Quo Vadis
Шрифт:
XXV
Вініць таксама не мог сцяміць таго, што сталася, і на дне душы, бадай, не менш быў здзіўлены, чым Хілон. Бо што з ім так абыйшліся гэныя людзі, што, замест помсціцца за напасць, лячылі рупліва ягоныя раны, то йшчэ льго было выталкаваць часткова навукаю вызнаванаю, часткова ўплывам Лігіі, а крыху і ягоным высокім значэннем. Але ўчынак іхні з Хілонам перавышаў ягоныя паняцці аб людской здольнасці прабачання. Мімахоць лезла і яму ў голаў пытанне: чаму яны не забілі грэка? Урсус бы ў агародзе яго закапаў або ноччу занёс у Тыбр, які ў тых часах начнога цэзаравага буянства так часта выкідаў раніцамі трупы людзей, што ніхто нат не даследваў, адкуль браліся. Па думцы Вініція, хрысціяне не толькі маглі, але павінны былі з свету звясці Хілона. Літасць, праўда, не зусім ужо была нязнанай таму колу, да якога належаў малады патрыцый. Адыж Афіны збудавалі ёй алтар і праз доўгі час не дапушчалі ў горад гладыятарскіх бойняў. Здаралася, што і ў Рыме пакананыя даставалі ўласкаўленне, як, напрыклад, Калікрат, брытанскі кароль, якога ўзяў у няволю Клаўдыюс і, шчодра абдарыўшы,
А той падняў угару вочы, так даверлівыя й поўныя радасці, як бы абліло яго вялікае й неспадзяванае шчасце. Вініць, які здольны быў бы зразумець толькі радасць з дакананае помсты, глядзеў на яго вытрашчанымі з гарачкі вачыма, маўляў на бязглуздніка. Бачыў не без нутранога абурэння, як пасля Лігія прылажыла свае губкі каралеўны да рукі таго чалавека, які выглядаў на першы пагляд на нявольніка, і здавалася яму, што лад гэтага свету пераварочваецца зусім. Пасля вярнуўся Урсус і пачаў расказваць, як вывеў Хілона на вуліцу ды як перапрасіў яго за крыўду; за гэта Апостал пабагаславіў і яго, а Крысп агалосіў, што гэта дзень вялікае перамогі. Пачуўшы аб гэтай перамозе, Вініць зусім згубіў толк.
І, як Лігія зноў давала яму напіцца, затрымаў на хвіліну ейную руку і спытаў: — Дык і ты мне даравала?
— Мы хрысціяне, нам не можна насіць у сэрцы гневу.
— Лігія, — сказаў тады, — кім бы ні быў твой Бог, сто валоў у ягоны гонар ахвярую для таго толькі, што Ён твой.
А яна паправіла яго: — Аддасі яму гонар у сэрцы, калі яго палюбіш.
— Дзеля таго толькі, што Ён твой… — паўтарыў слабейшым голасам Вініць.
І прымкнуў павекі, бо зноў апанавала яго аслабленне. Лігія адыйшлася, але праз момант вярнулася і, прыступіўшыся блізка, нахілілася над ім, каб пераканацца, ці спіць. Вініць адчуў ейную блізкасць і, расплюшчыўшы вочы, усміхнуўся, а яна палажыла лягенька на іх руку, як бы манілася схіліць яго да сну. Тады агарнула яго большая раскоша, але адначасна пачуўся больш хворым. І так было сапраўды. Ноч ужо была ўпоўні, а разам з ёю прыйшла й мацнейшая гарачка.
З гэнай прычыны не мог заснуць і вадзіў за Лігіяю вачыма, дзе толькі яна павярнулася. Час ад часу западаў у нейкую немарасць, у каторай чуў і бачыў усё навокал, але мяшалася ў ёй рэчаіснасць з соннымі марамі. Мроілася яму, напрыклад, быццам стаіць на нейкім апусцелым магільніку святыня, бы вежа, якой Лігія ёсць святаркай. Ён не спушчаў з яе вачэй, бачыў яе з лютняю ў руцэ, усю ў святле, падобную да тых усходніх святарак, што пяялі начны гімн на славу месяца. Ён сам падымаўся з вялікаю натугаю па крутых сходах, каб злавіць яе, за ім поўз Хілон, звонячы зубамі сопалаху і дакараючы: «Не рабі гэтага, спадару, бо гэта святарка, за якую Ён помсціцца…» Вініць не ведаў, хто быў той Ён, не разумеў, што йдзе рабіць святакрадства, дык страшэнна баяўся, але як дайшоў да балюстрады на шчыце вежы, пры Лігіі нагла з’явіўся Апостал срэбнабароды й сказаў: «Не падымай на яе рукі, бо яна мая». Як гэта сказаў, пайшлі разам з ёю месячным святазарным шляхам, бы дарогаю да неба, а ён пачаў прасіць, каб і яго ўзялі з сабою. Гэтта прачнуўся, ацверазеў і пачаў глядзець. Вогнішча на высокім чаране тлілася слабей, але крыху яшчэ асвятляла прысутных, якія сядзелі пры агні, грэючыся, бо ноч была сядравая, а хата даволі халодная. Вініць бачыў, як зяхалі параю. Усярэдзіне сядзеў Апостал, пры каленях ягоных на нізкім услончыку Лігія, далей Глаўк, Мырыям, Крысп, а з краю — з аднаго боку Урсус,
Лігія слухала, гледзячы на Апостала, дый усе былі нахілены да яго, а ён нешта гаварыў. Вініць трывожна ўглядаўся. Прыйшло на думку, што ў гарачцы адчуваў праўду, што той стары прыбыш з далёкіх старон сапраўды забірае яму Лігію і вядзе ў нязнаную дарогу. Быў пэўны, што старац талкуе аб ім, можа дараджвае, як яго з ёю разлучыць, бо здавалася Вініцію непраўдападобнаю рэччу, каб хто ў гэнай хвіліне аб чым іншым мог гаварыць, дык, натужыўшы ўсю прытомнасць, пачаў прыслухоўвацца гутарцы Пятра.
Але абмыліўся, бо Апостал гаварыў зноў аб Хрысце.
— Яны толькі гэтым імем жывуць! — падумаў сабе Вініць.
Стары муж расказваў аб пайманні Хрыста: — Прыйшла рота й Кайфашавы слугі, каб Яго спаймаці. Збаўца спытаў іх, каго шукаюць, адказалі: «Езуса Назарэнскага!» А як сказаў ім: «Я Езус!» — пападалі на зямлю, не смеючы падняць на Яго рукі, і аж толькі пасля паўторнага пытання схапілі Яго.
Тут Апостал перапыніўся і, выцягнуўшы да агню рукі, сказаў: — Была сядравая ноч, як сяння, але закіпела ўва мне кроў, выхапіў я меч на абарону і адсек вуха слузе архісвятара. І быў бы я бараніў яго больш, чым жыццё сваё, каб не суняў мяне: «Улажы, — кажа, — меч твой у похву. Як жа чары, якую даў мне Айцец, не піціму?..» Тады спаймалі й звязалі Яго… Гэта сказаўшы, закрыў далонямі твар і змоўк, хацеў, бач, перад далейшым апавяданнем паканаць натаўп успамінаў. Урсус, не могучы вытрымаць, сарваўся, паправіў на прыпяку качаргою агонь, аж іскры сыпнулі залатым дажджом, і полымя стрэліла жывей, па чым, сеўшы, адазваўся: — Што было б ужо, тое было б — эх!..
Але нагла хапіўся за язык, бо Лігія паказала палец на вуснах. Соп толькі, бы кавалёў мех, відаць было буру ў ягонай душы, бо хоць заўсёды гатовы быў цалаваць стопы Апостала, адыж таго аднаго праступку ў душы не мог стравіць: ну хай бы хто так от пры ім падняў руку на Спаса, хай бы ён быў з ім тае ночы, ой паляцела б пер’е і з ваяроў, і з Кайфашавых паслушнікаў! І аж слёзы накаціліся на вачах і з жалю, і з душэўнае каламесіцы, бо з аднаго боку, — думае, — не толькі сам бараніў бы Збаўцу, але шчэ склікаў бы лігаў яму на помач, хватаў, малайцоў; а з другога — што, калі б гэта зрабіў, аказаў бы непаслухмянасць Збаўцы і перашкодзіў бы адкупленню свету.
Таму не мог ад слёз паўстрымацца.
Па хвіліне Пётр, адкрыўшы твар, пачаў расказваць далей, але Вініція зноў апанаваў гарачкавы вобмарак. Усё, што цяпер чуў, памяшалася яму з тым, што гаварыў Апостал папярэдняе ночы ў Острыянуме, як Хрыстус з’явіўся на беразе Тыбэрыйскага возера. Вось жа бачыў быццам шырока разлітую вадзяную роўню, на ёй рыбацкую лодку, а ў лодцы Пятра й Лігію. Ён сам плыў за імі з усіх сіл, але боль у зламанай руцэ перашкаджаў яму іх дасягнуць. Бура пачала біць яму хваляю ў вочы, і пачаў тануць, клічучы ратунку. Тады Лігія ўкленчыла перад Апосталам, а ён завярнуў лодку й выцягнуў да яго вясло, пры дапамозе якога выдабыўся ў лодку і ўпаў на ейнае дно. Пасля яму здалося, быццам, падняўшыся, бачыць многа людзей плывучых за лодкаю. Хвалі накрывалі пенаю іхнія галовы; некаторых адно ўжо толькі рукі былі відаць з вады, але Пётр раз за разам ратаваў тонучых і забіраў іх у сваю лодку, якая пашыралася, большала, як бы цудам. Хутка напаўняла яе вялікая талака людзей, падобная як у Острыянуме, а пасля яшчэ большая. Вініць дзівіўся, як яна магла ў ёй стоўпіцца, і браў яго страх, што пойдуць на дно. Але Лігія супакойвала яго, паказваючы нейкае святло на далёкім беразе, да каторага плылі. Тут Вініціевы мары зноў памяшаліся з тым, што казаў Апостал у Острыянуме аб з’яве Хрыста над возерам. Цяпер ось выразна бачыў у тым узбярэжным святле нейкую постаць, да якое Пётр скіроўваў лодку. І чым болей да яе набліжаўся, тым надвор’е рабілася цішэйшым, водная паверхня гладзейшай, а святло яснейшым. Грамада пачала пяяць мілагучны гімн, паветра залунала пахам нарду, вада йграла вясёлкаю, казаў бы з дна праглядалі ружы ды лілеі, а ўрэшце лодка ціха носам шурхнула ў берагавы пясок. Тагды Лігія ўзяла яго за руку і прагаварыла: «Хадзі, завяду цябе!» І павяла яго ў яснагляд.
Вініць зноў прачнуўся, але мары не адразу разыйшліся, і не адразу прыйшло пачуццё рэальнасці. Праз хвіліну мроілася яму яшчэ, што ён над возерам сярод натаўпу, дзе, сам не ведае чаму, шукае Пятронія й дзівіцца, што не можа яго знайсці. Жывы водбліск ад камінку, пры якім нікога ўжо не было, ацвярэзіў яго, аднак, зусім. Аліўныя карчы ляніва тліліся пад ружовым прыскам, але затое шчэпы пініі, няйначай свежападкінутыя, стралялі ясным полымем, і ў гэтым бляску Вініць дагледзеў Лігію, сядзячую ля ложка. Прысутнасць ейная расчуліла яго да глыбіні душы. То ж мінулую ноч была ў Острыянуме, а цэлы дзень увіхалася каля перавязкі, і цяпер, бачыш, калі ўсе пайшлі спаць, яна адна не адступала ад ложа. Лёгка было здагадацца, што была зняможанай, бо сядзела без руху з заплюшчанымі вачыма. Вініць не ведаў, ці спіць, ці задумалася. Вывучаў ейны профіль, спушчаныя вейкі, рукі, зложаныя на каленях, і ў ягонай паганскай уяве з цяжкасцю пачало высноўвацца паняцце, што вобак нагае, самапэўнае й самагордае грэцкае й рымскае красы ёсць на свеце іншая, новая, беззаганна чыстая, у якой жыве душа.
Немагчыма яму было назваць яе хрысціянскаю, думаючы, аднак, аб Лігіі, не мог яе ўявіць апрычона ад навукі, якую вызнавала. Разумеў нават, што калі ўсе іншыя паляглі спаць, а Лігія адна, яна, каторую крыўдзіў, сядзела над ім, дык менавіта таму, што гэтая навука так вучыць. Думка гэная, хоць праймаючая яго подзівам да навукі, была, праўду сказаць, яму і прыкрай.
Хацеў бы, каб Лігія рабіла гэта больш з любові да яго, да ягонай урадлівасці, твару, вачэй, статнай фігуры, адным словам — з тых усіх прычын, з якіх не раз абнімалі яго снежныя ручанькі грэчанак і рымлянак.