Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Зачараваныя смерцю

Алексиевич Светлана Александровна

Шрифт:

На Сахаліне мы жылі паблізу могілак. Амаль штодня я чуў пахавальную музыку: жоўтая труна — памёр нехта ў пасёлку, абабітая чырвоным кумачом — лётчык загінуў. Чырвоных трун было больш. Пасля кожнай чырвонай труны тата прыносіў дадому магнітафонную касету… Прыходзілі лётчыкі… На стале дыміліся пажваканыя папяросныя «бычкі», блішчэлі запацелыя шклянкі з гарэлкай… Круцілася касета:

— Я — борт такі вось… Рухавік стаў…

— Ідзіце на другім.

— І гэты няспраўны…

— Паспрабуйце запусціць левы рухавік.

— Не запускаецца…

— Правы…

— Маўчыць…

— Катапультуйцеся!

— Ліхтар кабінны не скідваецца!.. Тваю маць!!! Э-э-э… Ы-ы-ы…

Я

доўга ўяўляў смерць як падзенне… З неймавернай вышыні… Без слоў… Э-э-э… Ы-ы-ы… На мове ветру… Стыхіі… Матэрыі…

Хтосьці з маладых лётчыкаў аднаго разу спытаў у мяне:

— Што ты, малы, ведаеш пра смерць?

Я здзівіўся. Мне здавалася, што я гэта ведаў заўсёды. Прыцягненне. Страх і цікаўнасць. Хавалі хлопчыка з нашага класа — накапаў у пяску старых акопаў патронаў і кінуў у вогнішча… Замест вачэй — два пятачкі… Я гэта ведаў заўсёды, я нарадзіўся ўжо з гэтым веданнем. Можа, я ўжо калісьці паміраў… Ці мама, калі я яшчэ месціўся ў ёй, сядзела ля акна і глядзела, як везлі на могілкі: чырвоная труна, жоўтая труна… Я загіпнатызаваны праблемай смерці, на працягу дня я думаю аб ёй дзесяткі разоў. Напэўна, таму, што я ў дзяцінстве жыў ля могілак. Смерць пахла папяроснымі «бычкамі», недаедзенымі шпротамі і гарэлкай. Гэта не абавязкова бяззубая старая з касой, а можа, гэта прыгожая дзяўчына? І я яе ўбачу…

…Васемнаццаць гадоў. Усяго хочацца: жанчын, віна, падарожнічаць… Загадак, тайнаў… Я прыдумляў сабе рознае жыццё, уяўляў. І ў гэты момант цябе падлоўліваюць… Мне і сёння хочацца растварыцца, знікнуць, каб нічога пра мяне не ведалі, не пакінуць аніякіх слядоў. Пайсці лесніком, бяспашпартным бомжам… Пастаянна навальваецца адзін і той жа сон: мяне зноў забіраюць у армію… Пераблыталі дакументы, і зноў трэба ісці служыць. Крычу, адбіваюся:

— Я ўжо служыў, быдлякі! Пусціце мяне!!!

Вар'яцею! Жудасны сон… А майму сябруку, ён ваяваў у Афганістане, сніцца, што аўтамат не страляе…

Я не хацеў быць хлопчыкам… Я не хацеў быць вайскоўцам… Тата сказаў:

— Ты павінен стаць мужчынам. А то дзяўчаткі падумаюць, што імпатэнт.

У арміі мяне будуць забіваць… Гэта я ведаў… Ці мяне заб'юць, ці я заб'ю. Брат вярнуўся пасля службы зламаным чалавекам. Кожны ранак яго білі нагой у твар… Ён ляжаў на ніжніх нарах, стараслужбовец — наверсе… Калі цябе цэлы год пяткай у морду! Паспрабуй застацца тым, кім ты быў. Ёсць тып людзей, якія не могуць быць мясам, а ёсць іншы тып, гатовы быць толькі мясам. Чалавечыя аладкі… Я вучыўся біць… У твар, між ног… Як хрыбет пераламаць… Хатха-ёга, каратэ…

Раскажу анекдот… Памяняем жанр…

Гуляе па лесе дракон. Напаткаў мядзведзя.

— Мядзведзь, — кажа дракон, — у мяне ў восем гадзін — вячэра. Прыходзь — я цябе з'ем.

Брыдзе далей. Бяжыць ліса.

— Ліса, — кажа дракон, — у мяне ў сем раніцы — сняданне. Прыходзь — я цябе з'ем.

Брыдзе далей. Скача заяц.

— Стой, заяц, — кажа дракон, — у мяне ў дзве гадзіны абед. Прыходзь — я цябе з'ем.

— У мяне пытанне, — падняў заяц лапу.

— Давай.

— Можна не прыходзіць?

— Можна. Я цябе выкрэсліваю са спісу.

…Нас вядуць па пероне… Дзяўчаткі махаюць… Мамы плачуць… У памяці застаюцца толькі галасы:

— Сорак таблетак… Спроба суіцыду… Белы білет. У армію не бяруць… Трэба быць дурнем, каб застацца разумным… Бі мяне! Бі! Ну і хай я — ..ўно, мне напляваць. Затое я — дома, гуляю з дзяўчаткамі, а ты — з вінтоўкай пайшоў гуляць у вайну…

Чалавека можна запраграмаваць. Ён гэтага сам хоча. Аць-два! Аць-два! У нагу!! Што такое злодзей у законе? Чалавек, у якога няма рамана са смерцю,

ён вырашыў свае адносіны са смерцю. Зачапі — відэлец у горла ўтыркне! Жыццё пражыта, спалена ўшчэнт. Такі скокне, укусіць. А сотня маладых мужчын разам? Звяры! У турме і арміі жывуць па адных законах. Бязмежжа. Запаведзь першая: ніколі не памагай слабаму, слабака лупі ботам па галаве. Уначы: хто хрукае, хто квакае, хто маму кліча, хто паветра псуе… Але слабага лупі ботамі па галаве!

Чэхаў пісаў, што трэба кожны дзень выціскаць з сябе па кроплі раба. Але часам чалавеку хочацца быць рабом, яму гэта падабаецца.

Пад'ём. Каманда:

— Легчы! Устаць!

Усе падняліся, адзін ляжыць.

— Легчы! Устаць!

Ляжыць.

Сяржант стаў жоўтым, пасля фіялетавым:

— Ты што?

— Мітусня мітусні…

— Ты што?

— Мітусня…

Сяржант — да камандзіра роты, той — да гэбэшніка. Паднялі справу: баптыст. Як у армію трапіў? Яго адасобілі ад усіх, пасля некуды звезлі. Ён фантастычна небяспечны! Не хоча гуляць у вайну…

Пакончыць з сабой я хацеў разоў пяць… На пяты… рашыўся… Спачатку думаў павесіцца… Нармальна. Усе ля гэтага калісьці праходзілі…

Камандзір прасіў:

— Толькі не страляйцеся. Людзей спісаць лягчэй, чым патроны.

У чалавеку ёсць вайна, вайна ўзбуджае. Мне б сказалі — будаваць гэты дом, у якім жыву, — доўга. Сумна. А разбурыць — за два дні. Якая радасць! Біць, руйнаваць! Нам гэта падабаецца. Сістэмы звароту няма… Я баюся замкнёных аб'ёмаў… Ненавіджу сацыяльнае жыццё… Устаць-легчы! Легчы-ўстаць! Пачысцілі нас, памылі. Вынеслі чырвоны сцяг: «І калі я парушу гэтую маю ўрачыстую прысягу, дык хай мяне спасцігне суровая кара…» Уначы ў сне я ўцякаў ад бацькі, ён цэліўся ў мяне, цэліўся…

Першы ліст ад дзяўчыны… Рукі задрыжалі… Але жыццё больш Феліні, чым Бергман. Лісты захоўваць нельга.

Праверка тумбачак:

— Бабы вашы, будуць нашы. А вам яшчэ служыць, як медным чайнікам. Нясі сваю макулатуру ва ўнітаз…

Належыць набор: брытва, аўтаручка, блакнот… Сядзіш на «вочку» і чытаеш апошні раз ліст: «Люблю… Цалую…»

Палярная ноч. Бясконцая. Стаім удвух у каравуле. У руках — зброя. З'явілася думка, што гэта зусім проста: секунда-дзве, і ты — вольны… Я магу назваць не прычыну, а зачэпку. Калі шукаць прычыну, дык трэба пачынаць адтуль, калі мама хацела дзяўчынку, а тата хацеў аборт. Дзесьці ў падсвядомасці ў мяне гэта закадавана… І татавы заклінанні: «Герой! Герой!» Герояў я ўяўляў без рук, без ног. З крывавымі зоркамі на спіне… Я ніколі не хацеў быць героем. Я ненавіджу герояў! Я імі пагарджаю! Міражы! Міфы! Ілюзія! Падмена! У маленстве мы гулялі ў самураяў. Самурай павінен быў прыгожа памерці: не меў права ўпасці тварам долу, закрычаць. Я заўсёды крычаў… Мяне не любілі браць у гэтую гульню…

А зачэпка? Зачэпка магла быць глупствам… Сяржант сказаў, што ты — мех з..ўном ці кілбасы ў абед не дасталося. Гарбата без цукру… Саштурхнуць магла дробязь…

Але жыццё больш Феліні, чым Бергман.

Стаім у каравуле. Шэпт (хлопец вясковы, з Украіны):

— Ты ведаеш, што такое аргазм? Спрабаваў?

Гэта мы — з ракетамі і ядзернымі галоўкамі, якія могуць забіць тысячы людзей? І я, што хоча сябе забіць?..

…Смерць падобная на каханне. У апошняе імгненне — страшныя і непрыгожыя сутаргі. Мы не здатныя вярнуцца са смерці, але з кахання мы вяртаемся. І можам успамінаць, як было… Вы танулі калі-небудзь, вас зацягваў вір? Я тануў… Чым больш супраціўляешся, тым меней сілы. Змірыся — і дайдзі да дна. Там ужо твой выбар: ці ты хочаш памерці, ці ты хочаш жыць. Хочаш жыць — прабівай неба вады, вяртайся. Але спачатку дайдзі да дна…

Поделиться:
Популярные книги

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Тайны ордена

Каменистый Артем
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Тайны ордена

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Эволюционер из трущоб. Том 2

Панарин Антон
2. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 2

Купец VI ранга

Вяч Павел
6. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец VI ранга

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Облачный полк

Эдуард Веркин
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Облачный полк

Достигая Вершин

ZerKo
1. Достигая Вершин
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Достигая Вершин

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника