Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

20 жніўня 1719 г. малады каралевіч ажаніўся ў Вене з эрцгерцагіняй Марыяй Ёзэфай (1699–1757), дачкой імператара Ёзэфа I. Яна мела на мужа вялікі ўплыў і фактычна замяніла сваім уздзеяннем ранейшы ўплыў ягонай роднай маці. Ад гэтага шлюбу было 14 дзяцей (на працягу 20 гадоў), але трое памерлі ў дзяцінстве. Старэйшы сын, Фрыдрых Хрысціян (1722–1763), стаў пасля смерці бацькі яго наступнікам у Саксоніі, але быў курфюрстам толькі два месяцы. Хоць і здольны дзяржаўны дзеяч, але вельмі хваравіты. Ад яго пайшла далейшая саксонская дынастыя, прадстаўнікі якой дагэтуль жывуць у Нямеччыне. Адну дачку Фрыдрых Аўгуст выдаў замуж за іспанскага караля Карла III, другую — за курфюрста баварскага, трэцюю — за Людовіка, дафіна Францыі (бацькі каралёў Людовіка XVI, Людовіка XVIII і Карла Х). Па жаночай лініі ў Фрыдрыха Аўгуста цяпер шматлікае патомства ў каралеўскіх дамах Еўропы. Адзін з сыноў- Франц Ксаверы (1730–1806) —

зрабіў добрае ўражанне на варшаўскае грамадства і хацеў нават дабіцца кароны. Другі сын — Карл (1733–1796) — ажаніўся з польскай арыстакраткай Францішкай Красіньскай. Ён здолеў увайсці ў фавор да царыцы Лізаветы Пятроўны і нават у 1758–1763 гг. заняць трон Курляндыі, але быў пазбаўлены такога ганаровага месца Кацярынай II.

Аўгуст Моцны ў Польшчу сына не вазіў, засцерагаючыся апазіцыі, якая магла зрабіць ягонага сына сваім правадыром (што, дарэчы, здаралася ў XVIII ст. на еўрапейскіх дварах), але рыхтаваў яго да заняцця трона не толькі ў Дрэздэне, але і ў Варшаве. Фрыдрых Аўгуст прымаў удзел у пасяджэннях нешматлікага кабінета Аўгуста II у Дрэздэне, удзельнічаў у перамовах з дыпламатамі іншых краін.

Каб забяспечыць каралеўскі і велікакняжацкі пасад у Рэчы Паспалітайдля сваёй дынастыі, Аўгуст II заключыў пагадненні з магнацкімі групоўкамі, абяцаючы Рэчы Паспалітай моцную падтрымку і саюз з багатай, эканамічна моцнай Саксоніяй. Збіраючыся захаваць цэласнасць Рэчы Паспалітай, групоўка князёў Чартарыйскіх пайшла на такое пагадненне з Аўгустам Моцным, хоць фармальнага саюзу з Саксоніяй заключана не было. Гэтым забяспечвалася ў будучыні абранне Фрыдрыха Аўгуста каралём польскім і вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім. Адначасова групоўка мела на мэце правесці рэформы дзяржаўнага ладу, умацаваць цэнтральную ўладу ў дзяржаве, правесці таксама эканамічныя рэформы.

Але і суседнія дзяржавы рыхтаваліся да магчымай смерці Аўгуста II, каб прадухіліць узмацненне Рэчы Паспалітай і захаваць у ёй паўанархічныя парадкі. У верасні — снежні 1732 г. Расія, Аўстрыя і Прусія падпісалі трактат, паводле якога на польскі трон павінен быць абраны кандыдат, які захаваў бы добрыя адносіны з суседнімі дзяржавамі. Выключалася кандыдатура Станіслава Ляшчынскага. На перыяд выбараў новага караля Расія, Аўстрыя і Прусія на межах Рэчы Паспалітай мелі намер выставіць адпаведную колькасць войскаў, каб пры неабходнасці аб'яднаць свае сілы на працягу чатырох тыдняў. Дамовіліся і наконт кандыдатуры на трон — гэта быў партугальскі прынц Эмануіл (1697–1766), малодшы брат караля Жуана V (1689–1750), а жонка караля даводзілася сястрой германскаму імператару Карлу VI. Суседнія дзяржавы мелі кандыдата, у якім манархі не сумняваліся. Да таго ж усе тры дзяржавы не хацелі саюзу Саксоніі і Рэчы Паспалітай.

Аўгуст III. Малюнак Яна Матэйкі.

Абранне Аўгуста каралём

На пачатку 1733 г. Аўгуст II Моцны і Чартарыйскія рыхтавалі сойм, на якім хацелі правесці рэформы. Аднак у ноч на 1 лютага ў Варшаве памёр кароль, вялікі князь і курфюрст. Пачалося бескаралеўе. Фрыдрых Аўгуст II заняў трон у Саксоніі. А ў Рэчы Паспалітай моцная групоўка магнатаў і шляхты падтрымала кандыдатуру Станіслава Ляшчынскага. Партугальскі кароль не згадзіўся на кандыдатуру Эмануіла, а прапанаваў другога свайго брата — інфанта Антонія. Таму імператар Карл VI вырашыў падтрымаць больш рэальную кандыдатуру — саксонскага курфюрста Фрыдрыха Аўгуста, якога падтрымлівала іншая групоўка. Трэба было перш за ўсё дамовіцца з Расіяй.

У жніўні 1733 г. Фрыдрых Аўгуст II дамовіўся з урадам імператрыцы Ганны Іванаўны. Ад імя Рэчы Паспалітай ён павінен быў адмовіцца ад прэтэнзій на Ліфляндыю, абяцаў як курфюрст саюз паміж Саксоніяй і Расіяй на 18 гадоў прызнаваў за царыцай імператарскі тытул і запэўніваў, што пасля выбрання каралём зробіць усё магчымае, каб і Рэч Паспалітая прызнала гэты тытул. Ён абяцаў захаваць у Рэчы Паспалітай усе свабоды (па сутнасці анархічны лад). Фаварыту царыцы Ганны — Эрнэсту Ёгану Бірону — на словах збіраўся аддаць герцагства Курляндскае як васальную дзяржаву ў дачыненні да Рэчы Паспалітай. Мусіць, гэтае апошняе абяцанне пераважыла ўсе іншыя. Ганна Іванаўна падтрымала кандыдатуру саксонскага курфюрста. Аўстрыю ён таксама пераканаў. Карл VI быў апошнім мужчынскім прадстаўніком роду Габсбургаў. Спрэчка вялася за аўстрыйскую спадчыну пасля яго. Карл VI хацеў пакінуць усе свае краіны (Аўстрыю, Венгрыю, Чэхію, Аўстрыйскія Нідэрланды)

дачцэ Марыі Тэрэзіі. Аднак Аўгуст Моцны раней прэтэндаваў на аўстрыйскую спадчыну ад імя сваёй нявесткі Марыі Ёзэфы, жонкі цяперашняга курфюрста, бо яна была дачкой старэйшага брата Карла VI — імператара Ёзэфа, які памёр у 1711 г. Яшчэ ў ліпені 1733 г. саксонскі курфюрст даў абяцанне Аўстрыі падтрымаць правы Марыі Тэрэзіі на ўсю спадчыну імператара.

Але 12 верасня 1733 г. 12 тысяч шляхты-выбаршчыкаў абралі Станіслава Ляшчынскага каралём польскім і вялікім князем літоўскім, спадзеючыся, што ён абароніць незалежнасць дзяржавы. Меншасць выбаршчыкаў пакінула сход выбарчага сойма. Гэтае выбранне і стала зачэпкай для ўвядзення на тэрыторыю Рэчы Паспалітай расійскіх войскаў. Пачалася вайна 1733–1735 гг. за польскую спадчыну. Прыхільнікамі Фрыдрыха Аўгуста былі польскія і ў значнай ступені беларускія-літоўскія магнаты і шляхта, залежная ад іх (Любамірскія, Радзівілы і Сапегі). Пераважалі Радзівілы і Сапегі. Яны ўлічвалі небяспеку з боку расійскіх войскаў сваім багатым маёнткам і да таго ж знаходзіліся ў апазіцыі да польскіх магнатаў. Войска літоўскае было таксама за С. Ляшчынскага.

Расійскі ўрад у верасні 1733 г. увёў свае войскі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай. Ім супрацьстаялі малалікія часці кароннай арміі. Расійская армія генерал-аншэфа графа П. П. Ласі імклівым маршам падышла да Варшавы і заняла прадмесце сталіцы — Прагу. Туды пераехала тысяча прыхільнікаў саксонскага курфюрста (а хутчэй праціўнікі Станіслава Ляшчынскага). Яны абвясцілі канфедэрацыю. Галоўную ролю адыгрывалі кракаўскі ваявода князь Т. Любамірскі, наваградскі ваявода князь М. Ф. Радзівіл, расійскі генерал-фельдмаршал Я. К. Сапега. 5 кастрычніка 1733 г. гэтая меншасць выбаршчыкаў, у сваю чаргу, у вёсцы Камень, ля прадмесця Прага, абвясціла саксонскага курфюрста каралём пад імем Аўгуста III. У Еўропе Аўгуста III лічылі кандыдатам царыцы Ганны Іванаўны. Такая сітуацыя вельмі нагадвала абранне Станіслава Ляшчынскага каралём у 1704 г., але тады антыкароль не ўтрымаўся на троне.

Станіслаў Ляшчынскі мусіў адступіць у Гданьск, дзе дарэмна чакаў дапамогі ад Францыі. Дапамога прыйшла невялікая, ды і позна. Расійскія войскі займалі галоўныя пункты ў Польшчы. З захаду на тэрыторыю Польшчы ўступілі саксонскія войскі. Каб замацаваць сваё становішча, 17 студзеня 1734 г. Аўгуст III разам з жонкай каранаваўся ў Кракаве.

На баку Станіслава Ляшчынскага ў 1734 г. выступала канфедэрацыя, якая арганізавалася ў Дзікове (цяпер частка горада Тарнабжэга) пад камандаваннем люблінскага ваяводы А. Тарлы. Яе праграмай была барацьба за незалежнасць краіны і дзяржаўнае рэфармаванне. Але гэтая канфедэрацыя не здолела адбіць наступу інтэрвентаў. Расійскія войскі пад камандаваннем генерал-фельдмаршала Б. К. Мініха аблажылі Гданьск, і ў ліпені 1734 г. горад капітуляваў, а С. Ляшчынскі ўцёк у Прусію, потым эміграваў зноў у Францыю. Большасць польскіх магнатаў перайшла на бок Аўгуста III. І ўсё ж Аўгусту III давялося змагацца з Дзікоўскай канфедэрацыяй.

Вайна за польскую спадчыну набыла агульнаеўрапейскі характар. Фармальна ў абарону Станіслава Ляшчынскага выступіла Францыя — выступіла супраць Расіі, Аўстрыі і Саксоніі. Французы нанеслі паражэнне аўстрыйскім войскам у Італіі. Вайна закончылася ў кастрычніку 1735 г. падпісаннем прэлімінарнага дагавора. У лістападзе 1738 г. быў падпісаны канчатковы Венскі трактат паміж Аўстрыяй і Францыяй, да якога ў 1739 г. далучыліся Расія, Саксонія і Рэч Паспалітая. Францыя дамаглася аслаблення Аўстрыі. Каралём польскім і вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім прызналі Аўгуста III. Станіслаў Ляшчынскі захаваў пажыццёва тытул караля і вялікага князя і атрымаў (таксама пажыццёва) герцагствы Латарынгію і Бар (тамсама, дзе і Латарынгія). Расія ўзмацніла свой уплыў на Рэч Паспалітую і захавала яе слабы, паўанархічны дзяржаўны лад, карысны для далейшых мэтаў расійскай палітыкі.

Панаванне Аўгуста III

Так ва ўмовах інтэрвенцыі пачалося панаванне навязанага Рэчы Паспалітай караля і вялікага князя. Але даволі хутка значная колькасць магнатаў і шляхты, з іх кансерватыўнымі поглядамі і жаданнем захаваць такое становішча, як было раней, не зважаючы на агульныя змены ў Еўропе ў XVIII ст., прымірылася з каралём і нават задаволілася тым, што федэратыўная дзяржава — Рэч Паспалітая (гэта значыць і Польшча, і Беларускае-Літоўскае гаспадарства) не рухалася наперад. У гэты час у шляхецкім асяроддзі была распаўсюджана прымаўка: «Пры каралі Сасе еш, пі і распускай пас». Шляхце падабаўся багаты каралеўскі стол: на абед у палацы падавалася не менш чым дваццаць страў. Ад гэтага пайшло крылатае выслоўе: «Я сёння еў, як кароль польскі». Шляхта і асабліва магнаты, перанялі ў караля любоў да раскошы. Але да караля вялікай любові ў шляхты не было.

Поделиться:
Популярные книги

Землянка для двух нагов

Софи Ирен
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Землянка для двух нагов

Затерянные земли или Великий Поход

Михайлов Дем Алексеевич
8. Господство клана Неспящих
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.89
рейтинг книги
Затерянные земли или Великий Поход

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №6

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №6

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Контрактер Душ

Шмаков Алексей Семенович
1. Контрактер Душ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.20
рейтинг книги
Контрактер Душ

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Неудержимый. Книга XX

Боярский Андрей
20. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XX

Часограмма

Щерба Наталья Васильевна
5. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.43
рейтинг книги
Часограмма