Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Евангелле ад Мамы

Барадулін Рыгор

Шрифт:

* * * На вуліцы хадою ціхаю…

На вуліцы хадою ціхаю Ступае сабе старая, І радасці той стае, Што глухая зямля яе Яшчэ адпіхвае, Яшчэ не прымае…

Выдохрышча

Вадохрышча — воля вадзе, Марозу — сцюдзёная доля. Завея крысом Калядзе Махае, Знікаючы ў полі. Прымае хрышчэнне вада — Паганка ад першай крыніцы, З-пад цёмнага лёду жуда І ценю ад крыжа баіцца. У проламцы цёпла вадзе — Ад пары цяплей суравею. Вада за сабой
павядзе
Разводдзе вярбовага рэю.
Свянціцьмем хрышчонай вадой І хаты, і борці, і труны, Казу з барадой — на надой, І руні азяблыя руны. Хай руны вада прачытае — На тое ж яна і святая!

* * * Сівая бабулька…

Сівая бабулька — Як тая прасніца: З парадзелай кудзелі Ейных кудзёрак Старасць — Старанная пралля — Пражу прадзе На саян Бязважкі, як вецер, Белы, Як сам туман…

Зняверанасць

Зняверанасць — Жабрачка несусветная, Як міласціну, ісціну жабруе. Маўчыць, Што за спіною апраметная, А дбае пра шаршатку залатую, Каб збольшага залапіць лахманы, Бо лахманам яе няма цаны.

Запытацца

— Дарагія гаспадары, Вам ці не надакучылі госці? — Запытацца ў лагчыны, ў гары, У ракі ды ў лясіны ў бары, Ў аблачыны, Яе Высакосці, Запытацца ва ўсіх мусім мы, Покуль нас яшчэ слухае слова, На кватэру да вечнай зімы Адыходзячы абавязкова…

* * * Нарэшце і я ў тым веку…

Нарэшце і я ў тым веку, Калі ўжо не верыш, Што выйдзеш з вады сухі, Калі залічваюцца чалавеку Ягоныя ўсе грахі. Бо стаяць перад Госпадам мне, Як на завозным млыне, З грахамі, Быццам з тымі Непустымі мяхамі, Непачутым у гамане…

* * * А свечкі ўсе васковаабавязаныя…

А свечкі ўсе васковаабавязаныя І ўсе павінны ў воску адслужыць, І ўсе адной суровай ніткай звязаныя, Як доляй той, Што з полымем дрыжыць. Па крапіве, па лотаці, па блёкаце Са старасветчыны ступае страх. Самаасвечаны стаіць на покуці Васковы посах у апошні шлях.

Колькі разоў

Колькі разоў засынаем, Гэтулькі й паміраем, Прывыкаючы да вечнае Нематы й глухаты. У гэтым свеце мы, Гараджане й сяляне, — Усе паміране. Памірацьмем, Каб не баяўся той свет, Што застанецца пусты.

* * * Дзюравы камень…

«Дзюравы камень» — Скамянелы бог Дажджоў густых, Прыплоду ды старання. Хто да яго даткнецца, акрыяе. Сваю карону лось кладзе да ног Яму. І папараць кахання вяне. Цвярдое цемя ацяняе мох. У ямінцы стае жывой вады. Чарпнеш — І памаладзеюць вочы. І ўявіцца, Што хоча рух прарочы Перахітрыць паганскі дух бяды. Балота зыбістае ў перакроччы — Хацелі з твані вырвацца сляды, Ды трэці певень быў пяяць ахвочы. Халодны госць халоднай айкумены Трымае страх за пазухай каменнай.

* * * Старасць…

Старасць — Багавейнае старанне Выстарацца — Значыць
пастарацца
Старасці капрызнай падабацца, Бо абы-каго чакаць не стане.
На цябе, нялюбага, не гляне, Да другога, дарагога, пойдзе. Бохан моцы, спечаны на подзе, Паднясе яму ў замілаванні. Старасць — Пераборлівая скнара — Ведае свой талент дасканала.

Асяніны

Унучка — Першы званочак, які Напамінае шчасліваму дзеду: Звыкайся пакінуць зямную бяседу, Збірайся да гурту Дзядоў нацянькі. Дзяды маюць ласку Наведаць радню На адпаведнае даўняе свята. Б’юць дзіды лядовыя Цемру зацята, Каб звідніць дарогу Наступнаму дню. Калі не з Траецкімі па вясне, Дык хоць жа Са Змітраўскімі Дзядамі, Як дзікі дзядоўнік, Што ссохне з гадамі, Наведаю кут, Дзе чакаюць мяне. Хоць колкі сяннік, Напіханы журбой, Пасцелюць Дзяды — Іх завуць Асяніны — І сон недаснёны Расчыніць дзвярыны, Сарваўшы Замовы зімовы прабой.

* * * У свата цераз плячо…

У свата цераз плячо, На покуці на абразах, На крыжах на магільніках, На раздарожжах, На смутных вачах, На вясёлых вазах Ручнік — ілляная дарога У цёплых слядах Ног босых Божых. Грэюцца на ручніках караваі, І нябожчык на ручніках Адплывае У вякі. І зямля, Яшчэ ўсё сырая, Расу выцірае Ручніком, які Сівяр'aць скразнякі… Ручнік прыручаны Давярае Негаваркому руху рукі.

Толькі

Жыццё — пераезд з небыцця ў небыццё Таму й дзень наступны — як вызваленне, Таму ж і ўначы пачуваешся, Як у абавязковым астрозе, Таму й дзякуеш загадзя За дамавіну лясам, Таму й дрыжыш рыбаком Над ветрахвостым уловам, Таму й не маеш упэўненасці вяртацца.

Багавейнае

Унесла мне ў суботу Дамінічка Свянцоную запаленую свечку. А заўтра свята яснае — Вялічка. Святло сваю Прадоўжыць з цемрай спрэчку. І сонейка — чырвонае яечка — Знясе святая раніца ў аблокі. Унуччыны анёлкавыя крокі Пяюць. Дрыжыць нутром гарачым свечка. І хочацца памаладзець хадою, Дастаць ручнік — Хай куфру крыкне вечка, — Памыцца з міскі летняю вадою: На дне ляжыць Свянцонае яечка…

Госць

Смага нажытку зайздросніка смажыць Болей і болей нажыць. Толькі не думаюць хціўцы, што нажыць Доўга не ўлежыць, Далей пабяжыць. Ці да суседа, Што дзецьмі, як бобам, Густа абсыпаны, Ці да кумы, Што са сваім мужыком-дзецяробам Хоча дажыцца да цёплай зімы. Вечнае што? Толькі вечнасць нямая, Ды не таму, што няма языка, Проста з імгненнем жадання не мае Гутарыць, Нават шкадуе кіўка. Госць, Казытнецца касою твой карак, Век твой пазычаны ледзьве ліпіць. Вечнасць душу, Як ад свечкі агарак, Возьме тваю, Каб спачатку ляпіць.
Поделиться:
Популярные книги

"Искажающие реальность" Компиляция. Книги 1-14

Атаманов Михаил Александрович
Искажающие реальность
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
рпг
5.00
рейтинг книги
Искажающие реальность Компиляция. Книги 1-14

Наследие Маозари 8

Панежин Евгений
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 8

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

Росток

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Росток

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Призыватель нулевого ранга. Том 2

Дубов Дмитрий
2. Эпоха Гардара
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга. Том 2

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Отморозок 4

Поповский Андрей Владимирович
4. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Отморозок 4

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4