Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

— Усе на месцы? — запытаўся бацька.

— Усе, акрамя Коні з Разашарнай. Захацелі спаць на паветры. Сказалі, горача пад брызентам.

Бацька прабурчаў:

— Гэтая Разашарна дужа капрызная стала і пераборлівая.

— Першае дзіця, — сказала маці. — Яны абое проста трасуцца над ім. Ты сам такі быў.

— Ну, мы паехалі, — сказаў Том. — Збочым з дарогі дзе-небудзь непадалёк. Можа, мы вас прамаргаем, дык вы паглядайце. З правага боку будзем.

— А Эл застаецца?

— Ага. Замест яго дзядзька Джон паедзе з намі. Добрай ночы, ма.

Яны прайшлі праз сонны лагер. Каля адной палаткі няроўным агнём гарэла маленькае

вогнішча, ля кацялка, у якім варылася ранняе снеданне, сядзела жанчына. У нос ударыла смачным пахам фасолі.

— Вось каб з'есці талерачку, — далікатна прамовіў Том, праходзячы міма.

Жанчына ўсміхнулася:

— Яшчэ не згатавалася, а то пачаставала б. Прыходзьце рана-раненька.

— Дзякуй, мэм, — адказаў Том.

Ён, Кейсі і дзядзька Джон прайшлі паўз ганак. Гаспадар усё яшчэ сядзеў на сваім крэсле, ліхтар шыпеў і час ад часу ярка ўспыхваў. Гаспадар павярнуўся да іх тварам.

— Бензін канчаецца, — зазначыў Том.

— Ага, час ужо закрываць.

— Манеткі па шашы, здаецца, ужо не коцяцца, — сказаў Том.

Ножкі крэсла грукнулі аб насціл ганка.

— Ты кінь задзірацца. Я цябе запомніў. Ты таксама з бунтаўшчыкоў.

— Трапіў у самую кропку. Я — бальшавік.

— Дужа многа вас развялося апошнім часам.

Том засмяяўся і, выйшаўшы разам з Кейсі і дзядзькам Джонам за вароты, палез у «додж». Сядаючы, ён прыхапіў камяк зямлі і кінуў яго ў святло. Яны пачулі, як стукнула па сцяне, убачылі, што гаспадар ускочыў з крэсла і пачаў узірацца ў цемру. Том уключыў запальванне і выехаў на шашу. Ён уважліва прыслухоўваўся да работы матора — ці не стукае. Шаша бегла перад ім, ледзь бачная ў слабым святле фар.

Раздзел семнаццаты

Машыны перасяленцаў выпаўзалі з бакавых дарог на аўтастраду, што ішла праз горы і долы, і кіравалі на Захад. Удзень яны, як кузуркі, паспешліва беглі ў заходнім напрамку, а калі ў дарозе іх заспяваў вячэрні змрок, збіваліся, як кузуркі, у кучкі, бліжэй да жытла і вады. Людзі ціснуліся адзін да аднаго, бо іх даймала адзінота і разгубленасць, бо ўсе яны ўцякалі з тых месцаў, дзе іх спасціглі смутак, нядоля і паражэнне, бо ўсе яны імкнуліся дабрацца да новага таямнічага краю; яны гутарылі адзін з адным, дзяліліся перажытым, і ежай, і спадзяваннямі на нешта добрае ў новых краях. І бывала так, што якая-небудзь сям'я рабіла прывал каля ручая, потым другая спынялася там дзеля вады і людской кампаніі, а тады і трэцяя далучалася да тых, хто выбраў гэту стаянку і быў, відаць, задаволены ёю. І да захаду сонца там маглі сабрацца да дваццаці сем'яў, дваццаці машын.

Дзіўныя рэчы здараліся вечарамі: дваццаць сем'яў рабіліся адной сям'ёй, дзеці — агульнымі дзецьмі. Страта роднага кута рабілася агульнай стратай, шчаслівае жыццё там, на Захадзе, — агульнай марай. І бывала так, што хвароба аднаго дзіцяці ўводзіла ў роспач дваццаць сем'яў, сто чалавек. І сто чалавек усю ноч захоўвалі поўную цішыню, ахопленыя набожным страхам, калі ў адной з палатак раджала жанчына, а раніцай сто чалавек радаваліся нараджэнню дзіцяці. Сям'я, якая, можа, яшчэ толькі папярэдняй ноччу пакутавала ў адзіноце і страху, цяпер капалася ў сваім скарбе, шукаючы, што падарыць нованароджанаму. Вечарам каля вогнішча дваццаць сем'яў зліваліся ў адну. І гэтая аб'яднаная сям'я была бівачнай адзінкай, якая існавала адзін вечар, адну ноч. Даставалася

загорнутая ў коўдру гітара, яе настройвалі, і ўначы гучалі песні — песні аб народзе. Мужчыны спявалі іх словамі, а жанчыны з закрытымі ратамі цягнулі мелодыю.

Штоноч ствараліся маленькія сукупнасці людзей — мініяцюрныя грамадствы, і ў такім «грамадстве», у такім свеце было ўсё — і дружба, і варожасць; у ім былі выхвалякі і баязліўцы і былі ціхія, сціплыя, добрыя людзі. Кожную ноч між імі завязваліся адносіны, без якіх не існуе чалавечае грамадства, і кожную раніцу яны разам знімаліся з месца, як вандроўны цырк.

Напачатку ў гэтых грамадствах, што ўзнікалі і рушыліся, людзі паводзілі сябе нерашуча, нясмела, але паступова стварэнне іх рабілася прывычнай справай. Наперад выступалі важакі, узнікалі правілы, нараджаліся законы. І чым далей на захад забіраліся гэтыя грамадствы, тым больш дасканалымі і добраўпарадкаванымі яны рабіліся, бо стваральнікі іх усё больш набіраліся вопыту.

Сем'і даведваліся, якія правы павінны захоўвацца: права пабыць у адзіноце ў сваёй палатцы; права схаваць у сэрцы памяць аб горкім мінулым; права ўдзельнічаць у гутарцы ці толькі слухаць; права адхіліць альбо прыняць дапамогу; права прапанаваць дапамогу альбо адмовіць у ёй; права сына пазаляцацца да дзяўчыны і права дачкі прыняць заляцанне; права галоднага быць накормленым і пераважныя правы цяжарных і хворых перад усімі іншымі правамі.

Сем'і таксама даведваліся, хоць ніхто іх гэтаму не вучыў, якія правы тояць у сабе зло і падлягаюць вынішчэнню: права парушаць чыю-небудзь адзіноту, узнімаць шум, калі лагер спіць, права спакусіць дзяўчыну, гвалціць, права на пралюбадзейства, крадзеж і забойства. Гэтыя правы няшчадна душыліся, бо калі іх не выкараніць, гэтыя маленькія грамадствы і ночы адной не праіснавалі б.

І па меры таго як грамадствы гэтыя ўсё далей пасоўваліся на захад, правілы самі сабой атрымлівалі сілу законаў. Незаконна пэцкаць каля лагера; незаконна брудзіць пітную ваду; незаконна сытна і смачна есці на вачах у галоднага і не падзяліцца з ім ежай.

А з узнікненнем законаў узнікалі і кары — кары ўсяго двух відаў: кароткае, але жорсткае збіванне ці выгнанне; выгнанне было больш суровай карай. Бо калі хто пераступаў закон, імя яго і твар заўсёды былі з ім, і не было яму месца ні ў якім з гэтых грамадстваў, дзе б яно ні стваралася.

Маральныя асновы ў такіх грамадствах былі цвёрда акрэсленыя і строгія: мужчына абавязкова павінен быў паздароўкацца пры сустрэчы, мужчына мог жыць з жанчынай, калі начаваў разам з ёю ў палатцы, калі стаў бацькам і абаронцам яе дзяцей. Але ён не мог спаць сёння з адной, а заўтра з другой, бо гэта пагражала бядой грамадству.

Сем'і ўсё далей забіраліся на Захад, спосабы стварэння гэтых грамадстваў усё больш удасканальваліся, і людзі адчувалі сябе ў бяспецы, бо нормы супольнага жыцця былі цвёрдыя і непарушныя, і сям'я, якая выконвала ўсе правілы, магла нічога не баяцца.

Самі сабой паяўляліся органы ўлады, з важакамі, са старэйшынамі; дурны не мог прапанаваць сваю дурноту грамадству. Гэтае начное жыццё было нечым накшталт страхоўкі. Чалавек, у якога была ежа, карміў галоднага і тым страхаваў ад голаду самога сябе. А калі памірала малое, каля ўвахода ў палатку вырастала кучка сярэбраных манет, бо дзіця трэба было хоць пахаваць па-чалавечы, раз яно не ўзяло ад жыцця нічога іншага. На могілках для беднякоў і бадзяг можна пахаваць якога-небудзь старога, толькі не немаўля.

Поделиться:
Популярные книги

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Инквизитор Тьмы 5

Шмаков Алексей Семенович
5. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 5

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия