Пляц Волі
Шрифт:
– Ну, а што, пане Ядвігін, пачытаць мне дасі цікавага? — папрасіў, калі ўжо былі на кватэры, Ластоўскі.
– Бач, каб шчэ й цікавага… Ведаеш, нешта праз свае хваробы даўно нічога путнага не складваў. Ёсць, праўда, адна задума… Як аспакайнеюся, трэба будзе запісаць.
– То раскажы хоць, пра што там насачыняў?
– Ды й не насачыняў нават, а так, прыкмеціў… Як народу зусім няўсцерп жыць стала. І вось сабраўся аднаго разу люд, каб лягчэй пачувацца, вырашыў зжыць са свету ўсіх злодзеяў. Параіліся і пастанавілі разам выгадаваць волата, каб здалеў тых ворагаў. Выбралі нікому датуль незнаёмае дзіця і пачалі ўсім светам карміць і пяленгаваць. Расце
21
Ядвігін Ш. паводле расказанага напіша апавяданне-прытчу «Заведзеная надзея» (першапублікацыя - у часопісе «Беларускае Жыцьцё» (1919, № 1, с.5).
– Ты гэта каго ў прытчу ўплёў? Ці не Леніна якога? — падзівіўся Ластоўскі.
– Чаму?.. Не яго аднаго.
– То не адкладвай, сядай — і запісвай. Рэч вартая!
Паседжанне пазачарговай Рады БНР пачалося ўвечары 24 сакавіка. Адкрыў яго старшыня Іван Серада (той самы, які не асмеліўся падацца з Рак-Міхайлоўскім і Цвікевічам на перамовы ў Бярэсце).
– Шаноўнае спадарства! — Серада напачатку нават хваляваўся. — Нашае паседжанне наведалі прадстаўнікі Віленскай беларускай рады…
Гасцей віталі апладысментамі. Серада й не ведаў, што адзін з віленскіх пасланцоў — Дамінік Сямашка — на гэтае паседжанне не прыйшоў: дазнаўся, што немцы коса глядзяць на Раду — і ўбаяўся за сваё «высокае» становішча начальніка віленскай пажарнай дружыны…
– А цяпер, — працягваў Серада, — першым з прамовай выступіць Язэп Варонка.
Варонка спешка ўзышоў да трыбуны і бадзёра агледзеў запоўненую залу:
– Сябры… Не вам мне казаць, якую ролю ў гісторыі краіны адыграла наша крывіцкая калыбка Вільня. Таму сёння шаноўныя віленчукі ні на хвілю не павінны пачувацца гасцямі… - ён зрабіў паўзу і пачаў больш гучна: — Беларусы! Сёння ў нас Пасха! Сёння зноў яднаюцца духоўна Вільня і Менск — душа і цела. Сёння ўваскрос беларус, уваскрашаецца нашая бацькаўшчына!
Езавітаў агледзеў правы край залы, дзе сядзелі прадстаўнікі земства, настроенага (як ведаў) супраць беларускай самастойнасці. «Малайчына, Язэп, — падумаў. — Трэба напачатку прыціснуць іх эмацыйна. Бач, нат не варухнуцца…»
Пасля Варонкі грунтоўны даклад пра дзейнасць беларускіх арганізацый Віленшчыны і Горадзеншчыны зрабіў Антон Луцкевіч, доўга і падрабязна адказваў на пытанні.
– Ёсць прапанова… — Варонка пачакаў, пакуль Луцкевіч сядзе на сваё месца, — …ушанаваць хвілінай маўчання памяць памерлай у Вільні адной з заснавальніц Беларускай сацыялістычнай грамады паэтэсы Алаізы Пашкевіч-Цёткі.
Калі радаўцы селі, ад фракцыі Беларускай сацыялістычнай грамады на абмеркаванне была вынесена прапанова абвясціць незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Правая частка залы неўразумела загудзела…
– Цішэй, спадары, цішэй! — апамятаваўся Серада. — З дакладам мае выступіць старшыня фракцыі Беларускай сацыялістычнай грамады Аркадзь Смоліч.
Смоліч засяродзіўся найперш на
Барацьба на сесіі абвастрылася. Пасля перапынку спрэчкі па дакладзе доўжыліся ажно дзесяць гадзінаў. Выступіла дваццаць шэсць аратараў…
– Рада республики не может прокламировать незавнсимость Белоруссии, — выкрыкваў прадстаўнік земстваў і гарадоў Злобін, — потому что нарушит этим волю первого всебелорусского съезда, в одном нз пунктов резолюции которого говорилось ясно о неотторжимости Белоруссии от Российской Федеративной Демократической Республики!
– Гэта той Злобін, закінуты да нас прыфрантавым адзьдзелам Усерасійскага земскага саюза, які месяц таму, напрошваючыся ў выканаўчы камітэт, рассцілаўся з нейкім бясконцым дакладам пра палітыку Доўбар-Мусніцкага ў Бабруйску, напіраючы праз меру на тое, што ён, эсэр Злобін, заўзяты паланафіл, — шаптаў тым часам на вуха Ластоўскаму Езавітаў.
– Па-першае… — Варонка рашуча ахапіў краі-канты трыбуны (у перапынку да трыбуны прымацавалі чырвона-белую «Пагоню»). — Аніякае ж Расійскай Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі зараз не існуе! Па-другое: у Бярэсці Расія, хоць і бальшавіцкая, спакойна аддала наш край немцам і гэтым першая «отторгла» Беларусь. І, нарэшце, можа вы, спадар Злобін, заклікаючы так няўхільна шанаваць ранейшыя законы, адкажаце нам, на падставе якога пункта расійскае канстытуцыі ў Расіі скінулі цара?!.
У зале нібыта ляснуў пярун. Стала зразумела, што шаля «дэбатных» вагаў схілілася на бок незалежнікаў.
У эмацыйнай прамове за незалежнасць Беларусі выказаўся і сябра Аб'яднанай габрэйскай сацыялістычнай партыі Мац, аднак, выслухаўшы пярэчанні сваіх таварышаў (Гутмана і Мар'ясіна), мусіў агаварыцца, што — як чалавек партыйна-дысцыплінаваны — будзе галасаваць супраць…
Перад самым галасаваннем два разы Злобін дамагаўся пяціхвілінных пярэрваў «для кансультацый», намагаючыся, пэўна, схіліць на свой бок некалькіх грамадоўцаў.
Нарэшце — адказная хвіліна. Галасаванне… і большасць выказваецца за незалежнасць Беларусі і прыняцце прапанаванай Беларускай сацыялістычнай грамадой рэзалюцыі (рэзалюцыя прадстаўнікоў земства прапаноўвала толькі скасаваць Берасцейскую дамову): «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвяшчае Рэспубліку незалежнай, пра што выдае адпаведную Устаўную грамату».
Сябры Рады, вылучаныя яшчэ Першым усебеларускім кангрэсам, галасавалі за рэзалюцыю аднагалосна.
Земская група — усе дзевяць чалавек — дэманстратыўна пакінулі залю. Прадстаўнікі Аб'яднанай габрэйскай партыі, ЕСДРП «Поалей-Тион» і сацыялісты-рэвалюцыянеры пры галасаванні ўстрымаліся.
Абнечаканіў усіх Гутман:
– Мы пагаджаемся выказацца за незалежнасць, калі следам за гэтай рэзалюцыяй будзе прынята пастанова аб федэрацыі з Расіяй.
У адказ нехта рассмяяўся…
Пераможцы доўга не хацелі выходзіць з залі. Да Ядвігіна Ш., Варонкі і Езавітава падсеў узбуджаны Язэп Лёсік, пацёр чырвоныя ад бяссоннай начы вочы:
– Віншую, браткі… - і пачаў ціснуць ім рукі. — Гэта ж так важна! Канешне, мы слабыя, і паміж моцнымі Расіяй і Польшчай мусім выбіраць чыйсьці бок. І, калі выбіраць, то лепей польскі: Польшча сама перажыла нацыянальную няволю… Ды і паланізацыя нам не так моцна пагражае. Так што віншую…
Было шэсць гадзінаў раніцы. Зірнуўшы на першыя слабенькія водсветы ў вокнах, Варонка падрахаваў:
– Нарадзілася святло новай Беларусі!
Выключылі электрычныя лямпачкі, і Іван Луцкевіч дадаў: