Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

З Турэцкай імперыяй адносіны таксама не палепшыліся.

Ян Сабескі (малюнак Яна Матэйкі)

Урэшце Яну Сабескаму на гродзенскім сойме 1678–1679 гг. давялося пайсці на кампраміс з апазіцыяй і адмовіцца ад сваіх планаў адносна Прусіі і Венгрыі. Больш за тое, кароль зрабіў паварот у палітыцы да саюзу з Аўстрыяй супраць Турцыі. Апошняе падабалася шляхце — яна хацела вярнуць страчаную

раней Падолію. Марыя Казімера пакрыўдзілася на Людовіка XIV, які не лічыўся з ёю як з роўнай сабе каралеваю, а па-ранейшаму глядзеў на яе як на сваю падданую. Ды і яе родных з сям'і Арк'ен Людовік XIV не ўзнёс у шэрагі самай радавітай арыстакратыі.

У 1680-я гг. апазіцыя каралю яшчэ больш узмацнілася. У Польшчы яе ўзначальвалі ваявода рускі С. Ябланоўскі і падскарбі вялікі каронны Я. Морштын, а ў Літве-Беларусі — падскарбі вялікі літоўскі Б. Сапега і гетман вялікі літоўскі Казімір Ян Сапега. Як бачым, Сапегі пры дапамозе караля ўзмацніліся, занялі месца Пацаў і самі ўзначалілі апазіцыю. Міхал Казімір Радзівіл, швагер караля, памёр у 1690 г. Цяпер каралю давялося шукаць іншых паплечнікаў.

Бітва пад Венай

У знешняй палітыцы Ян Сабескі пачаў фармаваць антытурэцкую лігу еўрапейскіх дзяржаў, бо Турцыя ў першую чаргу пагражала Рэчы Паспалітай. 1 красавіка 1683 г. быў падпісаны трактат аб сяброўстве з Аўстрыяй. У той жа год вялікая турэцкая армія рушыла на Аўстрыю і абклала Вену. У верасні 1683 г. з 27-тысячным войскам за восем дзён маршу з Кракава Ян Сабескі падышоў да Вены і ўзначаліў агульнае войска імператара і князёў Германскай імперыі (разам сабралася 70 тысяч чалавек). Войска Беларускай-Літоўскай дзяржавы ваявала ў Славакіі, выганяючы адтуль турэцкія атрады.

12 верасня каля Вены адбылася бітва, у якой удзельнічалі і асобныя палкі беларускага-літоўскага войска, у тым ліку цяжкая конніца маршалка надворнага літоўскага Ю. Слушкі і брыгада кашталяна віленскага Э. Дэнгофа. Бітва пад Венай скончылася разгромам турэцкага войска. Вена і Аўстрыя былі выратаваны. Больш туркі сюды не прыходзілі. Неўзабаве пачалося вызваленне асноўнай часткі Венгрыі ад турэцкага прыгнёту. Для Рэчы Паспалітай таксама турэцкая пагроза была знята. Вайна працягвалася, і ў 1699 г. Польшча вярнула сабе Падолію і крэпасць Камянец.

Пасля гэтай перамогі ўтварыўся антытурэцкі саюз (1684), у які ўвайшлі Рэч Паспалітая, Аўстрыя, рымскі папа і Венецыя. Да саюзу трэба было далучыць і Расію. Дзеля гэтага ў Маскву накіравалася паўнамоцная дэлегацыя на чале з ваяводам пазнанскім К. Гжымултоўскім, якая 6 мая 1686 г. падпісала дагавор аб «вечным міры» з Расіяй, які пацвердзіў умовы Андрусаўскага перамір'я 1667 г. У Расіі засталася Левабярэжная Украіна, Кіеў, Смаленскае ваяводства. Рэч Паспалітая атрымлівала 146 тысяч рублёў, заключаўся саюз Рэчы Паспалітай і Расіі супраць Крымскага ханства. Дагавор прадугледжваў права рускага цара хадайнічаць за праваслаўных у Рэчы Паспалітай. Менавіта гэты пункт дагавору выкарыстоўваўся рускімі царамі для ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай у XVIII ст.

Маскоўскі дагавор быў настолькі непапулярны, што Ян Сабескі не хацеў яго ратыфікаваць. Ён быў ратыфікаваны толькі ў 1710 г. (праз 24 гады!), калі войскі Пятра I пасля Палтаўскай перамогі гаспадарылі ў Рэчы Паспалітай.

Астатнія гады панавання Яна Сабескага прайшлі пад знакам барацьбы з апазіцыяй, у складзе якой былі прадстаўнікі і «аўстрыйскай», і «французскай» партый. Караля падтрымлівала толькі прыдворная групоўка і сярэдняя (нават не багатая) шляхта. З шасці соймаў, якія збіраліся ў 1688–1695 гг» чатыры былі сарваныя.

У Беларускай-Літоўскай

дзяржаве супраць Сапегаў выступіла групоўка пад кіраўніцтвам біскупа віленскага Канстанціна Бжастоўскага.

У 1688 г. канфлікт паміж каралём і Сапегамі абвастрыўся з-за спробы караля авалодаць багатым Слуцкім княствам. Кароль хацеў ажаніць свайго сына Якуба са слуцкай княгіняй Людвікай Каралінай Радзівіл (1667–1695), дачкой Багуслава Радзівіла, якая была замужам за маркграфам брандэнбургскім Людвігам (1666–1687), сынам «вялікага курфюрста» Фрыдрыха Вільгельма, але ў красавіку 1687 г. аўдавела. Калі б гэты праект удаўся, то на Беларусі і Літве каралевіч Якуб атрымаў бы багатыя маёнткі з цэнтрамі ў Слуцку, Капылі, Біржах і іншых месцах. Сапегі на сойме рэзка выступілі супраць гэтага плана караля, і кароль вымушаны быў адступіць. Віленскі ваявода і гетман вялікі літоўскі Казімір Ян Сапега быў абвешчаны апекуном слуцкай княгіні, але яна неўзабаве выйшла замуж за графа Нейбургскага Карла Філіпа і ўсе яе ўладанні перайшлі да гэтага нямецкага прынца, які, праўда, ніколі на Беларусь не прыязджаў.

Медаль да 200-годдзя Венскай бітвы. Аверс — бюст Яна Сабескага. Рэверс — трыумфальны ўезд Сабескага ў Вену.

У 1695 г. кароль цяжка захварэў. Усе яго планы былі парушаны. Яшчэ раней, выступаючы на адным з соймаў ён прадказваў няшчасці краіне, якая «не можа выкарыстаць перамогі ў войнах з-за пастаяннай барацьбы за ўладу паміж групоўкамі і супраць караля». 17 чэрвеня 1696 г. Ян Сабескі пасля апаплексічнага ўдару (інсульту) памёр. Зноў пачалося бескаралеўе. Зноў часова ўладу прыняў прымас (галава) каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай — да выбараў наступнага караля.

Аўгуст II Моцны (1670–1733)

Кароль польскі і вялікі князь літоўскі ў 1697–1706 і 1709–1733 гг., курфюрст саксонскі ад 1694 г.

Колькі рысаў да партрэта

Ад канца XVII і амаль усю першую трэць XVIII ст. каралём польскім і вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім быў Аўгуст II з саксонскай дынастыі Вэтынаў (з альберцінскай лініі). З ягоным імем гісторыкі звязваюць трагічныя для нашай краіны падзеі Паўночнай вайны, актыўнае ўмяшанне Расіі ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай, пастаянную барацьбу паміж рознымі групоўкамі, а таксама спробы ўзмацніць каралеўскую (г. зн. сваю) уладу.

Постаць Аўгуста II неадназначная. Ён і палкаводзец, і дыпламат, і мецэнат, любіў музыку і карціны. Гэта ён пабудаваў у 1710 г. у саксонскім горадзе Майсене фарфоравую фабрыку, якая з таго часу выпускае прадукцыю знакамітага саксонскага фарфору. Аўгуст цікавіўся алхіміяй і астралогіяй. Па веравызнанні, як і ўсе прадстаўнікі саксонскай дынастыі, лютэранін, ён па сутнасці быў абыякавы да рэлігіі.

Высокі і прыгожы, Аўгуст вызначаўся незвычайнай фізічнай сілай: мог, узяўшы ў руку падкову і сціснуўшы, зламаць яе. За гэта і атрымаў мянушку Моцны. Асабліва вызначаўся Аўгуст мужчынскім тэмпераментам. Ён не прапускаў ніводнай прывабнай кабеты — ні арыстакраткі, ні прыдворнай служанкі, ні акторкі, ні мяшчанкі, а калі здаралася, то і сялянкі. Яму прыпісвалі больш за дзвесце пяцьдзесят пазашлюбных дзяцей, хаця ад жонкі ён меў толькі аднаго сына. Сучаснікі жартавалі, што Аўгуст значна павялічыў колькасць насельніцтва ў Дрэздэне і Варшаве.

Поделиться:
Популярные книги

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

Гимназистка. Нечаянное турне

Вонсович Бронислава Антоновна
2. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.12
рейтинг книги
Гимназистка. Нечаянное турне

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11