Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.
Шрифт:
Узорам караля для Аўгуста II быў «кароль-сонца» Людовік XIV, абсалютны манарх Францыі. І Аўгуст намагаўся зрабіць сваю ўладу ў Рэчы Паспалітай неабмежаванай — насуперак законам і традыцыям.
Аўгуст II Моцны. Літаграфія Лессэра, адбіта ў тыпаграфіі Дзванкоўскага.
У Нямеччыне
Прынц Фрыдрых Аўгуст быў другім сынам саксонскага курфюрста Ёгана Георга III (1647–1691) і Ганны (1647–1717), дачкі караля Даніі Фрэдырыка III.
Фрыдрых Аўгуст нарадзіўся ў Дрэздэне 12 мая 1670 г. Ён атрымаў павярхоўную прыдворную адукацыю, якую складалі агульныя звесткі з розных навук. Аднак дадатковыя (і неблагія) веды набыў падчас падарожжаў у Еўропу («падарожжы вучаць»): у нямецкія краіны, Францыю, Іспанію, Партугалію, Італію. У 1689–1693 гг. браў удзел у вайне дзяржаў Аўгсбургскай лігі (Галандыя, германскі імператар, Саксонія, Баварыя, Швецыя, Іспанія, Англія) супраць Францыі. Войска пад ягоным кіраўніцтвам разгарнулася ў Нідэрландах і на Рэйне. У студзені 1693 г. Фрыдрых Аўгуст ажаніўся з Хрысцінай Эбергардынай (1671–1727), дачкой маркграфа Брандэнбургска-Байройцкага. Жонка была лютэранкай, узгадаванай у маральна-рэлігійнай чыстай атмасферы маленькага нямецкага двара. Яна не магла прымірыцца з распустай і норавамі дрэздэнскага двара, а найбольш яе засмучалі амурныя прыгоды мужа. У 1696 г. нарадзіла сына — Фрыдрыха Аўгуста, кронпрынца, і фактычна з мужам больш не жыла, хаця засталася пры двары.
27 красавіка 1694 г. Ёган Георг памёр, і Фрыдрых Аўгуст стаў курфюрстам Саксоніі. У 1695–1696 гг. ён камандаваў імператарскай і саксонскай арміямі ў Венгрыі, дзе вёў барацьбу з туркамі. Смерць караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна III Сабескага дала магчымасць Фрыдрыху Аўгусту выставіць сваю кандыдатуру на каралеўскі пасад. Пры гэтым ён дамагаўся дзвюх мэтаў. Па-першае, стварыць моцны саюз эканамічна развітай Саксоніі і Рэчы Паспалітай, а праз гэта дапяць імператарскай кароны для саксонскай дынастыі. Гэтай мэты ён не дасягнуў. Да другой жа імкнуўся ўсё жыццё: усталяваць у Рэчы Паспалітай моцную каралеўскую ўладу.
Абранне на каралеўскі трон
Перш за ўсё Фрыдрых Аўгуст (адбылося тое 2 чэрвеня 1697 г.) перайшоў у каталіцызм, бо пратэстанта на трон у Польшчы ніхто не выбраў бы. Потым ягоныя агенты пачалі агітацыю, падтрымліваючы грашыма прыхільнікаў саксонскага курфюрста. Больш уплывовым кандыдатам на трон быў французскі прэтэндэнт, якога вылучыла групоўка Любамірскіх і іншых магнатаў у Кароне (Польшчы) і Сапегаў у Беларускім-Літоўскім гаспадарстве. Французскі кароль Людовік XIV падтрымаў сваяка — прынца Франсуа-Луі дэ Канці (1664–1709) (па мянушцы Вялікі Канці), французскага палкаводца (з малодшай лініі Бурбонаў). Але супраць «французскай партыі» выступалі пэўныя колы шляхты як у Кароне, так і ў Літве, у тым ліку варожа настроеныя да Сапегаў Грыгоры Агінскі з беларускім-літоўскім войскам і шырокія колы шляхты на Беларусі, якім не даспадобы было самаўладнае ўмацаванне Сапегаў.
Кандыдатуру Фрыдрыха Аўгуста падтрымалі Расія і Аўстрыя, якія не хацелі мець саюзніка Францыі пад бокам. Вялікую ролю ў выбарах караля адыграла грамата цара Пятра I да сойма, у якой ён папярэджваў, што абранне французскага прынца будзе парушэннем «вечнага міру» 1686 г. (дарэчы, так і не ратыфікаванага соймам Рэчы Паспалітай). Больш за тое, Пётр I пагражаў вайной, калі не будзе абраны ягоны кандыдат — саксонскі курфюрст.
Польская
27 чэрвеня 1697 г. на выбарчым полі ў Варшаўскім прадмесці Воля большасць галасоў была пададзена за прынца дэ Канці, якога і абвясцілі каралём. Меншасць (падкупленая або запалоханая) прагаласавала за Фрыдрыха Аўгуста і абвясціла яго каралём. Французскі прынц спрабаваў нават высадзіцца з карабля каля Гданьска. Але Фрыдрых Аўгуст апярэдзіў саперніка і ўжо 15 верасня каранаваўся ў Кракаве на Вавелі і цяпер лічыўся законным каралём — Аўгустам II. Як адзначыў Карл Маркс у сваёй працы «Нямеччына і Польшча»: «Узвядзенне гэтай прылады Расіі на польскі каралеўскі трон — падзея, ад якой пачалося панаванне маскавітаў у Польшчы» (г. зн. у Рэчы Паспалітай. — А. Г).
Першы перыяд панавання
Пачатак панавання Аўгуста II у Рэчы Паспалітай прыпадае на заканчэнне вайны саюзнікаў з Турцыяй і Карлавіцкі мір, паводле якога Польшча вярнула сабе Падолію з крэпасцю Камянец-Падольскі.
А ў гэты час у Беларускай-Літоўскай дзяржаве разгарнулася грамадзянская вайна большасці шляхты на чале з Грыгорыем Агінскім і Вішнявецкімі супраць тыраніі Сапегаў, у якіх былі найважнейшыя дзяржаўныя пасады. Аўгуст II быццам для прымірэння варожых бакоў увёў на тэрыторыю Беларусі і Літвы саксонскія войскі, аднак на самай справе імкнуўся да распальвання барацьбы, каб узмацніць сваю ўладу.
У лістападзе 1700 г. пад Алькенікамі (паблізу Вільні) адбылася вырашальная бітва паміж атрадамі Сапегаў і шляхты. Войска Сапегаў было разбіта. Прыхільнікі Аўгуста II на чале з Г. Агінскім, а таксама магнацкія сем'і Радзівілаў, Пацаў і Вішнявецкіх выставілі праект аддзялення Вялікага Княства Літоўскага ад Польшчы і стварэння тут спадчыннай манархіі для Аўгуста II і яго нашчадкаў. Аднак гэты план не здзейсніўся.
Яшчэ ў жніўні 1698 г. Аўгуст II і Пётр I падчас спаткання ў Раве Рускай дамовіліся аб сумеснай вайне супраць Швецыі. Абодва хацелі далучыць Прыбалтыку (Латвію і Эстонію) — кожны да сваёй дзяржавы. Польскі кароль свой план вайны захоўваў у таямніцы ад сойма і шляхты Рэчы Паспалітай. Саксонскія войскі канцэнтраваліся ў Літве, каб напасці на Рыгу. Аўгуст II (як курфюрст саксонскі), Пётр I і Данія пачалі вайну супраць Швецыі. Войска Аўгуста II пачало аблогу Рыгі. Аднак малады шведскі кароль Карл XII хутка разграміў і вывеў з вайны Данію, разбіў ля Рыгі войска Аўгуста II, а ў лістападзе 1700 г. пад Нарвай разграміў расійскую армію. Пётр I выратаваўся і ўцёк аж у Ноўгарад.
Паўночная вайна
На тэрыторыю Беларусі, Літвы і Польшчы прыйшла вайна. Тут яна цягнулася дзесяць гадоў, аднак страты былі неймаверныя. Шведская і расійская арміі рабавалі насельніцтва, накладвалі на гарады грашовыя кантрыбуцыі. Расійская армія збірала з насельніцтва прадуктовыя «порцыі» для сваіх салдат, вытрасаючы амаль усё з сялянскіх свірнаў. Вайна прынесла голад, разбурэнне гарадоў і эпідэміі. У выніку насельніцтва Беларусі значна скарацілася. У 1700 г. колькасць жыхароў складала 2,2 мільёна чалавек, а пасля Паўночнай вайны — 1,5 мільёна.
Шведскае войска Карла ХІІ рушыла ў межы Рэчы Паспалітай. У пачатку 1702 г. шведы прайшлі праз Вільню і Горадню, разрабаваўшы гарады і навакольныя мястэчкі. 24 мая 1702 г. Карл XII авалодаў Варшавай, а потым і Кракавам. Праўда, Кракаў потым быў адваяваны. На Беларусі і Літве арганізаваліся дзве групоўкі. Асноўная маса шляхты на чале з гетманам польным М. Вішнявецкім і Г. Агінскім была за саюз з Пятром I супраць шведаў, Сапегі і меншая частка шляхты — за саюз з Карлам ХІІ супраць Аўгуста II. Вясной 1703 г. была склікана генеральная канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага, якая абвясціла саюз з Расіяй. У маі 1704 г. у Польшчы ствараецца Сандамірская канфедэрацыя прыхільнікаў Аўгуста II, якая ў жніўні 1704 г. заключыла саюз з Расіяй і абвясціла вайну Швецыі.
Голодные игры
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
рейтинг книги
Найденыш
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
рейтинг книги
Игра Кота 2
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
рейтинг книги
Связанные Долгом
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
рейтинг книги
Адвокат вольного города 3
3. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего
Религия и эзотерика:
эзотерика
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.
Научно-образовательная:
медицина
рейтинг книги
