Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

–  У БДТ [52] , дзецішчы і Фальскага, я ўчора быў… Ведаеш, — Аляхновіч узрушыўся, расхваляваўся, нібыта й не чуў Езавітава, — мяне пазналі, усцягнулі на сцэну, падкідалі ўгару! Праўда, на рэпетыцыі разанула, што сяляне з 1863 года — гэта я пра пастаноўку «Кастуся Каліноўскага» — гаварылі моваю сённяшніх камсамольцаў…

–  Ты пра тэатр, дзе дырэктарам зараз Язэп Дыла?

–  Так. А скора збіраюцца адкрыць і другі — БДТ 2, у Віцебску. Маю запросіны на яго адкрыццё! Аспрэчыць нельга: шмат чаго карыснага ў Менску робіцца. І газэты беларускія, і кнігі, і школы, і універсітэт, і дух, падаецца, таксама. І канферэнцыя гэта засведчыла. Ці не так?

52

Беларускім

дзяржаўным тэатры.

–  І заля — як некалі ў 1917-м — у бел-чырвона-белым… — падтрымаў яго Езавітаў. — Вось толькі бюст Леніна перад прэзідыумам…

–  А што, — Аляхновіч згодна кіўнуў, - прапануем яго заўтра выдаліць з залы як безмандатніка…

Назаўтра бюста Леніна ў зале паседжанняў канферэнцыі ўжо не было.

У прадапошні дзень працы канферэнцыі, 20 лістапада, пасля агучвання рэзалюцыі аб'явілі перапынак. Тады Жылка і падвёў да Ластоўскага дужага высокага хлопца з каротка падстрыжанымі валасамі (неўтаймоўны віхор на макаўцы), блакітнымі вачыма й строгімі брывамі.

–  Дзядзька Вацлаў, хачу пазнаёміць — Уладзімер Дубоўка, наш паэта.

Парукаліся, і Ластоўскі ўважліва агледзеў Дубоўку: галава крыху набок (нібыта саромеўся свайго росту), погляд адкрыты, але з адбіткам якойсці таямніцы…

Яны выйшлі на вуліцу, і там Ластоўскі прызнаўся, што завочна ўжо добра ведаў другога Уладзімера — яшчэ па віленскім часопісе «Маладое Жыцьцё»; распытаў пра ягоныя клопаты ў Маскве, памаўчаў — і падагульніў:

–  Мяне ўразіў некалі твой верш «Малітва ўцекача»: «Зьлёт груганоў знішчыў мой край…», «тых пракляну, што нам Юдамі сталі»… А тут, у Менску, далі прачытаць «На ўшанаванне новага падзелу…» Янкі Крывічаніна… І хачу я… — Ластоўскі зноў сціх, уважліва зазірнуў у вочы Дубоўкі. — Хачу, як рэдактар «Крывічаніна» і «Крывіча»… як няштатны пасланец Крывіі паціснуць Янку Крывічаніну руку.

Дубоўка таксама ўважліва ўгледзеўся ў Ластоўскага, затым абодва ўсміхнуліся, і старэйшы абняў малодшага…

…Вечарам Ластоўскі здзівіў Езавітава:

–  Ты верш той… Крывічаніна, што перапісаў, надрукуй. Абавязкова надрукуй! Толькі не ў сваім «Голасе Беларуса», бо грошы адсюль (ён зрабіў асаблівы акцэнт на гэта слова) адразу ж слаць перастануць… Так дзе-небудзь…

–  А сам што? — не зразумеў напачатку Езавітаў.

–  А сам тут застануся. Таму і не бяруся гэты верш за мяжу перавезці - ім толькі дай зачэпку…

–  Як «застануся»!?

 Так, як і Аляхновіч. Я ўжо ўсяго пабачыў. І помсты, і здрады… У Коўне большага не зраблю, грошы на «Крывіча» не вылучаюцца…

–  А прапанова з Амерыкі?

–  Дзе тая Амерыка! За сябе загадчыкам славянскага адзьдзела Амерыканскай бібліятэкі прапаную стаць Жылку.

–  Дык што — мне аднаму вяртацца? — Езавітаву падалося, што з ім жартуюць.

–  Трэба ж некага і на развод пакінуць! — Ластоўскі й не думаў жартаваць. — Толькі не дрэйфі, з БССР разам паедзем. Мне трэба яшчэ свае архівы перагледзець. Папрыхаваць тое-сёе. А там — назад паспрабую…

* * *

Нечакана для Езавітава многія беларускія выданні Вільні, як згаварыўшыся, пачалі пісаць пра Радаслава Астроўскага. Найбольшай актыўнасцю вызначаўся «царкоўна-народны двутыднёвік, орган праваслаўных Беларусаў» «Беларуская Зарніца». Яго № 1 ад 1 верасня 1928 года інфармаваў:

«З 22 па 24 жніўня г.г. адбылася ў Варшаве другая сэсія Мітрапалітальнае Рады пры Главе Праваслаўнай Царквы ў Польшчы Мітрапаліце Дзіанісіі. Папярэдні склад Рады быў папоўнены працоўна-грамадзкімі дзеячамі… Ад беларускага грамадзянства былі запрошаны: сьвяшчэньнік А. Коўш і інспектар Віленскае беларускае гімназіі Р. Астроўскі».

Праз некалькі нумароў — новае:

«У памяшканьні Беларускай Гімназіі адбыўся агульны сход сябраў Беларускага Дабрадзейнага Таварыства… У рэвізійную камісію… абраны грам. Р. Астроўскі і інш.»;

«Загадам ураду скасавана Таварыства беларускай школы ў Вільні. Яно было канцэсіянерам Віленскай беларускай гімназіі. Р. Астроўскі стаў старшынёй бацькоўскага

камітэту гімназіі»…

Арышты

Бяда не ходзіць адна…

Не перасталі апякаць чуткі пра арышты сяброў у Менску — як прыйшлі да самога… Ранішняя Рыга толькі-толькі апранулася ў новае снежнае футра, і ад чаравікаў двух паліцэйскіх у пакоі заставаліся мокрыя сляды.

–  Пан Езавітаў? — спытаў малодшы па-латышску.

–  Я…

–  Маем санкцыю на ваш арышт.

І вось ужо тыдзень — у турме. Абвінавачванні тыя ж, што і ў 1925-м, з новага дадалося толькі «супрацоўніцтва з БССР у сепаратысцкіх мэтах». Якое супрацоўніцтва, якія мэты?!

Па-праўдзе, у гэтую адсідку як штось надламалася, надарвалася ў ім. Не хацелася ні змагацца, ні адстойваць сваю невіноўнасць, волю. Скарыла абыякавасць, апатыя, нават страшнейшае… Першы арышт вытрымаў як чарговае выпрабаванне. Чытаў, пісаў у турме. Як чыставыгаленым, пад гальштукам зайшоў у камеру, так — выгаленым і з гальштукам — з турмы і выйшаў… А зараз пачынаў шкадаваць, што і ўсё вострае, і гальштук, і папругу, і нат шнуркі ў турме адбіраюць… І разумеў, што здраджваў і сабе, і людзям, але адчуваў, што нервы аслабелі, што без нажа даразала безвыходнасць, — дык ці не паскорыць гэта?..

А ў галаве — галасы сяброў.

«І амаль усе за кратамі. Што за д'яблава наканаванасць?! Што за жыццё — як паміж молатам і накавальняй! Няўжо столькі граху на беларускім следзе, што столькі крыві яго аніяк ачысціць не можа?!»

…Першым з іхняй кагорты арыштавалі Аляхновіча — подла, як толькі магло ГПУ: запрасілі ў краіну (візу на ўезд у СССР у Варшаве сам Ульянаў выдаў), і грамадзянства савецкае прапанавалі, і на «брудэршафт» запрашалі — і праз паўтары месяцы звязенілі. «А каб тады і Аляхновічу, і Ластоўскаму паслухацца Баліцкага, нацкама асветы БССР — радзіў жа ім у прыватнай гутарцы не аддаваць сваіх замежных пашпартоў! Толькі ж куды беларусам падзецца на гэтым свеце?! Ні на чужбіне, ні на радзіме жыцця ім няма…» Аляхновіч — ужо грамадзянін СССР — атрымаў працу ў Віцебскім тэатры, радаваўся, што пачалі рыхтаваць пастаноўку ягонай п'есы — радаваўся ажно да 1 студзеня 1927 года, калі яго арыштавалі і даставілі ў Менск, а затым — у сакавіку — зачыталі абвінавачанне [53] і выслалі на дзесяць гадоў у Салаўкі, у муры колішняга манастыра, ператвораныя ў савецкі канцлагер…

53

Захаваўся яго тэкст:

«Абвінаваўчае заключэнне па справе № 4636 (амаль пяцітысячнае толькі на 1927 год! – А. П.) па абвінавачванні грамадзяніна Аляховіча Франца Карлавіча ў злачынстве, прадугледжаным арт. 61 КК.

Абвінавачваецца: <...> За ўдзел у арганізацыі, якая дзейнічала ў накірунку дапамогі міжнароднай буржуазіі, г.зн. у тым, што перайшоўшы ў лютым 1921 г. нелегальна Дзяржаўную граніцу з БССР на бок Польшчы, прыняў актыўны ўдзел у дзейнасці «Часовай Беларускай Рады» (як намеснік старшыні), створанай польскай палітычнай паліцыяй з мэтай барацьбы з беларускім рэвалюцыйным рухам у Польшчы, шляхам адпраўкі на тэрыторыю БССР узброеных атрадаў, дыверсантаў, шпіёнаў, правакатараў і выйшаўшы з Рады ў 1926 г. асабіста стварыў пры пасрэдніцтве той жа палітычнай паліцыі аналагічную арганізацыю «Беларуская Хатка», а затым у 1926 г. прыбыў у СССР для выканання тых жа мэтаў Рады <...>.

Рэчавых доказаў па справе няма.

Складзена 16 сакавіка 1927 г. г. Мінск».

Не дапамаглі і апякунства, і заступніцтва вядомых беларускіх дзеячоў Менска — Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі, Міхайлы Грамыкі, Янкі Купалы, Алеся Гурло, Аркадзя Смоліча, Язэпа Лёсіка, Уладзімера Жылкі, Аляксандра Піятуховіча й іншых… Не дапамаглі і спадзеўкі на амністыю ў «гонар» дзесятай гадавіны рэвалюцыі…

Ініцыятарам збору подпісаў у абарону Аляхновіча стаў Якуб Колас. Пра гэта, напрыклад, сведчыла Іна Рытар (пісьменніца беларускай эміграцыі Аляксандра Саковіч), швагерка пісьменніка і вучонага Міхайлы Грамыкі, узгадваючы, як да іх — жыла ў доме Грамыкаў — завіталі Якуб Колас, Язэп Лёсік і маці Аляхновіча:

Поделиться:
Популярные книги

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Многорукий бог Далайна. Свет в окошке

Логинов Святослав Владимирович
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
научная фантастика
8.00
рейтинг книги
Многорукий бог Далайна. Свет в окошке

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6