Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Назаўтра, 14 лістапада, у Менску распачалася Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу. Вуліца і тратуар перад будынкам Дваранскага Сходу (цяпер — клубам Карла Маркса) аж чарнелі ад публікі. На будынках — чырвоныя і бел-чырвона-белыя сцягі! У зале паседжанняў, якая магла змясціць болей васьміста гасцей, большасць месцаў унізе і балкон, калі яны ўвайшлі, былі ўжо заняты. Сцены — у чырвона-белых барвах. На першых шэрагах заўважылі аснежаную сівізной галаву Райніса, побач з ім — Купалу, Лёсіка. Падаліся да іх, расцалаваліся. Месца побач не было, і яны прыселі крыху воддаль, бліз купкі моладзі, па ўсім — студэнтаў.

Адкрыў канферэнцыю старшыня Інстытута беларускай культуры Усевалад Ігнатоўскі — прывітаў прысутных і заспяваў «Ад веку мы спалі». Затым запрасіў па

спісе замежных гасцей у прэзідыум і пачаў прамову:

— …Збіранне раскіданых культурных сілаў заняло выдатнае месца ў нашым культурным будаўніцтве… Амаль што з нічога вырасла Дзяржаўная бібліятэка… Зараз Беларусь налічвае чатыры вышэйшыя навучальныя ўстановы…

У дзень адкрыцця канферэнцыі ў Чырвонай зале сталоўкі Цэнтральнага рабочага кааператыва быў банкет. І — о колькі сустрэч з новымі людзьмі! Тут і літаратары, і навукоўцы, і кіраўнікі партыі і ўрада БССР.

…Клаліся спаць амаль раніцай, але стомы не адчувалі. І чакалі дня новага. Езавітаў жа рыхтаваўся выконваць абавязкі старшыні правапіснай камісіі канферэнцыі…

Назаўтра вечарам Езавітаў у гатэльным нумары даў Ластоўскаму прачытаць тэкст верша, які меў назву «На ўшанаваньне новага падзелу беларускай зямлі»:

За ўсе краі, за ўсе народы сьвету, І што былі, і прыйдуць што пасьля, Аздобленае горкім, цьмяным цьветам Зазнаць нам гора лёс благі паслаў. Скарыліся і моўчкі ўсё прымалі: Самахаць, можа, прыйдзе лепшы час. Як лісьцінку на поплаве качалі І зьневажалі чужаніцы нас. Калёнія праз некалькі сталецьцяў, Наедак ненажорным груганом… Я прысягаю — праклянуць нас дзеці… За апяшаласьць нашу нам праклён. <…> Прыціх наш край: ад гутарак аскома… Прыціх наш край: маўчаць, усе маўчаць. Свабодай карыстаюцца сачкомы, Каб тых, хто мысьліць, у вастрог саджаць. <…> На нашым карку торг спраўляе сьмела Масква з Варшавай, з Рыгай і Літвой, І наша змучанае катам цела Штогодна новай кроіцца мяжой. <…> Браты мае! Даволі ашуканства, Гасьцей да хаты выправіць пара. З лазы заплаканай спляцём ім кайстры Для нарабаванага ў нас дабра. Сьляды іх гідкія пяском пасыплем, Пясочкам сьветленькім пасыплем іх, Каб гэтай шумы, акупантаў-злыдняў Апошні водгук прагучаў і сьціх. А не, — дык надарма усё, жыцьцё надарма, Лажыся ў яму Сам, Народзе мой, — Пакуль ты сам ня будзеш гаспадарыць, — Не разьвітаешся з жабрацкай калітой.

Пад вершам стаяла дата — 29 верасня 1926 года — і псеўданім: Янка Крывічанін.

Ластоўскі перачытаў уважліва — і спытаў крыху зніякавела:

–  Дзе ўзяў?

–  Меў нечаканыя запросіны на абед ад Гартнага. Там Ільючонак з Адамовічам далі перапісаць… Кажуць, ужо з паўмесяца па Менску гэты верш ходзіць.

Ластоўскі сеў на ложак, склаў рукі — далоньмі адна да другой, памаўчаў, затым ціха сказаў:

–  Гэты верш мне той жа Алесь Адамовіч паказваў яшчэ раніцай. Прапанаваў надрукаваць у «Крывічы». Мне як штось кальнула тады: як так, загадчык адзьдзела друку ЦК кампартыі Беларусі — і прапануе апублікаваць антысавецкі

верш! А яны і да цябе… І ў дадатак — Ільючонак, былы бальшавіцкі падпольшчык з Заходняй Беларусі… Ці не падазроны такі клопат?

Езавітаў маўчаў, і Ластоўскі пасля пярэрвы дадаў:

–  А верш — як стогн, выбалены… Гэта не падробка, і мне падаецца, я ведаю яго аўтара.

–  То скажы, каму паціснуць руку?

–  Гэтымі днямі яго штось не відно было…

На чацвёрты дзень працы канферэнцыі ў калідоры залы паседжанняў Езавітаў сустрэў Аляхновіча. Крыху пагаварылі — Аляхновіч не хаваў уражанняў ад канферэнцыі, ад менскага тэатра:

–  І насамрэч тут тэатр ёсць, і дзяржаўную субсідыю мае!..

