Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

Для стварэння такіх грамадстваў патрэбны былі пэўныя матэрыяльныя ўмовы, асабліва вада — рэчка, ручай, крыніца ці хоць бы водаправодны кран, пакінуты без нагляду. І яшчэ каб участак быў роўны — для палатак, крыху сухога галля ці дроў на вогнішча. А калі паблізу яшчэ і звалка была, дык зусім добра: там можна знайсці вельмі патрэбныя да ўжытку рэчы — пячную трубу, пагнутае аўтамабільнае крыло, каб загарадзіць ім агонь ад ветру, бляшанкі з-пад кансерваў, каб у іх згатаваць ежу і есці з іх.

Грамадствы ўтвараліся вечарамі. Людзі збочвалі з шашы і аддавалі што ў каго было — палаткі, сэрцы, мозг.

Раніцай

палаткі разбіралі, брызент згортвалі, жэрдкі прывязвалі да падножак, матрацы клалі ў машыну на сваё месца, посуд — на сваё. І, едучы ўсё далей на Захад, сем'і мала-памалу асвойвалі тэхніку пабудовы жытла ўвечары і яго разбурэння на золку. І з цягам часу кожны член сям'і звыкаўся са сваім месцам, са сваімі абавязкамі, і стары і малы ведаў, дзе яму сядзець у машыне, а стомнымі, душнымі вечарамі, калі пад'язджалі да стаянкі, кожны ведаў свае абавязкі і выконваў іх, не чакаючы нічыіх указанняў, — дзеці збіралі ламачча на вогнішча, прыносілі ваду; мужчыны ставілі палаткі, раскладалі матрацы; жанчыны гатавалі вячэру, кармілі сям'ю. І ўсё гэта рабілася без пануквання. У сем'яў, жыццё якіх раней было абмежавана ўначы сценамі дома, а ўдзень — сваёй фермай, цяпер паявіліся новыя межы. І доўгімі спякотнымі днямі яны моўчкі сядзелі ў машынах, што паволі пасоўваліся на Захад, а начамі зліваліся з групай людзей, з якімі ім выпала стаць на прывал.

Яны перамянілі сваё жыццё так, як яго можа перамяніць толькі чалавек. Яны ўжо былі не фермеры, а вандроўнікі. І думы, разлікі, засяроджанае маўчанне, якія раней прызначаліся палям, цяпер прызначаліся дарозе, адлегласці, Захаду. Чалавек, думкі якога раней былі скіраваны на акры, цяпер лічыў мілі вузкай стужкі бетону. І ў думках яго, у яго клопатах не было ўжо месца дажджу, ветру, пылу і палявым усходам. Вочы пільна сачылі за шынамі, вушы ўслухоўваліся ў стукат матора, галава пухла ад думак пра масла, бензін, пра станчэлы слой гумы паміж паветрам у камеры і бетонам шашы. Зламаная шасцярня была трагедыяй. Самае моцнае жаданне вечарамі— вада. І кацялок з вячэрай над вогнішчам. Здароўе — залог імкнення ехаць далей, здольнасці ехаць далей і волі ехаць да канца. Жаданні рваліся на Захад, абганяючы людзей, а былыя страхі перад засухай ці паводкай цяпер уступілі месца страху перад усім, што магло спыніць іх марудны рух на Захад.

Месцы прывалаў цяпер ужо былі пастаянныя — ад аднаго да другога адзін дзень шляху.

У дарозе некаторыя сем'і паддаваліся паніцы і ехалі дзень і ноч, спалі ў машынах — спяшаліся на Захад, імкнуліся хутчэй уцячы ад дарогі, ад самога руху. Ім карцела як мага хутчэй дзе-небудзь асесці, і яны, утаропіўшы вочы на захад, гналі і гналі туды свае бразгатлівыя машыны.

Але большасць сем'яў хутка прыстасавалася і ўвайшла ў рытм новага жыцця. І на захадзе сонца…

Пара ўжо месца для прывалу пашукаць.

Вунь, наперадзе, палаткі.

Машына з'язджала з шашы, спынялася, і з тае прычыны, што не яны сталі там першыя, трэба было не забываць пра далікацтва.

У вас тут можна стаць на начлег?

Калі ласка, нам гэта вялікі гонар.

З якога вы штата?

З самага Арканзаса.

Вунь, у чацвёртай палатцы, таксама арканзасцы.

Праўда? І самае галоўнае пытанне: як з вадой?

Яе тут колькі хочаш, толькі на смак не

вельмі.

Дзякуй вам.

Няма за што.

Без далікацтва не абысціся. Машына з грукатам пад'язджала да крайняй палаткі і спынялася. Стомленыя пасажыры вылазілі з яе, распраўлялі замлелае цела. Вырастала яшчэ адна палатка; малыя беглі з вёдрамі па ваду, старэйшыя дзеці секлі голле, збіралі ламачча. Успыхвала вогнішча, гатавалася вячэра — варылася ці смажылася. Падыходзілі тыя, што прыехалі раней, усе дазнаваліся адзін у аднаго, хто з якога штата, знаходзіліся агульныя знаёмыя, а бывала, і сваякі.

Аклахома? Якая акруга?

Чэрокі.

Гэ! У мяне там радня. Эленаў ведаеце? Іх там, у Чэрокі, дзе толькі няма. А Ўілісаў?

А як жа, ведаю.

Стваралася новая бівачная адзінка. Пачынала змяркацца, але яшчэ дацямна новыя начлежнікі паспявалі ўвайсці ў жыццё лагера, перакінуцца словам з кожнай сям'ёй. Свае людзі, добрыя людзі.

Я Эленаў, колькі сябе помню, ведаю. Сайман Элен, стары Сайман, з першай жонкай не ладзіў. Паўкроўка з племені чэрокі. Прыгожая, як… вараная жаробка.

Малодшы Сайман, што ажаніўся з дачкой Рудольфаў, так? Ага, ён самы. Пераехалі ў Элід і добра зажылі там — як людзі.

З усіх Эленаў яму аднаму пашчасціла. Гараж займеў.

Калі прыносілі вады і галля, дзеці пачыналі нясмела пахаджваць між палатак. На якія толькі хітрыкі не ішлі, каб пазнаёміцца! Хлопчык спыняўся каля незнаёмага хлопчыка і пільна ўглядаўся ў каменьчык на зямлі, падбіраў яго, старанна разглядаў, пляваў на яго, праціраў і аглядаў з усіх бакоў, пакуль другі хлопчык нарэшце не пытаўся: што гэта ў цябе?

А ўладальнік каменьчыка абыякава, безуважна адказваў: а нічога, проста каменьчык.

Чаму ж ты так яго разглядаеш?

А мне здалося, у ім золата.

Як ты ўбачыў золата? У камянях золата не залатое, а чорнае.

Кожны гэта ведае.

Мусіць, залатая падманка, а ты — золата!

Яшчэ чаго. Тата столькі золата пазнаходзіў і навучыў мяне, як шукаць.

А табе вельмі хочацца знайсці цэлы самародак?

Пытаешся! Я купіў бы сабе, чорт вазьмі, такую цукерку, што табе і ў сне не снілася.

Мне не дазваляюць лаяцца, а я ўсё роўна.

І я лаюся. Гайда да ручая.

Дзяўчаты таксама знаходзілі сабе сябровак і бянтэжліва расказвалі пра свае поспехі і надзеі. Жанчыны ўвіхаліся каля вогнішчаў, спяшаліся накарміць сям'ю. Калі ў іх быў запас грошай — свінінай з бульбай і цыбуля; праснакамі з жароўні ці пшанічнымі пампушкамі са шчодрай падліўкай; смажанай грудзінкай ці адбіўной і чорным гаркаватым чаем у бляшанцы з-пад кансерваў. Калі з грашыма было туга — маісавымі блінамі, румянымі, хрумсткімі, залітымі салам, у якім яны смажыліся.

Сем'і, што мелі запас грошай ці проста пускалі грошы на вецер, елі кансерваваныя бабы і персікі, куплёны хлеб і кексы. Але яны ласаваліся гэтым у сваіх палатках, бо есці такія смачныя рэчы на людзях нягожа. Зрэшты, дзеці, жуючы свае маісавыя бліны, усё роўна чулі пах гарачых бабоў, і ім было крыўдна.

Толькі паспявалі павячэраць, памыць і выцерці посуд, наставала начная цемра, і мужчыны прысаджваліся на кукішкі пагутарыць. Гаварылі пра зямлю, якую яны пакінулі. Што будзе далей, невядома, казалі яны. Сапсавалася наша краіна.

Поделиться:
Популярные книги

Повелитель механического легиона. Том VII

Лисицин Евгений
7. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VII

Замуж с осложнениями. Трилогия

Жукова Юлия Борисовна
Замуж с осложнениями
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.33
рейтинг книги
Замуж с осложнениями. Трилогия

Я тебя не отпускал

Рам Янка
2. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.55
рейтинг книги
Я тебя не отпускал

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Пипец Котенку! 3

Майерс Александр
3. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 3

Возлюби болезнь свою

Синельников Валерий Владимирович
Научно-образовательная:
психология
7.71
рейтинг книги
Возлюби болезнь свою

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Я сделаю это сама

Кальк Салма
1. Магический XVIII век
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Я сделаю это сама

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Чужая невеста босса. Ты будешь моей!

Лесневская Вероника
7. Роковые подмены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Чужая невеста босса. Ты будешь моей!

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3