Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

–  А старое святло згасла…

У дванаццаць гадзін пад старшынствам Варонкі адбылося новае паседжанне Рады, на якім па пунктах зацвярджалі тэкст Трэцяй устаўной граматы:

…Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай незалежнасьці, якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край. Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю і вольнаю дзяржавай…

…Абвяшчаючы аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада яе пакладае свае надзеі на тое, што ўсе любячыя волю народы дапамогуць

беларускаму народу ў поўнай меры зьдзейсьніць яго палітычна-дзяржаўныя ідэалы…

Вясна ўбіралася ў сілу, а некаторыя, здавалася, не паспявалі гэтага заўважаць. Не выключэнне — і Кастусь Езавітаў. Ды і не дзіва: часу толькі-толькі хапала на кабінетна-службовыя клопаты — зраніцы, усемажлівыя перамовы — пасля абеду, выезды-інспектаванні — вечарам, газэты і складанне дакумэнтаў — ноччу. А тут яшчэ няспынныя палітычныя змены…

Пасля некалькіх «ператасовак» у Радзе — выхаду прадстаўнікоў земстваў і папаўнення «Народным прадстаўніцтвам» Скірмунта (пры гэтым Скірмунта змусілі адмовіцца ад свайго маёнтка) — ачольваць Раду пачаў Серада.

Варонка мусіў стрымліваць наступ Скірмунта, які заставаўся вядомым грамадскім і палітычным дзеячом. Старэйшыя беларусы яшчэ помнілі ягонага бацьку, Аляксандра, які — разам з Эдвардам Вайніловічам — на імперскіх абшарах адстойваў інтарэсы беларускіх землеўладальнікаў і быў ініцыятарам звароту менскай шляхты да Мікалая ІІ — з просьбай аднавіць забароненыя пасля паўстання 1863 года дваранскія сходы. Раман Скірмунт прадаўжаў бацькаву справу не толькі ў гаспадарцы. Восенню 1905 года ён прапанаваў аб'яднацца ў адну партыю шляхце беларуска-літоўскага паходжання, распрацаваў і партыйную праграму, якая прапаноўвала паступовае ўвядзенне палітычных свабодаў, роўнасць грамадзянаў перад законамі і магчымасць атрымліваць адукацыю на роднай мове, — пачатковая адукацыя мелася стаць бясплатнай; дабрабыт малазямельных і беззямельных сялян меркавалася палепшыць з дзяржаўнай дапамогі. Як сябра Менскага сельскагаспадарчага таварыства ён шматкроць прапаноўваў шукаць паразумення з сялянамі. Калі ж Раман Скірмунт стаў дэпутатам Думы, яго абралі сябрам аграрнай камісіі. З 1906 года на Скірмунта накінуліся з абвінавачваннямі польскія эндэкі.

«Раман Скірмунт не ўважае сябе за паляка, — абураўся іхні кіраўнік на старонках «Дзённіка Літоўскага». — У гутарцы са мною ён заявіў, што ён беларус, які адно ўзгадаваны ў польскай культуры…»

Скірмунт актыўна абараняўся, параўноўваючы польскіх эндэкаў з «истинно русскими патриотами». Да палітыкі далучалася і звычайная зайздрасць: у верасні 1906 года віленскі біскуп Роп падчас візітацыі касцёлаў Горадзенскай губерні, парушыўшы праграму, заехаў у пінскі маёнтак Скірмунта Парэчча і гасцяваў там. Піншчына на той час славілася сваімі балотамі. Продкамі пінчукоў лічылі старадаўніх драўлян, і на пачатку XX стагоддзя яны мала чым адрозніваліся ад сваіх папярэднікаў часоў Уладзіміра — калі тыя плацілі падаткі венікамі… Адрозніваліся яны і сваёй гаворкай. Раман Скірмунт напіша граматыку «пінскай гаворкі»…

У Скірмунта было шмат нядобразычліўцаў — найперш зайздроснікаў, таму Скірмунт і не патрапіў у другую Думу і не быў абраны віцэ-старшынёй Менскага сельскагаспадарчага таварыства. А праз некалькі гадоў крэўнае пачуццё «тутэйшасці» перарасло ў Рамана Скірмунта ў нацыянальнае, што адным з першых адзначыў яшчэ Максім Багдановіч — яшчэ ў 1917-м.

Калі менскі адзьдзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, які аб'ядноўваў некалькі дзесяткаў беларускіх інтэлігентаў, службоўцаў, духоўных асоб (сярод іх былі і пісьменнікі Ядвігін Ш., Андрэй Зязюля, Змітрок Бядуля, а таксама і Максім Багдановіч), ператварыўся ў асветніцкую і культурніцкую арганізацыю, яе старшынёй — з прапановы Багдановіча — абралі Скірмунта. Пасля лютаўскай рэвалюцыі

адзьдзел абвясціў сябе нацыянальным камітэтам. Аляксюк увайшоў у Выканкам грамадскай бяспекі Менска — неафіцыйны орган «агульнарасійскага» Часовага ўрада. Правялі мітынгі ў Менску і Бабруйску — з прамовамі па-беларуску, а ў сакавіку 1917-га арганізавалі з'езд беларускіх нацыянальных арганізацыяў, які і сфармаваў Беларускі Нацыянальны Камітэт (як юрысты ў яго ўвайшлі Шантыр і Аляксюк). Старшынёй зноў абралі Скірмунта, які ачольліў дэлегацыю да Часовага ўрада ў Піцер… І каб не рэвалюцыя кастрычніцкая, каб не войны — хто ведае, як усё сталася б і што місія тая прынесла б… А можа, і паўстала б яшчэ тады незалежная Беларусь — паперадзе і Польшчы, і Украіны?..

Пасля паседжання Рады БНР пачалі драбіцца партыі: з Грамады адкалолася група Тамаша Грыба і стварыла Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў; «неэсэры» Варонка разам з Езавітавым заснавалі партыю сацыялістаў-федэралістаў — пасля спатычкі Скірмунта з Варонкам з-за прэм'ерства. Некалькі дзён Скірмунт усё ж пабыў старшынёй Народнага сакратарыята, але Варонка ягонаму кабінету перадаць справы адмовіўся. Пасля «дваяўрадства» Сакратарыят і ўзначаліў «кампрамісны» Іван Серада. Штаб-кватэра Рады і Народнага сакратарыята тады і была перанесена ў Юбілейны дом на Захараўскай вуліцы — прыгожы трохпавярховы палац з вытанчанымі купалкамі-вежкамі, а дом быў пераназваны Беларускім…

У Кіеў да нямецкага амбасадара (Германія прызнала незалежнасць Украіны) накіравалі пасланцоў Рады — з просьбаю прызнаць незалежнасць і Беларускай Народнай Рэспублікі, дапамагчы ў стварэнні беларускага войска для ўсталявання ўлады на тэрыторыі і савецкай часткі Беларусі. Беларуская місія вярнулася без жаданага выніку. Паслалі ў Берлін тры граматы рэйхсканцлеру. У Народны сакратарыят прыйшоў адказ: Берлін разглядае Беларусь часткай савецкай Расіі і па Берасцейскай дамове вырашыць пытанне аб незалежнасці краю без удзелу ўрада Леніна не можа…

Езавітаў пачаў заўважаць, што прадстаўнікі нямецкага вайсковага камандавання больш лаяльна ставіліся да Менскага беларускага народнага прадстаўніцтва, якое — па-сутнасці — з'яўлялася партыяй Скірмунта. Сакратаром Прадстаўніцтва быў Аляксюк, а сябрамі — мяшчане Менска. Кватэра Прадстаўніцтва (з зіхоткай шыльдаю на дзвярах па-беларуску і па-нямецку) месцілася на Серпухаўскай вуліцы — неўздалёк ад Беларускага дома, і часта можна было бачыць нямецкіх вайскоўцаў, што заходзілі ці выходзілі з Прастаўніцтва Скірмунта.

Да «партыі Скірмунта» далучыліся Аляксандр Уласаў, ксёндз Гадлеўскі, а таксама былы царскі «генерал-ад-інфантэрыі» Кандратовіч, былы сябра Беларускай вайсковай рады, выключаны з яе за «буржуазнасць».

І тады Езавітаў вырашыў дзейнічаць праз камандаванне нямецкай арміі. Наказаў быў раней Варонку (той ведаў нямецкую мову) дамагчыся прыйма генералам Фалькэнгаўэнам, каб абгаварыць арганізацыю тэрытарыяльнай улады, — і яшчэ 27 сакавіка выйшла дэкларацыя, якой прызнаваліся ўсе краёвыя беларускія структуры ўлады.

А назаўтра нечакана прыбег нямецкі пасыльны:

–  Кто ест Вор'онко?

–  Я, — наструніўся старшыня.

–  Зовьёт вас к себья гер генерал…

Праз гадзіну зніякавелы Варонка вярнуўся ад Фалькэнгаўэна.

–  Што здарылася? — устурбаваўся Езавітаў.

–  Я ніколі не бачыў, як генералы кіпяць ад злосці… - Варонка адкрыў фортку, сеў каля вакна, закурыў. Адбітак стомленасці ляжаў на ягоным твары - заўсёды сур'ёзным. За апошнія тыдні Варонка заўважна схуднеў, пад вачыма вымалёўваліся цёмныя яміны. Здалося, нават пабольшалі-натапырыліся вушы, а свабодна пашыты пінжак стаў як завялікім. — Пад Барысавам на нямецкі атрад напалі ўзброеныя сяляне. Яшчэ адзін стрэл «бандытаў», — заявіў Фалькэнгаўэн, — і ўсе мясцовыя беларускія рады будуць распушчаны…

Поделиться:
Популярные книги

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Невеста драконьего принца

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Невеста драконьего принца

Никто и звать никак

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
7.18
рейтинг книги
Никто и звать никак

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Иоанн Антонович

Сахаров Андрей Николаевич
10. Романовы. Династия в романах
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Иоанн Антонович

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия