Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны

Талстой Аляксей Мікалаевіч

Шрифт:

Бураціна пачухаў нос, запэцканы ў чарніла.

— А вы адыдзіце ўсё-такі далей…

— Божа мой, ды мы і глядзець не хочам, дзе ты закапаеш грошы, — сказала лісіца.

— Божа збаў, — сказаў кот.

Яны адышліся трошкі і схаваліся за кучай смецця.

Бураціна выкапаў ямку. Сказаў тры разы шэптам: «Крэкс, фэкс, пэкс», паклаў у ямку чатыры залатыя манеты, засыпаў, з кішэні дастаў жменьку солі, пасыпаў зверху. Набраў з лужыны прыгаршчы вады, паліў.

І сеў чакаць, калі вырасце дрэва…

Паліцэйскія

хапаюць Бураціна і не даюць яму сказаць ніводнага слова ў сваё апраўданне

Лісіца Аліса думала, што Бураціна пойдзе спаць, а ён усё сядзеў на кучы смецця, цярпліва выцягнуўшы нос.

Тады Аліса загадала кату застацца вартаваць, а сама пабегла ў бліжэйшае паліцэйскае аддзяленне.

Там, у накураным пакоі, за сталом, закапаным чарнілам, густа хроп дзяжурны бульдог.

Лісіца галасочкам, поўным самага добрага намеру, сказала яму:

— Пане мужны дзяжурны, ці нельга затрымаць аднаго беспрытульнага зладзюжку? Страшэнная небяспека пагражае ўсім багаценькім і паважаненькім грамадзянам гэтага горада.

Спрасонку дзяжурны бульдог так гыркнуў, што пад лісіцай ад страху расплылася лужынка.

— Крррасці! Гам!

Лісіца растлумачыла, што небяспечны зладзюжка — Бураціна — заўважаны на пустцы.

Дзяжурны, усё яшчэ гыркаючы, пазваніў. Уварваліся два доберманы-пінчэры, сышчыкі, якія ніколі не спалі, нікому не верылі і нават саміх сябе падазравалі ў злачынных намерах.

Дзяжурны загадаў ім даставіць небяспечнага злачынцу жывым або мёртвым у аддзяленне.

Сышчыкі адказалі коратка:

— Цяў!

І памчаліся на пустку асаблівым хітрым галопам, заносячы заднія ногі ўбок.

Апошнія сто крокаў яны паўзлі на жыватах і адразу кінуліся на Бураціна, схапілі яго пад пахі і пацягнулі ў аддзяленне.

Бураціна дрыгаў нагамі, упрошваў сказаць — за што? за што? Сышчыкі адказвалі:

— Там разбяруцца…

Лісіца і кот, не трацячы часу, выкапалі чатыры залатыя манеты. Лісіца так спрытна пачала дзяліць грошы, што ў ката апынулася адна манета, а ў яе — тры.

Кот моўчкі ўчапіўся кіпцюрамі ёй у морду.

Лісіца моцна абхапіла яго лапамі. І яны абое некаторы час качаліся клубком па пустцы. Каціная і лісіная поўсць ляцела клоччам пры святле месяца.

Абадраўшы адзін аднаму бакі, яны падзялілі манеты папалам і ў тую ж ноч зніклі з горада.

Тым часам сышчыкі прывялі Бураціна ў аддзяленне. Дзяжурны бульдог вылез з-за стала і сам абшукаў яго кішэні.

Не знайшоўшы нічога, апрача кавалачка цукру і крошак міндальнага пірожнага, дзяжурны люта засоп на Бураціна:

— Ты зрабіў тры злачынствы, нягоднік: ты — беспрытульны, бяспашпартны і беспрацоўны. Завесці яго за горад і ўтапіць у сажалцы.

Сышчыкі адказалі:

— Цяў!

Бураціна спрабаваў расказаць пра тату Карла, пра свае прыгоды. Усё дарэмна! Сышчыкі падхапілі яго, галопам зацягнулі за горад і з моста кінулі ў глыбокую

брудную сажалку, поўную жаб, п'явак і лічынак вадзянога жука.

Бураціна плюхнуўся ў ваду, і зялёная раска сышлася над ім.

Бураціна знаёміцца з жыхарамі сажалкі, даведваецца аб прапажы чатырох залатых манет і атрымлівае ад чарапахі Тарцілы залаты ключык

Не трэба забывацца, што Бураціна быў драўляны і таму не мог утапіцца.

Усё ж ён да таго напалохаўся, што доўга ляжаў на вадзе, увесь аблеплены зялёнай раскай.

Вакол яго сабраліся жыхары сажалкі: усім вядомыя сваёй дурнотай чорныя пузатыя апалонікі, вадзяныя жукі з заднімі лапамі, падобнымі на вёслы, п'яўкі, лічынкі, якія елі ўсё, што траплялася, нават саміх сябе, і, нарэшце, розныя дробныя інфузорыі.

Апалонікі казыталі яго цвёрдымі губамі і з асалодай жавалі кутасік на каўпачку. П'яўкі запаўзлі ў кішэню куртачкі. Адзін вадзяны жук некалькі разоў узлазіў на яго нос, які высока тырчаў з вады, і адтуль кідаўся ў ваду — ластаўкай.

Дробныя інфузорыі, звіваючыся і таропка дрыжучы валаскамі, якія замянялі ім рукі і ногі, спрабавалі падхапіць якую-небудзь спажыву, але самі траплялі ў рот лічынкам вадзянога жука.

Бураціна гэта, нарэшце, надакучыла, ён заплюхаў пяткамі па вадзе:

— Пайшлі прэч! Я вам не здохлая кошка.

Жыхары сажалкі шмыгнулі хто куды. Ён перавярнуўся на жывот і паплыў.

На круглых лістах гарлачыкаў пры святле месяца сядзелі жабы з вялікімі ратамі, вылупленымі вачыма пазіралі на Бураціна.

— Нейкая каракаціца плыве, — квакнула адна.

— Нос, як у бусла, — квакнула другая.

— Гэта марская жаба, — квакнула трэцяя.

Бураціна, каб перадыхнуць, вылез на вялікі ліст гарлачыка. Сеў на ім, шчыльна абхапіў калені і сказаў, ляскаючы зубамі:

— Усе хлопчыкі і дзяўчынкі напіліся малака, спяць у цёплых ложках, адзін я сяджу на мокрым лісце… Дайце паесці чаго-небудзь, жабы.

Жабы, як вядома, вельмі халаднакроўныя. Але не варта думаць, што ў іх няма сэрца. Калі Бураціна, дробна ляскаючы зубамі, пачаў расказваць пра свае няшчасныя прыгоды, жабы адна за адной падскочылі, мільганулі заднімі нагамі і нырнулі на дно сажалкі.

Яны прынеслі адтуль здохлага жука, страказінае крыльца, кавалачак твані, зернетка ракавай ікры і некалькі гнілых карэньчыкаў.

Паклаўшы ўсе гэтыя прыдатныя для яды рэчы перад Бураціна, жабы зноў ускочылі на лісты гарлачыкаў і сядзелі, як каменныя, узняўшы галовы з вялікімі ратамі і вылупленымі вачыма.

Бураціна панюхаў, пакаштаваў жабіны пачастункі.

— Мяне знудзіла, — сказаў ён, — якая брыда!..

Тады жабы зноў — усе адразу — боўтнулі ў ваду…

Зялёная раска на паверхні сажалкі загайдалася, і з'явілася вялікая, страшная змяіная галава. Яна паплыла да ліста, дзе сядзеў Бураціна.

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Новые горизонты

Лисина Александра
5. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новые горизонты

Инквизитор Тьмы 5

Шмаков Алексей Семенович
5. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 5

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Шаг в бездну

Муравьёв Константин Николаевич
3. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
фэнтези
космическая фантастика
7.89
рейтинг книги
Шаг в бездну

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей