Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Каралева канчаткова перацягнула Сабескага ў каралеўскі, прафранцузскі лагер. Ён абіраўся некалькі разоў дэпутатам соймаў выступаў за ўзмацненне каралеўскай улады і абранне прынца Кандэ наступнікам трона ў Варшаве. У 1663 г. з войскам пад камандаваннем караля Яна Казіміра (разам з украінскімі казакамі гетмана Правабярэжнай Украіны Паўла Тэтэры) удзельнічаў у паходзе супраць Расіі. Войскі дайшлі да Глухава і Сеўска, але вымушаны былі адступіць. Сабескі камандаваў ар'ергардам і мужна адбіваў атакі расійскіх войскаў і казацкага войска Левабярэжнай Украіны.

7 красавіка 1665 г. памёр ваявода Замойскі. Нягледзячы на жалобу, Ян Сабескі ўжо 14 мая патаемна абвянчаўся з Марыяй Казімерай Замойскай, багатай 24-гадовай удавой (дзяцей у яе не было). Афіцыйны шлюб адбыўся 5 ліпеня 1665 г. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся тры сыны — Якуб Людвік, Аляксандр

і Канстанцін — і дачка Тэрэса Кунегунда (1676–1710), якая выйшла замуж за баварскага курфюрста Максіміліяна II. Яе сын Карл Альберт (унук Я. Сабескага) (1697–1745), таксама курфюрст, нават стаў у 1742 г. імператарам Свяшчэннай Рымскай (Германскай) імперыі. Дачка Якуба Людвіка (унучка Сабескага) Марыя Клементына выйшла замуж за Джэймза Эдварда Сцюарта, сына зрынутага ў 1688 г. англійскага каталіцкага караля Якава II, прэтэндэнта на англійскі трон.

У год (1665), калі нарэшце наладзілася сямейнае жыццё, Ян Сабескі стаў маршалкам вялікім каронным (лічыўся першым міністрам, вышэй за канцлера). Падчас рокашу гетмана польнага Е. С. Любамірскага, які выступіў супраць рэформаў дзяржаўнага ладу ў Рэчы Паспалітай, Сабескі ўзяў бок караля. Але часта ад'язджаў з войска, каб сустракацца з маладой жонкай. У 1666 г. атрымаў ад караля булаву гетмана польнага кароннага. Ваяваў ён супраць ракашан Е. С. Любамірскага неахвотна, нават пацярпеў паразу і ў ліпені 1666 г. з радасцю падпісаў з імі пагадненне, якое скончыла грамадзянскую вайну. Планы рэформаў былі перакрэслены. «Залатая вольнасць» шляхты і магнатаў захавалася.

Вайсковая i дзяржаўная дзейнасць

Толькі скончылася грамадзянская вайна, а ўжо зноў пачалася новая вайна на Украіне. Гетман Правабярэжнай Украіны Пётр Дарашэнка разам з крымскімі татарамі выступаў супраць Кароны. Андрусаўскае перамір'е паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй у студзені 1667 г. паказала, што ваяваць Рэч Паспалітая і Расія ўжо больш няздольныя. Тады Турцыя выступіла супраць Рэчы Паспалітай, узяўшы пад сваю апеку казакоў і крымскіх татараў. Казацка-татарскае войска (да 30 тысяч чалавек) гетмана Дарашэнкі рушыла на Львоў Насустрач выступіў атрад з невялікімі сіламі (3 тысячы конніцы, пяхоты і артылерыі). 6 кастрычніка 1667 г. адбылася бітва каля Падгайцаў (на ўсход ад Галіча). Войску Сабескага дапамагалі ўкраінскія сяляне, якія раней уцяклі ў Падгайцы. Атакі казакоў і татараў былі адбіты, і яны былі вымушаны заключыць мір, бо ў гэты час запарожцы на чале з атаманам Іванам Сірко напалі на Крымскае ханства (гэта той Сірко, што з'яўляецца аўтарам вядомага ліста запарожцаў да турэцкага султана: «Ты шатане турэцкі, чорта праклятага брат і таварыш…»).

Перамога пад Падгайцамі прынесла Яну Сабескаму вялікі аўтарытэт сярод шляхты. У лютым 1668 г. кароль Ян Казімір надаў яму годнасць вялікага гетмана кароннага.

Падчас выбараў новага караля ў 1669 г. (пасля адрачэння ад трона Яна Казіміра) Сабескі падтрымаў кандыдатуру прынца Луі дэ Кандэ, сваяка французскага караля. Але шляхта абрала каралём Міхала Карыбута Вішнявецкага. Ян Сабескі разам з галавой каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай арцыбіскупам М. Пражмоўскім стаў на чале апазіцыі. Але апазіцыя вымушана была спыніць атакі на караля. На краіну напала Турцыя, а перш за ўсё крымскія татары. У 1671 г. Сабескі ў некалькіх бітвах разбівае крымскіх татараў на Украіне. Але туркі ў жніўні 1672 г. прымусілі капітуляваць моцную крэпасць Камянец-Падольскі, захапілі некалькі гарадоў. Крымскія татары рабавалі Украіну. Гетман Ян Сабескі з невялікімі сіламі нанёс паражэнне крымскім татарам. Тым не менш Рэч Паспалітая мусіла заключыць з Турцыяй ганебны Бучацкі мір і перадаць Турцыі Падолію, а Брацлаўскае ваяводства і паўднёвую частку Кіеўскага — казацкаму гетману Пятру Дарашэнку, васалу султана. Польшча павінна была плаціць штогадовую даніну султану.

У сакавіку 1673 г. кароль Міхал і апазіцыя прыйшлі нарэшце да згоды. Сойм адхіліў Бучацкі мірны дагавор, і вайна з Турцыяй працягвалася. Гетман вялікі каронны Ян Сабескі сабраў 40-тысячнае польскае войска. Да яго далучылася 12-тысячнае беларускае-літоўскае войска на чале з гетманам вялікім літоўскім Міхалам Казімірам Пацам і гетманам польным літоўскім Міхалам Казімірам Радзівілам. 11 лістапада 1673 г. аб'яднанае войска на чале з Янам Сабескім нанесла знішчальную паразу турэцкай арміі Хусейна-пашы. Гэтая перамога перапыніла наступ турэцкіх войскаў і ўславіла Яна Сабескага. За адзін дзень да вырашальнай

бітвы памёр кароль Міхал Карыбут Вішнявецкі. Трон стаў вакантным.

Ян Сабескі — кароль

19 мая 1674 г. на выбарчым полі Ян Сабескі быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Супраць ягонае кандыдатуры актыўна выступіла прааўстрыйская групоўка магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. Яе ўзначальвалі Пацы: канцлер вялікі літоўскі Крыштаф Пац, яго стрыечны дзядзька Міхал Казімір — гетман вялікі літоўскі і ваявода віленскі, брат апошняга Казімір — біскуп жмудскі. Яны патрабавалі аднагалоснага выбару, не хацелі прызнаваць Марысеньку каралевай, а сына Якуба — каралевічам. Аднак Сапегі і Радзівілы падтрымалі новаабранага караля, і 5 чэрвеня 1674 г. ён прынёс прысягу. З-за вайны з туркамі каранацыю адклалі, і яна адбылася ў лютым 1676 г. на сойме ў Кракаве.

У сувязі з моцнай апазіцыяй каралю Яну Сабескаму ў Беларускай-Літоўскай дзяржаве з боку прааўстрыйскай групоўкі на чале з Пацамі кароль пачаў пры нагодзе вылучаць на вышэйшыя пажыццёвыя пасады прадстаўнікоў сям'і Сапегаў якія, у сваю чаргу, падтрымлівалі караля. Радзівілы на чале са шваграм караля, уладальнікам Нясвіжа Міхалам Казімірам Радзівілам, натуральна, таксама былі за караля.

Восенню 1674 г. туркі зноў пайшлі на Украіну. Кароль Ян III (так яго афіцыйна называлі) сам павёў войска ў паход. У баях з туркамі каралеўскае войска адбіла гарады Бар, Магілёў-над-Днястром, Брацлаў. У 1675 г. Сабескі малымі сіламі затрымаў татарскі наезд, абараніў Львоў і пагнаў татараў ажно ў Малдавію. Восенню 1676 г. ля ракі Днестр, ля Жураўна, былі адбіты атакі турэцка-татарскага войска і заключаны мір з Турцыяй і Крымам, паводле якога захопленыя туркамі землі Падоліі заставаліся ў іх руках, але выплата штогадовай даніны памерам 22 тысячы злотых (паводле Бучацкага міру) скасоўвалася. Белая Царква і Павалоч вярталіся да Польшчы, але Камянец застаўся ў туркаў. Сойм не зацвердзіў гэты дагавор.

Стаўшы каралём, Ян Сабескі надумаў правесці рэформы, каб узмацніць дзяржаўны лад, у тым ліку ўладу караля, і абмежаваць сваволле магнатаў. Ён таксама намагаўся змяніць кірунак знешняй палітыкі дзяржавы — з усходу на захад. План грунтаваўся на намерах займець сталы мір з Турцыяй і палепшыць адносіны з Расіяй. Рэч Паспалітая збіралася заключыць саюз з Францыяй і Швецыяй супраць Брандэнбургска-Прускай дзяржавы і Аўстрыі, далучыць да Польшчы так званую Княскую Прусію (герцагства Прусія з Кёнігсбергам, або Караляўцом) і такім чынам шырока выйсці да Балтыйскага мора, а таксама далучыць Сілезію да Польшчы (Сілезія тады знаходзілася пад уладай Аўстрыі). Дзеля гэтага Ян Сабескі заключыў з Францыяй у 1675 г. саюзны дагавор, падтрымаў антыгабсбургскае паўстанне куруцаў у Венгрыі і Славакіі пратэстанцкага графа Імрэ Цёкёя, а праз два гады заключыў саюз са Швецыяй. Габсбургі, уладальнікі Аўстрыі, Венгрыі, Чэхіі, Славакіі і імператары Свяшчэннай Рымскай (Германскай) імперыі, у сваю чаргу, пачалі актыўную палітыку ў Рэчы Паспалітай супраць Яна Сабескага і прафранцузскай групоўкі. Яны заключылі пагадненне з Расіяй, а ў самой Рэчы Паспалітай з'ядналі магнацкую апазіцыю на чале з Пацамі ў Літве і Беларусі, а ў Польшчы — з гетманам польным каронным Дымітрам Ежы Вішнявецкім (стрыечным братам былога караля Міхала Карыбута Вішнявецкага), біскупам кракаўскім А. Тшэбіцкім. Апазіцыя ўтварыла нават патаемную канфедэрацыю з мэтай пазбавіць Яна Сабескага трона (каб не даць каралю каранавацца), а потым ужо выступіла супраць дынастыйнай палітыкі караля і супраць яго знешняй палітыкі ў Венгрыі і Прусіі. Апазіцыя рэзка выказалася наконт таго, каб каралеўскі трон успадкаваў каралевіч Якуб, старэйшы сын Сабескага.

Змаганне з апазіцыяй

Вялікія планы караля рэфармаваць дзяржаўны лад краіны не ажыццявіліся. Занадта моцнай была апазіцыя магнатаў якія не хацелі змяншэння сваёй улады як у Польшчы, так і ў Беларускай-Літоўскай дзяржаве. Ды і шляхта не хацела пазбаўляцца сваёй «залатой вольнасці». Планы караля ўрэшце не падтрымаў і асноўны саюзнік, французскі кароль Людовік ХІV. Яму ўдалося ў 1678–1679 гг. пашырыць тэрыторыю Францыі, заключыць мірны дагавор з шэрагам еўрапейскіх дзяржаў. Цяпер Аўстрыя і Брандэнбург замірыліся з Францыяй, а Брандэнбург стаў нават саюзнікам Францыі. У 1678 г. Расія вярнула Беларускай-Літоўскай дзяржаве страчаныя раней Невель, Себеж і Веліж узамен за адмову Рэчы Паспалітай ад вяртання ёй Кіева, але гэта не ратавала ад новых пагрозаў вайны.

Поделиться:
Популярные книги

Голодные игры

Коллинз Сьюзен
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.48
рейтинг книги
Голодные игры

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Адвокат вольного города 3

Кулабухов Тимофей
3. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 3

Квантовый воин: сознание будущего

Кехо Джон
Религия и эзотерика:
эзотерика
6.89
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Русь. Строительство империи 2

Гросов Виктор
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Лавренова Галина Владимировна
Научно-образовательная:
медицина
7.50
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия