Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

–  Так, я й сёння, як сюды йшоў, бачыў іх, — сказаў Макар Краўцоў.
– Атачылі новую рэзідэнцыю Выканаўчага камітэта ў Губернатарскім доме… У некаторых нават па дзве вінтоўкі на плячах было… А тут — адкуль толькі ўзяўся! — самаход з польскімі жаўнерамі. Тармазнуў на пляцы, паўзіраліся на хлопцаў палякі — і далей пагазавалі. Што й казаць — верныя старажы!

–  Яно то добра, ды… Ты б, Макар, паапекаваўся за імі. Не для вайны яны йшчэ як-ніяк… — затурбаваўся Ядвігін Ш.

Абмеркавалі бліжэйшыя планы, і Ядвігін Ш. усміхнуўся і кіўнуў Мамоньку:

–  То ты, Язэп, раскажы ўсё ж нам, як партфель у Рэзаўскага адабраў!

Усміхнуўся

і Мамонька:

–  Губернатарскі дом камісары вызвалілі неўзаметку — і зніклі. Я з хлопцамі, значыцца, у кабінет камісара ўнутраных спраў… Шыльда яшчэ засталася… А там рэзрух, анікога. А на стале — партфель сімпатычны. Раскрылі — а там чыстыя блянкеты замежных пашпартоў, пратаколы, выпіскі. Ну не бегчы ж мне за гаспадаром, каб аддаць…

Тымі ж кароткімі днямі склаўся і беларускі ўрад. Выканаўчы камітэт, папоўнены кааптацыяй у яго склад сябраў Цэнтральнай беларускай вайсковай рады і некаторымі прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў, стаў першым беларускім «міністэрыюмам» — кабінетам міністраў. Новы дзяржаўны орган вырашылі назваць Народным сакратарыятам. Ягоным старшынёй застаўся Язэп Варонка. «Міністэрыюм» склалі пятнаццаць «народных сакратароў», сярод іх — Аркадзь Смоліч (сакратар земляробства) і Кастусь Езавітаў (сакратар вайсковых спраў). Паведамленне ад Народнага сакратарыята аб пачатку выканання ім сваіх абавязкаў 21 лютага распаўсюдзілі тэлеграфам — з пазнакай «Усім, усім, усім».

У той жа дзень была аддрукавана першая пастанова Народнага сакратарыята Беларусі:

Находящиеся на территори Белоруссии казенныя имущества, учреждения, капиталы и ценности в нихъ находящиеся и составлящия народную собственность, объявляются достояниемъ народовъ Белоруссии и переходятъ въ ведение и распоряжение Народнаго Секретариата БЕЛОРУССИИ. 

Временный Председатель… И. ВОРОНКО.

Управляющий Делами Л. ЗАЯЦЪ.

Тадышні будынак Губернатарскага дома на былым Верхнім рынку, на сённяшнім Пляцы Волі нагадваў, здаралася, кірмашовыя сутарэнні: невядома адкуль зносіліся сюды скрыні шакалады, цукар, шынялі, у вялікай колькасці вайсковыя дзягі, кулямёты. Перад прыступкамі стаялі нават два навюткія матацыклы…

–  Хутка дом так закладуць, што й ня выйдзем, — засяродзіў старшынёву ўвагу на гэты гармідар Макар Краўцоў, а Варонка адно развёў рукамі:

–  У расейскую рэвалюцыю Чхэідзэ ў Таўрыдскім палацы быў завалены яшчэ больш — туды нават акрываўленыя галовы рэзанай жывёлы звозілі, так што, выходзячы, ён і праз іх мусіў перадзыгаць…

Тут, у былым кабінеце губернатара (ён быў пазначаны дзесятым нумарам), а цяпер старшыні беларускага Народнага сакратарыята, узбуджаны памочнік гарадскога каменданта Васіль Муха адшукаў Езавітава і, не аддыхаўшыся, заспяшыў:

–  У арсенале грабёж! Палякі цягаюць на вазы зброю…

–  Дык там жа Гайдук! — не ўцяміў Езавітаў.

–  Гайдук не пярэчыць…

–  Давай хутчэй — у двары самаход!

–  А можна з вамі? — не стрываў Макар Краўцоў.

–  Хадзем…

Перад арсеналам — менскім складам зброі — і насамрэч стаяла некалькі падводаў, ужо амаль цалкам нагружаных вінтоўкамі і патроннымі скрынкамі.

–  Хто старэйшы? — па-польску,

саскокваючы з самахода, грозна выкрыкнуў Езавітаў. Жаўнер, што трымаў каня першай падводы, ураз абмяк і няпэўна кіўнуў на склад. Насустрач выбег Гайдук і «старэйшы».

–  Я камендант горада палкоўнік Езавітаў. Уладай Народнага сакратарыята Беларусі загадваю перанесці зброю назад. Краўцоў, Муха, ахову — у арсенал!

З кузава самахода пасаскоквалі жаўнеры першага беларускага палка — чалавек з трыццаць. Са складовай вартай сабралася поўных два ўзводы. Перад такою сілай палякі мусілі скарыцца.

–  Што ж, пададзімся пазычаць у бальшавікоў, - адгаворваліся, носячы зброю назад…

Езавітаў строга агледзеў Гайдука (той паспеў начапіць навюткія пагоны штабс-капітана), уздыхнуў нездаволена:

–  Табе, як сябру Вайсковай рады, перш-наперш не пра пагоны, а пра скарб радны думаць належыць!

Польскіх жаўнераў у горадзе большала. Легіянеры генерала Мусніцкага ноччу паралізавалі беларускія добраахвотніцкія пасты перад будынкам пошты, забралі трынаццаць мільёнаў рублёў, разрабавалі касы штаба міліцыі, некаторыя харчовыя склады, паранілі міліцыянера і жаўнера — і, дачуўшыся пра ўваход у горад нямецкіх войскаў, заціхлі.

Вечарам Езавітаў падпісаў новы загад:

Приказ № 3 по гарнизону города Менска.

22 февраля 1918 года.

1. Немцами занят Менск. Предлагаю гражданам воздерживаться от каких бы то было враждебных выступлений и сохранять полную лояльность…

Далей загадам усе вайсковыя часткі, што знаходзіліся ў горадзе, — акром польскага корпуса і нямецкіх частак, — аб'яўляліся беларускімі, а іх маёмасць і склады — уласнасцю беларускага народа. Асобна адзначаліся незаконныя польскія канфіскацыі:

5. Реквизиции, которые сделал польский корпус, прекратить. Всё реквизированное должно быть упорядочено, описано и представлено в белорусскую комендатуру для санкции.

6. А также, кто не имеет ордеров от белорусского коменданта на реквизицию, будет задерживаться, как мародер…

Першы нямецкі вайсковы аддзел на вакзале вітаў-сустракаў — са сваёй прыватнай ініцыятывы — Раман Скірмунт. «Памочнікам» пры ім быў Павел Аляксюк. З тыдзень таму з прапановы Езавітава яго выключылі з Вайсковай рады, але пры кааптацыі Аляксюк патрапіў у пашыраны склад Выканаўчага камітэта — і адразу ж прапанаваў уключыць у выканкам… усю Раду польскую зямлі мінскай. У той жа дзень Алексюка выключылі і з Выканаўчага камітэта…

Раніцай 25 лютага Пляц Волі патанаў у тумане. Мокры шэры снег ліпнуў да ботаў, ападаючы з колаў гармат (з аграмаднымі — метраў на тры — стваламі), забіваўся на восі, раставаў, зноў патрапляў на колы і бруднымі камякамі пырскаў на штаны жаўнераў, - па два на гармату, адкінуўшы карабіны за спіны, мусілі падпіхваць жалезныя цяжэрыны, падсабляючы мокрым натомленым коням.

Немцы рыхтаваліся да парада. Яны спакойна прайшлі па Захараўскай, не здзівіліся (здалося, нат не заўважылі) вайскоўцам беларускага палка — аддзелу коннікаў са стрэльбамі за плячыма.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Помещица Бедная Лиза

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Помещица Бедная Лиза

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Измена. Осколки чувств

Верди Алиса
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Осколки чувств

Купец VI ранга

Вяч Павел
6. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец VI ранга

Том 4. Наша Маша. Из записных книжек

Пантелеев Леонид
4. Собрание сочинений в четырех томах
Проза:
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 4. Наша Маша. Из записных книжек

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Сойка-пересмешница

Коллинз Сьюзен
3. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.25
рейтинг книги
Сойка-пересмешница

Страж Кодекса. Книга III

Романов Илья Николаевич
3. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга III

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Невеста драконьего принца

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Невеста драконьего принца

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16