Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

— Жонку маю намагаюцца згубіць вашыя разлучніцы, якія зайздросцяць ёй цноты! — бараніўся з няменшай трывогай Антыст Вэрус.

Іншыя гутарылі пра Хілона.

— Што яму сталася? — казаў Эпр Марцэль. — Сам іх выдаваў у рукі Тыгэліна; з жабрака стаўся багацеем, мог спакойна пражыць век, мець прыгожыя хаўтуры й нагробак, і — не! Ні зсюль, ні стуль зажадаў страціць усё і згубіць сябе; сапраўды, няйначай, абаўдзеў!

— Не абаўдзеў, толькі стаўся хрысціянінам, — тлумачыць Тыгэлін.

— Не можа быць! — дзівіцца Вітэлій.

— А ці я не казаў, — умяшаўся Вестын. — Мардуйце сабе хрысціян, але верце мне, не ваюйце з іхнім боствам. Тут няма жартаў!.. Бачыце, што робіцца! Я сам не падпальваў Рыму, але, калі б цэзар дазволіў, зараз бы даў гекатомбу іхняму боству. І ўсе павінны тое самае зрабіць, паўтараю бо: няма з ім жартаў!

Не забудзьце, што я вам гэта казаў.

— А я гаварыў што іншае, — адазваўся ўрэшце Пятроні. — Тыгэлін смяяўся, як я талкаваў, што яны бароняцца, вось жа цяпер скажу больш: яны здабываюць!

— Як гэта? Якім чынам? — спытала некалькі галасоў.

— На Палукса!.. Калі такі Хілон ім паддаўся, дык хто ж ім не паддасца?

Калі вам здаецца, што пасля кожнага відовішча не прыбывае хрысціян, тады з вашым знатоцтвам Рыму станьцеся катлярамі або зачнеце галіць бароды, тады мо будзеце лепш ведаць, што думае народ ды што робіцца ў горадзе.

— Чыстую праўду гавора, на святы пеплюм Дыяны! — пацвердзіў Вестын.

Але Барк звяртаецца да Пятронія: — Што ты хочаш сказаць?

— Канчаю тым, ад чаго вы зачалі: даволі ўжо крыві!

Тыгэлін пранізаў яго крывадушна вачыма і кпіць: — Эй, яшчэ крыху!

— Калі недахоп табе галавы, дык маеш жа другую пры трымальні палкі! — прысадзіў яго Пятроні.

Далейшую гутарку перарвала прыбыццё цэзара, які сеў на сваім мейсцы з Піфагорам. Незабаўна пачалося прадстаўленне «Аўрэолюса», якім не надта ўсе цікавіліся, бо думкі занятыя былі Хілонам. Народ, звыклы да трагічных пакутаў і крыві, нудзіўся таксама, сыкаў, пакрыкваў дацінкамі пад адрасам дваран і прагнуў хутчэй пацікавіцца сцэнай мядзведзя, якая яго інтрыгавала.

Каб не спадзяваліся дзіва ўкрыжаванага старца і падарункаў, паўцякалі б усе.

Ажно ўрэшце прыйшла жаданая хвіліна. Цырковыя прыслужнікі ўнеслі наўпярод драўляны крыж, даволі нізкі, каб мядзведзь, успяўшыся, мог дасягнуць да грудзей пакутніка; пасля двух чалавек увялі, а дакладней — увалаклі Хілона, бо сам ён з паламанымі касцьмі не мог ісці. Палажылі яго й прыбілі да крыжа так хутка, што зацікаўленыя аўгустыяне не паспелі яму добра прыгледзецца, толькі пасля ўстанаўлення ў зямлю крыжа вочы ўсіх звярнуліся да яго. Але мала хто мог пазнаць у гэным нагім старцу даўнейшага Хілона. Па Тыгэлінскіх пакутах не засталося ў ягоным твары ані крапліны крыві, і толькі на белай барадзе відзён быў чырвоны след па вырваным языку. Праз празрыстую скуру ледзьве можна было дагледзець косці. Выглядаў больш старым, амаль згрыбелым. Але затое колішнія ягоныя вочы, вечна злосныя й неспакойныя, даўняе аблічча, вечна трывожлівае й няпэўнае, перайнакшыліся: цяпер твар, хоць поўны болю, выглядаў салодкім і пагодным, як у людзей спячых або мёртвых. Можа, узмацняла яму надзею думка пра разбойніка на крыжы, якому Хрыстус дараваў, а можа, у душы гаварыў міласэрнаму Богу: «Усеспадару, кусаў я, бы гад ядавіты, але ж я быў праз цэлае жыццё бяздольнікам, паміраў з голаду, людзі тапталіся па мне, білі мяне й здзекваліся з мяне. Я быў жабраком і няшчасным валындам, а цяпер вось шчэ палажылі мяне на крыж і прыбілі, дык Ты, Міласэрны, не пагардзіш мною ў часіне смерці!» І, відаць, супакой атуляў ягонае сэрца. Ніхто не смяяўся, бо было ў гэтым укрыжаваным нешта так ціхае, выдаваўся ён так старым, слабым, выклікаючым сваёй пакорай такую жаласць, што кожны мімахоць пытаў сябе: як можна мучыць і прыбіваць да крыжа людзей, якія і так ужо канаюць!

Народ маўчаў. Спаміж аўгустыянаў Вестын, ківаючыся то ўправа, то ўлева, жахліва шаптаў: «Бачыце, як яны паміраюць!» Іншыя чакалі на мядзведзя, жадаючы ў душы, каб відовішча скончылася як найхутчэй.

Мядзведзь увалокся ўрэшце на арэну і, ківаючы нізка звешанаю галавою на абодва бакі, пазіраў спадылба навокал, як бы нечага надумоўваўся або чаго шукаў. Спанатрыўшы ўрэшце крыж, а на ім голае цела, падыйшоў да яго, стаў дыба нават, але хутка зноў апусціўся на пярэднія лапы і, сеўшы пад крыжам, пачаў мармытаць, як бы ў ягоным звярыным сэрцы азвалася літасць над гэтым драбочкам чалавека. Цырковая служба пачала дражніць яго крыкам, але народ маўчаў. Хілон тым часам падняў вольным рухам голаў і праз нейкі час вадзіў вачыма па глядзельні. У канцы зор ягоны затрымаўся недзе на найвышэйшых шэрагах амфітэатру, грудзі зайгралі яму жывей, і тады сталася нешта, што распаліла подзіў і здумленне прысутных. Аблічча заззяла ўсмешкай, а чало праменнямі, вочы перадсмяротна

ўзняліся ўгару, і па хвіліне дзве вялікія слязіны, набрынялыя пад павекамі, скаціліся паволі з твару.

І сканаў.

У тым моманце нечы моцны мужчынскі голас адазваўся ўгары пад велярыюмам: — Pax пакутнікам!

Амфітэатр маўчаў, як анямелы.

LXIV

Пасля відовішча ў цэзаравых агародах вязніцы значна апусцелі. Арыштоўвалі, праўда, яшчэ сюд-тут і вязнілі ахвяры, падазраваныя ў вызнаванні ўсходняга забабону, але аблавы дастаўлялі іх штораз менш, анно гэтулькі, колькі трэ было для наступных відовішчаў, якія таксама ўжо прыбліжаліся да канца. Народ, перасычаны крывёю, выяўляў штораз большую нудаснасць ды штораз большую трывожлівасць з прычыны небывалага трымання сябе падчас пакутаў і смерці асуджэнцаў. Трывога сувернага Вестына заразіла тысячы душаў. У народзе расказвалі штораз дзіўнейшыя рэчы пра мсцівасць хрысціянскага боства. Вязнічны тыфус, які распаўсюдзіўся па горадзе, пабольшыў агульную трывожлівасць. Глядзелі на частыя паховіны нябожчыкаў і шапталі сабе на вуха: патрэбныя новыя піякулы для перапросін нязнанага Бога. Па святынях складалі ахвяры Ёвішу і Лібітыне. Урэшце, паміма натугаў Тыгэліна й ягоных прыхвасняў, пашыралася штораз далей перакананне, што горад згарэў па загаду цэзара і што хрысціяне церпяць нявінна.

Але якраз дзеля таго і цэзар і Тыгэлін не пераставалі пераследваць. Дзеля супакаення народу выдавалі новыя распарадкі на раздачу збожжа, віна й алівы; абвешчана правілы, даючыя палёгку пры адбудове дамоў, а таксама й іншыя, нармуючыя шырыню вуліц і будульцу, з якога трэба будаваць, каб на будучыню забяспечыцца ад агню. Сам цэзар бываў на пасяджэннях сенату і нарайваўся з «бацькамі», як палепшыць долю народу і гораду, затое ані цень ласкі не паў на хрысціян. Уладару свету расходзілася пра тое, каб ушчапіць народу перакананне, што так бязлітасныя кары могуць спатыкаць толькі вінаватых. У сенаце аніводзін не адважваўся гневаць цэзара; апрача таго людзі, сягаючыя вокам далей у будучыню, цвердзілі: у абліччы новае веры фундаменты рымскае дзяржавы не астояцца.

Аддавана сваяком толькі людзей канаючых і памерлых, бо рымскае права не спаганяла помсты над памерлымі. Для Вініція рабіла пэўную польгу думка, што магчыме пахаваць Лігію ў сваім фамільным склепе, ды сам пасля спачыне побач яе. Не меў ужо ніякае надзеі на выратаванне яе ад смерці, дый сам, адарваны амаль зусім ад жыцця, праняты Хрыстом, не летуцеў ужо пра іншае злучэнне з ёю, апрача вечнага. Вера ягоная сталася надта глыбокай, дзеля таго вечнасць выдавалася яму далёка большаю й сапраўднейшаю рэчаіснасцю, чым дачаснае зямное існаванне. Ягонае сэрца перапоўнілася ціхім духовым уздымам. Пры жыцці перайнакшваўся ўжо ў істоту амаль бясцелую, якая, прагнучы для сябе вызвалення, жадала яго і для другое каханае душы. Уяўляў себе, як калісь абое з Лігіяй пабяруцца за рукі ды адыйдуць у неба, дзе Хрыстус пабагаславіць іх ды дазволіць ім жыць у святле так спакойным і вялікім, як яснагляд зораў. Маліў толькі Хрыста, каб ухаваў Лігію ад цыркавых пакутаў і дазволіў ёй спакойна заснуць у вязніцы, бо пачуваўся зусім, што і сам разам з ёю памрэ.

Думаў, што падчас праліцця такога мора крыві не прыстоіць нат яму спадзявацца, каб яна толькі адна ацалела. Чуў ад Пятра і Паўла, што і яны таксама мусяцімуць памерці як пакутнікі. Выгляд укрыжаванага Хілона пераканаў яго, што смерць, нат пакутніцкая, можа быць салодкай, дык жадаў ужо сабе: хай хутка прыходзіць для іх абаіх як чаканая змена злое, сумнае ды цяжкае долі на лепшую. Іншы раз адчуваў ужо перадсмак загробнага жыцця. Тая туга, якая спавіла іхнія душы, губляла штораз болей даўную похатную горыч і паступова перайнакшвалася ў нейкую засветную спакойную адданасць волі Божай. Вініць даўней плыў натужна супраць цёку, змагаўся й мучыўся, цяпер паддаўся хвалі, верачы, што яна нясе яго ў вечную цішыню. Здагадваўся таксама, што Лігія так, як і ён, рыхтуецца на смерць, паміма разлучаючых іх сценаў вязніцы, ідуць ужо разам, і ўсміхаўся да гэнай думкі ды да шчасця. І сапраўды йшлі так згодна, казаў бы, штодзень згодна дзяліліся думкамі. У Лігіі не было таксама ніякіх іншых надзеяў ані похацяў, акрамя надзеі загробнага жыцця. Смерць прадстаўлялася ёй не толькі як збаўленне, але як пара звянчання з Вініціем. Пры такое пэўнасці ўсё іншае траціла вагу. Па смерці зачыналася шчасце нат і зямное, дык чакала яе шчэ і так, як заручаная чакае хвіліны вянца.

Поделиться:
Популярные книги

Прогулки с Бесом

Сокольников Лев Валентинович
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Прогулки с Бесом

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Возвращение Безумного Бога 2

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 2

Санек 4

Седой Василий
4. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 4

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия