў асобна складваў паведамленні «культурніцкага» характару. Нататка з «Беларускага Звона» (13 траўня 1922 года, № 13 (38)) — «Ад'езд грам. Я. Чарапука ў Амэрыку»:

«10 траўня з м. Лібавы параходам «Эстонія» ад'ехаў у Амэрыку сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі грам. Я. Чарапук, які да гэтага часу працаваў у Дыпламатычным Прадстаўніцтве Беларусі пры Літоўскім урадзе. Там грам. Чарапук будзе займацца грамадзкай і культурна-прасьветнай працай сярод беларускага грамадзянства ў Амэрыцы. Вялікую дапамогу ў атрыманьні амэрыканскай візы зрабіў сам консул Эдварс, які вельмі зацікаўлены беларускай справай».

Навошта выразаў нататку? І гэтая інфармацыя, падумаў, для закладзенага Беларускага Архіва будзе не лішняй. А да ўсяго — асабіста ведаў Чарапука, і — ускалыхнула згадкі марская Лібава… Быў там чатыры гады таму — а быццам паўжыцця з таго часу выцякла…

Далей — у тым жа нумары «Беларускага Звона» — чытаў аб тым, што ў Маскве існуе згуртаванне студэнтаў-беларусаў. Бюро беларускіх студэнцкіх асацыяцый Масквы мае свой «Беларускі студэнцкі клуб», у якім чытаюцца лекцыі, а нядаўна адзначылі ўгодкі смерці Алеся Гаруна — «з удзелам песьняра М. Кудзелькі — Міхася Чарота».

…Мяккай коткай лашчыла цела стома, і ён патушыў святло, лёг на канапу, падумаў, як гэта слаба ўяўляецца: чырвоны пясняр Кудзелька-Чарот удзельнічае ў вечарыне памяці антыбальшавіка Гаруна…

Праз чатыры гадзіны — а шостай раніцы — зноў бадзёры, Езавітаў будзе збірацца да ад'езду з «інспекцыяй» у памежныя беларускія школкі Дзвіншчыны — і возьме з сабой выдадзеныя віленскім Беларускім музыкальна-драматычным гуртком аперэту «Птушка шчасця» і камедыю «Шчаслівы муж» Францішка Аляхновіча, на прачытанне якіх не хапіла мінулай начы…

Беларускі выбарны камітэт

На пачатку жніўня 1922 года ў некаторых гарадах і вёсках Горадзеншчыны з'явіўся першы нумар «месячнай беспартыйнай часопісі змагароў за Бацькаўшчыну» «Беларускі Партызан». На васьмі старонках часопіса падаваліся рэдакцыйная зацемка «Да чытачоў», артыкул Г. К. «Да польскіх вешацеляў», ультыматум, пасланы Паўстанцкім штабам Начальніку Польскай Дзяржавы Пілсудскаму, адозва Галоўнага штаба беларускіх партызан «Браты Беларускія Партызаны!», артыкул І. Ш. «Што нас чакае?», аператыўныя зводкі аб дзейнасці паўстанцаў і песня С. К-а. Выдаўцом часопіса значыўся Галоўны штаб беларускіх партызанаў, рэдактарам — Герман Скамарох, адрасам рэдакцыі і «адміністрацыі» пазначалася Белавежская Пушча…

А тым часам Пілсудскі дэкрэтам ад 18 жніўня 1922 года абвесціў аб прызначэнні на 5 лістапада выбараў у Сойм, а на 12 лістапада —

у Сенат Польшчы. У жніўні ў Вільні заснаваўся Беларускі цэнтральны выбарны камітэт («для ўсіх Беларускіх зямель у межах Польскае Рэспублікі») і пачаў актыўную арганізацыю выбараў, жадаючы правесці ў Сенат і Сойм сваіх дэпутатаў-беларусаў, - «каб бараніць нацыянальныя правы беларускага народу, — як паведамлялася ў абвестках камітэта, - правы нашага працоўнага сялянства і работнікаў, грамадскую, палітычную і рэвалюцыйную волю для ўсіх грамадзян краю без розніцы нацыянальнасці і вызнання».

«На Беларускіх абшарах уся зямля — тутэйшаму сялянству!» — гэты кліч пісаў камітэт на сваіх штандарах, і ні Ластоўскі ў Коўне, ні Езавітаў у Дзвінску аніяк не маглі зразумець: чаму ж зямлю на беларускіх абшарах — не беларускаму сялянству, інтэлігенцыі, а тутэйшым?.. А галоўнае — як можна было ісці на супрацоўніцтва з акупанцкімі ўладамі і змагацца за права «тутэйшых» беларусаў, калі іх тыя ж улады бачыць не хочуць? І дзе ж палітычная логіка: у Сойм Вільні — «не дадзім сваіх дэпутатаў!», а ў Сойм Польшчы — калі ласка… І ці не галоўнае: у выпадку абрання ў Сойм ці Сенат як змогуць беларусы прысягаць на вернасць Польшчы, што рабіць мусілі ўсе «абранцы»?!

Польскі закон аб выбарах даваў прывілеі — прэміі — вялікім партыям, якія мелі сваіх паслоў прынамсі ў шасці выбарных акругах. У нявыгаднае становішча траплялі малаколькасныя групоўкі. Таму нацыянальныя меншасці Польшчы пачалі дамаўляцца аб стварэнні агульнага блока — напачатку «славянскіх меншасцяў» (беларусаў, украінцаў і рускіх). Украінцы Усходняй Галіцыі выбары байкатавалі (браць у іх удзел згадзіліся толькі прадстаўнікі ўкраінскіх земляў, што адышлі Польшчы ад Расіі). Славянскія меншасці аб'ядналіся ў выбарным блоку з немцамі і габрэямі, якія абяцалі падтрымаць дзейнасць блока і матэрыяльна.

Напрыканцы лета 1922 года ў Варшаве для канчатковага пагаднення і выпрацоўкі агульнага плана дзеянняў сабраліся прадстаўнікі ўсіх «блокавых» бакоў. Ад імя Беларускага нацыянальнага камітэта на сход былі дэлегаваны Луцкевіч, Тарашкевіч і Ярэміч. Паміж «славянскай меншасцю» і прадстаўнікамі ад габрэяў і немцаў усчаліся спрэчкі, і беларусы пакінулі нараду. На другі дзень яны сустрэліся з польскім дэмакратам Зябіцкім, блізкім сябрам Тарашкевіча, які прапанаваў замест габрэяў і немцаў «славянскім меншасцям» «зблакавацца» з Польскай дэмакратычнай уніяй, якая ствараецца пад патранажам Пілсудскага. Атрымаўшы папярэднюю згоду (якая, на думку Ластоўскага, яшчэ раз засведчыла калабаранцтва віленскіх беларусаў), Зямбіцкі меў перамовы ў Бельведэры з Пілсудскім, а вечарам прыйшоў да Тарашкевіча і Луцкевіча расчараваным.

«Пілсудскі сказаў, - прабурчэў ён, не падымаючы вачэй, — што беларусы — гэта нуль, украінцы — яшчэ тое-сёе, але гульня з імі не стоіт свечь»…

Пасля гэтага беларусы аднавілі пагадненне з ранейшым блокам, вярнуліся ў Вільню і пачалі арганізоўваць Беларускі выбарны камітэт. Яго старшынёй стаў Антон Луцкевіч, намеснікам — Браніслаў Тарашкевіч, скарбнікам — ксёндз Адам Станкевіч, першым сакратаром — Міхал Кахановіч, другім — Леапольд Родзевіч, сябрамі Камітэта — Францішак Аляхновіч, Максім Гарэцкі [48] , Сымон Рак-Міхайлоўскі, Антон Трэпка, Аляксандр Уласаў і іншыя вядомыя беларусы.

48

1 кастрычніка 1922 года ў «Беларускім Звоне» (№ 23 (48)) быў змешчаны ліст Максіма Гарэцкага:

«Грамадзянін Рэдактар! Прашу надрукаваць, што я, ня маючы па законах Польскай Рэспублікі выбарнага права, ніякага ўчасьця ў працы выбарныіх арганізацый ня прыймаў і ня прыймаю. Імя маё ў ліку сябраў Беларускага выбарнага камітэта зьявілася праз непаразуменьне. Максм Гарэцкі. Вільня. 30.ІХ. 1922».

Поделиться:
Популярные книги

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Вампиры девичьих грез. Тетралогия. Город над бездной

Борисова Алина Александровна
Вампиры девичьих грез
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Вампиры девичьих грез. Тетралогия. Город над бездной

Гимназистка. Под тенью белой лисы

Вонсович Бронислава Антоновна
3. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Под тенью белой лисы

Зубы Дракона

Синклер Эптон Билл
3. Ланни Бэдд
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Зубы Дракона

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Русь. Строительство империи 2

Гросов Виктор
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Королева Солнца. Предтечи. Повелитель зверей. Кн. 1-17

Нортон Андрэ
Королева Солнца
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Королева Солнца. Предтечи. Повелитель зверей. Кн. 1-17

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5