Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

— Ты, я бачу, не вельмі гаспадара свайго любіш.

Валочачы ногі, чалавек падышоў бліжэй і зноў бліснуў сваім адзіным вокам.

— Цярпець яго не магу, — вымавіў ён ціха. — Цярпець не магу гэту сволач! Цяпер во дамоў падаўся. Паехаў сабе дадому. — Словы вывальваліся з яго вуснаў, налятаючы адно на адно. — Такую прывычку сабе завёў… такую прывычку чапляцца і дражніцца. Ён… ён сволач! Дачка ў яго, дзевятнаццаць гадоў, прыгожанькая з твару. Дык ён пытаецца: «Як ты наконт таго, каб ажаніцца з ёю?» Гэта ён у мяне пытаецца! А сёння кажа:

«Вечарам танцы будуць. Ну як, пойдзеш?» Гэта ён мне кажа — мне! — На вачах у яго выступілі слёзы, пакаціліся з пустой чырвонай вачніцы па шчацэ. — Далібог, калі-небудзь вазьму і схаваю трубны ключ у кішэні. Такое мне гаворыць і на маё выбітае вока зырыцца. Я… я гэтым ключом галаву яму адкручу… накіну і проста з шыі скручу, гэтак лёгенька буду паварочваць. — Ён задыхаўся ад шаленства. — Лёгенька паварочваць буду і з шыі скручу.

Сонца схавалася за горы. Эл паглядзеў на двор, завалены разбітымі машынамі.

— Вунь, Том, глянь! Здаецца, «додж» дваццаць пятага ці дваццаць шостага.

Том павярнуўся да аднавокага:

— Зірнуць можна?

— Чорт з вамі, бярыце што трэба.

Прабіраючыся між мёртвых аўтамабіляў, Том з Элам накіраваліся да закрытай іржавай машыны, што стаяла на спушчаных шынах.

— Так і ёсць, дваццаць пятага! — усклікнуў Эл. — Зняць паддон можна, містэр?

Том апусціўся на калені і зазірнуў пад машыну.

— Ужо зняты. Аднаго шатуна няма. Ага, ужо няма. — Ён запоўз пад машыну. — Эл, вазьмі ручку і пакруці. — Ён пахістаў шатун на валу. — Усё застылым маслам залеплена. — Эл паціху паварочваў завадную ручку. — Цішэй! — крыкнуў Том. Ён падабраў з зямлі трэску і саскроб з падшыпніка і балтоў засохлае масла.

— Моцна расхістаўся? — запытаўся Эл.

— Не, толькі крышачку, не страшна.

— Вельмі зношаны?

— Пракладкі ёсць, амаль усе. Ага, парадак. Яшчэ крышачку крутні. Зараз апусціцца, цішэй! Ага, вось, хопіць. Цяпер збегай да грузавіка, ключ прынясі.

Аднавокі сказаў:

— Я дам вам скрынку з інструментам. — Ён зашкандыбаў паміж іржавых машын да павеці і неўзабаве вярнуўся з бляшанай скрынкай. Том узяў з яе тарцовы ключ і перадаў Элу.

— Адкручвай. Толькі пракладак не згубі, не пазрывай балтоў, са шплінтамі асцеражней. Не марудзь, хутка зусім сцямнее.

Эл падлез пад машыну.

— Абавязкова трэба абзавесціся тарцовымі ключамі, — пачуўся голас знізу. — З развадным ні да чога не дабярэшся.

— Пакліч, калі адзін не справішся.

Аднавокі з бездапаможным выглядам стаяў каля машыны.

— Я падмагу, калі трэба, — сказаў ён. — А ведаеце, што гэты сукін сын яшчэ прыдумаў? Прыходзіць раз у белых штанах і кажа мне: «Хадзем пакатаемся на маёй яхце». Далібог, я трахну яго калі-небудзь. — Ён цяжка дыхаў. — З тае пары, як я вока страціў, у мяне не было ніводнай жанчыны. А ён мне такое гаворыць! — І буйныя слёзы пацяклі з яго вачэй, прамываючы баразёнкі на брудным твары каля носа.

Том з раздражненнем сказаў:

— Дык чаму

ж ты тут тырчыш? Цябе ж пад вартай ніхто не трымае.

— Табе лёгка казаць. Не так проста работу знайсці, ды яшчэ калі ў цябе аднаго вока няма.

Том крута павярнуўся да яго:

— Слухай, дружа. Ты хоць гэтым сваім адным вокам на сябе паглядзі. Ты брудны ўвесь, ад цябе смярдзіць. Сам нарываешся на непрыемнасці. Табе так хочацца. А потым сам сябе шкадуеш. Дзе табе, сляпому, думаць пра жанчын. Хоць павязку начапі, твар памый. Выкінь з галавы — ніякім ты ключом нікога не заб'еш.

— Пажыў бы ты сам з адным вокам. І бачыш не так, як усе, і адлегласць правільна не вызначыш — не можаш. Усё плоскім здаецца.

Том сказаў:

— Галава ты яловая! Я вось шлюху ведаў адну без нагі. Дык, думаеш, яна па дзяшоўцы давала? Ого! Дзе там! Ёй яшчэ звыш паўдаляра прыплочвалі. Яна казала: «Ці шмат табе разоў даводзілася з аднаногай спаць? Ні разу! Ну вось, кажа, атрымаеш асаблівае задавальненне, а каштаваць табе гэта будзе ўсяго на паўдаляра больш». І плацілі, далібог, праўда, і нават лічылі яшчэ, што ім пашанцавала. Запэўнівалі, што гэта ўдачу прыносіць. А яшчэ гарбуна ведаў… у адным месцы. Зарабляў сабе на жыццё тым, што даваў пакратаць свой горб за грошы. Гэта таксама нібыта ўдачу прыносіла. А ў цябе ж, госпадзі, аднаго толькі вока няма.

Аднавокі, запінаючыся, сказаў:

— Дык жа ж усе цябе староняцца, нехаця такім станеш.

— А ты завяжы чым-небудзь вока. А то выстаўляеш усім напаказ, як карова задніцу. Вельмі любіш шкадаваць самога сябе. А з табой нічога ж такога. Штаны сабе белыя купі. Ты, відаць, найболей п'яны ў ложку валяешся і плачаш. Эл, табе памагчы?

— Не, — пачуўся адказ. — Падшыпнік я ўжо зняў. Хачу поршань ссадзіць.

— Галавой не стукніся.

Аднавокі ціха прамовіў:

— Думаеш… я магу яшчэ… каму-небудзь спадабацца?

— Абавязкова, — адказаў Том. — Кажы ўсім, што пасля таго, як ты страціў вока, у цябе нешта іншае добра адрасло.

— Куды вы, хлопцы, едзеце?

— У Каліфорнію. Усёй сям'ёй. Думаем на працу там прыстроіцца.

— А як па-твойму, такому, як я, работа там знойдзецца? У мяне ж будзе чорная павязка.

— Чаму не? Ты ж не калека.

— Дык… можа, вы падвезяце мяне?

— О не! Мы самі так напакаваліся, што ледзь валачомся. Знайдзі нейкі іншы спосаб. Прывядзі да ладу якую-небудзь з гэтых развалін і едзь.

— Што ж, магчыма, так і зраблю, далібог.

Пад машынай нешта бразнула.

— Гатова, — пачуўся голас Эла.

— Дык вылазь, паглядзім.

Эл падаў Тому поршань з ніжняй галоўкай падшыпніка. Том працёр бабітавую паверхню і ўважліва агледзеў падшыпнік.

— Здаецца, усё ў парадку, — сказаў ён. — Каб быў у нас ліхтар, мы сёння і паставілі б.

— Ведаеш, Том, пра што я падумаў? — сказаў Эл. — У нас няма заціскачкі. І паваждаемся ж мы з кольцамі, асабліва з ніжнімі, пакуль поршань уставім!

Поделиться:
Популярные книги

Контрактер Душ

Шмаков Алексей Семенович
1. Контрактер Душ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.20
рейтинг книги
Контрактер Душ

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Совок

Агарев Вадим
1. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
8.13
рейтинг книги
Совок

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Правильный попаданец

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Мент
Фантастика:
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Правильный попаданец

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Убивать чтобы жить 7

Бор Жорж
7. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 7

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы