Quo Vadis
Шрифт:
Ды звярнуўся да іншых аўгустыян, з якімі пачаў гутарку пра конкурсы бегаў, якія маніўся зладзіць пад канец ігрышчаў.
Да Хілона падыйшоў Пятроні і, дакрануўшыся да пляча, прыгадаў: — А ці не казаў я табе, што не вытрымаеш?
А Хілон: — Думаю падпіць… — і выцягнуў дрыжачую руку па кратэр з віном, але не мог яго данесці да вуснаў. Бачачы гэта, Вестын адабраў яму коўш ды, падыйшоўшы бліжэй, спытаў з мінаю затурбаванаю й спалоханаю: — Фурыі цябе спанавалі? Га?
Стары глядзеў на яго, разявіўшы рот, быццам не цямячы пытання, і давай маргаць вачыма. Вестын яшчэ раз пытае: — Ці Фурыі апанавалі цябе?
— Не, — адказаў Хілон, — толькі ноч перада мною.
— Як гэта ноч?.. Хай злітуюцца багі над табою! Як гэта
— Ноч страшэнная, непраглядная, у якой нешта рухаецца ды лезе на мяне. Толькі я не ведаю што, і баюся.
— Я заўсёды пракананы быў, што яны варажбіты. Можа, табе й сніцца якое чараўніцтва?
— Не, бо не сплю. Я не думаў, што іх так карацімуць.
— Няўжо табе іх шкада?
— Пашто вы гэтулькі праліваеце крыві? Чуў ты, што той гаварыў з крыжа? Гора нам!
— Чуў, — адказаў паціху Вестын. — Але ж гэта падпальвачы.
— Няпраўда!
— І непрыяцелі роду чалавечага.
— Няпраўда!
— І затрутнікі вады.
— Няпраўда!
— І забойцы дзяцей.
— Няпраўда!
— Ну а як жа? — пытае здзіўлены Вестын. — Ты ж сам гэта гаварыў і выдаў іх у рукі Тыгэліна!
— То ж дзеля таго акружыла мяне ноч, і смерць ідзе па мяне… Часамі здаецца мне, што я ўжо памёр, і вы таксама.
— Не! Гэта яны паміраюць, а мы жывем. Але скажы мне: што яны бачаць, паміраючы?
— Хрыстуса… — Гэта іхні бог? Ці то важны бог?
Хілон адказвае таксама пытаннем: — Што гэта за светачы маюцца быць у вагародах? Чуў ты, што казаў цэзар?
— Чуў і ведаю. Такіх называюць «сарментыцыі» і «сэмаксіі». Прыбяруць у крывавыя тунікі, вымачаныя ў жывіцы, прывяжуць да слупоў ды падпаляць… Каб адно толькі іхні бог не саслаў на горад якое бяды… Сэмаксіі! Гэта страшная казнь.
— Лепш ужо гэта, бо не будзе крыві, — адказвае Хілон. — Скажы нявольніку, хай падасць мне кратэр да вуснаў. Хачу крыху выпіць, а разліваю, бо мне рука дрыжыць ад старасці… Іншыя праз гэты час таксама гутарылі пра хрысціян. Стары Даміцый Афэр кпіў з іх.
— Шмат з іх ёсць такіх, што маглі б разняціць хатнюю вайну, таму ж і баяліся мы спачатку, каб не бараніліся, памятаеце? А яны паміраюць, бы авечкі.
— Хай бы паспрабавалі інакш! — адгражаўся Тыгэлін.
На гэта Пятроні: — Памыляецеся. Яны бароняцца.
— А то ж якім спосабам?
— Цярплівасцю.
— Гэта новы спосаб!
— Пэўна. Але ці можаце сказаць, што яны паміраюць так, як абыдныя злыдні? Не! Яны паміраюць так, як бы разбойнікамі былі тыя, што іх на смерць асудзілі, гэта знача, мы і цэлы народ рымскі.
— Што за трызненне! — ускіпеў Тыгэлін.
— Hic abdera! [84] — прысаджвае яго Пятроні.
Прысутныя, зацікаўленыя трапнасцю ягонай заўвагі, пераглядаліся здзіўленымі вачыма і пацвярджалі: — Праўда, ёсць нешта апрычонае, асаблівае ў іхняй смерці.
— Кажу вам, яны бачаць сваё боства! — адзываецца з боку Вестын.
Тады некалькі аўгустыянаў звяртаецца да Хілона: — Эй, стары, ты іх добра ведаеш, скажы нам, што яны бачаць?
А грэк выпляваў віно на туніку і адказаў: — Уваскрэсенне!..
84
Устойлівы фразеалагізм, які абазначае: «Во найдурнейшы з дурняў» (заўвага аўтара).
І пачаў так калаціцца ад страху, што сядзячыя бліжэй госці не маглі ўстрымацца ад рогату.
LX
Праз некалькі дзён Вініць не начаваў дома. Пятронію прыходзіла на думку, што мо зноў улажыў сабе новы план вызвалення Лігіі з Эсквілінскае вязніцы, але не хацеў ужо яго пра гэта распытваць, каб не спракудзіць работы. Гэты вымудраваны скептык зрабіўся таксама ў пэўным значэнні суверным, асабліва ад часу няўдачы
— Відаць, — гадаў сабе, — цэзар з Тыгэлінам прызначылі яе на нейкае асаблівае, найстрашнейшае відовішча, і Вініць хутчэй сам згіне, чым яе адтуль выцягне.
Вініць таксама не меў надзеі яе выдабыць. Цяпер гэта мог зрабіць толькі ўжо пра тое, каб хоць мог спатыкацца з ёю. Ад нейкага часу пераследвала яго думка, ці не зрабіць так, як Назар, які пралез у Мамэртынскую вязніцу наймітам да вынасу трупаў.
Падкуплены за вялікую суму даглядчык Гнілых Ямаў прыняў яго ўрэшце ў чараду свае чэлядзі, якую штоноч высылаў па трупы ў вязніцу. Небяспека быць пазнаным існавала малая. Спагадала гэтаму ноч, вопратка нявольніцкая ды благое асвятленне вязніцы. Дый каму ж магло прыйсці ў голаў, каб патрыцый, унук і сын консулаў, мог знайсціся між грабарскаю чэляддзю, нюхаючаю смурод вязніц і Гнілых Ямаў, каб узяўся за працу, да якое змушала толькі няволя або крайняя бяздоліца!
Але ён, калі настаў жаданы вечар, падперазаўся й акруціў галаву анучай, імпрэгнаванай шкіпінарам, ды з сэрцам скачучым пайшоў разам з супрацоўнікамі на Эсквілін.
Прэторыянская варта не рабіла ім перашкод, бо ўсе мелі адпаведныя тэсары, якія цэнтурыён правяраў пры святле ліхтарыка. Па хвіліне вялікія жалезныя дзверы адчыніліся перад імі. Увайшлі.
Вініць убачыў перад сабою прасторны з скляпеннем пограб, з якога йшлося ўва многія іншыя. Жухлыя святлічкі асвятлялі падзямелле, напоўненае людзьмі. Некаторыя з іх ляжалі пад сценамі, патануўшы ў сне або мёртвыя. Іншыя абступілі вялікую судзіну з вадою, што стаяла пасярэдзіне, і пілі з гарачкі; іншыя сядзелі на зямлі, падпёршыся локцямі на каленях і ўшчаміўшы голаў у далоні; сям і там спалі дзеці, прытуліўшыся да матак. Наагул чутно было то стагнанне і моцнае прыспешанае зяханне хворых, то плач, то шэпты малітвы, то прыцішныя песні, то праклён наглядчыкаў. У падзямеллі панавала затха ад гнілых трупаў і суталока. У змрочнай воддалі таўкліся цёмныя постаці, а бліжэй пры мігатлівых пламянкох відаць былі твары збялелыя, ужахнутыя, запаўшыя й галодныя, з загаслымі вачыма або палаючымі гарачкай, з вуснамі пасінелымі, з кроплямі поту на лбох ды пазлепліваным скаўтунелым валоссем. Па куткох крычалі з гарачкі хворыя, іншыя прасілі вады, іншыя — каб хутчэй вялі іх на смерць. А была ж гэта вязніца менш страшная, чым Туліянум. Ногі пад Вініціем захісталіся, у грудзях заняло дых, як убачыў усё гэта. Думка пра Лігію, якая знаходзіцца ў падобных абставінах, паставіла дыбам яму на галаве валасы, а ў грудзях зрываўся крык роспачы. Амфітэатр, клыкі дзікіх звяроў, крыжы — усё было лепшым за гэныя страшэнныя гнілыя затхнішчы, дзе з усіх куткоў малілі балючыя галасы: — Вядзеце нас на смерць!
Вініць заціснуў кулакі, што аж пазногці яму ўрэзаліся ў далоні, бо адчуў, што ўсё бачанае і перажытае дагэтуль, уся любасць і боль змяніліся ў ім у вадну жаду смерці.
Нараз тут жа вобак яго адзываецца знячэўкі голас загадчыка Гнілых Ямаў: — А колькі маеце сяння трупаў?
— Будзе з тузін, — адказвае загадчык вязніцы, — але да раніцы будзе больш, бо там пад сценамі некаторыя ўжо канаюць.
Ды пачаў наракаць на жанчын, што ўкрываюць мёртвыя дзеці, каб даўжэй мець пры сабе і не аддаваць у Гнілыя Ямы, пакуль магчыма. Трэба дзеля гэтага трупы пазнаваць толькі па паху, а паветра, і так страшнае, псуецца праз гэта шчэ горш.