Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

— Нічога, калі мы тут станем?

Поўная жанчына, якая мыла ў вядры бялізну, падняла галаву.

— Мы тут не гаспадары, містэр. Станавіцеся, калі хочаце. Пазней да вас палісмен прыйдзе. — І яна зноў пачала церці бялізну на самым санцапёку.

Абедзве машыны заехалі на свабоднае месца на густой траве. Адразу ўзяліся за палаткі — паставілі палатку Ўілсанаў, навесілі на вяроўку брызент Джоўдаў.

Уінфілд і Руці няспешна пайшлі праз вербалоззе да зарасніку чароту. З ціхай радасцю Руці сказала:

— Каліфорнія. Вось

мы і прыехалі ў самую Каліфорнію!

Уінфілд надламаў чарацінку, пакруціўшы, адарваў яе і, узяўшы ў рот, пачаў жаваць белую мякаць сцябла. Яны ўвайшлі ў ваду па лыткі.

— Далей паедзем па пустыні, — сказала Руці.

— А якая яна, пустыня?

— Сама не ведаю. Толькі на малюнку раз бачыла. Паўсюль косці валяюцца.

— Чалавечыя?

— Можа, і чалавечыя, але больш каровіныя.

— А мы іх убачым?

— Можа, і ўбачым, хто ведае. Мы паедзем па ёй ноччу. Так Том сказаў. Том кажа, згарыш к чорту, калі днём паедзеш.

— Тут так прыемна, такі халадок, — сказаў Уінфілд і грабянуў нагой пясок на дне.

Здалёку пачуўся голас маці:

— Руці! Уінфілд! Вяртайцеся!

Дзеці павярнуліся і, прабіраючыся праз чарот і вербалоз, паволі пайшлі назад.

У лагеры было ціха, нідзе нікога. Толькі калі машыны пад'ехалі, з некалькіх палатак на момант высунуліся галовы. Зрабіўшы сабе прыстанішча, мужчыны абедзвюх сем'яў сабраліся разам.

Том сказаў:

— Пайду пакупаюся. Асвяжуся — і спаць. Цяпер бабка пад навесам. Што з ёй?

— Не ведаю, — адказаў бацька. — Усё спіць, так і не прачнулася. — Ён павярнуў галаву ў бок брызенту. З-пад яго данеслася жаласнае мармытанне. Маці паспяшалася туды.

— Прачнулася нарэшце, — сказаў Ной. — На грузавіку ўсю ноч трызніла. Пэўна, з розуму кранулася.

Том сказаў:

— Дзіва што. Зусім замучылася. Калі не даць ёй паляжаць спакойна, яна нядоўга працягне. Здарожылася. Ну, хто са мной? Пакупаюся і залягу ў цяні… дзень цэлы спаць буду.

Ён пакіраваў да берага, астатнія мужчыны пайшлі следам. Усе раздзеліся ў кустах вербалозу, зайшлі ў рэчку і селі на дно. Яны доўга сядзелі так, упіраючыся пяткамі ў пясок, толькі галовы тырчалі над вадой.

— Вось гэта па мне! — сказаў Эл. Ён зачарпнуў жменю пяску з дна і стаў націраць цела.

Яны сядзелі ў рацэ і пазіралі на горныя пікі — «Іголкі», як іх называлі, — Нідлс, і на белыя скалістыя горы Арызоны.

— Мы прабраліся праз іх, — сказаў, сам яшчэ не верачы сабе, бацька.

Дзядзька Джон акунуў галаву ў ваду.

— Нарэшце мы тут. Вось яна, Каліфорнія. Але нешта раскошы я ніякай не бачу.

— Яшчэ пустыня наперадзе, — сказаў Том. — Паганая, кажуць, штука.

Ной пацікавіўся:

— Сёння ў ноч паедзем?

— Што скажаш, та? — запытаўся Том.

— Не ведаю. Няблага было б адпачыць, асабліва бабцы. А з другога боку, было б добра хутчэй перабрацца праз гэту пустыню і на працу ўладкавацца. Усяго сорак даляраў засталося грошай. Мне спакайней

будзе, калі мы пачнём працаваць і зарабляць хоць трохі.

Яны сядзелі ў рацэ, адчуваючы напор плыні. Прапаведнік паклаў выцягнутыя рукі на паверхню імклівай вады. Целы ва ўсіх былі белыя да шыі і да запясцяў, твары, трохвугольнік грудзіны і кісці рук — карычневыя ад загару. Усе старанна націраліся пяском.

Ной ляніва прамовіў:

— Застацца б тут назусім. Ляжаць вось так вечна і не ведаць ні голаду, ні бяды ніякай. Увесь свой век так праляжаць і песціцца, як свіння ў гразі.

А Том, пазіраючы на зубчастыя вяршыні за ракой і на вострыя пікі ў тым баку, куды яна цякла, сказаў:

— Такіх стромых гор я зроду не бачыў. Гіблы край. Усё роўна як косці шкілета. Ці даедзем мы калі-небудзь туды, дзе можна жыць, не ваюючы з каменнем і скаламі? На малюнках мясцовасць роўная, зялёная, куды ні глянь домікі, як ма кажа, беленькія. Ма спіць і бачыць такі беленькі домік. А я ўжо і не веру, што ёсць такі край. Хіба толькі на малюнках.

Бацька сказаў:

— Пачакай, вось прыедзем у Каліфорнію, тады і ўбачыш прыгажосць.

— Ты што, та? Мы ж ужо ў Каліфорніі!

З вербняку выйшлі двое ў джынсах і сініх прапацелых кашулях і спыніліся, пазіраючы на голых людзей у вадзе.

Старэйшы запытаўся:

— Паплаваць тут можна?

— Хто яго ведае, — адказаў Том. — Мы яшчэ не спрабавалі. А пасядзець у вадзе прыемна.

— І нам дазволіце?

— Рэчка не наша. Але так і быць, мы ўступім вам кавалачак.

Прышлыя знялі штаны, сцягнулі з плячэй кашулі і ўвайшлі ў ваду. Ногі ў іх да калень былі ў пыле, ступні бледныя, размоклыя ад поту. Яны вяла апусціліся ў ваду, ленавата апалоскваючы сабе жменямі бакі. Гэта былі бацька і сын, моцна прасмаленыя сонцам. Яны фыркалі і стагналі, плёскаючыся ў вадзе.

Бацька Джоўд далікатна пацікавіўся:

— На Захад кіруеце?

— Не. Вяртаемся адтуль. Дадому едзем. Там немагчыма на хлеб зарабіць.

— А дом ваш дзе? — запытаўся Том.

— Пэнхендл у Тэхаскім выступе, непадалёк ад Пампы.

Запытаўся бацька:

— А дома што, пражыць можна?

— Дзе там! Толькі калі ўжо з голаду паміраць, дык хоць сярод сваіх. А галадаць і адчуваць нянавісць да сябе мы не хочам.

Бацька сказаў:

— Ад другога ўжо чалавека такое чую. За што яны нас там так ненавідзяць?

— Хто іх ведае, — адказаў чалавек, зачарпнуў далонямі ваду і пачаў мыць галаву і твар, крэхчучы і пырхаючы. З валасоў палілася на шыю брудная вада.

— А ўсё ж цікава было б паслухаць, — сказаў бацька.

— Нам таксама, — далучыўся Том. — Чаму яны там, на Захадзе, такую нянавісць адчуваюць да нас?

Мужчына пільна паглядзеў на Тома.

— Вы на Захад едзеце?

— Туды.

— Ніколі яшчэ ў Каліфорніі не былі?

— Не, не даводзілася.

— Дык што ж вам маё слова. Едзьце і самі ўбачыце.

Поделиться:
Популярные книги

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Душелов. Том 2

Faded Emory
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 2

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

(не) Желанная тень его Высочества

Ловиз Мия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не) Желанная тень его Высочества

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Законы Рода. Том 7

Flow Ascold
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7