Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

А тая бязмежная сіла веры, якая адрывала ад жыцця й несла за гроб тых першых вернікаў, завалодала таксама й Урсусам. І ён доўга не хацеў у душы згадзіцца на смерць Лігіі, але як пачалі штодзень даходзіць з па-за вязнічных сцен весткі, што дзеялася ў амфітэатрах і парках, калі смерць выдавалася супольнаю неадзоўнаю доляй усіх хрысціян ды адначасна іхнім найвышэйшым дабром над усялякае смяротнае паняцце шчасця, не смеў у канцы ён маліцца да Збаўцы, каб шчасце гэнае аддаляў Ён ад яе. Пры тым гадаў сабе ў простай сваёй душы, што княжай дачцэ лігаў належыцца больш тых нябесных роскашаў, чым цэламу натаўпу простанароддзя, да якога й сябе залічваў, і што ў вечнай славе засядзе яна бліжэй Баранка, чым іншыя. Чуў, праўда, што перад Богам усе

людзі роўныя, на дне душы, аднак, пакутвала ў ім перакананне, што дачка князя — і то шчэ князя ўсіх лігаў — гэта не тое, што першая-лепшая нявольніца. Спадзяваўся таксама, што Хрыстус і там дазволіць служыць ёй далей. Адносна сябе самога хаваў толькі на дне душы адно жаданне: каб мог памерці так, як Баранак — на крыжы. Але хоць ведаў, што крыжуюць у Рыме нат найбольшых разбойнікаў, не смеў, аднак, маліцца пра такую смерць, уважаў бо яе надта вялікім шчасцем. Думаў, пэўна, згіне ад клыкоў дзікіх звяроў, і гэта крыху яго клапаціла. З дзіцячых гадоў гадаваўся ў непраходных пушчах, сярод заўсёдных паляванняў, падчас якіх праславіўся сваёю сілай ды ўмеласцю між лігамі. Паляванні былі ягоным улюбёным спортам. Пасля ў Рыме не мог ад іх адвыкнуць і хадзіў да віварыяў ды амфітэатраў, каб хоць налюбавацца ведамымі ды няведамымі сабе звяратамі. Падчас аглядання будзілася ў ім похаць барацьбы, дык цяпер вось крыху пабойваўся ў душы, каб не спанавала яго ў амфітэатры ахвота, менш годная хрысціян, якія павінны паміраць пабожна й цярпліва. Але паручаў гэныя свае турботы Хрысту, маючы на пацеху іншыя, саладзейшыя думкі. Вось жа, ведаючы тое, што Баранак аб’явіў вайну пякельным сілам і злым духам, да якіх вера хрысціянская залічала і ўсе паганскія боствы, думаў, што ў гэнай вайне прыдасца ён вельмі і прыслужыцца Баранку лепш, чым іншыя, бо верыў, што і душа ягоная можа быць мацнейшай, чым іншых пакутнікаў. Прымеж таго, маліўся цэлымі днямі, прыслужваў вязням, дапамагаў загадчыкам і пацяшаў сваю каралеўну, якая часамі аж зайздросціла, што не можа гэтулькі людзям рабіць дабра, колькі спаўняла слаўная Табіта, пра якую расказваў ёй раз Апостал Пётр.

Вартаўнікі, якія нат і ў вязніцы пабойваліся страшэннае сілы гэтага волата, бо не было для яе ані путаў, ані кратаў непераломных, у канцы палюбілі яго за дабрыню. Іншы раз, дзівячыся з ягонай духовай раўнавагі й пагоды, пыталі аб прычыне яе, а ён расказваў ім з такою пэўнасцю пра чакаючае яго жыццё за гробам, што не маглі надзівіцца: як у гэтае падзямелле цёмнае, прасякнутае тухляцінай, можа пранікнуць прамень шчасця. І калі пачынаў іх нагаворваць, каб уверылі ў Баранка, не аднаму прыходзіла ў голаў думка, што служба ягоная ёсць нявольніцкай службай, а жыццё — жыццём бяздольніка, і не адзін задумоўваўся над сваім бяздоллем, канец якому клала толькі смерць.

Адыж іх смерць праймала новым жахам, бо не спадзяваліся пасля яе нічога, а гэны волат лігійскі і малодухна, падобная да краскі, кінутае на вязнічны саламяны бярлог, спатыкалі яе з радасцю, як шчасце.

LXV

Раз вечарам адведаў Пятронія сенатар Сцэвінус і пачаў з ім доўгую гутарку пра цяжкія часы, у якіх жывуць, ды пра цэзара. А гаварыў так адкрыта, што Пятроні, паміма прыязні, пачаў асцерагацца. Наракаў, што свет ідзе крыва ў шалёным кірунку, і што ўсё разам мусіціме скончыцца катастрофай, страшней шчэ, чым пажар Рыму. Гаварыў, што нават і аўгустыяне знеахвочаны, што Фэніюс Руф, віцэ-прэфект прэторыянаў, ледзь церпіць агідныя парадкі Тыгэліна, і што ўсе сваякі Сэнэкі даведзены да крайнасці ўчынкамі цэзара з старым філёзафам ды з Люканам. У канцы пачаў згадваць пра незадавальненне народу, а нат і прэторыян, вялікую частку якіх умеў да сябе прыцягнуць Руф.

— Чаму ты гэта мне гаворыш? — спытаў яго Пятроні.

— Праз руплівасць аб цэзару, — адказаў Сцэвін. — Маю далёкага сваяка сярод прэторыян, які завецца Сцэвін, як і я, і ад яго ведаю, што робіцца ў іхніх аддзелах… Знеахвочанне расце й

там… Калігула таксама быў утрапёны чалавек, і бач, што сталася! Знайшоўся такі Касіюс Хэрэй… Страшны гэта быў парыў, і, пэўна, ніхто з нас не адважыўся б яго пахваліць, аднак жа Хэрэй выбавіў свет ад людажэра.

— Інакш кажучы, — спрабуе сумоўцу Пятроні: — «Я Хэрэя не хвалю, але гэта быў удалы чалавек, о, каб багі далі нам такіх як найбольш!»?..

Але Сцэвін змяніў гутарку і пачаў неспадзявана выхваляць Пізона. Славіў род ягоны, ягоную шляхотнасць, ягоную прывязанасць да жонкі, а ўрэшце, розум, раўнавагу і дзіўны дар прыцягвання да сябе людзей.

— Цэзар бяздзетны, — кажа, — і ўсе бачаць наступніка ў асобе Пізона.

Бессумніўна, кожны дапамог бы яму з цэлае душы ўзяць у рукі ўладу. Любіць яго Фэній Руф, род Аннэяў цалкам яму адданы. Плаўцый Лятэранус і Тулій Сэнэцыё пайшлі б у вагонь за яго. Тое ж самае й Наталіс, і Субрый Флавій, і Сульпіцый Аспэр, і Афран Куінт, і нат Вестын.

— З гэнага апошняга малая Пізону карысць, — адказвае Пятроні, — Вестын баіцца ўласнага ценю.

— Вестын баіцца сноў і духаў, — тлумачыць Сцэвін, — але гэта чалавек дзейны, не дарма яго маняцца назначыць консулам. А калі ў душы працівіцца пераследу хрысціян, таго не павінен ты яму закідаць, бо і табе было б на руку, каб гэнае людажэрства ўрэшце скончылася.

— Не мне, толькі Вініцію, — паправіў Пятроні. — З увагі на Вініція хацеў бы ацаліць адну дзяўчыну, ды не магу, бо я страціў ласку ў Агенабарба.

— Як гэта? Няўжо ты не бачыш, што цэзар зноў збліжаецца да цябе і пачынае з табою гаварыць? І скажу табе чаму: выбіраецца зноў у Ахайю, дзе маніцца пяяць грэцкія песні собскага творства. Загарэўся да гэтае падарожы, але адначасна дрыжыць на ўспамін пра крывадушны настрой грэкаў.

Уяўляе сабе, што можа яго там спаткаць або найбольшы трыумф, або найбольшая няўдача. Патрабуе добрае рады, а ведае, што лепшае за цябе ніхто яму даць не магчыме. Гэта прычына павароту да ласкі.

— Люкан мог бы мяне заступіць.

— Рудабароды яго ненавідзіць і прысягнуў у душы яму смерць. Шукае толькі прэтэксту, бо ён заўсёды шукае прэтэкстаў. Люкан цяміць, што трэ спяшацца.

— На Кастара! — кажа Пятроні. — Быць можа. Але меў бы яшчэ адзін спосаб заваявання ласкі.

— Які?

— Паўтарыць вось Рудабародаму тое, што перад хвілінай ты мне талкаваў.

— Я ж нічога не сказаў такога, — адазваўся неспакойна Сцэвін.

А Пятроні палажыў яму руку на плячы: — Ты назваў цэзара ўтрапёным чалавекам, чакаеш наступніцтва Пізона ды казаў: «Люкан цяміць, што трэ спяшацца». Куды маніцеся спяшацца, carissime?

Сцэвін збялеў. Праз момант глядзелі сабе ў вочы.

— Не скажаш!

— На стан Кіпрыды! Як ты мяне добра ведаеш! Не, не скажу! Нічога быццам я не чуў, але і не хачу слухаць… Разумееш? Жыццё закароткае, не варта нічога пачынаць. Прашу цябе толькі, каб адведаў сяння Тыгэліна і гутарыў з ім гэтак сама доўга, як са мною, пра што хочаш!

— Чаму?

— Дзеля таго, каб, як мне калісь Тыгэлін закіне: «Сцэвін быў у цябе», я мог яму адказаць: «Таго ж самага дня быў таксама і ў цябе»… Сцэвін, пачуўшы гэта, зламаў слановы кіёчак, які трымаў у руцэ, і кажа: — Хай ліхі прыпадак спадзе на гэтую палку. Буду сяння ў Тыгэліна, а пасля на банкеце ў Нэрвы. Хіба ж будзеш і ты? На ўсялякі выпадак, да пабачэння пазаўтра ў амфітэатры, дзе выступяць астанкі хрысціян!.. Да пабачэння!

— Пазаўтра! — паўтараў сабе пасля развітання Пятроні. — Дык няма што марудзіць. Агенабарбус іставетна патрабуе мяне ў Ахайі, дык, можа, рахавацімецца са мною.

І вырашыў спрабаваць апошняга спосабу.

Сапраўды, на банкеце ў Нэрвы цэзар сам запрапанаваў Пятронію сесці візаві яго, дык маніўся гутарыць з ім пра Ахайю ды пра гарады, дзе мог бы ўдала выступіць. Найбольш расходзілася яму пра афінцаў, якіх баяўся. Іншыя аўгустыяне слухалі гутаркі ўважна, каб, пазбіраўшы драбінкі сказаў Пятроніевых, ужываць іх пасля як собскія.

Поделиться:
Популярные книги

Прогулки с Бесом

Сокольников Лев Валентинович
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Прогулки с Бесом

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Возвращение Безумного Бога 2

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 2

Санек 4

Седой Василий
4. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 4

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия