Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны

Талстой Аляксей Мікалаевіч

Шрифт:

— Як! Ты бачыў дзяўчынку з блакітнымі валасамі? Ты бачыў маю Мальвіну?

— Падумаеш — дзіва! Плакса і прыставайла…

П'еро ўсхапіўся, размахваючы рукамі.

— Вядзі мяне да яе… Калі ты мне паможаш знайсці Мальвіну, я табе адкрыю таямніцу залатога ключыка…

— Як! — закрычаў Бураціна радасна. — Ты ведаеш таямніцу залатога ключыка?

— Ведаю, дзе ключык ляжыць, як яго дастаць, ведаю, што ім трэба адамкнуць адны дзверцы… Я падслухаў таямніцу, і таму сіньёр Карабас

Барабас шукае мяне з паліцэйскімі сабакамі.

Бураціна страшэнна захацелася зараз жа пахваліцца, што таямнічы ключык ляжыць у яго ў кішэні. Каб не прагаварыцца, ён сцягнуў з галавы каўпачок і запхнуў яго ў рот.

П'еро ўпрошваў весці яго да Мальвіны. Бураціна пры дапамозе пальцаў растлумачыў гэтаму дурылу, што зараз цёмна і небяспечна, а вось калі развіднее — яны пабягуць да дзяўчынкі.

Прымусіўшы П'еро зноў схавацца пад кусты мімозы, Бураціна прамовіў шарсцяным голасам, паколькі рот яго быў заткнуты каўпачком:

— Шашкажвай…

— Дык вось, — аднойчы ноччу шумеў вецер…

— Пра гэта ты ўжо шашкажваў…

— Дык вось, — працягваў П'еро, — я, разумееш, не сплю і раптам чую: у акно нехта моцна пастукаў…

Сіньёр Карабас Барабас забурчаў: «Каго гэта прынесла ў такое сабачае надвор'е?»

— Гэта я — Дурамар, — адказалі за акном, — прадавец лячэбных п'явак. Дазвольце мне абсушыцца каля агню.

Мне, разумееш, вельмі захацелася паглядзець, якія бываюць прадаўцы лячэбных п'явак. Я ціхенька адхінуў ражок фіранкі і прасунуў галаву ў пакой. І — бачу:

Сіньёр Карабас Барабас падняўся з крэсла, наступіў, як заўсёды, на бараду, вылаяўся і адчыніў дзверы.

Зайшоў цыбаты, мокры-мокры чалавек з маленькім-маленькім тварам, такім зморшчаным, як грыб смарчок. На ім было старое зялёнае паліто, на папружцы віселі абцугі, кручкі і шпількі. У руках ён трымаў бляшаную банку і сачок.

— Калі ў вас баліць жывот, — сказаў ён, кланяючыся, нібы спіна была ў яго зламана пасярэдзіне, — калі ў вас моцна баліць галава ці стукае ў вушах, я магу вам паставіць за вушы паўтузіна найлепшых п'явак.

Сіньёр Карабас Барабас прабурчаў:

— К чорту лысаму, ніякіх п'явак! Можаце сушыцца каля агню колькі ўлезе.

Дурамар стаў спінай да камінка.

Адразу ж ад яго зялёнага паліто пайшла пара і запахла тванню.

— Дрэнна ідзе гандаль п'яўкамі, — сказаў ён зноў. — За кавалак халоднай свініны і шклянку віна я гатовы вам прыставіць да сцягна тузін цудоўных п'явачак, калі ў вас ламата ў касцях…

— К чорту лысаму, ніякіх п'явак! — закрычаў Карабас Барабас. — Ежце свініну і піце віно.

Дурамар пачаў есці свініну, твар яго сціскаўся і расцягваўся, як гумавы. Наеўшыся і напіўшыся, ён папрасіў на люльку тытуню.

— Сіньёр, я сыты і сагрэты, —

сказаў ён. — Каб заплаціць вам за вашу гасціннасць, я вам адкрыю таямніцу.

Сіньёр Карабас Барабас пасоп люлькай і адказаў:

— Ёсць толькі адна таямніца на свеце, якую я хачу ведаць. На ўсё астатняе я пляваў і чхаў.

— Сіньёр, — зноў сказаў Дурамар, — я ведаю вялікую таямніцу, яе паведаміла мне чарапаха Тарціла.

Пры гэтых словах Карабас Барабас вылупіў вочы, усхапіўся, заблытаўся ў барадзе, паляцеў проста на спалоханага Дурамара, прыціснуў яго да жывата і зароў, як бугай:

— Шаноўнейшы Дурамар, найдаражэйшы Дурамар, кажы, кажы хутчэй, што табе паведаміла чарапаха Тарціла!

Тады Дурамар расказаў яму наступную гісторыю:

«Я лавіў п'явак у адной бруднай сажалцы каля Горада Дурняў. За чатыры сольда ў дзень я наймаў аднаго беднага чалавека, — ён раздзяваўся, залазіў у сажалку па шыю і стаяў там, пакуль да яго голага цела не прысмоктваліся п'яўкі.

Тады ён выходзіў на бераг, я абіраў з яго п'явак і зноў пасылаў яго ў сажалку.

Калі мы налавілі такім чынам колькі трэба было п'явак, з вады раптам паказалася змяіная галава.

— Паслухай, Дурамар, — сказала галава, — ты перапалохаў усё насельніцтва нашай цудоўнай сажалкі, ты каламуціш ваду, ты не даеш мне спакойна адпачываць пасля снедання… Калі скончыцца гэты непарадак?..

Я ўбачыў, што гэта звычайная чарапаха, і, ніколькі не баючыся, адказаў:

— Пакуль не вылаўлю ўсіх п'явак у вашай бруднай лужыне…

— Я гатова адкупіцца ад цябе, Дурамар, каб ты пакінуў у спакоі нашу сажалку і больш ніколі не прыходзіў.

Тады я пачаў здзекавацца з чарапахі:

— Ах ты, стары плывучы чамадан, дурная цётка Тарціла, чым ты можаш ад мяне адкупіцца? Хіба сваёй касцяной чарапашынай, куды хаваеш лапы і галаву… Я прадаў бы тваю чарапашыну на грабеньчыкі…

Чарапаха пазелянела ад злосці і сказала мне:

— На дне сажалкі ляжыць чароўны ключык… Я ведаю аднаго чалавека, — ён гатовы зрабіць усё на свеце, каб атрымаць гэты ключык…»

Не паспеў Дурамар вымавіць гэтыя словы, як Карабас Барабас залямантаваў з усяе сілы:

— Гэты чалавек — я! я! я! Паважанейшы Дурамар, дык чаму ж ты не ўзяў у чарапахі ключык?

— Вось яшчэ! — адказаў Дурамар і сабраў у маршчыны ўвесь твар, так што ён зрабіўся падобны на вараны смарчок. — Вось яшчэ! Прамяняць найцудоўнейшых п'явак на нейкі ключык… Карацей кажучы, мы пасварыліся з чарапахай, і яна, узняўшы з вады лапу, сказала:

«— Прысягаю — ні ты і ніхто іншы не атрымае чароўнага ключыка. Яго атрымае толькі той чалавек, хто прымусіць усё насельніцтва сажалкі прасіць мяне аб гэтым…

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Новые горизонты

Лисина Александра
5. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новые горизонты

Инквизитор Тьмы 5

Шмаков Алексей Семенович
5. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 5

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Шаг в бездну

Муравьёв Константин Николаевич
3. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
фэнтези
космическая фантастика
7.89
рейтинг книги
Шаг в бездну

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей