Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

У Рэчы Паспалітай, асабліва ў Польшчы, кандыдатура Ляшчынскага была ўспрынята добра, бо людзям надакучыла панаванне чужаземнага манарха, якое прынесла краіне шмат непрыемнасцяў бяду і войны. Агітацыя ў Варшаве французскага пасла маркіза дэ Манці павялічыла колькасць прыхільнікаў Ляшчынскага. Ён патаемна выехаў у Варшаву і спыніўся ў французскага пасла. Праз два дні Ляшчынскага пазналі ў касцёле капуцынаў, і жыхароў сталіцы ахапіла радасць. 10 верасня 1733 г. ён сустрэўся з шляхтай-выбаршчыкамі ў касцёле Святога Крыжа, апрануты не як французскі арыстакрат, а як звычайны шляхціч. Прысутныя ўскрыкнулі: «Віват, кароль Станіслаў!» Вокліч быў паўтораны на вуліцах Варшавы. 12 верасня 12 тысяч выбаршчыкаў абвясцілі Станіслава Ляшчынскага каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Ляшчынскі ў другі раз стаў законным каралём, які карыстаўся падтрымкай большасці,

бо ў ім бачылі гаранта незалежнасці дзяржавы.

Але Расія і Аўстрыя не маглі пагадзіцца з гэтым. Меншасць выбаршчыкаў была супраць Ляшчынскага. Не падтрымалі яго і часці літоўскага войска. На тэрыторыю Літвы і Беларусі праз Горадню і Смаленск і маршам далей на Варшаву прайшлі расійскія арміі генерал-аншэфа П. П. Ласі і генерал-паручніка Загражскага пад агульным камандаваннем генерал-фельдмаршала Б. К. Мініха. Ужо 1 кастрычніка расійская армія заняла прадмесце Варшавы Прагу. Туды з'ехаліся выбаршчыкі з меншасці выбарчага сойма, у тым ліку кракаўскі ваявода Т. Любамірскі, наваградскі ваявода М. Ф. Радзівіл, расійскі фельдмаршал Я. К. Сапега, Агінскі, Завіша і іншыя. Пад аховаю расійскіх войскаў яны 5 кастрычніка 1733 г. абвясцілі каралём і вялікім князем літоўскім саксонскага курфюрста Фрыдрыха Аўгуста II, сына караля Аўгуста Моцнага, які быў абвешчаны каралём польскім і вялікім князем Аўгустам III (1696–1763). Такім чынам, Станіслаў Ляшчынскі быў каралём у Варшаве толькі 14 дзён, а потым вымушана выехаў у Гданьск, дзе чакаў дапамогі з Францыі: каронныя войскі былі слабыя, і дастатковага адпору расійскаму войску даць не здолелі. Аднак вайна за польскую спадчыну цягнулася два гады (1733–1735). 7 ліпеня 1734 г. Гданьск капітуляваў. Хоць на баку Станіслава Ляшчынскага выступіла ў 1734 г. Дзікоўская канфедэрацыя шляхты, аднак экс-кароль не змог яе ўзначаліць. Ён здолеў уцячы з Гданьска ў Прусію. Вайна за польскую спадчыну перакінулася ў Еўропу. Францыя ваявала з Аўстрыяй і Саксоніяй, якім дапамагала Расія. Вайна скончылася ў 1735 г. прэлімінарным мірам (канчатковы быў падпісаны ў 1738 г.). Францыя прызнала польскім каралём і вялікім князем літоўскім Аўгуста III, Станіслаў Ляшчынскі адмаўляўся ад кароны і атрымліваў герцагства Латарынгію (на ўсходзе Францыі), якое пасля ягонай смерці павінна была перайсці да Францыі. За ім пажыццёва захоўваўся тытул караля польскага. 26 студзеня 1736 г. Станіслаў Ляшчынскі адмовіўся ад кароны на карысць Аўгуста III. Яму вярталіся маёнткі ў Польшчы. Сваім каралеўскім актам Станіслаў Ляшчынскі вызваліў усіх сваіх прыхільнікаў ад прысягі, дадзенай яму, і ў чэрвені 1736 г. вярнуўся ў Францыю.

У Латарынгіі

Раней некалькі стагоддзяў Латарынгія была асобным герцагствам у складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі. Апошні герцаг латарынгскі Франц Стэфан на пачатку 1736 г. ажаніўся з дачкой імператара Карла VI Марыяй Тэрэзіяй, якой у спадчыну перайшлі ўсе аўстрыйскія землі. Францыя падчас вайны за польскую спадчыну фактычна адваявала Латарынгію для сябе, даўшы ў якасці кампенсацыі Францу Стэфану вялікае герцагства Таскану ў Італіі.

Ляшчынскі вёў шырокае будаўніцтва ў латарынгскіх гарадах. У Люневілі, Нансі, Камерсі былі пабудаваны палацы, пасаджаны паркі. Для насельніцтва будаваліся свірны для захавання зерня, праводзіліся дабрачынныя акцыі. Стваральная дзейнасць былога польскага караля павялічыла колькасць ягоных прыхільнікаў сярод насельнікаў Латарынгіі, якія спачатку не вельмі ахвотна прынялі чужынца з Усходняй Еўропы ў ролі валадара. Народ нават даў яму мянушку Дабрачынны. Захаваліся ягоныя партрэты гэтага перыяду, на пляцы Станіслава ў Нансі — ягоная статуя, у касцёле Нотр-Дам-дэ-Бон-Секур можна пабачыць ягонае надмагілле.

Апошнія дзесяцігоддзі Станіслаў Ляшчынскі, нягледзячы на свой век, прызвычаіўся да дзвюх рэчаў — добра пад'есці і прыемна правесці час з кабетамі. У апошнія гады жыцця ён ужо не нагадваў маладога стройнага прыгажуна. Гэта быў вельмі тоўсты стары, які хадзіў з палкай, абапіраючыся на яе. Але трымаўся ён даволі моцна і, бадай, мог пражыць яшчэ некалькі гадоў, каб не той няшчасны выпадак. 15 лютага 1766 г. ён стаяў ля каміна ў сваім кабінеце ў адным з аддаленых пакояў палаца, далёка ад слуг. Раптам яго шлафрок загарэўся. Ён хацеў патушыць агонь рукамі, але занадта нахіліўся і паваліўся ў агонь каміна, ягоная левая рука пачала гарэць.

Станіслаў Ляшчынскі доўга крычаў, клікаў на дапамогу, але ніхто яго не пачуў. Толькі дым і пах ад ахопленага агнём адзення і цела ўрэшце занепакоіла слуг. Калі яны прыбеглі ў кабінет, Ляшчынскі быў ужо непрытомны. У яго былі цяжкія

апёкі цела. На жаль, дактары і тагачасныя лекі не дапамаглі. 23 лютага 1766 г. Ляшчынскі памёр і быў пахаваны ў касцёле Нотр-Дам-дэ-Бон-Секур, пра які мы згадвалі. Падчас Вялікай французскай рэвалюцыі натоўп выкінуў яго астанкі з труны, хтосьці адрэзаў галаву і панёс дахаты. Аднак былы прыдворны бляхар Мікалай Кранц, які ў 1766 г. першы прыбег на паратунак да Ляшчынскага, адабраў галаву і зноў склаў астанкі ў труну, якая была пастаўлена на ранейшае месца. Частка праху з труны была ў адмысловай урне ўзята ў 1814 г. генералам Сакальніцкім, які з салдатамі вяртаўся з Францыі ў Польшчу. Урна была перададзена кафедральнаму касцёлу ў Познані.

Постаць Станіслава Ляшчынскага мае супрацьлеглую трактоўку ў розныя перыяды ягонага жыцця, але ў кожным разе яна дастаткова прывабная і цікавая.

Аўгуст III (1696–1763)

Кароль польскі, вялікі князь літоўскі, курфюрст саксонскі ад 1733 г.

Наша краіна мела яшчэ аднаго валадара, які панаваў трыццаць гадоў. Гэта быў другі манарх з Саксонскай — дынастыі, другі Сас. Пры ім дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай значна аслабеў. Рэч Паспалітая знаходзілася ў яшчэ большай залежнасці ад суседніх краін, асабліва ад Расіі, чым на пачатку XVIII ст.

Гады маладосці і сталасці нямецкага прынца

Фрыдрых Аўгуст быў адзіным законным сынам свайго бацькі, караля польскага і вялікага князя літоўскага, курфюрста саксонскага Аўгуста Моцнага. Ён належаў да старажытнай нямецкай дынастыі Вэцінаў (вядомай з X ст.), уладароў Саксоніі. Ад 1089 г. Вэціны былі маркграфамі Майсенскай маркі, створанай нямецкімі феадаламі на захопленых землях заходніх славян па рацэ Лабе (Эльбе). У 1247 г. гэты саксонскі княжацкі род атрымаў ландграфства Цюрынгію. У 1485 г. род падзяліўся на дзве лініі — эрнесцінскую і альберцінскую. Апошняя атрымала Майсен і большую частку Цюрынгіі. У 1547 г. галава альберцінскай лініі атрымаў тытул курфюрста Саксоніі (г. зн. ён быў князем-выбаршчыкам у калегіі з сямі князёў, якая выбірала пажыццёва імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі).

Фрыдрых Аўгуст нарадзіўся ў сталіцы Саксоніі Дрэздэне 17 кастрычніка 1696 г. Маці яго, Хрысціяна Эбергардына (1671–1727), была дачкой маркграфа Брандэнбургскага-Байройт (з малодшай лініі Гогенцолернаў) з дробнага княства на поўдні Нямеччыны. Бацька — Аўгуст Моцны (1670–1733) — займаўся палітычнымі і вайсковымі справамі, атрымаў польскую карону, вольны час прысвячаў палюбоўным уцехам і зусім не займаўся сынам. Маці і бабка Ганна Соф'я (1647–1717), дачка дацкага караля, — лютэранкі, і Фрыдрыха выхоўвалі ў лютэранскай традыцыі. Маці не магла дараваць мужу, з якім фактычна разышлася, не толькі пастаянную здраду, але большае — тое, што ён стаў католікам, каб заняць каралеўскі пасад. Таму сама так ніколі і не стала каралевай польскай і вялікай княгіняй літоўскай. Маці маленькага прынца разлічвала, што яе сын здолее адстаяць пратэстанцкую (у большасці) Саксонію ад наступу «папістаў». Часам нават думала аб дзяржаўным перавароце, каб перадаць уладу сыну, адабраўшы саксонскі трон ад нялюбага мужа.

Бацька ж, наадварот, лічыў што раней ці пазней сын будзе ягоным наступнікам і на польскім троне, таму намагаўся знайсці ў Рэчы Паспалітай прыхільнікаў саксонскай дынастыі, а значыць і сына. Больш за тое, Аўгуст Моцны разлічваў атрымаць для сваёй дынастыі імператарскі трон. Дынастыя Габсбургаў вымірала ў мужчынскім родзе: у апошніх двух братоў Габсбургаў, Іосіфа і Карла VI, было толькі жаночае патомства. Аўгуст Моцны намагаўся ажаніць сына з адной з аўстрыйскіх эрцгерцагінь, якіх у Габсбургаў хапала.

Але для гэтага трэба было перавесці Фрыдрыха ў каталіцтва. Аўгуст II паабяцаў папе Кліменту ХІ, што ў знак удзячнасці за дапамогу ў вяртанні польскага трона, ён перахрысціць сына ў новую веру. У 1711 г. ён забірае ад маці сына нібы для таго, каб у Ярославе пазнаёміць юнага каралевіча з Пятром I. Адтуль адпраўляе яго ў падарожжа па еўрапейскіх краінах: у Нямеччыну, Францыю, Італію, у габсбургскія краіны — Чэхію, Аўстрыю, Венгрыю. Суправаджаў каралевіча інфлянцкі ваявода Ю. Кос, а ў Франкфурце-на-Майне да прынца далучыліся святары-езуіты Коглер і Салерна. 27 лістапада 1712 г. у Балоньі Фрыдрых Аўгуст перайшоў у каталіцтва, а потым абвясціў пра гэта публічна ў Вене. Падарожжа працягвалася да 1714 г. Ад таго часу Фрыдрых Аўгуст знаходзіўся пад уплывам езуітаў: гэта, безумоўна, сапсавала ягоныя адносіны з маці, і ён моцна перажываў.

Поделиться:
Популярные книги

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Сердце Дракона. Том 8

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8

Кротовский, сколько можно?

Парсиев Дмитрий
5. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, сколько можно?

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

К тебе через Туманы

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
К тебе через Туманы