Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

Грудзі злыдня-пакутніка ўздрыгаліся ад плачу, раздзіраючага душу да дна, а Павал агартаў яго, апаноўваў і вёў, як ваяр палоннага. Праз хвіліну адзываецца зноў: — Хадзі за мною, а я цябе завяду да Яго. Дзеля якое ж другое патрэбы я прыходзіў бы да цябе? Адыж Ён загадаў мне збіраць душы людскія ў імя любові, дык спаўняю службу Яму. Думаеш, што зненавіджаны, а я заручаю табе, што Ён цябе мілуе. Глянь на мяне! Пакуль не меў Яго ў сэрцы, я нічога не меў, акрамя злосці, што жыла ў маім нутры, а цяпер Ягоная любоў мне даражэй айца й маці, даражэй багацця й панавання. У Яго аднаго прытулішча, Ён адзін прыйме твой жаль, узгляне на тваё бяздолле,

здыме трывогу з цябе і прытуліць да Сябе.

Так талкуючы, прывёў яго да фантану, срэбны струмень якога палыскаваў здалёк у месячным святле. Наўкола панавала пустка й цішыня, бо нявольніцкая служба апратала ўжо тут абвугленыя слупы і трупы пакутнікаў.

Хілон кінуўся з стогнам на калені і, закрыўшы твар далонямі, стаяў як скамянелы, а Павал падняў аблічча да зораў і пачаў маліцца.

— Божа, узглянь на гэтага небараку, на жаль ягоны, на слёзы й пакуты!

Божа міласэрны, які кроў праліў за нашыя віны, праз пакуту Тваю, праз смерць і ўваскрэсенне, адпусці яму!

Замоўк і доўга яшчэ пазіраў на зоры, молячыся. Нараз з-пад ягоных стопаў адзываецца падобнае да ягонага маленне: — Хрысце!.. Хрысце!.. Адпусці мне!..

У той час Павал падыйшоў да вадаліву і, набраўшы вады ў прыгаршчы, вярнуўся да пакутніка: — Хілон, хрышчу цябе ў імя Айца і Сына і Духа Святога!

Хілон падняў голаў, развёў рукі і стаяў без руху. Месяц поўным святлом азараў ягоныя збялелыя валасы ды белы, непарушны, скамянелы, бы мёртвы, твар. Хвіліны плылі адна за другою; у вялікіх птушарнях, у вагародах Даміцыя, пяялі пеўні, а ён усё шчэ стаяў на каленях, падобны да надгробнай статуі. Урэшце апрытомнеў, устаў і, звярнуўшыся да Апостала, пытае: — Што рабіць перад смерцю, настаўніку?

Павал таксама схамянуўся з задумы пра тую бязмерную магутнасць, паконваючую нат такія душы, як гэнага грэка, адказаў: — Спадзявайся і давай сведчанне праўдзе!

Пасля выйшлі разам. Ля агароднае брамы Апостал яшчэ раз пабагаславіў старца і развіталіся, бо дамагаўся гэтага сам Хілон, прадбачваючы, што пасля ўсяго, што здарылася, цэзар і Тыгэлін загадаюць яго злавіць.

І праўда. Вярнуўшыся дамоў, застаў ужо там прэторыян, якія схапілі яго і пад кіраўніцтвам Сцэвінуса завялі на Палатын.

Цэзар пайшоў ужо спаць, але Тыгэлін чакаў і, убачыўшы няшчаснага грэка, прывітаў яго з мінаю спакойнаю, але злавеснаю: — Ты дапусціўся праступку абразы маестату, — кажа яму, — і кара не міне цябе. Але калі ўзаўтра агалосіш у амфітэатры, што ты быў п’яны або непрытомны, і што спрычыніцелямі пажару былі хрысціяне, кара твая абмяжуецца да розаг і выгнання.

— Не магу! — адказаў ціха Хілон.

А Тыгэлін падыйшоў да яго павольным крокам і голасам таксама прыцішным, але жудасным, спытаў: — Як гэта не можаш, грэцкі сабача! Або ж ты не быў п’яны ды ці ж не ведаеш, што цябе чакае? Глянь вунь дзе!

Гэта кажучы, паказаў на куток атрыюма, у якім вобак доўгае драўлянае лавы стаяла ў поцемку чатырох трацкіх нявольнікаў з учкурамі й абцугамі ў руках. А Хілон адказвае: — Не магу, спадару!

Тыгэліна пачала разбіраць закатная злосць, але паўстрымаўся шчэ.

— Бачыў, — пытае, — як паміраюць хрысціяне? Ці й ты таго хочаш?

Старац падняў збялелае аблічча; праз хвіліну варушыў вуснамі, пасля адказвае: — І я веру ў Хрыста!..

Тыгэлін зірнуў на яго, здзіўлены: — Ты ашалеў, сабака, зусім!

І нагла ўскіпелая ў грудзях ягоных лютасць парвала застаўкі. Падскочыўшы да Хілона,

схапіў яго абедзвюма рукамі за бараду, зваліў на зямлю і пачаў таптаць, паўтараючы запененымі вуснамі: — Адклічаш?! Абвесціш?!

— Не магу! — адказвае яму з зямлі Хілон.

— На пакуты яго!

Тракі схапілі старца і палажылі яго на лаве, пасля, прывязаўшы учкурамі, пачалі сціскаць абцугамі ягоныя худыя косці. А ён падчас прывязвання цалаваў з пакораю іхнія рукі, а потым заплюшчыў вочы і выглядаў, бы мёртвы. Жыў аднак, бо калі Тыгэлін нагнуўся да яго і спытаў шчэ раз: «Адклічаш?» — збялелыя вусны ягоныя паварушыліся і ціха вышапталі: — Не… магу!..

Тыгэлін загадаў перарваць пакутванне і давай бегаць туды-сюды па атрыюме з вулканічнаю лютасцю, але і бязраднасцю. У канцы прыйшла яму ў голаў, мусіць, нейкая новая думка, бо звярнуўся да тракаў і загадаў: — Вырваць яму язык!

LXIII

Драму «Аўрэолюс» прадстаўлялі абыдна ў тэатрах або амфітэатрах, так уладжаных, што маглі адкрывацца і прадстаўляцца нараз як бы дзве асобныя сцэны. Але пасля відовішча ў агародах цэзаравых змянілі звычайны спосаб; сутнасць у тым, каб найбольшая колькасць людзей магла глядзець на смерць прыбітага да крыжа нявольніка, якога ў драме пажыраў мядзведзь. У тэатрах ролю мядзведзя выконваў абшыты ў скуры актор, гэтым разам, аднак, прадстаўленне мелася быць «сапраўднае». Гэта быў новы помысел Тыгэліна. Цэзар спачатку запавяшчаў, што не будзе прысутнічаць, але з нагавору фаварыта змяніў пастанову. Тыгэлін уталкаваў яму, што пасля нясмачнае прыгоды ў агародах тым больш павінен паказацца народу, і адначасна заручыў, што ўкрыжаваны нявольнік не зняважыць ужо яго так, як Крысп. Народ ужо быў перасычаны ды змучаны праліццём крыві, дык абяцана яму новую раздачу латарэйных білетаў ды падарункаў, а таксама вячэрнюю пачостку, бо прадстаўленне мелася быць вечарам пры ярка асветленым амфітэатры.

На змярканні напоўніўся шчыльна цэлы будынак. Аўгустыяне з Тыгэлінам на чале прыбылі ўсе не гэтулькі дзеля самога відовішча, колькі дзеля заманіфеставання па апошнім здарэнні цэзару свае вернасці ды каб паталкаваць пра Хілона, аб якім гудзеў ужо цэлы Рым.

Вось жа, хадзіў пошапт, быццам цэзар, вярнуўшыся з парку, ускіпеў лютаю злосцю і не мог заснуць, быццам апанавалі яго страшэнныя спагуды, дзівосныя здані, з прычыны якіх запавясціў назаўтра хуткі ад’езд у Ахайю.

Іншыя ўсё ж такі запярэчылі гэтаму, талкуючы, быццам цяпер тым болей станецца грозным для хрысціян. Не абыйшлося таксама і без труслівых, якія прадбачвалі, што абвінавачанне, якое Хілон публічна выказаў цэзару, можа мець найгоршыя наступствы. Былі таксама й такія, якія з пачуцця людскасці прасілі Тыгэліна, каб адмовіўся ад далейшага пераследу.

— Уважайце, куды йдзяце! — персвадаваў Барк Соранус. — Вы маніліся заспакоіць у народу жаду помсты і ўдаўбці яму ў голаў перакананне, што кара спадае на вінаватых, а вынік ёсць папросту адваротны.

— Праўда! — дадаў Антыст Вэрус. — Усе шэпчуць сабе цяпер, што яны нявінныя. Калі гэтакая вашая зручнасць, дык Хілон праўду казаў пра вашыя мазгі, не могучыя напоўніць нат і жалудзінае місачкі.

А Тыгэлін адвярнуўся да іх і кажа: — Людзі таксама шэпчуць, што твая, Барк, дачушка Сэрвілля і твая, Антысце, жонка паскрывалі сваіх нявольнікаў-хрысціян перад цэзаравай справядлівасцяй… — Гэта няпраўда! — запярэчыў неспакойна Барк.

Поделиться:
Популярные книги

Чапаев и пустота

Пелевин Виктор Олегович
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Чапаев и пустота

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Доктор 2

Афанасьев Семён
2. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 2

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Экономка тайного советника

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Экономка тайного советника

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка