Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхам жыцьця

Купала Янка

Шрифт:

Мая жонка

Не хачу я жонкі Не з сваёй старонкі, Як я — багацейшай, І як я — мудрэйшай. Я вазьму такую, К якой любасьць чую, Што мяне палюбіць, Як сябе самую. Будзем зь ёю жыці I долю хваліці, Весьці лад у хаце, Дзетак гадаваці. I так жыць па праве Ў добрай будзем славе, Покуль хаўтуроў нам Злая сьмерць ня справе.

Да дзяўчынкі

Не цурайся, дзяўчынка-галубка, мяне! Пажалей, прыгалуб бедака-сірату: Збудзі сэрца, збудзі, — хай
навек не засьне,
Дабудзь песьню з душы, разгані цемнату.
Не было мне пацех ад людзей, ад жыцьця, Не заглянула сонца у хату маю, — Віхры гналі-гулі без канца, без пуцьця, Ажно долю паганую кляў я сваю… Ой, так шоў — так сыходзіць мне год за гадком, — А ёсьць шчасьце, ах, ёсьць на бяспутнай зямлі! Гэта шчасьце ў каханьні, ў змаганьні са злом — Дык хадзі ж, не ўцякай — душу, сэрца вазьмі! Ты і я удваіх станем сьмелай ступой Змагаць гора-бяду, паніжэньне і блуд, Жыць, любіць і цярпець, ненаглядка, з табой За нявольны свой край, за свой змучаны люд!

*** Абнімі ты мяне, маладая…

Абнімі ты мяне, маладая, Абніманьнем гарачым, агністым, Дый памчымся ад краю да краю Вольнай думкай па сьвеце цярністым. Ў дзень вясёлы мы сонцам пякучым Заіскрымся ў нябесным прасторы, Зь ветрам-сокалам душы заручым, Ў пушчу-лес упляцём загаворы. Ўночы сумнаю зоркаю глянем На сады, на амшэлыя хаты; Чары-сон навядзём заклінаньнем, Вышлем росы брыльянтныя ў сваты. Узалоцімся ў сьветлыя сьлёзы, Ў сьлёзы-іскры забраных загонаў; Сьнегам-пухам зардзімся ў марозы, Ўлетку кветкай зайграем чырвонай. Адну песьню дзень, ночка хай грае Нам, сіротам, па сьвеце цярністым… Абнімі ты мяне, маладая, Абніманьнем гарачым, агністым.

Перад ночкай

Зьмеркла. Цёмнасьць агні пале У зорак грамадзе: Тайнасьць жуткая — гэт, здаля У сьвет ідзе, ідзе. Дагарэла ўжо лучынка, Спачываці час! «Добрай ночы» сьпей, дзяўчынка, Сьпей хоць раз, хоць раз! Запей нотай сэрцу блізкай А долі маей, Быццам маці над калыскай, Ты запей, запей! Пей пацехай, пей разгульна, Душы не скупі; Мае думкі, жаль няўтульны Ты прысьпі, прысьпі! Сьпеўшы песьню, ў ціхамоўку Без трывогані На плячо мне звесь галоўку I засьні, засьні! Цемнатой нас ночка скрые Ад злосьці людзкой; Будзем сьніці залатые Сны с табой, с табой!..

Па захадзе…

Мой міленькі прыйшоў ка мне Па захадзе ўжо сонца І ціха ў цёмнай цішыне Пастукаўся ў аконца. Заныла сэрцайка маё, Як гэтае пачула, Сваё зьняла я акрыцьцё І на зямлю ступнула. Ў кашулі выйшла я на двор Да любага зь сьвятліцы, А неба рдзела ўжо ад зор, Шумеў лес над крыніцай. Шлі ветры: пелі пра красу, Хісталі стан, любыя, I распляталі мне касу, I ласкаталі шыю. На прызьбе селі мы ўдваіх — I моўчкі паглядалі, Як цені з хат і пунь сівых То ніклі, то ўставалі. Мяне к сабе ён прыціскаў, К грудзі туліўся белай, Глядзеў у вочы, уздыхаў I штось шаптаў нясьмела. Сьляза жывая за сьлязой З маіх зраніц сплывала, Ў адно мяшалася з расой, Што на пяску ляжала. А ночка пела з бліскам зор Нам сьмелы гімн каханьня, Сьмяяўся, плакаў сіні бор Да
самага сьвітаньня.
I мілы выйшаў ад мяне, Адзін пайшоў к пагонцы, А ўсьлед за ім у цішыне Ўзыходзіла ўжо сонца…

З недацьветаў

Зелянелі лагі, Зацьвіталі сады, — З маладою сваёй Я спаткаўся тады. Вецер косы яе Расплятаў, спавіваў, Прыпадаў да грудзей, Калыхаў, напяваў… Абняліся мы зь ёй, Божым сном паплылі Ўдаль да сонца ўдваіх Па зялёнай зямлі, Па квяцістым пуці, Паласой залатой, Ўдаль да сонца ўдваіх Заадно зь яснатой… Пад агністай зарой, Над сівым курганом Заручаліся зь ёй Туманом і агнём… Аж нязьменная ноч Наплыла, апляла, Непраходнай сьцяной Паміж намі лягла: Маладую маю Разлучылі са мной… • • • • • • • • • • • • • • Так расстаўся навек Я з сваёю вясной.

Ці ты чуеш?

Ці ты чуеш, дзяўчынка, Як трасецца хацінка, Як вятрыска скуголе, Шум нясе нейкі з поля? Ці, пачуўшы, пазнала, Што ўсё гэта нагнала Табе ў сэрца са сьвету, — Ці адчула ўсё гэта?.. Гэта восень заводзе, Сьлёзы лье ў непагодзе Над табой, нада мною, Над няшчаснай зямлёю. Не пужайся ж ты крыкаў Непагоды вялікай… Нас Бог крыўдзіць зь людзямі, Восень плача над намі.

С табою…

С табою спаткаліся ў лесе: Багун і чарнобель к нам слаўся, Сьмеяўся пушчар, а у сьмесе За ценем цень новы снаваўся. За намі, прад намі снавалі Павучные, бледные цені,— Мяне у палац зазывалі, Цябе у сьвятые прадсені. Сьвятая пасьцель небасхілу Крывавай імглой заплывала, Пасад заручальны магілай Пуціна сьлепая хавала. Пуціна была, мы і тую Згубілі, як лепей — не зналі: Ці маем шукаці старую, Ці к новай блукаціся далей?

Заручыны

Далёкай, нялёгкай сьцяганы хадзьбой, Пад хвойкай высокай мы селі з табой, Як цар і царыца; Шурпаты няжаты сох верас ля ног, Спаў белы сплясьнелы пад шышкамі мох Над цёмнай крыніцай. На сучча плятуча паўзла дзермяза, Блішчэла нясьмела раса, як сьляза, На лісьцях лазовых; Каронай зялёнай дзед-бор патрасаў I шумам-задумам законы пісаў Ў нягаданых словах. Нам моўча, як ночай, мігцелі агні, Падгалей міргалі абгніўшыя пні, Як варта на стражы; I ціха суліхай сьцікаўся, плыў цень, За горы, за моры адходзіў наш дзень, Мінуты ўжо важыў. Ўжо клаўся на часе мрок сумна нямы, I поўнач на помач, палохаці сны, Нязначна падклікаў… З-пад сосны выноснай ты ўстала, я ўстаў… Над намі сукамі шум-бор рагатаў Бяз памяці, дзіка…

Даўгажданная

Ты прыйшла ка мне тады, Як зьвінелі халады, Як стагнаў яловы плот, Хохлік бегаў ля варот. I сагрэла ты мяне Ў палуцьме, у палусьне; Паня ты была, я — пан… Посьле зноў зацьвіў курган. Ад мяне пайшла тады, Падганялі халады, Скрыпам выў яловы плот, Хохлік бегаў ля варот.

Ты прыдзі…

Поделиться:
Популярные книги

Наследник 2

Шимохин Дмитрий
2. Старицкий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Наследник 2

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Аргумент барона Бронина

Ковальчук Олег Валентинович
1. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Госпожа Доктор

Каплунова Александра
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Госпожа Доктор

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Метатель. Книга 7

Тарасов Ник
7. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 7

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Темный Лекарь 11

Токсик Саша
11. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 11

Призыватель нулевого ранга

Дубов Дмитрий
1. Эпоха Гардара
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга