Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхам жыцьця

Купала Янка

Шрифт:

«Нашай Ніве»

Не загаснуць зоркі ў небе, Покі неба будзе, — Не загіне край забраны, Покі будуць людзі. Ночка цёмная на сьвеце Вечна не начуе; Зерне, кінутае ў ніву, Ўсходзіць ды красуе. Наша зерне — нашы думкі — Не загінуць сьвету, — Бліснуць краскай непаблеклай Вечных агняцьветаў. З добрых думак, што мы кінем На сваім дзірване, Будзе ўнукам нашым жніва — Доля, панаваньне. Беларускаю рукою Сьветлай праўды сіла Славу лепшую напіша Бацькаўшчыне мілай. Зацьвіце яна, як сонца Пасьля непагоды, Ў роўнай волі, ў роўным стане Між усіх народаў. Не загіне край забраны, Покі жывы людзі, — Не загаснуць зоркі ў небе, Покі неба будзе!

Ворагам беларушчыны

Чаго вам хочацца, панове? Які вас выклікаў прымус Забіць трывогу аб той мове, Якой азваўся беларус? Чаму вам дзіка яго мова? Паверце, вашай ён ня ўкраў, Сваё ён толькі ўспомніў слова, Зь якім радзіўся, падрастаў. Цяпер
і вы загаварылі,
З апекай выйшлі, як зь зямлі; А што ж дагэтуль вы рабілі? А дзе ж дагэтуль вы былі?
Ваш брат і цёмны, і галодны; Хацінка свой зжывае век; I век ня знаў ён дум свабодных, I крыўдзіў свой брат — чалавек. Вам страшна нашай сьлёзнай песьні I жальбы страшна вам глухой? Вам жудка сонца напрадвесьні? Мілей вам холад зь цемнатой? А што ж вам беларус такога Пасьмеў зрабіць, пасьмеў сказаць? Эх, трэба ўчыць яшчэ вас многа, Як свайго брата шанаваць! Эх, кіньце крыўдамі карміцца, — Кожны народ сам сабе пан; I беларус можа зьмясьціцца Ў сям’і нялічанай славян! Напасьцю, лаянкай напраснай Грудзей ня варта мазаліць! Не пагасіць вам праўды яснай: Жыў беларус і будзе жыць! Ня столькі «хамскія» натуры На карках вынесьлі сваіх! I сьвіст даносчыкаў пануры, Паверце, не запудзіць іх! К свабодзе, роўнасьці і знаньню Мы працярэбім сабе сьлед! I будзе ўнукаў панаваньне Там, дзе сягоньня плача дзед!

Гэй, капайце, далакопы…

Гэй, капайце, далакопы, Яміну-магілу, — А шырока, а глыбока, Колькі хваціць сілы. Так капайце днём і ночай, Помач усклікайце, — Бо ў тым доле хаваць будзем, Беларусь хаваці.
*
Гэй, ударце, загудзіце, Званы з усіх вежаў, Каб ніхто ўжо пары гэтай Дома не залежаў. Так званіце, не кідайце, Дружыну склікайце… Хаўтуры ўжо свае будзе Беларусь спраўляці.
*
Гэй, зайграйце ў мільён струнаў, Слаўныя музыкі, Каб аж водгалас каціўся, Як ёсьць сьвет вялікі. Так іграйце, каб было ўжо І глухім чуваці, — Каб маркотна не было спаць Беларусі-маці.
*
Гэй, зьбірайцесь на памінкі, І сыны, і дочкі, Справім гучную бяседу Пад аслонай ночкі. Сабірайцесь, ды ня сьнеце Галасіці звонка, — Памінаць бо толькі будзем Родную старонку.

На рынку

— Хадзеце, хадзеце, вясёлыя людзі! А жыва да нас на таргоўлю: Пакупка — гасьцінчык вам кожнаму будзе Чырвоненькі, хатняй гадоўлі! Паціху… ня бойцеся — пойдзе ўсё гладка, — Крый Божа, якога прымусу. Маленькая рэч, — як матыль ці стрынатка… Ўсёй куплі — душа беларуса… Меў хату, меў поле; — прыйшлі і забралі… Сам вінен: ня ўмеў пільнаваці. Ну, ўсякаму ж трэба як-небудзь жыць далей, — Душу вось і можа прадаці… Падходзь жа, паночку!.. зьнімі акуляры — Лепш будзе агледзіць пакупку, Ты, барынька, так жа падбліжся!.. мы нары Дамо нават зь ёю, галубкай… Штось срэбнікаў з трыццаць — як піша ў законе — Узяў за Хрыста калісь Юда… Аб гэткай цане ані сьнім мы сягоньня: Станела ўсё — душы і цуды. Дасьцё крыві з каплю, з гарошынку чэсьці, І — ваша душа ва ўсёй хвале… Бо так — не купіўшы — ня сьлед на крыж весьці, Гатовы сказаць, што вы ўкралі…

Чужым

Мы вас прынялі хлебам і соляй, Людзі чужыя; Ўстрэлі вас ласкай нашага поля Кветкі жывыя. Нашы сасонкі шумнага бору Далі вам хаты, Далі загонаў нашых разоры Гонар багаты. Пух і аўчынкі нашага хову Грэлі зімою. Птушкі вам гралі з нашай дубровы Гімны вясною. Ценем тулілі вас у сьпякоту Нашы чарэсьні, Нашыя жнейкі ў жніўну работу Пелі вам песьні. Вашым патомкам нашыя маткі Казкі складалі: Ў сэрцах дзіцячых праўдаў пачаткі Сеў засявалі. Верны славянскім спадкам, браточна Ў госьцях вас мелі, I шанавалі людска, сьвяточна Ў будні, ў нядзелі. • • • • • • • • • • • • • • • • • • • Сотні лет песьцім днямі і ночай Госьця на шыі — Зьмея, што з пуняў скарбы валоча, Скарбы чужыя. Вы ўжо забылі, людзі здарэньня, Дзе ваш прыпынак, — Вывелі ў гандаль славу сумленьне — Праўду на рынак. Сьлепа зракліся сораму, ўвагі, Ў хорамы селі, — Брацьцям жа ўзьдзелі лапці, сярмягі, Торбы надзелі… Людзі чужыя! Хтось калісь зьліча Вашу нам шкоду: Зьліча праступкі… к суду пакліча Крыўда народу.

Прарок

Сярод маны, сярод насьмешкаў, Знак нейкі тулячы к грудзям, Ішоў прарок пясчанай сьцежкай З навукай новаю к людзям. Праціўны вецер лез у вочы I плачам пеў, як дзіцянё, Зьвяр'ё зубамі йграла ўночы, Днём выла ў небе груганьнё. А ён, ня знаючы граніцаў, Ішоў, хістаючысь наўслонь; Агонь біў толькі з-пад зраніцаў, Вялікіх праўд сьвяты агонь. Душа палала дзіўным жарам, Бы з зораў выснутая ніць, Што сьвет магла б сваім пажарам Абвіць і к сонцу ўваскрасіць. Ужо з сваім аклічным словам Прарок далёка быў вядом, Народу шмат збудзіў к дням новым, Даў славу братнюю братом. Аж так дасяг — аквечан хвалай — Зямлі забранай сумных хат, Дзе царства цемры панавала, Дзе сілу ўзяў над катам кат. Народ змарнеўшы таго краю Свайго на'т імені ня знаў, Як непатрэбшчына якая, Гібеў на сьвеце і канаў. Галовы людзі пахіліўшы, Зямлю капалі, як краты, Ўтапіўшы ў мёртвай ночнай цішы Усе жаданьні яснаты. Прарок — пасол сьвятла — ў загону Людзей убачыўшы такім, Маячыць стаў ім, як шалёны, Прарочым голасам сваім: «Паўстаньце, рабскія натуры, Пакіньце свой адвечны сон, Загаманіце
віхрам, бурай,
Каб ажна дрогнуў ваш палон!
Глядзіце: прадзедавы косьці Ў зямлю калісь за вас ляглі, А вы, як збэшчаныя госьці, Пракляцьцем сталі той зямлі. Дзе вашы песьні жыватворны? Дзе ў вас прарокі й дудары, Што над пагібельнасьцяй чорнай Віталі б полымем зары? Забылі ўсё, згубілі долю, Зьмяшалі славы цьвет з гразёй I запрадаліся ў няволю, З душой і скурай счэзьлі ў ёй. Пара у рукі браць паходні, Ўставаць, ісьці, ноч расьсьвятляць! Бо што ня возьмеце сягоньня, Таго і заўтра вам ня ўзяць. Назло крывавым перашкодам Скідайце ёрмы, клічце сход, I дайце знаць другім народам, Які вы сільны йшчэ народ! За мной, за мной, забраны людзе! Я добрай доляй послан к вам I знаю, што было, што будзе, I вас у крыўды не аддам». Так гаварыў і з рабства клікаў Людзей на волю той прарок, Ждучы з трывогаю вялікай Ад іх адказу неўнарок. А людзі, глянуўшы на сонца, Адказ казалі грамадой: — Па колькі ж нам дасі чырвонцаў, Калі мы пойдзем за табой?

Дудар

На кургане на адвечным, Пад асінай векавой, Сеў дудар, сагнуўшы плечы, З пасівелай галавой. На дудзе, на самагудзе (А дуда — як веча звон) Духам кліч пускае ў людзі — Песьня ў песьню, тон у тон. Як жывая, рвецца песьня, Лесам-пушчаю шуміць, З забыцьця зьмятае плесьню, Мох зь мінуўшчыны ляціць. Сьлед за сьледам ройным роем Цені даўнага кладуць… Князь за князем, бой за боем, Як сягоньня, ў ход ідуць. Роднай Бацькаўшчыны долю, Як у люстры, бачыш так. Долю-волю у бязвольлі, Што сышла, ідзе няўзнак. Гоман-славу, чорнай хваляй Што зьбіралі курганы, Белы косьці, што гублялі Беларускія сыны, Што сабе кавалі путы, Ў бітвах мручы за другіх… Як бы модлы і пакуты Ўсіх — і наскіх, і чужых. І сягоньняшняй праявай Звоніць шчасьце небарак, Што са славаю за славу I памерці няма як. I у будучыну гляне Думкай песьня дудара, Зь непрывычным запытаньнем: Ці прачнуцца не пара?! Так даўно у нас ня й гралі, Дзіў адно плыве і чар, Штораз вышай, штораз далей, — Знаць, бывалы ён дудар. Старасьвецкі ён музыка, Важна толк вядзе ў дудзе, Важна доляю вялікай I свабодаю гудзе. На курганавым каберцы Нечувалае чуваць, Што ўсё можа толькі сэрца Беларусава паняць.

З мінуўшых дзён

Перайшло, мінула, Што калісь жыло, Ў курганох заснула, Зельлем зарасло. Пад магіл навалай Дрэме Русь, Літва, — За той тая з хвалай Легла галава. Не гудзе ў павазе Голас вечавы, Не шукаюць князі Славы і бітвы. Войска Усяслава Не ідзе ў паход На той бой крывавы За свой край, народ. Сьцены і запоры Палачан, Мянчан Леглі у разоры Зможаных палян. Ні сьвятых дуброваў, Зьніч пайшоў з вадой; Загасьціў лад новы, Ды ня той, ня свой. Слых адно праходзе Калі-нікалі У жывым народзе, На жывой зямлі. Баіць, гнучы шыі, Паднявольны люд: Мы ў сваім чужыя, — Край забраны тут! Так прайшло, мінула, Што калісь жыло, Ў курганох заснула, Зельлем зарасло.

Памяці Вінцука Марцінкевіча

Шмат лет не ручыла нам доля. Крывымі вяла пуцінамі, Ня маючы ласкі і жалю Над нашай старонкай, над намі. Хто мы, адбірала нам памяць, Чужыншчынай ціснула грудзі, Ня раз падцікалася з думкай, Што мы ўжо — ня мы і ня людзі. З нас самых і з гутаркі нашай I свой, і чужынец стаў кпіці. Ўсё роднае стала няродным, Прост хоць і на сьвеце ня жыці. Так ночка хацела быць паняй, Так сівер нас зводзіў і страшыў, Ды вось, як на тое, судзіў Бог I нам на сваім быць кірмашы. Нябожчык Вінцук Марцінкевіч Ня сьцерпіў такой нашай мукі, — Паслухаўшы сэрца, бярэ ён Дуду беларускую ў рукі. I песьню за песьняй парадкам Пусьціў, як жывую крыніцу: Пасыпалісь, проста як зь неба, «Дажынкі», «Гапон», «Вечарніцы». Як стораж, стаў сьмела на варце Радзімых запушчаных гоняў, Стаў сеяць па-свойску ўсё тое, Што мы далей сеем сягоньня. А кемкую меў ён натуру, — Спанатрыў, дзе праўду шукаці, У тахт беларусавай думцы Патрапіў запеці, зайграці. Калі засьмяецца, бывала, То хоць за бакі ты бярыся; Калі ж і разжаліцца сумам, Дык хоць ты зь сьлязою жаніся. Умеў ён прынадна настроіць Тон ёмкі ў дудзе-самагудзе, Што нам і цяпер яна грае, I вечна канца ёй ня будзе. Чвэрць веку, як бае ўжо недзе Сьвятым беларускія песьні, А быццам ён з намі талкуе Аб нашай зіме і прадвесьні. Жыве паміж намі дудар наш… Жыць кожны так будзе, мой братку, Хто родну старонку палюбіць, Маўляў добры сын сваю матку.

Памяці Мар'і Конопніцкай

I сышла ты, пясьнярка народаў, Божы сьветач жывых пакаленьняў, Ў новы край невядомага быту Ад жыцьцёвых няпраўд і цярпеньняў. I пакінула загадку сьвету — Ўсім няшчасным і зблізка, і здалі: Ці то сонца зайшло назаўсёды, Ці ім долю мо' іх пахавалі?.. Бо як песьня твая ўсемагутна Безгранічна зьвінела, будзіла, — Так няма ні граніцы, ні меры Ўсёй жальбе над тваёю магілай. I хаця сэрца сьціхла, заныла, Хоць, як зоры, ўжо вочы ня сьвецяць, — Голас думак тваіх яшчэ будзе Не з адным гаманіці сталецьцем. Дух твой зь сьветласьцяй неба сальецца I з праменьнямі сонца сьвятога Сьлёзы-росы высушываць будзе І паказываць к праўдзе дарогу. Памяць насып-магілку ўхарошыць З жывых кветак рукою сірочай, Як квяцісты былі твае песьні Сярод земскай і сьцюжы, і ночы. А зь мільёнаў грудзей набалелых Плысьці ўздох зь веку ў век не пакіне Па заступніцы ўсіх нешчасьлівых, Па вялікай пясьнярцы-княгіні.
Поделиться:
Популярные книги

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Росток

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Росток

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

СД. Том 15

Клеванский Кирилл Сергеевич
15. Сердце дракона
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
6.14
рейтинг книги
СД. Том 15

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Рыжая Ехидна
2. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.83
рейтинг книги
Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас