Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

А Лігія бачыла, што ў ім дзеецца, як ён змагаўся, як натура ў ім адпіхвала гэтую навуку, і як з аднаго боку гэта яе маркоціла, так з другога — жаль, літасць, удзячнасць за тую ціхую пашану, аказваную для Хрыста, нахіляла да яго непераможнай сілай ейнае сэрца. Прыгадала сабе Пампонію Грэцыну і Аўла. Для Пампоніі крыніцай ніколі не высыхаючых сумных слёз была думка, што за гробам не знойдзе Аўлюса. Лігія пачала цяпер лепей разумець тую горыч і той боль. Бо і яна ведала дарагую істоту, з якою пагражала ёй вечная разлука. Часамі пацяшалася надзеяй, што мо ягоная душа яшчэ адчыніцца калісь для Хрыстовай праўды, але спадзеўкі гэныя былі вельмі слабыя. Ведала і разумела яго ўжо занадта добра. Вініць —

хрысціянін? Два гэныя паняцці нат у ейнай недазнанай галованьцы не маглі вобак сябе мясціцца. Калі разважны і поўны сталасці Аўл не стаўся ім пад уплывам дасканальнае і мудрае Пампоніі, дык як жа магчыме стацца ім Вініць? На гэта не было адказу, а дакладней, існаваў толькі адзін: няма для яго ні надзеі, ні ратунку. Але Лігія спахапілася з трывогай, што гэты асуд загубы, які быццам вісіць над ім, праз самую жаласць робіць яго яшчэ даражэйшым. Часамі брала яе ахвота гаварыць з ім шчыра пра ягоную цёмную будучыню, але як адзін раз, сеўшы пры ім, сказала яму, што па-за хрысціянскаю навукай няма жыцця, ён, будучы ўжо крыху падмацаваным, падняўся на здаровым узлокатку і воміг палажыў ёй голаў на каленях, кажучы: «Ты — жыццё!» Замерла ёй дыханне ў грудзёх, уцякла прытомнасць, нейкая раскошная дрыгата прабегла ад ног да галавы. Хапіўшы ў далоні ягоную галаву, хацела падняць ды замест таго сама нахілілася над ім так, што аж вуснамі даткнулася да ягонай чупрыны, і праз хвіліну змагаліся ўпойна так з сабою ды з каханнем, якое штурхала адно да другога.

Лігія ўсхапілася ды ўцякла, чуючы полымя ў жылах і заварот у галаве. Гэта была ўжо кропля, якая канчаткова перапоўніла чару. Вініць не дадумаўся, колькі каштаваціме яму тая шчасная хвіліна, але Лігія зразумела, што цяпер яна сама патрабуе ратунку. Наступная ноч прайшла бяссонна, у слязах і малітве, у пачуцці нягоднасці, што малітва ейная не будзе выслухана.

Назаўтра раненька выйшла з кубікулюма ў агародзец і, заклікаўшы Крыспа, адкрыла яму ўсю душу, молячы яго адначасна, каб дазволіў ёй пакінуць дом Мырыям, бо не давярае сабе і не можа перамагчы ў сабе кахання да Вініція.

Крысп — стары, суровы чалавек — згадзіўся, каб выйшла з дому Мырыям, але не знайшоў слоў прабачэння грэшнага, на ягоную думку, кахання. Сэрца ягонае зардзелася абурэннем на ўспамін, што тая Лігія, якою рупна апекаваўся, якую палюбіў, уцвярдзіў у веры і на якую ўглядаўся цяперака бы на беленькую лілею, што вырасла на грунце хрысціянскае навукі, не заражаную ніякаю прыземнасцю, магла знайсці ў душы мейсца на іншую, апрача нябеснае, любоў. Ведаў дагэтуль, што нідзе на свеце не біла сэрца чысцейшае на славу Хрыста. Жадаў яе ахвяраваць Яму, як перлу, як дарагую каштоўнасць рук сваіх, дык неспадзяванка гэтая напоўніла яго і здзіўленнем, і горыччу.

— Ідзі малі Бога, каб дараваў табе віну, — прагаварыў да яе хмурна. — Уцякай, пакуль дух нячысты не аблытаў яшчэ цябе цалкам ды не давёў да канчатковага ўпадку, пакуль не здрадзіла Збаўцы. Ён памёр для цябе на крыжы, каб уласнай крывёю адкупіць тваю душу, а ты пажадала пакахаць таго, хто маніўся зрабіць з цябе сваю нявольніцу. Бог цудам выратаваў цябе з рук ягоных, а ты адкрыла сэрца нячыстай жадзе і пакахала сына цемры. Хто ж бо ён? Прыхвасцень і слуга Антыхрыста, супольнік блуду й распусты. Куды ж ён цябе завядзе, калі не ў тую атхлань і Садому, у якой жыве сам, а якую Бог счысціць агнём свайго гневу? Бадай табе не жыць, бадай бы гэтыя сцены былі заваліліся на тваю галаву перш, чым той вуж упоўз у тваё сэрца й аслініў яго ядам сваім.

І сердаваў штораз больш, бо віна Лігіі напаўняла яго не толькі гневам, але абрыджэннем і пагардай да натуры людское наагул, а ў канкрэтнасці да жаночай, якое нат і хрысціянская навука не асцерагла ад слабасці Евінай. Не звяртаў на тое ўвагі, што дзяўчына

фактычна была яшчэ чыстай, што манілася ўцякаць ад гэнага кахання ды спавядалася з яго, каючыся. Крысп хацеў быў зрабіць з яе анёла й падняць на вышыню чыстае любові толькі для Хрыста, а яна вось пакахала аўгустыяніна! Самая толькі думка пра гэта жуддзю і расчараваннем напаўняла ягонае сэрца. Не! Не мог ёй гэнага дараваць!

Злоснае дакаранне паліла яму вусны бы разжараныя вуглі; змагаўся з сабою, каб не вымавіць яго, і трос над беднаю дзяўчынай сухімі сваімі рукамі. Лігія пачувалася да віны, але не ў такой меры. Гадала сабе: уцёкі яе з гэнага дому будуць перамогаю над жадою і згладзяць віну. Але Крысп знішчыў яе ў пыл: выказаў усё благоцце й нікчэмнасць ейнае душы, да якое не пачувалася. Яна спадзявалася нат, што стары прэзбітэр, які ад часу ўцёкаў з Палатыну быў для яе моў бацькам, акажа ёй крыху літасці, пацешыць, льгі дадасць, умацуе.

— Богу аднаму ахвярую маю няўдачу і боль, — дакараў далей, — але ж ты зняверылася й перад Збаўцам, бо сыйшла ў балота і атруцілася ягонай смораддзю. Магла б ахвяраваць сэрца Хрысту моў каштоўную судзіну і сказаць яму: «Выпаўні яго, Збавіцелю, ласкай!», а ты пажадала ахвяраваць яго слузе злога духа. Хай Бог табе даруе, хай злітуецца над табою, бо я, пакуль не выкінеш вужа… я, што ўважаў цябе за выбранку… І заціх, бо агледзеўся, што нехта йдзе.

Праз павяўшую зеляніну, праз бярвенец, зелянеючы летам і зімою, угледзеў двух чалавек, адзін з якіх быў Апостал Пётр. Другога не мог адразу распазнаць, бо адзежына з грубое ваўнянае тканіны, званая «цыліцыюм», захіляла яму частку твару. Крыспу на першы пагляд здалося, што гэта Хілон.

А яны, пачуўшы галосную гутарку Крыспа, увайшлі ў агародзец і селі на каменнай лаўцы. Таварыш Пятровы адхіліў тады худы твар з лысеючай чашкаю, пакрытаю па бакох купчастым воласам, з зачырванеўшымі павекамі ды крывым носам — брыдкі, але натхнёны твар, у якім Крысп пазнаў Паўла з Тарсу.

Лігія, укленчыўшы, абняла рукамі, як бы з роспачы, ногі Пятра і, прытуліўшы сваю зняможаную галованьку да хвалдаў ягонай адзежыны, трымала іх моўчкі. Пётр адазваўся: — Pax душам вашым!

І, гледзячы на дзяўчо ля сваіх ног, пытае: што сталася? Тады Крысп пачаў расказваць усё, што вызнала яму Лігія, ейнае грэшнае каханне, ейны намер уцякання ад Мырыям ды свой жаль, што вось душа, якую жадаў ахвяраваць Хрысту чыстаю, як сляза, заплямілася зямным пачуццём да судзейніка ўсіх блудаў, у якіх патанаў паганскі свет і якія клікалі помсты Божае.

Лігія падчас ягонай скаргі абыймала штораз мацней ногі Апостала, казаў бы хацела пры іх шукаць патолі і выжабраваць хоць кропельку літасці.

Апостал, выслухаўшы да канца, нахіліўся й палажыў згрыбелую руку на ейнай галаве, пасля падняў вочы на старога прэзбітэра й кажа: — Крыспе, няўжо ты не чуў, што Збаўца наш быў у Кане на вяселлі й багаславіў каханне між нявестаю й мужам, сужэнцамі!

Крыспу апалі рукі, глядзеў, сумеўшыся, на мовячага, не могучы вымавіць слова. А той памаўчаў хвілінку, спытаў зноў: — Крыспе, няўжо думаеш, што Хрыстус, які дазволіў Марыі з Магдалі ляжаць пры нагах сваіх і які дараваў яўнагрэшніцы, адвярнуўся б ад гэнага дзіцяці, чыстага, як лілея ў полі?

Лігія, расслязіўшыся, прытулілася яшчэ мацней да ног Пятровых, зразумеўшы, што не дарма шукала пры іх патолі. Апостал, падняўшы ёй заліты слязьмі твар, гаварыў далей: — Пакуль вочы таго, што кахаеш, не адкрыюцца на святло праўды, патуль старані ад яго, каб не давёў цябе да граху, але маліся за яго і ведай, што няма граху ў каханні тваім. А калі баронішся ад спакусы, мецімеш заслугу.

Не маркоцься і не плач, бо ласка Збаўцы ад цябе не аднята, твае малітвы будуць выслуханы, тваё сумаванне меціме вясёлы канец.

Поделиться:
Популярные книги

Магия чистых душ 3

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Эртан. Дилогия

Середа Светлана Викторовна
Эртан
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Эртан. Дилогия

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт