Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

Гэта сказаўшы, выцягнуў з-пад пурпуровага ўзгалоўя ліст і пачаў чытаць наступнае: «Ведаю, цэзар, што нецярпліва чакаеш майго прыбыцця, і што тваё вернае сэрца прыяцеля тужыць па мне днямі й начамі. Ведаю, што абсыпаў бы мяне дарункамі, даверыў бы мне прэфектуру прэторыі, а Тыгэліну загадаў бы быць тым, на каго стварылі яго багі: пастухом мулаў у тых тваіх маёмасцях, якія дасталіся табе ў спадчыне па атручаным Даміцыю. Выбачай аднак, бо прысягаю на Гадэса і на цень твае маці, жонкі, брата і Сэнэкі, што прыбыць да цябе не магу. Жыццё ёсць вялікім скарбам, а я з таго скарбу ўмеў выбіраць найбольш вартасныя каштоўнасці, але ў жыцці ёсць таксама рэчы, якіх даўжэй сцярпець немагчыма. Ох, прашу не думаць, што мяне загідзіла тое забойства маткі, жонкі, брата, што спаліў Рым і выслаў да Эрэбу ўсіх сумленных

людзей твае дзяржавы. Не, мой праўнуча Хронаса. Смерць ёсць прызначэннем людскога пагалоўя, а ад цябе іншых учынкаў нельга было спадзявацца. Але калечыць сабе вушы праз доўгія яшчэ гады тваім пяяннем, аглядаць твае даміцыянскія тонкія ножкі, шалеючыя ў пырэйскім танцы, слухаць твае музыкі, твае дэкламацыі ды твае паэзіі! — вось што перамагло мае сілы і ўзбудзіла тугу да смерці. Рым затыкае вушы, цябе слухаючы, свет з цябе смяецца, а я даўжэй чырванець за цябе не хачу і не магу.

Выццё хоць бы й цэрбера, мой мілы, да твайго пяяння падобнае, менш будзе мне дакучнае, бо я не быў ніколі ягоным прыяцелем, дый за голас ягоны саромецца не маю абавязку. Бывай здароў, але не спявай; забівай, але не пішы вершаў; атручвай, але не танцуй; падпальвай, толькі не грай на цытры! Таго табе жадае і гэтую апошнюю раду пасылае Арбітр Элеганцыі».

Бяседнікі патрухлелі, ведалі бо, што ўтрата дзяржавы менш сперунавала б Нэрона. Сцямілі таксама, што чалавек, які напісаў гэты ліст, мусіць памерці, а прытым іх саміх абняла дрыгата страху, што такога ліста слухалі.

Але Пятроні разрагатаўся так шчырым і вясёлым смехам, як бы тут пра найнявіннейшы жарт гутарылася; ён перавёў вачыма па прысутных і адазваўся: — Весяліцеся, адкіньце трывогу! Ніхто не патрабуе хваліцца, што гэнае пісьмо чуў, а я пахвалюся ім хіба самому Харону падчас пераправы.

Пасля таго кіўнуў на грэка-лекара і выцягнуў да яго руку. Дазнаны грэк воміг перавязаў яе залатою перапаскаю і падрэзаў жылы на перагібе рукі.

Кроў пырснула на ўзгалоўе і абліла Эўніку, якая, падпёршы голаў Пятронія, нахілілася да яго.

— Мілы, няўжо ты думаў, я цябе пакіну? Хоць бы багі абдарылі мяне несмяротнасцю, а цэзар уладаю над светам, пайшла б за табою!

Пятроні ўсміхнуўся, крыху падняўся, дакрануўся вуснамі да ейных вуснаў і адказаў: — Хадзі за мною!

Пасля дадаў: — Ты сапраўды кахала мяне, боская мая!..

А яна выцягнула лекару сваю ружовую руку, і па хвіліне кроў ейная пачала злівацца й лучыцца з ягонай крывёю.

Даў знак хараводу, і зноў зазвінелі цытры й галасы. Прапяялі «Гэрмадыёса», а пасля загрымела песня Анакрэонта, у якой паэт скардзіцца, што знайшоў раз пад дзвярыма ззябнутае й заплаканае дзіцятка Афрадыты. Забраў яго, абагрэў, высушыў крылейка, а яно, няўдзячнае, пранізала яму ў адплату сэрца стралою, з тае пары не меў супакойства.

А яны, прытуліўшыся, прыгожыя, бы два боствы, слухалі, усміхаючыся й бялеючы. Пятроні пасля гэнай песні загадаў далей разносіць віно і стравы, потым пачаў гутарыць з суседнімі бяседнікамі пра малаважныя рэчы, але мілыя, пра якія звычайна талкавалі на банкетах. Урэшце падазваў грэка, каб падвязаў яму на хвіліну жылы, бо пачаў марыць яго сон, а ён хацеў бы яшчэ аддацца Гіпносу, пакуль Танатос не закалыша яго навекі.

І заснуў. Калі прачнуўся, галава красуні ляжала ўжо, падобная да белае кветкі, на ягоных грудзях. Абапёр яе на ўзгалоўі, каб яшчэ раз палюбавацца. Ды зноў развязалі яму жылы. Спевакі на ягоныя ківомігі запяялі новую песню Анакрэонта, а цытры акампаніявалі ім ціха, так, каб не заглушаць слоў. Пятроні бляднеў штораз больш; калі ж апошнія тоны замоўклі, звярнуўся шчэ раз да бяседнікаў і сказаў: — Прыяцелі! Прызнайце, што разам з намі гіне… І не мог дакончыць; рука ягоная абняла апошнім рухам Эўніку, а галава апала на ўзгалоўе — памёр.

Бяседнікі, гледзячы на гэныя два белыя трупы, падобныя да цудных статуяў, зразумелі добра, што з імі разам гіне адзінае толькі, што засталося іхняму свету — паэзія і краса.

ЭПІЛОГ

Спачатку бунт галійскіх легіяў пад верхаводствам Віндэкса не выдаваўся надта грозным. Цэзар меў толькі трыццаць першы год, і ніхто не смеў спадзявацца, каб свет так хутка вызваліўся з-пад людажэра, што ціснуў яго. Прыгадваліся

даўнейшыя бунты сярод легіяў, якія, аднак, праходзілі, не спрычыняючы змены ўладаў. Так, за часаў Тыбэрыя Друзус супакоіў розрух легіяў Панонскіх, а Германік — Надрэйнскіх. «Дый хто ж бы, — талкавалі людзі, — мог узяць пасля Нэрона ўладу, калі ўсе амаль нашчадкі боскага Аўгуста выгінулі падчас ягонага панавання?» Іншыя, гледзячы на калосы, прадстаўляючыя яго як Геркулеса, мімахоць уяўлялі сабе, што няма сілы, якая б зламала такую магутнасць. Былі й такія, якія ад часу выезду ў Ахайю тужылі па ім, бо Геліюс і Палітэтэс, якім даверыў урадаванне над Рымам ды Італіяй, гаспадарылі яшчэ крывавей, чым ён сам.

Ніхто не быў пэўны жыцця й маёмасці. Права перастала бараніць людзей.

Загасла людская годнасць і сумленнасць. Расслабеніліся жанімскія сямейныя вузлы, а спаршывелыя сэрцы не смелі дапусціць нат надзеі. З Грэцыі даходзілі чуткі пра нечуваныя трыумфы цэзара, пра тысячы каронаў, якія здабыў, і тысячы спаборнікаў, якіх паканаў. Свет выглядаў як адно бессаромнае буянства, крывавае і блазноцкае, а адначасна ўшчапілася перакананне, быццам прыйшоў канец сумленнасці й рэчаў паважных, а прыспела пара танцу, музыкі, распусты, крыві, ды што так ужо мусіціме плысці жыццё. Сам цэзар, якому бунт адчыняў дарогу да новага грабежніцтва, мала клапаціўся збунтаванымі легіямі і Віндэксам, а нат часта з гэнае нагоды выказваў сваю радасць.

І з Ахайі не хацеў выязджаць, ажно калі Геліюс данёс яму, што далейшае адцягванне павароту можа спрычыніць дэтранізацыю, выехаў у Неапаль.

Там зноў граў і пяяў, пушчаючы міма вушэй весткі пра штораз больш грозны ход справы. Дарэмна Тыгэлін талкаваў яму, што даўнейшыя бунты легіёнаў не мелі правадыра, а цяпер стаіць на чале муж Аквітанскага каралеўскага роду, ды прытым слаўны і дазнаны ваяўнік. «Тут, — адказваў Нэрон, — слухаюць мяне грэкі, якія адны толькі слухаць умеюць, ды якія адны толькі годныя маёй песні». Тлумачыў, што першым ягоным абавязкам — мастацтва і слава. Але, калі ўрэшце дайшла да яго вестка, што Віндэкс назваў яго марным мастаком, скочыў і выехаў у Рым. Пятроніевы раны, загоеныя ў Грэцыі, закрывавіліся ў ягоным сэрцы нанава, і маніўся ў сенаце шукаць справядлівасці за так нечуваную крыўду.

У дарозе, напаткаўшы групу, вылітую з бронзы, прадстаўляючую галійскага ваяка, паваленага рымскім рыцарам, уважаў гэта за добрую варажбу і ад гэнай пары, калі згадваў збунтаваныя легіі і Віндэкса, дык толькі дзеля блазноцкае наругі над імі. Уезд ягоны ў горад зацміў усё, што дагэтуль бачыў свет.

Уехаў на тым самым возе, на якім калісь Аўгуст адбываў трыумф. Збурылі адзін лук цырку, каб адкрыць уваход для працэсіі. Сенат, рыцары і незлічоныя грамады збегліся на яго спатканне. Сцены дрыжалі ад воклічаў: «Вітай, Аўгусце, вітай, Геркулесе! Хай жыве боскі, адзіны, Алімпійскі, Фытыйскі, несмяротны!» За ім неслі здабытыя вянкі, назовы гарадоў, дзе трыумфаваў, і выпісаныя на табліцы імёны спаборнікаў, якіх паканаў. Нэрон сам быў упоены і пытаў з расчуленнем акружаючых яго аўгустыян: чым быў трыумф Юлія Цэзара ў параўнанні з ягоным трыумфам? Думка, каб жа на такога мастака-паўбога хто з смяротных адважыўся падняць руку, не хацела месціцца яму ў галаве. Пачуваўся іставетна Алімпійскім і праз гэта бяспечным. Энтузіязм і бурлівасць натаўпу падбуралі й яго. Сапраўды, магло выдавацца ў дню ягонага трыумфу, што не толькі цэзар і горад, але свет увесь збіўся з глузду.

Пад краскамі й кучамі вянкоў не ўмеў ніхто дагледзець пропасці. Таго ж яшчэ вечара калюмны й сцены пакрыліся напісамі, у якіх цэзару вытыкана людажэрства, пагражана блізкаю помстаю і высмейвана ягонае мастацтва.

З вуснаў да вуснаў хадзіў сказ: «Патуль пяяў, пакуль не збудзіў пеўняў» [92] .

Трывожныя весткі абеглі горад і раслі да неймаверных памераў. Аўгустыянаў агарнула трывога. Людзі з няпэўнасці, што прынясе будучыня, не смелі выяўляць жаданняў і надзеі, не смелі адчуваць і думаць.

92

Gallus — на лаціне гэтае слова абазначае і пеўня, і гала (лац.).

Поделиться:
Популярные книги

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Этот мир не выдержит меня. Том 3

Майнер Максим
3. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 3

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Новый Рал 7

Северный Лис
7. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 7