Даўгавата спыталі піва ў сталоўцы № 1 на рагу Савецкай — усё, што засталося ад колішняй рэстарацыі. Пасыпаная апілкамі падлога, брудныя вокны, публіка — пераважна ў доўгіх чырвонаармейскіх шынялях… Узгадвалі мінулае, сяброў. Аляхновіч часта курыў…

–  Ведаеш… Пахадзіў, паглядзеў. Хачу застацца тут.

–  А сям'я, праца? — Езавітава, па ўсім, не здзівіла гэтае прызнанне.

–  Жонка з сынамі пагадзілася пераехаць.

–  Колькі сынам?

–  Пяць і два… А праца — хіба тое, што рабіў, так назавеш? Абрыдла мне страхавая каса і яе слутжбовы стол. Не гэтым хочацца займацца.

–  А рада? — Езавітаў спытаў цішэй, нібыта вывучаючы сябра, нібыта не жадаючы яго пакрыўдзіць — стаўленне да Беларускай часовай рады пад ачолам Паўлюкевіча, у якой Аляхновіч лічыўся заступнікам старшыні, былі аднолькавыя ў большасці беларусаў — здраднікі, якія падспеўвалі пад польскую дудку.

–  Рада? — Аляхновіч спахмурнеў. — Ну ўблёўтаўся я ў яе, што казаць… Карысці, праўда, з мяне ёй аніякай. Ды й на жыццё паўлюкоўцам шанцы невялікія: палякі ўжо колькі месяцаў не плоцяць грошай, і «радаўцы» не маюць ні на гарэлку, ні на абед.

–  А што гэта ні Луцкевіча, ні Тарашкевіча на канферэнцыі не відно?

–  Х-ха… — Аляхновіч падпаліў новую папяросу, цяжка выдыхнуў дым, адкінуў запальнічку. — Палякі не далі ім дазволу на выезд, вось і засталіся.

–  А як аднаму ў Менск ехалася? Мы з Ластоўскім, па-праўдзе, рыхтаваліся да нечаканак…

–  Спакойна ехаў! Я ж на службе водпуск узяў… Адно пачуцці дзіўныя: Стоўбцы — яшчэ «Польшча», а Негарэлае праз колькі кіламетраў, з якога сяляне сотні гадоў на кірмаш у Стоўбцы хадзілі — ужо Беларусь. Вось як разанулі… Прыехаў увечары, пераначаваў у маленькай гасцініцы каля вакзала. Не хацеў ноччу маці турбаваць.

–  Яна ўсё там жа, на Вясёлай, каля Вайсковых могілак? Як здароўе?

–  Ды не скардзілася… І я ёй сказаў, што вось вазьму ды застануся. Сям'я перабярэцца… — Аляхновіч дакурыў папяросу, расціснуў на папяльнічцы, зробленай з кансервавай бляшанкі. — Узрадавалася… Займуся, кажу ёй, сваёй справай, а жонка дапаможа развесці табе курэй… Маці вельмі куры любіць! Пару гадоў таму мела некалькі, ды пакралі…

Яны дапілі піва і выйшлі. На прыступках сталоўкі сутыкнуліся з двума рослымі вайскоўцамі ў форме ГПУ.

–  Што, генерал, скажаш пра гэтых стральцоў? — спытаў Аляхновіч, калі тыя нырнулі ў сталоўку. Падалося, што ён крыху захмялеў.

–  Я такі генерал без войска, як і ты — рэжысёр без тэатра, — жартам парыраваў Езавітаў. А Аляхновіч абнечаканіў:

–  А я іхняга шэфа — Дзяржынскага — ведаў! Спатыкаўся не раз з ім на калідорах Віленскай гімназіі. Ён быў старэйшы на тры клясы… Затым кінуў гімназію — як і я — і працаваў рэпетытарам у маіх сваякоў у Борце, маёнтку непадалёк ад Вільні. Неяк Фелікс знік, пакінуўшы ў хаце валізку, а ў ёй — забароненая літаратура. А яшчэ праз пару дзён з'явілася паліцыя…

–  Дык во адкуль у іх вопыт!

–  Што маеш?.. — не зразумеў Аляхновіч.

–  Ды хоць бы пра твайго другога знаёмага, Фальскага. Не чуў?

–  Не…

–  Фальскі ставіў у Менску п'есы, беларускія п'есы, ведаеш пра гэта. І Купалавы, і твае, пэўна… ГПУ падаслала да Фальскага дзяўчыну, якая нібыта перайшла з Заходняй Беларусі. Тая папрасіла ў Фальскага савецкіх газэт… Дзяўчыну потым арыштавалі, а за ёй і Фальскага — і абвінавацілі ў тайнай сувязі з палякамі, выраклі да расстрэлу. Затым выслалі ў канцлагер і забаранілі жыць на Беларусі…

Поделиться:
Популярные книги

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Многорукий бог Далайна. Свет в окошке

Логинов Святослав Владимирович
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
научная фантастика
8.00
рейтинг книги
Многорукий бог Далайна. Свет в окошке

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6