Пляц Волі
Шрифт:
Сабатажнік
«Дэкрэтам ураду ў Маскве і Ц. Расіі стрэлка гадзіньніка пасунута на 2 гадз. уперад».
(З газэт)
Ні было бальшавікоў — Бацька-час жыў незалежна Прасярод гадоў, вякоў, Валадар быў неабмежны. …А прыйшлі бальшавікі — Зараз рэчы стан змяніўся: Валадар і цар такі, Лёгка час ім пакарыўся. Круцяць самі, як хаця, Стрэлкі жвава ў загарку, Як свавольнае дзіця, — Час ідзець для іхЦі асабліва гэты —
Маленькі фельетон
Старыя сельскія саўдэпы ў Расіі дэкрэтам Леніна замяняюцца новымі з беззямельных сялян.
(З газэт)
«Мы, Вялікі Ленін Першы і Другі Ульянаў, Мы, Ільіч ніпарушымы, гэтман партызанаў, Кунгс латышскіх кандацьераў і матроскіх банд, Страх на правых ўсіх эсэраў, бальшавіцкі гранд; Мы, «всея» Масквы «владыка», ў саўнаркоме Першы, Аб'яўляем нашу волю і жывым, і ўмершым: Наш парадак палітычны, — кажа так рабіць. Час цяпер камуністычны, трэба ўсё дзяліць. І аднак, хоць гэта прыкра, мусім мы прызнаць — Сабатажнікаў Нам цяжка ўсіх перамагаць. Хто ні знае, што ў Расіі аж залішне грунтаў, Што сяляне ўсе павінны ўзбагацець ад бунтаў. А глядзіце — беззямельных скрозь па вёсках цьма. Як жа так, што ёсьць зямліца і, ізноў, няма? Не іначай што кадэты і зямлю падбілі, Скараціцца ёй, заменшыцца хітра ўгаварыілі. Тут віна старых саўдэпаў, трэба іх зьмяніць, Вот прыказ Наш: беззямельных ў Рады пасадзіць. А для іх наказ найстрожшы: Як зямля з нас хлусіць І ні хоча нам скарыцца, дык яе… прымусіць, Дзе загон знарок звузее, — трэба пакараць: Расцягнуць яго ўдвое — тады будзе знаць! За адпорнасьць, ніслухмянасьць батагоў даць дзесяць, Калі ж гэта ні паможа, — асудзіць! Павесіць!»(«Декрет С.Н.К., «Известия», 1234567890.)
Сьпісаў САЛЬВЭСЬ.
…Без сумніву, ён ведаў, праз што гэты даўкі камяк — ужо ў грудзях, а на душы — і стыча, і цемедзь, і ўваччу — прымглёна, прытуманена… Дый не першы ж год! Рэй за Сальвэсем вёў І. Жывіца
«…ні толькі дарогі твае ўбівалі, Беларусь, але і народ твой забілі на самы падол жыцьця, затапталі ў ім нахаджэньне Боскае і годнасьць чалавечую, капытамі жыватоў сваіх пабілі ўсе яго прывілеі на гэта, як шкадлівы статак, дапушчаны сквапным ніпраўдзівым суседам пабівае гаспадарскую рунь…»
Гэта з тога ж «Беларускага Шляху», з цыклу-нарысу «Уражаньні», — некалі на сустрэчы з Меражкоўскім і выплыла гэтае параўнаньне, толькі ўсё ж статкам на руні зваць іх не мог — яны ж «далікатна прыехалі, як па яблыкі ў сад чужы…
А — да ўсяго — сумаваў жа ў ім яшчэ і Сумны, і Гарун гараваў, і не мог не бачыць ён і шэсьця вясны, хоць і далёкага, і радасьці жадаў, і… І адзіноты, — вырвацца, зьнікнуць, растаць, растварыцца, забыць, і, разам з тым, дзякаваў мне — што быў побач, праводзіў, спавядаўся….
Узорнымі былі ў Гаруна адносіны да простых гарадчукоў. Асабліва падоўгу ён любіў з дворнікамі гутарыць. (Мо праз тое, што і бацька ягоны ў Менску дворнікам быў, і ў гэтых людзях штось бацькавае знаходзіў? Ды і сам жа малым вулкі мёў…)
А памяць якую меў! Яшчэ вучнем перапісаў і на памяць завучыў усе вершы з «Дудкі беларускай» Францішка Багушэвіча; двойчы цытату перачытае — і хоць праз тыдзень без падглядкі ўзновіць! У турме сукамернікаў дзівіў: стануць у шахматы гуляць, ён на верхнія нары ўзьлезе — і ўсю партыю па памяці гуляе, на дошку і не зірне!
Нямецкую
«Шмат гаворыцца й пішацца ў нас аб рэвалюцыі, аб заслугах блізкага нам расійскага пралетарыяту… Я шаную рэвалюцыю, я аддаю ёй сваю пахвалу. Я сам рэвалюцыянер… (Голас роўны, спакойны, цьвёрды, крыху сіпучы, ценкі. І раптам васільковыя вочы цямнець пачалі, - так часта здаралася, калі Гарун змрачнеў, за балючае закранаў… І тады на гадоў 6 - 7 старэй узроста свайго выглядау.) Але аб адным забываюцца: рэвалюцыі ў нас на Беларусі няма. Яе задушылі Гофман і Троцкі ў Бярэсьці, падзяліўшы нашу Бацькаўшчыну, разарваўшы яе на часьці… Іншыя раюць нават змагацца з нямецкімі акупантамі аружнай сілай. А ці падумалі яны, што магло б стацца, каб сапраўды наш селянін з голымі рукамі пайшоў біцца? Ці падумалі аб тым, што мітынговыя прамовы пара скончыць, што трэба цяперака займацца не прамовамі, а трэба, па маёй думцы, разважаць аб тым, як пачаць і з чаго распачаць нашае дзяржаўнае будаўніцтва».
(З запісаў Алеся Ваяра.)
— Э-э, брат, штой-та ты нос павесіў!? — першым з продума выбраўся Гарун, хітнуў бадзёра галавой. — Ходзьма ў мае апартаменты, пачонстка мая!
Алесю малодшаму па дарозе з тэатра ўзгадалася Цароўка, Слуцак. На наступныя выхадныя ён вырашыў з'ездзіць дадому. Штось і лісты ўжо доўга са Слуцку не йшлі, ды і сам, па-праўдзе, адпісваў даўнавата.
Так — і адчуванне сумнае зрадзілася не сёння, расло яно, стукалася ў закутках свядомасці і доўгімі снежаньскімі вечарамі, і спешкімі ранкамі — у срэбнай шэрані, непасрэднасці, нават нязведанай чужацкасці, - так, яго прытаміў Менск, змяніў нават. І гэтая конка — абагнала цяжка, з грукатам — падавалася ўжо звычайнай пародыяй (таўчэцца днямі па закладзеных рэйках — і ні на крок коням ад іх не збочыць…). А самі коні, што цягнулі вагон, і іхнія паганятыя — манекенамі здаваліся, беспачуццёвымі механізмамі (што б сказаў на тое дзед?..).
Беларуская Хатка на Захараўскай-Міцкевіча — крыху наўслонь ад Чырвонага касцёла — вызірала са шчыльных уснежаных прысадаў дворыка дзвюмя парамі вокнаў (чацвёртае, крайняе, крыху меншае, належала прыбудоўцы-верандзе і было зааканічана). З-пад залысінаў ад расталага снегу вытыркалі з даху два коміны-рожкі — ад грубкі і печкі. Хатка, абгароджаная роўным штыкетам, — на ўзгорку. Каб дайсці да брамкі — з дзесятак круглякоў-прыступак адолець трэба. Лесвіца з парэнчамі і паддашкам — таксама ўверх, у веранду. Веранда ж была і кухняй. Праз яе трапляеш у сталоўку (без вакна); направа — прахадны пакой, з печкай-ляжанкай (напачатку — увосень 1917-га — у ім Гарун кватараваў з маці й братам), другія дзверы пакоя — у бібліятэку (куды Алесь з сябрукамі прыходзіў упяршынь да Купалы); праз сценку (калі зайсці — дык са сталоўкі прама) — вялікая зала, у два вакны, паўз сценкі — лавы (колькі выплясана тут ужо Алесем, часцей — з Паўлінай Мядзёлкай — агонь-танцоркай! — яго любімых полечак, і «з падкіндэсам», і без яго!..) Дагравала будыніну грубка (палілася з залы). Далей — прама з кухні, праз сталоўку, залу, — невялікі пакой квадратам, з адным акном, таксама прахадны. Пад акном пісьмовы стол са старым мяккім фатэлем, — так ніводнага разу і не высмеліўся сесці ў яго Алесь. Як каралеўскую рэліквію азіраў, ды і праз пакой увесь час хадзіў як праз асвечаную скінію: яшчэ б, за гэтым сталом пісаў Максім Багдановіч, і ў фатэлі тым, як вечарам сябры разыдуцца, любіў да ночы сядзець…
«Максім Багдановіч з канца верасьня 1916 года — да адбыцьця ў Ялту — правёў у Менску пяць месяцаў. Пра ягоны прыезд мне расказаў першым Фабіян Шантыр, які й бачыўся з Максімам у Беларускай Хатцы, і тады шчырая, непрыхаваная зайздрастка ўсіх нас — «папараць-кветкаўцаў» — брала: як жа, сябар, як з Бабруйска ехаў, разам з Багдановічам, Галубком, Ядвігіным Ш., Уласавым Новы, 1917-ы, год сустракаў! І шматкроць з гонарам паўтараў, што з Максімам за адным сталом сядзеў!..
Напачатку ў Беларускай Хатцы (дом № 15) месьціўся Менскі адзьдзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Ён аб'ядноўваў некалькі дзесяткаў інтэлігентаў, службоўцаў, духоўных асоб. Былі сярод іх і пісьменнікі Ядвігін Ш., Андрэй Зязюля, Зьмітрок Бядуля, а таксама і Максім Багдановіч. Далучыліся да адзьдзелу Павел Аляксюк і Фабіян Шантыр. У Беларускай Хатцы «арганізавалі» і сталоўку Таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, летам 1917-га яе перавялі ў іншае месца, а Хатка ператварылася ў сядзібу Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый. Летам 1919 года кватараваў у ёй і Зьмітрок Бядуля з сямьёй.